• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Вечназялёныя ці лістападныя дрэвы і кусты. Лісце скурыстае, суцэльнакрайняе, супраціўнае. Кветкі белыя, духмяныя. Плод — касцянкападобны, чырванаваты, з сакаўным ядомым каляплоднікам. Насенне — паўшарападобныя зярняты, якія маюць 0,6—2,7% кафеіну. Харч. і дэкар. расліны.
    
    КАФЕРМЕНТЫ [ад лац. co (cum) разам + ферменты}, каэнзімы, арга
    
    
    нічныя злучэнні небялковай прыроды, якія ўваходзяць у склад ферментаў. Неабходныя для многіх складаных ферментатыўных рэакцый (сувязное звяно паміж 2 рознымі ферментамі). Пры злучэнні з апаферментам К. ўтвараюць каталітычна акіыўны комплекс (холафермент). Могуць аддзяляцца ад бялковай часткі фермепту і пераносшь атамы ці групы атамаў, uno адшчэпліваюцца ферментам ад субстрату. Трывала звязаныя з бялком К. наз. прастэтычнай групай. Болыпасць К. — вытворныя вітамінаў, адсутнасць якіх у ежы чалавека і жывёл прыводзіць да недастатковай актыўнасці некат. ферментаў і выклікае парушэнні абмену рэчываў.
    КАФКА (Kafka) Баіуміл (14.2.1878, НоваПака, Чэхія — 24.11.1942), чэшскі скулыггар, прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў школе скулытгараў і камен
    
    
    
        188 КАФКА
    
    шчыкаў у Горжыцы, у Маст.прамысл. школе (1896—98; выкладаў у 1916—25) і AM (1898—1901; выкладаў з 1925) у Празе. У 1904—08 у Парыжы. Творчая манера адметная пошукамі прасторавай выразнасці, свабодай кампазіцый, жывапіснай пластычнасцю. Сярод работ: «Руіны жыцця» (1902), «Брукаўшчыкі», «Серна з дзіцянятамі», рэльеф «Пасля купання ў моры» (усе 1905), «Абуджэнне» (1905, 1926), «Зоркі гаснуць» (1906), праекты помнікаў К. ГаўлічакуБораўскаму (1924), Я. Жыжку (1931—34; устаноўлены ў 1950 у Празе) і інш. Працаваў як партрэтыст і медальер.
    КАФКА (Kafka) Франц (3.7.1883, Прага — 3.6.1924), аўстрыйскі пісьменнік, прадстаўнік пражскай нямецкамоўнай літ. школы. Скончыў Пражскі унт (1906). Друкаваўся з 1909. Аўгар навел «Прысуд», «Качагар» (абедзве 1913), «Ператварэнне» (1916), «У калоніі для зняволеных» (1919), збкаў «Сузіранне» (1913), «Вясковы лекар» (1919), «Галадамор» (1924). Пасмяротна выйшлі незавершаныя раманыпрытчы «Працэс» (1915, выд. 1925, экранізацыя 1962), «Замак» (1922, выд. 1926), «Амерыка» (1914, выд. 1927), а таксама навелы, дзённікі, афарызмы, лісты. У філас,алегарычнай прозе К. праблемы адзіноты, трагічнага бяссілля, асуджанасці «маленькага чалавека». Яго маст. манеры ўласцівы спалучэнне розных настрояў і стылявых тэндэнцый, сумяшчэнне рэальнабудзённага з фантастычным, надсусветным, ужыванне сімволікі, алегорыі, гратэску, гумару. Як рэфарматар лры істотна паўплываў на маст. слова 20 ст. Літ. прэмія імя Т. Фантане 1915. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Л. Баршчэўскі.
      Те.: Бел. пер. — Прысуд: Алавяданні і мініяцюры. Мн., 1996; Рус. пер. —Роман. Новеллы. Прлтчд. М., 1965; Процесс. Замок. Новеллы д прмтчя. Нз дневнлков. М., 1989; Амерлка. Процесс. Нз дневнлков. М., 1991; Замок. Новеллы н лрдтчд. Пнсьмо к отцу. Плсьма Мнлене. М., 1991.
      Літ.: Затомскмй Д.В. Франц Кафка м проблемы модернлзма. 2 мзд. М., 1972; Ш а р п Д. Незрдмый ворон: Конфлнкт л трансформацмя в ждзнм Ф. Кафкн: Пер. с англ. Воронеж, 1994; Д а в н д К. Франц Кафка: Пер. с фр. Харьков; Ростов н/Д, 1998.
    Е.А. Лявонава.
    КАФЛЯ (ням. Kachel), керамічныя пліткі для абліцоўкі печаў, камінаў, сцен у памяшканнях. 3 адваротнага боку маюць выгляд адкрытай скрынкі (румпы) для замацавання ў муроўцы. 3 пярэдняга (вонкавага) боку бываюць гладкія, рэльефныя, пакрытыя белай або каляровай глазурай (маёлікавая К.), а таксама неглазураваныя (тэракотавыя); паводле формы — плоскія, вуглавыя, карнізныя. Вырабляюцца з сярэднепластычных іанчарных мергелістых і фаянсавых глін у драўляных формах ці ўручную. Сфармаваную К. высушваюць, потым абпальваюць у печах пры тры да 1150 °C. К. часта няправільна
    
