Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Тв:. Рзўматызм у дзяцей. Мн., 1949; Коклюш. Мн., 1959.
КАЦОЕЎ Арсен Барысавіч (15.1.1872, с. Гшель Прыгараднага рна, Паўн. Асеція —4.2.1944), асецінскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нац. маст. прозы. Скончыў Ардонскае духоўнае вучылішча. Друкаваўся з 1895. Раннія апавяданні скіраваны супраць сац. і нац. прыгнёту. У аповесці «Джанаспі» (1940) адлюстраваў падзеі калектывізацыі ў асёцінскай вёсцы. Аўгар сатыр. апавяданняў, п’есы «Пасха «Гіго» (1940).
Те.: Рус. пер. — Саломн: Рассказы. М., 1971.
КАЦЬКб Уладзімір Аляксандравіч (н. 13.1.1940, в. Мяжніца Чэрвеньскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др мед. н. (1984), праф. (1985). Скончыў Мінскі мед. інт (1962), з 1968 працуе ў ім (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні траўматычных пашкоджамняў, касцявых і гнойных інфекцый, апёкаў, вострых захворванняў жывата ў дзяцей, прыроджаных заган развшця.
Тв.: Леченне хронкческого остеомнелмта у детей методом закрытого промывання костной полостн // Вестн. хнрургнм. 1980. № 2. КАЦЭБЎ Ота Яўстафіевіч (30.12.1788, Талін — 15.2.1846), расійскі мараплавец. Капітан 1га рангу. У 1803—06 удзельнічаў у кругасветным плаванні на караблі «Надзея» пад кіраўніцтвам
\Ф .Крузенштэрна. У 1815—18 кіраваў марской экспедыцыяй на караблі «Рурык», якая адкрыла шэраг астравоў у архіпелагу Туамоту, у групе Маршалавых авоў, заліў на 3 Аляскі, устанавіла прысутнасць 2 асн. ланцугоў Ратак і Ралік у Маршалавых авах. У 1823—26 узначаліў кругасветную экспедыцыю, якая адкрьша новыя авы ў архіпелагу Туамоту, Самоа і інш., правяла акіянаграфічныя даследаванні. Імем К. названы заліў (гл. Кацэбу заліў) і населены пункт на Алясцы.
Те.: Путешествне вокруг света. 2 нзд. М., 1948; Новое путешествне вокруг света в 1823—1826 гг. М., 1959.
КАЦЭБЎ ЗАЛІЎ, у Чукоцкім м., каля зах. берага Аляскі. Даўж. 330 км, шыр. ад 54 да 130 км, глыб. 13—25 м. Большую ч. года ўкрьггы льдамі. Прылівы няправількыя, паўсутачныя (каля 0,5 м). Названы ў гонар рас. мараплаўца О.Я.&43<ў, які адкрыў заліў у 1816.
КАЦЮБІНСКІ Міхаіл Міхайлавіч (17.9.1864, г. Вінніца, Украіна — 25.4.1913), украінскі пісьменнік. Скончыў Шаргарадскае духоўнае вучылішча (1880). Друкаваўся з 1890. Яго грамадскапаліт. і эстэт. погляды фарміраваліся пад уплывам народніцтва і рэв. дэмакратаў. Майстар сац.псіхал. навелы: «Папомсціўся» (1894), «На крылах песні» (1895), «Дарагою цаною» (1902, экранізацыя 1958), «Смех», «Ён ідзе!» (абедзве 1906), «Сон» (1911), «Коні не вінаватыя» (1912, экранізацыя 1957) і інш., у якіх паказаў бяспраўнасць народа, яго імкненне да волі, выступаў у абарону годнасці чалавека, сцвярджаў непазбежкасць рэв. змагання. У аповесці «Fata motgana» (ч. 1—2, 1904—10) дадзена шырокая панара.ма падзей рэв. 1905—07 і перыяду рэакцыі. Гуманізмам прасякнута аповесць «Цені забытых продкаў» (1912, экранізацыя 1965). Пісаў для дзяцей. Творам К. ўласцівы лірызм, паглыблены псіхалагізм, рамант. паэтызацыя вобразаў. На бел. мову паасобныя творы К. пераклалі А.Жук, В.Рагойша, Л.Салавей.
Тв.: Творн. Т. 1—7. Кнів, 1973—75; Бел. пер. — Нюрэнбергскае яйка. Мн., 1939; Аловесці. Мн., 1980; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—4. М., 1965.
