• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Літ.'. Хольц Л. Нсторня хрнстнанского монашества: Пер. с нем. СПб., 1993.
    А.А. Цітавей.
    
    КАТАЛОГ (ад ірэч. katalogos пералік, спіс), сістэматызаваны пералік прадметаў (кніг, рукапісаў, экспанатаў, тавараў і інш.), падабраных па пэўнай прыкмеце і размешчаных у канкрэтнавызначаным парадку, што аблягчае іх пошук. Даведачнае выданне аналагічнага характару (напр., К. выставак маст. твораў, К. марак і інш.). Можа быць у выглядзе картак, кніг, альбомаў (часам ілюстраваных), камп’ютэрных звестак. К. бібліятэчны — пералік твораў друку, што ёсць у бібліятэцы. Паводле сваёй структуры падзяляецца на алфавітны, сістэматычны, прадметны, нумарацыйны і інш., паводле прыналежнасці — чытальніцкі і службовы, па ахове фонду — ген., спец., зводны. Існуюць таксама К. краязнаўчыя, мясц. друку, зорныя каталогі.
    КАТАЛбНІЯ (ісп. Cataluna. каталонскае Catalunya), гістарычная і аўтаномная вобласць на ПнУ Іспаніі. Пл. 32 тыс. км² Нас. 6 млн. чал. (1991), пераважна каталонцы. Уключае правінцыі: Барселона, Жэрона, Лерыда, Тарагона. Адм., эканам., культ. цэнтр і гал. порт — г. Барселона. Большая ч. тэрыторыі занята Каталонскімі гарамі (выш. да 1712 м), на Пн — Пірэнеі, уздоўж Міжземнага м. — вузкая паласа прыморскай раўніны. Клімат міжземнаморскі. Найб. рэкі Эбра з прытокам Сегрэ і Льёбрэгат. Захаваліся ўчасткі маквісу, дубовых і хваёвых лясоў. К. — адзін з асн. прамысл. раёнаў Іспаніі, на які прыпадае каля 1/3 валавога кошту прадукцыі апрацоўчай прамсці краіны. Каля 80% усіх занятых у прамсці — у Барселоне, у зоне яе прамысл. прыгарадаў і гарадоўспадарожнікаў. Гал. галіны прамсці: металаапрацоўка і машынабудаванне (асабліва транспартнае), тэкст., хім., а таксама электратэхн., паліграф., нафтаперапр., харчовая. Працуюць ГЭС на горных рэках. АЭС. Апрацоўваецца каля 35% тэрьггорыі, у т. л. палавіна яе пад садамі (аліўкі, яблыкі, грушы) і вінаграднікамі, палавіна — пад збожжавымі (пшаніца, кукуруза, рыс), бульбай, агароднінай. Развіты свіна і птушкагадоўля. Раён развітога турызму, асабліва ўзбярэжжа (КостаБрава, КостаДарада).
      У старажытнасці заселена іберамі, якія падтрымлівалі гандл. сувязі з фінікійцамі, пазней — з Карфагенам. 3 канца 3 ст. да н. э. пад уладай Стараж. Рыма. У час Вялікага перасялення народаў занята аланамі (409), вестготамі (415). У 711 паўд. частку К. заваявалі арабы. У 785—801 ператворана Карлам Вялікім у бастыён барацьбы супраць арабаў, у 9— 10 ст. адасобілася ад франкскіх каралёў (наз. Ісп. марка). У 1137 Барселонскае графства праз дьшастычны шлюб аб’ядаана з каралеўствам Арагон. У 1479—1516 каталонскаарагонская дзяржава аб’яднана з Кастыліяй. У вайну за іспанскую спадчыну скасаваны (1714) каталонскія вольнасці і самаст. паліт. інты, што існавалі з сярэдневякоўя. 3 19 ст. актывізаваўся нац.культ. і паліт. рух каталонцаў. У пач. іспанскай рэвалюцыі 1931—39 К. атрымала статус аўтаноміі (25.9.1932). Пасля абвяшчэння незалежнасці К. (кастр. 1934) яе аўтаномія прыпьшена ўрадам Ісп. рэспублікі (снеж. 1934 —люты 1936). На апошнім этапе рэвалюцыі (1936—39) каталонцы падтрымлі
    
