• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    Парнасе». На бел. мову «Энеіду» К. пераклаў А.Куляшоў.
       Тв.: Повне зібрання творів, Т. 1—2. Кнів, 1969; Творн. Кнів, 1982; Бел. пер. — Энеіда. Мн., 1969; Рус. пер — Соч. Л., 1986.
       Літ.: К і с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн„ 1971. С. 8—11; Левнн Б. Веселый мудрец. М., 1981; Кнрнлюк Е. Іван Котляревськнй. Кнів, 1981.
    В.А. Чабаненка.
    КАТМАЙ (Katmai), дзеючы вулкан у паўн. ч. Алеуцкага хр., на пве Аляска (ЗША). Выш. 2047 м. У выніку вывяржэння ў 1912 на месцы кратэра ўтварылася калвдэра з возерам дыям. 1,5 км, глыб. каля 1200 м. Апошняе вывяржэнне ў 1921. Складзены з андэзітаў, дацытаў. На паўн. схіле — ледавікі. Ніжнія ч. схілаў заняты хвойнымі лясамі, верхнія — тундравай расліннасцю. Уваходзіць у нац. парк Катмай.
    КАТМАНДЎ, горад, сталіца Непала, на р. Багхматы, у Гімалаях на выш. 1360 м. 535 тыс. ж. (1993). Вузел аўгадарог і караванных шляхоў. Міжнар. аэрапорт. Асн. эканам. цэнтр краіны. Разнастайная маст.рамесніцкая вытвсць (прадметы хатняга ўжытку, прыкладнога мастацтва). Цэм., фармацэўтычныя, гарбарныя, тэкст., рамонтнамех., ганчарныя прадпрыемствы. Здабыча мармуру. Унт. Каралеўская акадэмія, Асацыяцыя прыгожых мастацтваў. Нац. тр і музей. Нумізматычны музей. Рэліг.
    цэнтр будызму. Быў моцна разбураны землетрасеннем (1934).
    
      Засн. ў 724 непальскім правіцелем пад назвай Кантыпур. У час праўлення дынастыі Мала (13—15 ст.) паліт. цэнтр Непальскай даліны. 3 1593 наз. К. (ад назвы стараж. драўлянай пагады Кастамандап). У 1482—1769 цэнтр аднайм. удзельнага княства. 3 1769 сталіца Непала.
      Над сярэдневяковымі кварталамі вузкіх вулачак з 2—3павярховымі драўлянымі і цаглянымі дамамі ўзвышаюцца сучасныя будынкі грамадскіх, культ., гандл. устаноў. Сярод помнікаў: палацпагада Катх Мандыр (Кастамандап; 1596), комплекс каралеўскіх палацаў і храмаў «Хануман Дхака» (15—18 ст.) з палацам каралёў дынастыі Мала, 3яруснай капліцайпагадай Таледжу (1549) і палацам Васантпур Дарбар (2я пал. 18 ст.); Сінгха Дарбар (Палац Ільвоў; б. палац уладароў з сямейства Рана; пач. 20 ст.) і каралеўскі палац Нараянхіты Дарбар (пач. 20 ст.) — абодва ў неакласічным стылі. Найб. значныя пабудовы 20 ст.: будынкі Вярх. суда, Горнага бюро, аэрапорта, шпіталя (1960—62, арх. К.С. Матаян), помнік змагарам рэвалюцыі 1951. Каля К. ступа Бадхнатх і арх.скулыіт. комплекс Сваямбхунатх з каменнымі буд. рэльефамі 6—8 ст. (абодва 3 ст. да н. э., перабудаваны ў 8—9 ст ), комплекс індуісцкіх храмаў Пашупатынатх (закладзены ў 13 ст.).
    