Літ.. Йванов Л. М. Коцюбннскнй. М.,
КАЦЯРЫНАІ! 193
1956; Каленнченко Н.Л. Ммхайло Коцюбннськлй. Кнів, 1984; Кузнецов Ю.Б Поетнка прозн Мнхайла Коцюбннського Кмхв, 1989. В.А. Чабаненка. «КАЦібіІІА., народная назва баявых машын рэакгыўнай артылерыі ў Вял. Айч. вайну. Мяркуюць, што паходжанне назвы звязана з заводскай маркай (літара «К»), якая была на машыне, і з аднайм. папулярнай песняй. Іл. «К.» (БМ13) гл. ў арт. Артылерыя.
«КАЦЮША», мемарыяльны комплекс у г. Оріпа Віцебскай вобл. Створаны ў 1966 у гонар першага залпа «кацюш», зробленага па ням.фаш. захопніках 14.7.1941 батарэяй капітана І.А.Флёрава (арх. Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін). На мосце цераз Дняпро і 17метровым адхоне на розных узроўнях размешчаны і'ал. часткі мемарыяла. Пры ўваходзе на тэр. комплексу невял. куб з інфармацыйным надпісам. На ўзвышшы на 7 тумбах рытмічна ўстаноўлены 8метровыя жалезабетонныя элементы, якія
Фрагмент мемарыяльнага комплексу «Кацюша»
сімвалізуюць мінамётны залп з 7 установак. У цэнтры самай высокай пляцоўкі на пастаменце рэакгыўная ўстаноўка «БМ13». Аб’ядноўвае кампазіцыю бетонны стылабат. М.М.Яніцкая.
КАЦЮШЭНКА Міхась (Міхаіл Пягровіч; н. 1.3.1947, Мінск), бел. пісьменнік. Канд. філал. н. (1987). Скончыў БДУ (1971), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1987). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», апараце ЦК ЛКСМБ, у 1979—84 і ў 1992—94 гал. рэдактар газ. «Знамя юностм», у 1987— 94 нам. гал. рэдактара час. «Крыніца». Друкуецца з 1968. У цэнтры твораў К. маральнаэтычныя прабле.мы сучасніка, аналіз складаных сітуацый і пошукі выйсця з іх, тэмы Вял. Айч. вайны, спорту і інш. Аўгар кніг «Першая восень» (1972), «Трэці раунд» (1977), «Адзін дождж на ўсіх» (1979), «Дні, як усе іншыя» (1981), «Сустрэча пасля развітання» (1984) і інш., сцэнарыя дакумент. фільма пра П.Клімука «Хроніка знаходжання на зямлі» (1981, з В.Грышановічам).
Тв.: Урок маўчання: Раман, апавяданні. Мн., 1988; Прызнанне левага крайняга: Раман, аповесць. Мн., 1990. М.П.Кенька.
КАЦЯМЯТКА (Nepeta), род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 250 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 дзікарослы від — К. каціная, або каціная мята (N. cataria, нар. назвы лясная крапіва, меліса). Трапляецца ў лясах, хмызняках, на пустках. 6 відаў інтрадукаваныя ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі: К. Мусіна (N. mussinii), буйнакветная (N. grandiflora), ножкакалосая (N. podostachys), сібірская (N. sibirica), венгерская (N. раппопіса), маньчжурская (N. manchuriensis).
Адна, двух і шматгадовыя травяністыя расліны з галінастым, апушаным сцяблом выш. да 100 см, з моцным своеасаблівым пахам, які прываблівае кошак (адсюль назва). Лісце суцэльнае, зубчастае. Кветкі ў коласа, гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Вяночак двухгубы. Плод — 4арэхпак. Эфіраалейныя, прыпраўныя, лек., меданосныя і дэкар. расліны.
КАЦЯРЫНА I Аляксееўна (15.4.1684, каля г. Алуксне, Латвія — 17.5.1727), расійская імперазрыца [1725—27], Дачка бел. прыгоннага селянінакатоліка С.Скаўронскага, які перасяліўся з Мінскага ваяв. ў Ліфляндыю; да прыняцця праваслаўя мела імя Марта. У час Паўн. вайны 1700—21 пры ўзяцці рас. войскамі ў вер. 1702 г. Марыенбург (цяпер Алуксне) трапіла ў палон. 3 1705 неафіцыйная, з 1712 афіцыйная жонка Пятра I. Нарадзіла 8 дзяцей, з якіх выжылі 2 дачкі — Ганна (1708—28) — герцагіня гольштэйнская, маці рас. імператара Пятра III, і Лізавета (1709—62) — будучая імператрыца Лізавета Пятроўна. Каранавана ў 1724. Пасля смерці Пятра I узведзена на прастол гвардз. палкамі на чале з Л.Ц.Меншыкавым, які пры ёй фактычна кіраваў дзяржавай. У яе цараванне створаны Вярхоўны тайны савет, адкрыта рас. АН у Пецярбургу (1725).
