Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
252 КІЕЎСКАЯ
Гаспадарка. К.в. характарызуецца развітой апрацоўчай прамсцю, 3/4 якой сканцэнтраваны ў Кіеве. Буйная энергетычная база (Кіеўская ЦЭЦ, ГЭС і ГАЭС, Чарнобыльская АЭС, Трыпольская ДРЭС). Машынабудаванне спецыялізуецца на вьпвсці абсталявання для хім., лёгкай і харч. прамсці, прыбораў, вылічальных сродкаў, с.г. машын, суднаў, быт. тэхнікі (халадзільнікі, кандыцыянеры) і інш. 3д парашковай металургіі. Хім. і нафтахім. прамсць выпускае шыны, гумаватэхн. і гумаваазбеставыя вырабы, хім. валокны, фарбу, быт. хімію, пластмасы. Фармацэўтычная прамсць. Развіта лёгкая прамсць (швейная, тэкст., трыкат., гарбарнаабутковая). На харч. прамсць (цукр., мукамольнакрупяная, спіртавая, плодакансервавая, мясамалочная) прыпадае 1/3 аб’ёму валавой прадукцыі вобласці. Значнага развіцця дасягнулі дрэваапрацоўка і вытвсць буд. матэрыялаў. Здабьгча граніту. Ёсць паліграф. камбінат. Маст. промыслы (вышыўка, ткацтва). Гал. галіна сельскай гаспадаркі — земляробства. Пасяўная пл. займае больш за 1,5 млн. га. Асн. збожжавыя культуры — азімая пшаніца; сеюць жыта, ячмень, авёс, кукурузу, з тэхн. культур — цукр. буракі, сланечнік, лёндаўгунец. Вырошчваюць бульбу, агародніну. Пашырана садоўніцтва (пл. каля 60 тыс. га). Вял. масівы асушаных зямель. Малочнамясная жывёлагадоўля. Пчалярства. Гал. від транспарту — чыгуначны, які звязвае К.в. з гарадамі Харкаў, Днепрапятроўск, Данецк, Львоў, Адэса, Сімферопаль, Масква, Мінск і інш. Даўж. аўтадарог 10,4 тыс. км. Суднаходства па рэках Дняпро, Дзясна, Прыпяць. Курорты: Ворзель, Белая Царква, ПушчаВадзіца.
Г. С. Смалякоў.
КІЕЎСКАЯ ЗЯМЛЙ, гістарычная назва ў 9—15 ст. тэрыторыі на правым беразе сярэдняга цячэння Дняпра з цэнтрам у Кіеве. Да 1130х г. у складзе Кіеўскай Русі, пасля распаду якой утварылася Кіеўскае княства. У 1240 спустошана манголататарамі. 3 1362 у складзе ВКЛ, у 1471 на тэр. К.з. ўтворана Кіеўскае ваяводства. Г.В.Штыхаў. «КІЕЎСКАЯ КАЗЛЧЧЫНА», масавы антыпрыгонніцкі рух сялян на Украіне ў 1855. Апублікаванне царскага маніфеста аб прызыве апалчэнцаў для ўдзелу ў Крымскай вайне 1853—56 садзейнічала распаўсюджванню сярод сялян чутак аб запісе ў апалчэнне (у казакі), каб вызваліць іх ад прыгону. Сяляне, патрабуючы пагалоўнага запісу ў казакі, спынілі працу. Хваляванні ахапілі 9 з 12 паветаў Кіеўскай губ. Супраць сялян былі накіраваны войскі. Сяляне вёсак Быкава Грэбля, Бярэзна, Бяседка, Сітнікі, мяст. Корсунь, Таганча аказалі ўпартае супраціўленне (забіта каля 60 чал., больш за 100 чал. паранена).
КІЕЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура плямён, якія ў 2—3 — сярэдзіне 5 ст. н.э. жылі на сучаснай тэр. Кіеўскай (Пн), Чарнігаўскай і Сумскай абл. Украіны, на У Гомельскай і Пд Магілёўскай абл. Беларусі, Пд Бранскай і 3 Курскай абл. Расіі. Вылучыў у 1953 укр. археолаг М.В.Даніленка. Назва ад помнікаў, выяўленых у Кіеве і яго наваколлі. Насельніцтва жыло на селішчах пл. 0,5—2 га (зрэдку да 6—8 га), займалася пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй. Іх жыллё бьшо 2 тыпаў: прамавугольныя ў плане паўзямлянкі, паглыбленыя ў зямлю на 0,4—1,2 м, пл. 8—24 м², і наземныя слупавой канструкцыі з адкрытымі агнішчамі. Пахавальны абрад— трупаспаленне; перапаленыя косці змяшчаліся ў круглыя ці авальныя ямкі глыб. 0,2— 0,6 м; вядомы і урнавыя пахаванні. Пахавальны інвентар: побытавыя рэчы, прадметы ўпрыгожання, рэшткі трызны. Кераміка (гаршкі, міскі, пасудзінкі малых памераў, дыскінакрыўкі і інш.) ляпная, зрэдку арнаментаваная насечкамі і пальцавымі ўцісканнямі па краях ці расчосамі грэбеня па тулаве; сустракаецца глянцаваны посуд. 3 жалеза і сталі выраблялі нажы, свердлы, нажніцы, сярпы, зброю і інш.; з косці — ігалкі, спіцы, шылы; з гліцы — тыглі, льячкі, грузілы, прасліцы; з каменю — тачыльныя брускі, зерняцёркі, жорны. Тыповыя для плямён Верхняга Падняпроўя — вырабы з выемчатай эмаллю (бронзавыя падвескі, фібулы і інш ). 3 рымскіх правінцый на тэр. плямён К.к. траплялі чырваналакавая кераміка, бронзавыя пасудзіны, пінцэты, шкляныя пацеркі, манеты. Большасць даследчыкаў лічыць, што К.к. сфарміравалася на аснове позназарубінецкіх старажытнасцей з уключэннем некат. традыцый, запазычаных у плямён пшэворскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. Існуе меркаванне, што насельніцтва К.к. — продкі славян, некат. лічаць іх усх. балтамі. Найб. вядомыя помнікі К.к. на Беларусі — Тайманава, Новы Быхаў. В.С.Вяргей.
КІЕЎСКАЯ МІТРАПбЛІЯ, царкоўнаадм. адзінка правасл. царквы. Утворана ў канцы 10 ст. ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата пасля ўвядзення хрысціянства ў Кіеўскай Русі. Першапачаткова ахоплівала тэр. ўсёй Русі, цэнтр быў у Кіеве, яе кіраўнік называўся мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі. Падзялялася на епархіі, колькасць і межы якіх мяняліся. 3 заняпадам Кіева пасля манголататарскага нашэсця цэнтр К.м. ў сярэдзіне 13 ст. перанесены ва УладзімірнаКлязьме, у пач. 14 ст. — у Маскву. У сувязі з ўваходжаннем тэр. б. Кіеўскай Русі ў розныя дзярж. ўтварэнні з 14 ст. К.м. стала распадацца на Галіцкую (існавала з перапынкамі ў 14 ст.), ЛітоўскаНавагрудскую і Маск. мітраполіі; у 1458 канчаткова падзелена на 2 самастойныя мітраполіі: К.м. ў ВКЛ і Галіцыі з цэнтрам у Навагрудку (часам у Вільні) і Маскоўскую (стала так афіцыйна называцца з
1459). У 1596 кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза падтрымаў Брэсцкую унію 1596, у выніку была створана уніяцкая царква (гл. Беларуская грэкакаталіцкая царква, Украінская грэкакаталіцкая царква), уніяцкія мітрапаліты называліся таксама кіеўскімі, галіцкімі і ўсяе Русі. У 1620 правасл. К.м. адноўлена ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата з цэнтрам у Кіеве. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 частка мітраполіі (Левабярэжная Украіна і Кіеў) адышла да Расіі, у 1685 уся К.м. (уключала на той час тэр. Украіны і Беларусі) пераведзена пад юрысдыкцыю Маск. патрыярхата. Яна страціла свой высокі статус гал. царк.адм. адзінкі краіны; мітрапаліт стаў называцца кіеўскім, галіцкім і Малыя Расіі. У 1722 скасавана царскім урадам. Імператрыца Лізавета аднавіла яе, мітрапалгг стаў называцца кіеўскім і галіцкім. Пасля 1917 утворана Украінская аўтакефальная правасл. царква (УАПЦ) на чале з мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Украіны, у 1925 — менш значная Украінская правасл. царква (УПЦ); паралельна з імі на Украіне дзейнічала Руская правасл. царква. Прымусовае скасаванне ў 1930я г. УАПЦ спыніла існаванне самастойнай К.м. У 1989 на Украіне разгарнуўся рух за аўтакефалію, у 1990 усеўкрашскі сабор УАПЦ абвясціў стварэнне Кіеўскага патрыярхата. Адначасова на Украіне працягвае дзейнасць і К.м. ў юрысдыкцыі Маск. патрыярхата.
Літ.: Голубннскнй Е. йсторня русской церквн. Т. 1. 2 нзд. М., 1901; Март о с А. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнм БуэносАйрес, 1966 (рэпр. выд. Мн., 1990); Огіенко І.І. Украінська церква. Т. 1—2. Клів, 1993; Крнжанівськмй О., Плохій С. Історія церквн та релігійноі думхі в Украіні. Кмів, 1994. Кн. 3. С. 95—106, 131—133.
С.В.Марозава.