    называюць пліткі дэкаратыўныя без румпы на тыльным баку.
       К. бьыа вядома ў Егіпде і Асірыі з 1га тыс. да н. э., пазней у Кітаі, Сгараж. Грэцыі і Рыме, Іране, з 8 ст. ў многіх краінах Еўропы, з 10—11 ст. у Кіеўскай Русі (Дзесяцінная царква ў Кіеве). У еўрал. краінах пашырылася ў 16—17 ст. У Германіі, Галандыі, Швейцарыі выкарыстоўвалі пераважна белую К. з сінім малюнкам, налачатку арнаментальным, пазней з выяўл, матывамі. У Расіі вядома з 16 ст.
       На Беларусі выраб К. пашыраны з 14 ст. Першапачаткова яе выраблялі рамеснікіганчары, з 18 ст. кафлярства вылучылася ў асобную галіну прамсці. У 14—16 ст. выраблялі гаршковыя К. з вусцямі рознай канфігурацыі, дно зрэдку дэкарыравалі. 3 15 ст. пачалі вырабляць каробчатую К., для якой харакгэрны высокая рамка і круглая румпа, прымацаваная да квадратнай пласціны; больш познія К. рабілі з невысокай прамавугольнай румпай і вял. квадратнай або прамавугольнай іыасцінай. Яе
    
    
    
    Мінская кафля (медальён). Пач. 20 ст.
    
    звычайна аздаблялі геам. узорам, а таксама выявамі раслін, жывёл, сюжэтнымі кампазіцыямі на быт., гіст. і рэліг. тэмы. У канцы 16 — 1й пал. 17 ст. бел. кафлярства дасягнула найб. росквіту. Маст. якасцямі вызначалася паліхромная К., пакрытая белай, жоўгай, светла і цёмназялёнай, блакітнай, цёмнасіняй, карычневай палівай. У яе аздабленні (асабліва ў 17 — пач. 18 ст.) пераважала расл. і геральдычная тэматыка, часам з надпісамі на лацінцы або кірыліцы, пазначэннем года вырабу. 3 2й пал. 17 ст. К. выраблялі ў т. зв. дывановым стылі, дзе кожная асобная К. скдадала частку агульнага малюнка паверхні печы. Бел. кафлярства 17 ст. значна паўплывала на развіццё вытвсці К. ў Рус. дзяржаве, дзе працавалі бел. майстры з Копысі, Мсціслава, Дуброўны, Віцебска і інш. гарадоў, у т. л. Пётр Заборскі і Сцяпан Палубес (іх вырабамі аздоблены Церамны палац Крамля, Круціцкі церам, царква Георгія Неаке
    
    
    
    Кафля Самарканд. 1340я г.
    
    КАХАНОЎСКІ
    
    189
    
    сарыйскага ў Маскве, Васкрасенскі сабор Новаіерусалімскага манастыра на Істры і інш.). У 18 ст. памеры К. павялічыліся, мадэліроўка рэльефаў ускладнілася. У аздабленні печаў і камінаў, якія рабілі ў выглядзе ярусных цьшіндраў, абеліскаў і інш. на багата дэкарыраваных цокалях, выкарыстоўвалі вял. К.ўстаўкі з гарэльефнымі выявамі раслін, жывёл, чалавека. Шырока выкарыстоўваліся гладкія, размаляваныя кобальтам К., т. зв. галандскія, у размалёўцы якіх пераважалі адлюстраванні гіст., батальных, жанравых сцэн, пейзажаў, кніжных ілюстрацый, абразоў. К. канца 19 — пач. 20 ст. вызначалася рысамі стылю мадэрн і мела форму рэльефных, паліхромных чатырохвугольных плітак або фасонных дэталей (медальёнаў, карыятыд, ільвіных галоў і інш.). У той час на Беларусі працавалі кафельныя заводы ў Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Івянцы, Копысі, Мінску, Магілёве, Навагрудку і інш.
      Паліваную К. вырабляе кафляны цэх Аршанскага камбіната сілікатных вырабаў. Гл. таксама Віцебская кафля, Гродзенская кафля, Заслаўская кафля, Зэльвенская кафля, Копыская кафля, Магілёўская кафля, Мірская кафля, Мсціслаўская кафля.
      Літ:. Абецедарскяй Л.С. Белорусы в Москве XVII в. Мн., 1957; Т р у с а ў АА, Угрыновіч У.В. Беларуская паліхромная кафля // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 4; Беларуская кафля. Мн., 1989.
    А.А.Трусаў, У.В. Угрыновіч.
    
