• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАТКОВА Святлана Сяргееўна (н. 16.8.1941, в. Абросаўка Краснаармейскага рна Самарскай вобл., Расія), бел. мастак манум.дэкар. мастацтва і жывапісец. Дачка С.ГІ.Каткова. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1967). 3 1968 працуе на Мінскім маст.вытв. камбіна
    
    
    це. Алегарычнай ёмістасцю вобразаў, выразнасцю колераў вызначаюцца размалёўкі ў кінатэатры «Вільнюс» (1976), Палацы культуры чыгуначнікаў (1978, абедзве з З.Літвінавай), рэстаране «Планета» (1980) у Мінску, Палацы культуры камбіната нярудных матэрыялаў у рп. Мікашэвічы Лунінецкага рна (1982), актавай зале тэхн. вучылішча харчавікоў у Слуцку («Купалле», 1984). Дэкаратыўнасць колеру і кампазіцыйнай будовы ўласцівы станковым творам: «Зялёны май. Перамога» (1973), «Палявыя кветкі» (1974), «Летняя ноч» (1975), «Сярэбраныя травы» (1977), «Жніво» (1982), «Дзень памяці» (1984), цыклы «Поры года», «Народныя святы. Калядкі», «Італія. Карнавал» (усе 1995—98). Іл. гл. да арт. Васковы жывапіс.
    КАТКЙВІЧ Лізавета Іванаўна (н. 18.3.1947, в. Сімакава Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. актрыса. Скончыла Магілёўскае культ.асв. вучылішча (1967), Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1976). 3 1967 акгрыса Магілёўскага абл. драм. тра, з 1978 — Тра юнага гледача Беларусі. Яе творчасці ўласцівы лірычнасць і псіхалагізм. Сярод лепшых роляў: у Магілёўскім тры — Вольга («Апошнія суніцы ў жніўні» А. Дзялевдзіка), Глашка («Трывога» А. Петрашкевіча), Таня («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава), Лэвдзі Торэнс («Арфей спускаецца ў пекла» Т. Уільямса), Ганначка («На бойкім месцы» А. Астроўскага); у Тры юнага гледача — маці Бэмбі («Бэмбі» Ф. Зальтэна, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980), Каралева («У краіне ліліпутаў» паводле Дж. Свіфта), маці Я. Купалы («Калыска чатырох чараўніц» У. Караткевіча), Турусіна, Аграфена Кандратаўна («На кожнага мудраца хапае прастаты», «Свае людзі — паладзім» Астроўскага), Нянька («Антыгона» паводле Ж. Ануя і Сафокла).
    РЛ. Баравік.
    КАТКбЎ Міхаіл Нічыпаравіч (13.11.1818, Масква — 1.8.1887), рускі публіцыст, літ. крытык. Скончыў Маскоўскі унт (1838), слухаў курс філасофіі у Берлінскім унце (1840—41). 3 1845 ад’юнктпраф. Маскоўскага унта, супрацоўнік час. «Московскнй наблюдатель» і «Отечественные запнскн», рэдакгарвыдавец час. «Руссклй вестннк» (1856—87). У сваіх артыкулах выступаў за адмену прыгоннага права, увядзенне інта міравых суддзяў, абмяркоўваў «закрытыя» раней пытанні знешняй палітыкі, свабоды слова, цэнзуры, мясц. самакіравання і інш. У час і пасля паўстання 1863—64 патрабаваў прыняцця да Польшчы жорсткіх мер, адмаўляў неабходнасць правядзення ліберальнадэмакр. рэформ у Расіі.
      Тв.'. 1863 г.: Собр. статей по польскому вопросу. Вып. 1—2. М., 1887; О самодержавнн н констнгуцнн. М., 1905; О церквн. 1905.
      Літ:. Твардовская В.А йдеологня пореформенного самодержавня: (М.Н.Катков н его нздання). М., 1978.
    
    КАТКбЎ Сяргей Пятровіч (1.10.1911, в. Скрыпіцына Калышлейскага рна Пензенскай вобл., Расія — 17.2.1976), бел. жывапісец і педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Скончыў Пензенскі маст.пед. тэхнікум (1931). У 1937—71 мастакпедагог і кіраўнік маст. студыі пры Мінскім палацы піянераў і школьнікаў. Выкладчык Мінскага маст. вучылішча (1956—68), Рэсп. маст. школыінтэрната (1963—65). Працаваў у жанрах пейзажа і нацюрморта. Творы вызначаюцца эмацыянальнасцю, дэкаратыўнасцю колеру: «Восеньскі пейзаж» (1947), «На рацэ» (1959), «Лепельскія азёры» (1961), «Гарадскі пейзаж» (1967), «Сказ аб Бярэзіне» (1970), «Лета. Нацюрморт» (1971), «Хутар Альбуць» (1972), «На Прыпяці» (1973), «Палескія волаты» і «На Бярэзіне» (абодва 1975). Асобнае месца займаюць графічныя малюнкі з франтавога жыцця (1943—44).
    