    KATO (Kato) Геніці (1890, прэфектура Акаяма, Японія — 1979), японскі фізіёлаг, стваральнік школы фізіёлагаў Японіі. Скончыў унт Кіёта (1916). 3 1919 праф. унта Кэйо ў Токіо. Адзін з заснавальнікаў мікрафізіялогіі нерваў і мышцаў; распрацаваў методыку прэпаравання і раздражнення адзіночных ізаляваных мышачных і нерв. валокнаў, на якіх даследаваў асн. законы ўзбуджанасці.
    
    КАТОВІЧ Леанід Яўгенавіч (4.5.1935, Мінск — 15.5.1995), бел. вучоны ў галіне хірургіі. Др. мед. н. (1976), праф. (1980). Скончыў Міяскі мед. інт (1959). 3 1961 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па дзіцячай хірургіі, гнойнасеіггычных ускладненнях у дзяцей.
       Тв:. Справочннк no детской хнрургнн. Мн., 1980 (у сааўт.); Техннка выполненяя хнрургнческнх операцнй: Справ. Мн., 1985 (у сааўг.).
    КАТбВІЧЫ, дзяржаўныя дзеячы ВКЛ герба «Корчак». Вядомы з 15 ст. У 16— 18 ст. мелі маёнткі ў Віцебскім ваяв., Гродзенскім, Браслаўскім, Ковенскім пав., на Валыні. Найб. вядомыя:
       Павел Юр’евіч, дваранін каралеўскі ў 1556, падкаморы гродзенскі ў 1568, архімандрыт гродзенскі і супрасльскі ў 1568—80. Андрэй Ф р а н ц і ш а к (?—1682), староста гродзенскі з 1652, кухмістр ВКЛ з 1657, адначасова гараднічы віленскі ў 1657—65, пісар вялікі ВКЛ з 1658 і інш. Аляксандр (каля 1622—30.11.1686), царк. дзеяч, сакратар каралеўскі, рэгент вял. канцылярыі ВКЛ. Біскуп смаленскі (з 1672), віленскі (з 1684). Рыгор Ю з а ф (?—пач. 1724?), харунжы ў 1699—1700 і падстароста ў 1699—1704 гродзенскі, палкоўнік каралеўскі ў 1701, староста гродзенскі з 1706, лоўчы ВКЛ з 1710. Прыхільнік Сапегаў. У час. Паўн. вайны 1700—21 ваяваў супраць шведаў, потым на баку Станіслава Ляшчынскага. Пасля рэстаўрацыі Аўгуста П у 1709 ваяваў супраць шведаў і Сапегаў, выступаў за вывад рас. войск з ВКЛ.
    КАТбД (ад грэч. katodos шлях уніз, вяртанне), 1) адмоўны электрод хім. крыніцы току. 2) Электрод электра і радыётэхн. прылад (апаратаў), электралітычных ваннаў і інш., які далучаецца да адмоўнага полюса крыніцы току. 3) Крыніца электронаў у электравакуумных і газаразрадных прыладах. Паводле віду электроннай эмісіі адрозніваюць тэрма і фотаэлектронныя, халодныя К. і інш.
    
    КАІОК ДАРОЖНЫ. прычапная або самаходная машына для ўшчыльнення грунтоў, дарожных асноў і пакрыццяў стальнымі вальцамі (гладкімі, рабрыстымі, кулачковымі, крацістымі) ці апорнымі коламі на пнеўматычных шынах. Пашыраны таксама вібракаткі, у якіх акрамя статычнага дзеяння ўласнай вагі, выкарыстоўваецца ўшчыльняльнае дзеянне вібрацыі. Маса К. д. (часта павялічваецца баластам); самаходных ад 0,5 да 35 т, прычапных да 100 т. Выкарыстоўваюцца ў дарожным, чыгуначным, аэрадромным, гідратэхн. і інш. будве. У Беларусі К.д. выпускаюць акцыянернае тва «Амкадор», машынабуд. прадпрыемства «Белдартэхніка».
    7.7. Леановіч.
    КАТбК ГІАЛЯВЫ, прычапная або навясная прылада для драблення глебавых камлыг, камякоў і скарынкі, для выраўноўвання і ўшчыльнення паверхневага слоя — прыкачвання глебы. Выкарыс
    