    КАФРЫ (ад араб. кафір — няверуючы, няверны), еўрапейская назва паўд.афр народа коса. 3 сярэдзіны 18 ст. К. і роднасныя ім плямёны жылі на тэр. паміж Драконавымі гарамі, рэчкамі ГрэйгФіш і Умзімкулу. У 1770—1880я г. вялі ўзбр. барацьбу супраць афрыканераў, з пач. 19 ст. — супраць англічан (т. зв. кафрскія войны); найб. значныя ваен. сутыкненні адбыліся ў 1779—81, 1789—93, 1799—1803, 1811—12, 1818— 19, 1834—35, 1846—47, 1850—53, 1858, 1877—79. Да пач. 1880х г. каланізавана ўся тэр. рассялення коса. Цяпер К. жывуць на У Капскай прав. Паўд.Афр. Рэспублікі. Агульная колькасць 7,39 млн. чал. (1992). Мова — коса (ісікоса). Значная ч. К. прытрымліваецца традыц. вераванняў (культ продкаў і сіл прыроды), ёсць хрысціяне. Займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй.
    
    КАФТАН, 1) мужчынскае верхняе адзенне магнатаў і гар. знаці ў 16—17 ст. Прыйшоў з Персіі і Турцыі ў Рэч Паспалітую, адтуль трапіў у Расію. Расхінная, шырская ў падоле вопратка з доўгімі рукавамі, якую зашпільвалі ўстык на 6—8 пятліц з гузікамі; у падоле і па баках былі разрэзы з пятліцамі. Шылі з аксаміту, парчы або дарагога сукна. У 17 ст. рабілі з багата аздобленым стаячым каўняром. Станавы К. шылі шчыльным да стану з кароткімі рукавамі. Польскі К. быў адразным па таліі; ліф шчыльна ахопліваў фігуру, ніжняе шырокае крыссе збіралі ў зборкі; рукавы былі вельмі шырокімі і пыш
    
    
    нымі каля плячэй і вузкімі ад локця да кісці. 2) Мужчынская і жаночая вопратка менш заможных слаёў насельніцтва. У 19 ст. на Беларусі найб. пашыраны К. прамога крою з адкладным каўняром, які шылі з сукна або палатна.
    М.Ф. Раманюк.
    
    КАФЎЭ (Kafue), рака ў Замбіі, левы прыток р. Замбезі. Даўж. каля ІОООчкм, пл. басейна каля 140 тыс. км². Пачынаецца на водападзельным плато КонгаЗамбезі, цячэ пераважна ў нізкіх забалочаных берагах, у сярэднім цячэнні ўгварае цясніну даўж. 26 км. ГЭС, вадасховішча. Суднаходная на 240 км ад вусця. У сярэдняй ч. басейна К. — нац. парк Кафуэ.
    
    КАФЭ (франц. cafe), к а в я р н я, невялікі рэстаран, дзе падаюць каву, чай, закускі і інш. К. з сістэмай самаабслугоўвання наз. кафетэрый.
    
    КАХАМАРКА (Cajamarca), горад на ПнЗ Перу, на схілах Зах. Кардыльеры, на выш. 2,7—2,8 тыс. м. Адм. ц. дэпартамента Кахамарка. Адзін з гал. цэнтраў дзяржавы інкаў. У 1533 іспанцамі тут быў пакараны смерцю апошні ўладар інкаў Атаўальпа. 93 тыс. ж. (1990). Вузел аўтадарог. Прамсць: харч., гарбарная, тэкстыльная. Рамесная вытвсць саламяных капелюшоў, чаканка па серабры. Унт. Арх. помнікі 17—18 ст.
    
    КАХАНАВІЧЫ, вёска ў Верхнядзвінскім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 19 км на ПнУ ад горада і чыг ст. Верхнядзвінск, 194 км ад Віцебска. 609 ж., 276 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла axBap фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    
    «КАХАНАЧКА», гарадскі бытавы танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Як бальны танец створаны ў пач. 20 ст. рус. балетмайстрам М. Гаўлікоўскім. На Беларусі пашыраны ў сял. побыце, спарадзіў шэраг харэаграфічных мадыфікацый. Выконваецца парамі па крузе слізготным крокам. Адна з характэрных фігур: партнёры, стоячы тварам адзін да аднаго, удараюцца спачатку правымі, потым, пасля пляскання ў далоні, левымі рукамі. Сцэн. варыянт танца «Полькакаханачка» стварыў бел. балетмайстар В. Партной. Л.К. Алексютоеіч.