Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Літ.: Б е л а в я н Н.Н. Боевые катера. М., 1987; III е р ш о в АП. йсторяя военного кораблестроеняя с древнейшлх времен я до нашях дней. СПб., 1994; Шярокорад A Речные лянкоры // Bonn. 1996. № 8.
У.Я. Калаткоў Р К. Паўловіч.
КАЎКА 181
КАТЭХАЛАМІНЫ, фізіялагічна актыўныя рэчывы, што выконваюць ролю хім, пасрэднікаў (медыятараў і нейрагармонаў) у міжклетачных узаемадзеяннях; вытворныя піракатэхіну. Да прыродных К. адносяцца адрэналін, дафамін і норадрэналін. Метабалічны папярэднік К.дыоксіфенілаланін (LДОФА). Спецыялізаваныя для сакрэцыі К. нейроны маюць жывёлы з нерв. сістэмай. Найб. колькасць іх сінтэзуюцца і назапашваецца ў мазгавым слоі наднырачнікаў. К. адыгрываюць важную ролю ў нейрагумаральнай рэгуляцыі і нерв. трофіцы, удзельнічаюць у абмене рэчываў і прыстасавальных рэакцыях арганізма, забяспечваюць пастаянства ўнутр. асяроддзя і фізіял. функцый (гамеастаз). Парушэнні абмену К. ці іх неадэкватная сакрэцыя — адзін з патагенет. механізмаў некат. захворванняў.
КАТЭХІЗІС (ад грэч. katechesis павучанне, вуснае настаўленне), 1) рэлігійная кніга; выкладанне асноў хрысц. веравучэння ў форме пытанняў і адказаў. Першапачаткова слова «К.» азначала вуснае настаўленне асоб, якія пераходзілі ў хрысціянства, перад прыняццем імі хрышчэння. 3 16 ст. К. — кніга, навуч. дапаможнік, мэта якога — агульнае рэліг. навучанне вернікаў. Пачатак такім выданням паклаў М. Лютэр, які ў 1529 надрукаваў «Малы катэхізіс». У 1566 у Ватыкане выдадзены «Рымскі катэхізіс», у якім выкладзена каталіцкая дактрына: сімвал веры, таінствы, дэкалог (10 запаведзей), гал. малітвы. У сярэдзіне 19 ст. правасл. мітрапаліт Філарэт (Драздоў) склаў «Прасторны катэхізіс», які доўгі час быў падручнікам па закону Божаму. На бел. мове ў 1562 выдадзены «Катэхізіс» С. Буднага, у 1783 —Л. Зізанія. Існуе некалькі варыянтаў К. Звычайна яны складаюцца з 3 частак: у 1й даюцца звесткі пра Бога і царкву, у 2й — этычныя настаўленні, у 3й апісаны сродкі атрымання божай міласці. 2) У перан. сэнсе — твор, напісаны ў форме пьпанняў і адказаў.
А.А. Цітавец.
КАТЭХІНЫ, арганічныя злучэнні расліннага паходжання з групы флаваноідаў; вытворныя флавану. Пашыраны ў прыродзе катэхін, калакатэхін, катэхінгалат, галакатэхінгалат, ёсць у многіх раслінах, асабліва ў лісці чаю, вінаграднай лазе, зернях какавы. Раствараюцца ў вадзе і спірце. Пры полімерызацыі ўтвараюць дубільныя рэчывы. Маюць высокую біял. актыўнасць (умацоўваюць сценкі капіляраў, спрыяюць засваенню аскарбінавай кіслаты), антыакісляльныя, антымікробныя антысклера
Малы браніраваны катэр Дняпроўскай ваеннай флатыліі.
тычныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне і харч. прамсці.
КАЎРЫ (інд. kauri), невялікая ракавіна марскога малюска (даўж. 1—2,5 см). У стараж. часы К. выкарыстоўваліся як упрыгожанні і грашовы сродак у народаў Азіі, Афрыкі, Акіяніі (да пач. 20 ст.), Еўропы. Як грошы ў Афрыцы вядомы ў 11—12 ст. У 17—18 ст. тэрыторыя іх выкарыстання пашыралася, у сярэдзіне 19 ст. у Зах. Афрыцы зафіксаваны іх курс: 1 талер = 2500 ракавін, у народаў Індыйскага акіяна 1 рупія = = 2500—12 000 К. На Беларусі К. выяўлены пры раскопках сярод знаходак 12 ст. (Гродзенскі Стары замак, Полацк і інш.) і 15—16 ст. (Панямонне). Звычайна К. мелі адтуліну для нанізвання на шнур. Магчыма, К. выкарыстоўваліся на тэр. Беларусі як грошы у безманетны перыяд (2я пал. 11—13 ст.).