    КАТОРГА 177
    
    танне К. п. спрыяе захоўванню вільгаці ў глебе, больш дружным ўсходам с.г. культур, змяншэнню эразійных працэсаў.
      Адрозніваюць К. п. гладкія воданаліўныя, кольчаташпоравыя, кольчатазубчастыя, барончастыя, камбінаваныя і інш. Агрэгатуюцца з трактарамі цягавага класа 1,4—2, а з выкарыстаннем шыроказахопных счэпаў — з трактарамі класа 3—5. Могуць працаваць у агрэгаце з сеялкамі, культыватарамі, плугамі і інш. (напр., у складзе камбінаванага глебаапрацоўчага агрэгата, які за адзін праход робіць культывацыю глебы, драбленне камлыг, прыкочванне і выраўноўванне паверхні поля).
    
    
    КАГбк СПАРТЫЎНЫ, участак роўнай ледзяной паверхні, прызначаны для катання на каньках і санках. Выкарыстоўваецца для вучэбных заняткаў і спаборніцтваў па канькабежным і санным спорце, фігурным катанні на каньках, хакеі, для паказу відовішчаў (балет на
    
    
    
    
    Каткі дарожныя вібрацыйныя: 1 — акцыянернага таварыства «Амкадор» (Беларусь); 2 — фірмы «Марыні» (Італія).
    
    Каткі палявыя: 1 — гладкі воданаліўны; 2 — кольчатазубчасты; 3 — кольчаташпоравы.
    
    лёдзе, цырк на лёдзе і інш.) Масавыя каткі — месца для актыўнага адпачынку, гульняў і забаў. Паводле спосабу падрыхтоўкі ледзяной паверхні каткі падзяляюць на прыродныя (на замерзлых вадаёмах), наліўныя (на прыроднай або штучнай аснове, найчасцей на спарт. пляцоўках, стадыёнах, асфальтаваных участках) і штучныя (робяцца з дапамогай спец. халадзільных установак). 3 1950х г. будуюць штучныя К. с. Найбольшыя з іх у краінах Зах. Еўропы, Расіі, на Украіне, у ЗША, Канадзе, Японіі і інш. 3 высакагорных каткоў найб. вядомыя ў Германіі, Італіі, Казахстане (Медэо), Швейцарыі. На Беларусі крьггыя штучныя каткі ў Гродне, Мінску, Наваполацку.
    
    КАТбмЦАВА Людміла Аляксееўна (н. 10.8.1943, Масква), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1992). Скончыла БДУ (1965). 3 1965 у Інце фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы лазераў і аптычных сістэм, унутрырэзанатарнай спектраскапіі. Даследавала прычыны і ўмовы суіснавання некалькіх стацыянарных станаў (мультыстабільнасць), пераключэнне паміж імі з назіраннем гістэрэзісных з’яў, развіццё дынамічных рэжымаў у розных тыпах лазераў.
       Тв.: Автоколебання в лазерах. Мн., 1990 (раэам з АМ.Самсонам, Н.АЛойка).
    