    КАТКОЎ Уладзіслаў Леанідавіч (н. 11.5.1936, г. Крывы Рог, Украіна), бел. вучоны у галіне інфарматыкі і прыкладной матэматыкі. Др тэхн. н. (1979), праф. (1983). Скончыў Маскоўскі унт (1959). 3 1979 у НДІ ЭВМ (Мінск). 3 1985 у Інце матэматыкі. 3 1991 дырэктар Выліч. цэнтра, з 1995 у Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па выліч. матэматыцы, аўгаматызацыі праграмавання і матэм. мадэлявання экалагічных задач.
      Тв.: Программное обеспеченне ЭВМ. Мн., 1992 (разам з Э.З. Любімскім); РНТМ—технологня автоматнзацнн программмровання. Мн„ 1993. М.П. Савік
    
    КАТЛАВЕЦ Міхаіл Паўлавіч (25.10.1914, в. Скрыгалаў Мазырскага рна Гомельскай вобл. — 6.10.1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў БДУ (1937), курсы мал. лейтэнантаў пры Харкаўскім танк. вучылішчы (1941). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Сталінградскім, 2м Укр. франтах. Камандзір танк. батальёна капітан К. вызначыўся ў студз. 1944 у баі за ст. Ляле
    
    
    С. Каткоў На Бярэзіне. 1975.
    
    каўка каля Кіраваграда, калі батальён пад яго камандаваннем за дзень адбіў 6 контратак, і ў час прарыву абароны праціўніка на румынавенг. граніцы 5.10.1944, калі батальён знішчыў 5 гармат, больш за 100 павозак з боепрыпасамі, узяў у палон 130 гітлераўцаў. Загінуў у баі. Яго імем названы вуліцы ў Мазыры, Ціраспалі, в. Лешня, 8гадовая школа ў в. Лешня, дзе ён вучыўся.
    
    
    КАТЛАВІНА, адмоўная форма рэльефу акруглай ці слаба выцягнутай формы. Можа быць замкнёнай або адкрытай у адным ці двух процілеглых кірунках. Наземныя К. маюць памеры ад некалькіх метраў да дзесяткаў і соцень кіламетраў. Паводле паходжання і геал. будовы бываюць тэктанічныя, вулканічныя, эразійныя, ледавіковыя, карставыя, дэфляцыйныя і інш.; паводле марфалогіі — пласкадонныя, чашападобныя і інш.; па рэжыме сцёку — праточныя, сцёкавыя і бяссцёкавыя. Падводныя К. ўтвараюць найб. буйныя адмоўныя формы рэльефу — ложа акіяна.
    
    КАТЛАПС (Katlaps) Жаніс (14.10.1907 — 13.11.1968), латвійскі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. Латвіі (1959). Вучыўся на драм. курсах. 3 1928 акцёр, з 1948 рэжысёр Нац. тра (цяпер Тр драмы Латвіі). Акцёр лірыкадрам. плана. Сцэн. вобразам уласцівы ўнутр. насычанасць, вытанчанасць знешняга малюнка, ра
    
    
    КАТЛЯРОЎ 175 мантычнасць. Сярод роляў: Крустынь, Эдгар («Блудны сын», «У агні» Р. Блаўмана), Таўрынь, Оскар Клява («Да новага берага», «Сын рыбака» В. Лаціса), Іосіф («Іосіф і яго браты» Я. Райніса), Атэла («Атэла» У. Шэкспіра). Паставіў «Злачынства і кара» паводле Ф. Дастаеўскага (1957), «Гамлет» Шэкспіра (1959). Дзярж. прэмія СССР 1950.
    КАТЛЫ, К о ц е л ы, дзяржаўныя дзеячы ВКЛ герба «Пелікан». Паходзілі з баяр. Першы вядомы прадстаўнік роДУ — Кацёл, які ў 1440—43 атрымаў ад вял. кн. Казіміра пацвярджэнне на маёнткі ў Крамянецкім пав. На Беларусі К. валодалі Беніцай, Маладзечнам, Хажовам, Палонкай і інш. Найб. вядомыя К.:
       Самуэль Геранім (?—1686), пісар скарбовы (1646—68), войскі старадубскі (1652—66), маршалак ашмянскі (каля 1678), староста скірстымонскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на сеймы. Міхал К а з і м і р (?—вер. 1722), сын Самуэля Гераніма, староста скірстымонскі з 1674, маркаўскі з 1683, падкаморы ашмянскі у 1683, кашталян віцебскі з 1685, трокскі з 1700, ваявода трокскі з 1703, падскарбі ВКЛ з 1710. Быў прыхільнікам аўтаноміі ВКЛ у рамках Рэчы Паспалітай. Т а д э в у ш (1736—99), сын Казіміра, староста маркаўскі (1764), ашмянскі (1772), ген.маёр войск ВКЛ. Юзаф (20.9.1764— 18.7.1810), сын Тадэвуша, гл. Коцел Ю. Міхал Казімір (15.8.1767— 22.3.1813), сын Тадэвуша, ваен. дзеяч. Шамбялян Станіслава Аўтуста Панятоўскага (1786). У час паўстання 1794 зямянскі ген.маёр Ашмянскага пав.
    В. С.Пазднякоў.
    КАТЛЯР Іван Іванавіч (н. 15.6.1941, в. Балотца Навагрудскага рна Гродзенскай вобл.), бел. філосаф і палітолаг. Канд. філас. н. (1984), праф. (1997). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1964), Мінскую вышэйшую парт. школу (1973). Настаўнічаў, быў на камсамольскай і парт. рабоце. 3 1978 нам. упаўнаважанага Савета па справах рэлігій пры CM БССР па Брэсцкай вобл. 3 1985 у Брэсцкім унце. Даследуе праблемы фарміравання грамадскай думкі, развіцця палгг. працэсу, станаўлення прававой дзяржавы, рэалізацыі і абароны правоў чалавека. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ па паліталогіі і правах чалавека.
       Тв:. Взгляд нзнугрн: Обвдеств.полнт. процесс на Беларусн. Лунннец, 1993; Права человека: Современные представлення н механнзмы заіцнты. 3 нзд. Брест, 1997.
    КАТЛЯРбЎ Ігар Васілевіч (н. 15.7.1948, г. п. Відзы Браслаўскага рна Віцебскай вобл.), бел. сацыёлаг і палітолаг. Др сацыялагічных н. (1990), канд. філас. н. (1983), праф. (1994). Прэзідэнт Бел. акадэміі сац. навук (з 1997). Скончыў Віцебскі тэхнал. інт лёгкай прамсці (1971), Мінскую вышэйшую парт. школу (1982). Працаваў у праектнакан
    