Каралі з кауры, бронзавыя пярсцёнак і бранзалет 12 ст. з Полацкага гарадзйпча.
КАЎБАСНАЕ ДРЭВА (Kigelia pinnata), кветкавая расліна сям. бігноніевых. Пашырана ў трапічнай Афрыцы.
Дрэва з шырокай цяністай кронай, лісце ў сухі сезон ападае. Цвіце перад ці ў час распускання лісця буйнымі чырв. кветкамі, што апыляюцца птушкамінектарніцамі. Плод — буйная каробачка (даўж. 30—60 см,’таўшчыня 7—9 см), якая па форме і колеру нагадвае ліверную каўбасу (адсюль назва), мае доўгую, амаль да зямлі, кветаножку.
КАЎБАСНЫЯ ВЫРАБЫ, харчовыя прадукты з папярэдне апрацаваных мяса, тлушчаў і інш. сыравіны жывёльнага і расліннага паходжання. Адрозніваюць К. в. вараныя (у т. л. сасіскі і сардэлькі), паўвэнджаныя, вэнджаныя, варанавэнджаныя, ліверныя, крывяныя, сальцісоны, вантрабянкі, паштэты і студзені. Да К. в. адносяць таксама вэнджаніну.
Сыравінай для К. в. служаць нятлустая ялавічына, свініна, сала, часам бараніна і мяса птушкі, каніна, субпрадукты (печань, мазгі, сэрца, рубец і ініп.). Сыравіна праходзіць мех апрацоўку (выдаленне невдомых і малапажыўных частак, здрабненне) і фізіка хім. апрацоўку (саленне, выспяванне, абсмажванне, варку, вэнджанне). У каўбасны фарш дадаюць плазму харч. крыві, неразведзенае і абястлушчанае малако, малочны бялок, муку, крухмал, крупы, яйцы, а таксама соль, цукар, спецыі, вострыя прьшравы. Выкарыстоўваюць кішачныя і штучныя (бялковыя, з цэлюлозы, палімерных плёнак) абалонкі (некаторыя вырабы фармуюць без абалонак), К. в. выпускаюцца і ў выглядзе кансерваў. Вядомыя са старажытнасці. Ў Стараж. Грэцыі невял каўбаскі і напханыя свіныя страўнікі служылі закускай, у Рыме былі вядомыя вараныя каўбасы, маленькія вэнджаныя каўбаскі, свіныя каўбаскі колцам і ланцужком. 3 сярэдневякоўя К. в. сталі пашыранай стравай.
КАЎБОЙ (англ. cowboy ад cow карова + boy хлопец), конны пастух у зах. штатах ЗША.
КАЎБбЙСКІ ФІЛЬМ, гл. Вестэрн.
КАЎГАНКА Мікалай Уладзіміравіч (н. 8.8.1954, в. Арабнікі Пружанскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне хіміі прыродных рэчываў. Др хім. н. (1991). Скончыў БДУ (1977). 3 1977 у Інце біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук працы па распрацоўцы новых метадаў сінтэзу біялагічна актыўных злучэнняў шэрагу гармонаў насякомых экдыстэроідаў і фітагармонаў брасінастэроідаў
Тв.: Экднстеронды: Хнмня н бнол. актнвность. Мн., 1989 (разам з А.А Ахрэмам); Стеровды: Экол. функцнн. Мн., 1990 (з ім жа).
КАУЗАЛГІЯ (ад грэч. kausis смыленне, пякота + algos боль), цяжкі балявы сіндром у чалавека, што развіваецца пры траўмах (пераважна раненнях) перыферычных нервовых ствалоў сярэдзіннага і вялікабярцовага нерваў. Характарызуецца інтэнсіўнымі пякучымі болямі скуры, сасударухальнымі і трафічнымі парушэннямі ў зоне інервацыі пашкоджанага нерва. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., хірург. апрацоўка раны.
КАУКА (Cauca), рака ў Калумбіі, левы прыток р. Магдалена. Даўж. 1350 км, пл. басейна каля 80 тыс. км². Пачынаецца на Пд Цэнтр. Кардыльеры, цячэ ў глыбокай тэктанічнай даліне паміж Цэнтр. і Зах. Кардыльерай, праразае горны масіў Анцьёкія, дзе ўтварае парогі і вадаспады, потым — па Прыкарыбскай нізіне, у шырокай даліне з пратокамі і азёрамі. Паводкі вясной і восенню. Сярэдні гадавы расход каля 2000 м³/с. Суднаходная на ўчастках ад г. Калі да г. Картага і ад г. Анцьёкія да вусця (усяго 620 км).