кіеўская наступАльная апе
РАЦЫЯ 1943, баявыя дзеянні сав. войск 1га Укр. фронту (камандуючы ген. арміі М.Ф.Ватуцін) супраць асн. сіл ням.фаш. групы армій «Поўдзень» (ген.фельдмаршал Э.Манштэйн) у Вял. Айч. вайну; частка бітвы за Дняпро 1943. Праведзена 3—13.11.1943 з мэтай разгрому кіеўскай групоўкі праціўніка і вызвалення сталіцы Украіны. Аперацыі папярэднічалі 2 няўдалыя наступленні войск 1га Укр. фронту на Кіеў (12—15 і 21—23 кастр.) з Букрынскага (на Пд ад Кіева) і Люцежскага (на Пн ад Кіева) плацдармаў. У адпаведнасці з загадам Стаўкі Вярх. галоўнакамандавання асн. ўдар фронту быў перанесены на Пн ад Кіева (38, 60 і 13я арміі), а войскі перагрупаваны (3я гв. танк. армія, 23і стралк. корпус, 7ы артыл. корпус прарыву і інш. перадыслацыраваны з Букрынскага плацдарма на Люцежскі, дзе створана перавага над праціўнікам па пяхоце ў 3 разы, па артылерыі ў 4,5 раза, па танках у 9 разоў). Каб увесці праціўніка ў зман адносна напрамку гал. ўдару, 1 ліст. наступленне пачалі войскі Букрынскага плацдарма. 3 ліст., у абыход Кіева з 3, пачалі паспяхова
КІЕУСКАЯ РУСЬ у ІХпачатку ХІІст.
Маштаб 1:12 000 000
ІАЛЯНЕ Усходнвславянскія пяямены
X 970
Найбуйнейшыя плвмянныя аб’яднанні славян у IX—Хст.
Напрамак ваенных паходаў дружын старажытнарускіх князёў
Мвсцы і гады бітваў
Тэрыторыя Кіеўскай дзяржавы ў 70я гады Хст.
Землі, далучаныя да Ківўскай дзяржавы ў канцы X—сярздзіне ХІст.
МАРДВА ш 945 ,Л:
Граніца Ківўскай Русі да сярэдзіны ХІст.
Сусвднія плямёны, якія плацілі даніну Русі
Землі, якія асвойвалі ўсходнія славяне
Народныя паўстанні і рухі
Асноўныя цэнтры рамяства і гандлю
Найважнейшыя гандлёвыя шляхі
Белазерскс
Ладага (Белоозеро)
Заслі
Тарту Юр’ей)°
₍ Лскоў Чзборск
ПолацкЛ (Полотьск)"
'Лрюгпеск)
\ ° ^Зяславль)°
Гр°дна м *
(Городно) Мінск
(Меньсь
Wo ⁽П^)
'ень Уладзй
(ТУРм)
'' ЯНЕ • N »45 Л
^ўгарад
м Е н
Таржок
Белз ®
(^^
ВасілеУ
УТВАРЭННЕ ФЕАДАЛЬНЫХ КНЯСТВАЎ на ТЭРЫТОРЫІ КІЕЎСКАЙ РУСІ ў ХІХІІст.__________
30"
q Ноўгарад
Суздаль
Полацк
Смаленск
Разань
Гродна
Галіч
Яраслаўль
Растоў
Уладзімір
Чарнііаў
О Уладзімір
Кіеў
Рус »мую I
___________Маштабі:22 500 000
М А_
Суздаль
о Гзліч
^^арао
Перасечані
968
в Л л А
й Н Я
Пераж.
ш с К I я с Т В ы
Дарастол
Прэслаў
о
^ Плоўдзіў V / Адрьіянопаль
Віцебск • |
(Вйдбеск)
• Смаленск ^Орша (Смоленьск) (Рьша) ^
Мурам
Разань
Любеч
. Чарнігаў
КІЕЎ
•■ | ^Іераясла ў
Корсуні
/гарадСеверскі
°Алешша
Тмутараі
Судак
М’^
М А_Р_^В
Херсат (Корсун
ЙЦЫ
іая Ве*° ;аркел)
~с£Ціны ^ньіГ
КУТАІСІ
0
V ^
АрнадыіпальОХ 97$^^ j
______________³ A ® КАНСТАНЦІНОПАЛЬ(ЦАРЬГРАД) ______________зо°н. т ы Й С К
Сіноп
? $
I М П Е Р° 40Ы Я
\ А
3 I н С К /я т В ы о
' Тбілісі
АРМЯНСкІІ^І'
_ЦАРСТВЫ___________
КАСШЙСКАЕ МОРА
254 КІЕЎСКАЯ
наступаць сав. войскі з Люцежскага плапдарма. 6 ліст. яны вызвалілі Кіеў, 13 ліст. — г. Жытомір, стварыўшы на правым беразе Дняпра моцны стратэг. плацдарм. Працягам К.н.а. была Кіеўская абарончая аперацыя 13.11— 22.12.1943, у ходзе якой сав. войскі 20 ліст. пакінулі Жытомір, а на правым флангу фронту працягвалі наступленне да канца ліст. і вызвалілі шмат населеных пунктаў, у т.л. г. Оўруч (18 ліст.), бел. райцэнтры Брагін, Хойнікі (абодва 23 ліст.) і Нароўля (30 ліст.), пасля чаго таксама перайшлі да абароны.