    176           КАТЛЯРОЎ
    
    структарскіх установах. 3 1984 лекгар, нам. заг. ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ. 3 1991 у Інце сацыялогіі АН Беларусі. 3 1993 у Бел. інце інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1995 яам. дырэктара, дырэктар). Дэп., старшыня Камісіі па правах чалавека і нац. пытаннях Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1995—96). Дэп., нам. старшыні Камісіі па правах чалавека і нац. пьпаннях Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь з 1996. Даследуе праблемы паліт. сацыялогіі, метадалогіі і методыкі сац. праектавання і прагназавання, міжнац. і канфесіянальных адносін у Беларусі.
       Тв.: Теоретнческне основы соцнального проектнровання. Мн., 1989; Полмтнческме партнн Беларусн: аналнз, проблемы, прогнозы. Мн., 1997; Молодежь Беларусн на пороге XXI в.: соцнол. аналнз. Мн., 1997; Беларусь на этапе соцнального перелома: соцнол. аналнз. Мн., 1998.
    КАТЛЯРОЎ Ізяслаў Рыгоравіч (н. 21.2.1938, г. Чавусы Магілёўскай вобл.), бел. паэт. Скончыў БДУ (1966). Працуе ў газ. «Светлагорскія навіны» на Гомельшчыне. Узначальвае ў Светлагорску карцінную галерэю «Традыцыя» (з 1992). Піша на рус. мове. Друкуецца з 1957. Аўтар збкаў «Сябры мае — сведкі мае» (1981), «Тут, на трапяткой зямлі» (1989), «На адлегласці позірку і душы» (1990), «А душа і ў малітве баліць» (1994). Піша для дзяцей (збкі вершаў «Мой равеснік», 1975; «Цукеркавае дрэва», 1980; «Наш двор», 1997, з С. Шах). У творах тэмы пасляваен. дзяцінства, роздум над жыццём сучасніка і складанасцю чалавечых узаемаадносін. Аўтар мастацтвазнаўчых артыкулаў пра творчасць бел. мастакоў.
    КАТЛЯРбЎСКІ Іван Пятровіч (9.9.1769, г. Палтава, Украіна — 10.11.1838), украінскі пісьменнік, пачынальнік новай укр. лры. Вучыўся ў Палтаўскай духоўнай семінарыі (1780— 89). У 1796—1808 на вайск. службе (у 1807—08 у г. Ліда Гродзенскай вобл.). У 1818—21 дырэктар Палтаўскага тра. 3 1821 ганаровы чл. Вольнага тва аматараў рас. славеснасці. Прытрымліваўся пазіцый памяркоўнага асветніцтва, хоць і быў блізкі да дзекабрысцкіх колаў. Аўтар сатырычнай, створанай на аснове сюжэта Вергілія, бурлескнай паэмы «Энеіда» (ч. 1—3, 1789; ч. 1—4, 1809; ч. 1—6, 1842) — першага ў нац. лры рэаліст. твора пра жыццё, побыт, норавы розных слаёў грамадства 2й пал. 18 ст. Твор адметны выразна акрэсленым сац. зместам, вобразнай нар. мовай, каларытнымі нац. характарамі, прасякнуты гумарам і іроніяй. Вядомы як драматург: п’есы «Наталка Палтаўка» (1838; аднайм. опера М. Лысенкі 1889) і «Маскальчараўнік» (1841; абедзве паст. 1819). У 1840я г. п’есы К. ставіліся ў трах Мінска і Віцебска. Пад уплывам «Энеіды» К. напісаны бел. ананімныя творы «Энеіда навыварат» і «Тарас на