КАЎКА Аляксей Канстанцінавіч (н. 20.9.1937, в. Машчаліна Чэрвеньскага рна Мінскай вобл.), бел. гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Др філал. н. (1991), канд. гіст. н. (1971).
182 КАЎКАЗ
Скончыў БДУ (1961). Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 на культ.асв. і камсамольскай рабоце. У 1971 —79 і 1983—87 у Інце эканомікі сусв. сацыяліст. сістэмы АН СССР, у 1979—82 прадстаўнік Саюза сав. тваў дружбы і культ. сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Полыпчы. 3 1987 гал. рэдактар час. «Советское славяноведенне», з 1989 у
Інце сусв. лры імя М. Горкага Расійскай АН. Даследаваў гісторыю Польіпчы, польскага рабочага руху, савпольскіх адносін. 3 канца 1970х г. распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нац. самасвядомасці, творчасці Ф.Скарыны, Я.Купалы, К.Езавітава, І.Луцкевіча, В.Ластоўскага, М.М.Улашчыка і інш. Укладальнік літ,навук. штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).
Тв.: Польша: Огечество м соцналнзм. М., 1977; Тут мой народ: Францішак Скарына і бел. літ. XVI—пач. XX стст. Мн., 1989; Жывом! М.; Мн., 1997; Будам жыць! Пра тое самае. Мн.; М., 1998; Letter to russian friend = Пнсьмо русскому другу. London,. 1979.
В.У. Скалабан.
КАУКАЗ (паходжанне слова, магчыма, звязана з хецкім «казказ» — назва народа, які жыў на паўд. беразе Чорнага м.), тэрыторыя паміж Чорным, Азоўскім і Каспійскім морамі ад КумаМаныцкай упадзіны да паўд. часткі Армянскага нагор’я. У межах К. частка Расіі, Азербайджан, Арменія, Грузія, частка Турцыі і Ірана. Пл. больш за 500 тыс. км². Вылучаюць Паўн. К., Перадкаўказзе і Закаўказзе. У цэнтры — горная сістэма Вял. К., якая падзяляецца на Зах. К. (да Эльбруса), Цэнтр. К. (паміж Эльбрусам і Казбекам) і Усх. К. (на У ад Казбека). Вял. К. цягнецца ад Таманскага пва да Апшэронскага на 1500 км, шыр. 160—180 км. Восевую частку К. складаюць Галоўны, або Водападзельны, і Бакавы хрыбты, з вяршынямі больш за 5000 м (г. Эльбрус — 5642 м, Дыхтау — 5203 м, Шхара — 5068 м, Казбек — 5033 м). На Пн ад восевай зоны перадавыя хрыбты — Скалісты, Пашавы, Церскі, на Пд — Бзыбскі, Кадорскі, Рачынскі. Хрыбты Вял. К. вызначаюцца альпійскімі формамі рэльефу або маюць харакгар куэстаў. Рэльеф Перадкаўказзя раўнінны; у яго зах. ч. КубанаПрыазоўская нізіна, ва ўсходняй — Прыкаспійская нізіна, па
між імі Стаўрапольскае ўзв. з выш. да 831 м. У цэнтры і на 3 Закаўказзя — сярэднягорны рэльеф; горныя хрыбты Малога К. (выш. да 3724 м, г. Гямыш) і Армянскае нагор’е (выш. да 5165 м, г. Вял. Арарат). На ПнЗ размешчана Калхідская, на У — КураАраксінская нізіны, на ПдУ — Ленкаранская нізіна і складкавыя Талышскія горы (выш. да 2492 м). Тэр. К. знаходзіцца ў межах Альпійскай складкавай вобласці. Утварэнне горнай сістэмы пачалося ў мезазоі, у кайназоі адбылося падняцце і фарміраванне горнага рэльефу, у антрапагене ў выніку амаладжэння гор склалася сучасная араграфічная структура К. Горныя хрыбты Вял. К. і масівы Малога К. складзены пераважна з палеазойскіх гранітоідаў. Пашыраны таксама юрскія, мелавыя, палеагенавыя адклады. Армянскае нагор’е ўкрыта вулканічнымі пародамі неагенавага і чацвярцічнага часу. Нізіны Перадкаўказзя і Калхідская нізіна характарызуюцца
шырокім развіццём неагенавых і палеагенавых кантынентальных і марскіх адкладаў. Карысныя выкапні: нафта (Баку, Грозны, Майкоп), газ (Краснадарскі і Стаўрапольскі краі), жалеза (Дашкесан), вальфрам і малібдэн (Тырныауз), цынк, свінцовыя руды (Садон), буд. матэрыялы (граніт, габра, мармур, туф,