    КАТбн (Cato), адгалінаванне старажрым. роду Порцыяў. Найб. значныя прадстаўнікі:
       Катон Старэйшы (ці Ц э н з а р) Марк Порцый (Marcus Porcius Cato Maior, Cato Censorius; 234, Тускулум, каля сучаснага г. Фраскаці, Італія — 149 да н. э.), дзярж. дзеяч, пісьменнік, заснавальнік рым. літ. прозы. 3 саслоўя коннікаў. Удзельнік 2й Пунічнай вайны. У 198 прэтар у Сардзініі. У 195 консул, задушыў паўстанне мясц. плямён у Іспаніі. Напярэдадні 3й Пунічнай вайны патрабаваў разбурэння Карфагена — моцнага гандл. канкурэнта Рыма. Аўтар працы «Пачаткі», прысвечанай гісторыі Рыма ад яго заснавання да 2й Пунічнай вайны, трактата «Земляробства» пра эканоміку і стараж. звычаі Італіі і інш.
       К а т о н Малодшы (ці У т ы ц к і) Марк Порцый (Marcus Porcius Cato Minor, Cato Uticensis; 95—8.4.46 да н. э.), рымскі дзярж. дзеяч, военачальнік. Праўнук К. Старэйшага. Удзельнік за
    
    
    душэння паўстання Спартака 74—71 да н. э. Нар. трыбун у 62, прэтар у 54. Праціўнік трыумвіраў, асабліва Юлія Цэзара, супраць якога напісаў 2 паліт. памфлеты. У час. грамадз. вайны 49— 45 на баку Г. Пампея; пасля паражэння пампеянцаў пры Фарсале (48) супраціўляўся Цэзару ў Афрыцы, пасля іх разгрому пры Тапсе (46) скончыў самагубствам.
    
    КАТОН (Cotton) Эжэні (13.10.1881, г. Субіз, Францыя — 16.6.1967), дзяячка франц. і міжнар. жаночага руху, вучоныфізік. Др фіз. н. (1925). Скончыла жаночы Пед. інт у г. Сеўр (1904), выкладчыца, у 1936—41 дырэктар, з 1945 ганаровы дырэктар гэтага інта. Удзельніца франц. Руху Супраціўлення ў 2ю сусв. вайну (1940—44). 3 1945 старшыня Міжнар. дэмакр. федэрацыі жанчын. 3 1950 віцэстаршыня, з 1959 чл. Прэзідыума Сусв. Савета Міру.
    
    КАТОНАМУТбНА ЭФЕКТ, узнікненне падвойнага праменепераламлення ў асяроддзі, змешчаным у знешняе магн. поле, пры распаўсюджванні святла перпендыкулярна полю; адзін з эфектаў магнітаоптыкі. Вынікі ўзаемадзеяння магн. поля з токавымі сістэмамі (электроны ў атаме, носьбіты зарада ў паўправадніках), якія вызначаюць аптычныя ўласцівасці рэчыва, выяўляецца ва ўсіх рэчывах. Выяўлены ў калоідных растворах англ. фізікам Дж. Керам (1901) і даследаваны франц. фізікамі Эме Катонам і А.Мутонам (1907). Выкарыстоўваецца для вымярэнняў дыямагн. успрыімлівасці, вывучэння магн. уласцівасцей электронных абалонак, структуры малекул і дамешкавых цэнтраў і інш.
    
    КАТбНЬІ (Cotogni) Антоніо (1.8.1831, Рым — 5.10.1918), італьянскі спявак (барьгтон), педагог; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў мастацтва бельканта 2й пал. 19 ст. 3 12 гадоў вучыўся ў царк. школе спеваў. Быў салістам у царк. харах. У 1852—94 выступаў на оперных сцэнах Італіі і інш. краін (у 1872—94 у Італьян. оперы ў Пецярбургу). 3 1894 выкладаў у Пецярбургскай кансерваторыі, з 1899 — у муз. ліцэі акадэміі «СантаЧэчылія» ў Рыме. Сярод партый: Радрыга, Рэната («Дон Карлас», «Бальмаскарад» Дж. Вердзі), Вільгельм Тэль, Фігара («Вільгельм Тэль», «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Невер, Нелуска («Гугеноты», «Афрыканка» Дж. Меербера), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Валянцін («Фауст» Ш. Гуно), Тэльрамунд («Лаэнгрын» Р. Вагнера). Сярод вучняў Дж. ЛаўрыВольпі, Я.М. Рэшке.