Кацярына I. Мастак Ж.М.Нацье. 1717.
Літ.: Андреев В. Представмтелн властя в Росснн после. Петра I: Репр. воспр. нзд. 1871 г. Мн., 1990; Буганов В.Н. Екатернна I // Вопр. нсторнн. 1994. № 11.
КАЦЯРЫНА II Алякссеўна (сапр. Софія Фрэдэрыка Аўіуста АнгальтЦэрбсцкая; 2.5.1729, г. Шчэцін, Полыпча — 17.11.1796), расійская імператрыца [1762—96], 3 1745 жонка Пятра III. Маці Паўла I. 9.7.1762 з дапамогай гвардыі скінула з прастола мужа. Праводзіла акгыўную ўнутр. (асветны абсалютызм, Генеральнае межаванне, Даравальная грамата 1785, задушэнне Сялянскай вайны 1773—75 і інш.) і знешнюю (Варшаўскі дагавор 1768, рўс.тур. войны 1768—74 і 1787—91, рус,швед. вайна 1788—90, неўмяшанне Ра
М М Кацюбінекі Кацярына II
сіі ў вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, удзел Расіі ў падзелах Рэчы Паспалітай, далучэнне да Рас. імперыі бел. і інш. зямель) палітыку. Займалася літ. творчасцю і публіцыстыкай.
Тв:. Рус. пер. — Запнскн нмператрнцы Екатернны II. М., 1990 (Рэпрынт. нсрадрук: Лондон, 1859).
Літ.: Россня XVIII в. глазамн нностранцев. Л., 1989; Андреев В. Представнтелн власта в Росснн после Петра I; Репр. воспр. нзд.
7. Зак. 404.
194 КАЧАБАМБА
1871 г. Мн., 1990; Каменскнй А.Б. «Под сенню Екатернны...»: Вторая половнна XVIII в. СПб., 1992; Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772—1796 гг.). Мн., 1998.
КАЧАБАМБА (Cochabamba), горад у цэнтр. ч. Балівіі. Адм. ц. дэпартамента Качабамба. Засн. ў 1574. 404 тыс. ж. (1992). Вузел аўтадарог. Важны эканам. цэнтр. Прамсць: нафтаперапр., нафтахім., тэкст., гарбарная, харчовая. Цэнтр аднаго з важнейшых с.г. раёнаў краіны. Унт. Арх. помнікі 16—18 ст. Курорт.
КАЧАДЫЖНІК (Athyrium), род папарацей сям. аспленіевых. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. На Беларусі па ўсёй тэрыторыі трапляецца К. жаночы, або папараць жаночая (A. filixfemina, нар. назва папарацень). Расце ў сырых ця
ністых хваёвых, радзей мяшаных лясах, зарасніках хмызняку.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 40—120 см. Карэнішча тоўстае, кароткае, з рэшткамі старых лісцевых чаранкоў. Лісце шматлікае, каля асновы сабрана ў разыходны пучок. Лісцевая пласцінка ў верхняй ч. двойчы, у ніжняй тройчыперыстарассечаная. Сорусы падоўжаныя, акруглыя ці выгнутыя з індузіямі, размешчаны ў 1, радзей 2 рады ўздоўж сярэдняй жылкі на ніжнім баку долек ліста. Зарастак наземны, зялёны, двухполы. Лек., дэкар., тэхн. і харч. расліны.
КАЧАЛАЎ (сапр. Ш в е р у б о в і ч) Васіль Іванавіч (11.2.1875, Вільня — 30.9.1948), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1936). Беларус па паходжанні. 3 1900 у трупе МХАТа. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Мастацтва К. вызначалася глыбокім трагізмам, майстэрствам пераўвасаблення, псіхал. і жыццёваю дакладнасцю. Сярод лепшых роляў: Трафімаў, Тузенбах («Вііпнёвы
сад», «Тры сястры» А.Чэхава), Барон, Захар Бардзін («На дне», «Ворагі» М.Горкага), Чацкі («Гора ад розуму»
А.Грыбаедава), Гамлет, Юлій Цэзар (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Іван Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Вяршынін («Браняпоезд 14—69» У.Іванава). Майстар маст. слова. Стварыў жанр эстр. выканання драм. твораў, т. зв. мантажы, дзе выканаў некалькі роляў. Дзярж. прэмія СССР 1943.