    валі ісп. рэспубліканцаў; пасля перамогі антырэсп. сіл на чале з ген. Ф. Франка аўт. статус К. скасаваны (5.4.1939). У час дыктатуры Франка каталіцкая царква ў 1965 ураўнавала каталанскую мову з іспанскай у набажэнстве. У 1975 ісп. ўрад надаў каталанскай мове статус мовы выкладання, a К. — аўтаномію (са снеж. 1979 пасля плебісцыту).
    КАТАЛбНСКАЯ ШКбЛА ж ы в a п і с у, самабытная галіна ісп. маст. культуры ў 14—15 ст. Сфарміравалася на маст. традыцыях у Каталоніі. Вытокі К. ш. ў грубаватых, але поўных жыццёвай выразнасці царк. размалёўках 11 — 13 ст. раманскага стылю ў спалучэнні з уплывам жывапісу Сіены і Фларэнцыі (размалёўкі Ферэр Басы ў капэле СанМігель манастыра Педральбес у Барселоне, 1346). Майстры К. ш. стваралі заалтарныя абразы (рэтабла), у якіх элементы, што папярэднічалі мастацтву Адраджэння, спалучаліся з устойлівымі прынцыпамі позняй готыкі. Яны адмаўлялі алейны жывапіс, фігуры ў карцінах пісалі тэмперай, узорыстыя залачоныя фоны, німбы, часткі адзення святых і іх атрыбуты выраблялі са стука. Плоскі рэльеф служыў натуральным пераходам ад плоскасных выяў да арнаментальнай шіастыкі і скулыггур на рэтабла, садзейнічаў арганічнаму сінтэзу жывапісу ў цэласную арх.дэкар. кампазіцыю. Творам уласцівы вял. ўвага да апрацоўкі жывапіснай паверхні, імкненне да стварэння індывідуальнапартрэтных вобразаў і дакладнага адлюстравання асяроддзя, яркай і жыццярадаснай апавядальнасці. Для К. ш. 14 — пач. 15 ст. характэрны ўплывы італьян. мастацтва: спроба перадачы трохмернасці твараў і фігур, элементаў глыбіннай перспектывы пры захаванні агульнай плоскаснасці пабудовы кампазіцыі (Л. Бараса, Б. Мартарэль, браты Сера і інш.). У сярэдзіне 15 ст. ўзмацніліся нідэрл. ўплывы, нгто выявілася ў імкненні да болыпай пачуццёвасці і напружанасці вобразаў, амаль партрэтнай выразнасці характарыстык святых (X. Уге і інш.). Пасля аб’яднання Іспанй (1479) К. ш. заняпала.
    КАТАЛОНСКІЯ ГОРЫ, горы на ПнУ Пірэнейскага пва, у Іспаніі. Даўж. каля 250 км. Цягнуцца з ПнУ на ПдЗ уздоўж берага Міжземнага м., ад Пірэнеяў да нізоўя р. Эбра. Складаюцца з двух паралельных ланцугоў — прыморскага (выш. 400—600 м) і ўнутранага (выш. да 1712 м, г. Монтсень), размежаваных падоўжнай тэктанічнай упадзінай. Складзены з крышт. парод палеазою (граніты, кварцьгты і ініп.), а таксама з вапнякоў, пясчанікаў і глін мезакайназою. Карст. Клімат міжземнаморскі. Лясы з дубу, каштану, буку, алепскай хвоі, пініі; маквіс. У перадгор’і плантацыі аліў, вінаграднікі, сады, пасевы кукурузы, пшаніцы.
    КАТАЛЬПА (Catalpa), род кветкавых раслін сям. бігноніевых. 11 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукаваны 5 відаў і форм.
      Лістападныя дрэвы выш. 20—40 м. Лісце буйное, суцэльнакрайняе або велікалопасце
    
    КАТАПУЛЬТА          171
    
    вае. Кветкі са чваночкавым двухлопасцевым венчыкам, белыя або жаўтаватыя, у сярэдзіне плямістыя, сабраныя ў мяцёлкі або гронкі. Плод — падоўжаная (да 40 см) каробачка са шматлікім насеннем, валасістым на канцах. Драўніна лёгкая, мяккая, устойлівая да гніення. Дэкар. расліны.
    
    КАТАМАРАН (тамільскае, літар. звязаныя бярвёны), 1) плыт для кароткіх зносін і рыбнай лоўлі ў народаў азіяцкага ўзбярэжжа Інд. ак. і прылеглых астравоў, а таксама астравоў Ціхага ак. і Паўд. Амерыкі. Перамяшчаецца з дапамогай вёслаў або ветразяў. 2) Невял. грабное або ветразевае судна з некалькіх выдзеўбаных і завостраных з канцоў бярвён, злучаных масткамі. 3) Сучаснае марское або рачное судна (грузавое, рыбалоўнае, пасажырскае, буксірнае, спартыўнае) з двума злучанымі (палубай або фермамі) у верх. ч. паралельнымі карпусамі. Mae добрую астойлівасць і мараходныя якасці, вял. палубу. К. наз. таксама аднакорпуснае судна з паплаўкамібалансірамі па баках.
    
    КАІАМАРФОЗ [ад грэч. kata уніз + марф(а)], рэгрэсіўныя пераўтварэнні арганізмаў, звязаныя з іх пераходам да больш простага спосабу жыцця, страта імі некат. прыстасаванняў да пэўных умоў існавання. Гэтыя пераўтварэнні з’яўляюцца асновай катагенезу — рэгрэсіўнай эвалюцыі. Тэрмін прапанаваны сав. біёлагам І.І. Шмальгаўзенам (1939).
      Генет. аснова К. — намнажэнне мутацый, што вядуць да недаразвіцця органаў, якія страцілі сваё значэнне пры змене спосабу жыцця. К. характэрны для абалоннікаў, вусаногіх ракаў, імшанак, калаўротак і інш. Але ў такіх арганізмаў часам назіраюцца і прагрэсіўныя змены ў асобных сістэмах органаў. Прыватны выпадак К. — гіпамарфоз, агульнае недаразвіцііё арганізма, напр. неатэнія (у аксалотля, пячорнага пратэя). Замест тэрміна «К » часта карыстаюцца паняццем катагенез, якое падкрэслівае экалагічныя і генет. аспекты рэгрэсіўнай эвалюцыі.
    
    КАТАНГЕНС [новалац. cotangens, ад co(mplementi) tangens тангенс дапаўнення], адна з трыганаметрычных функцый',
    
    
    
    Катальпа прыгожая.
    
    абазначаецца ctg. К. вострага в у г л а прамавугольнага трохвугольніка — дзель катэта, прылеглага да дадзенага вугла, на катэт, які ляжыць насупраць гэтага вугла.
    
    КАТАНІЯ (Catania), горад у Італіі, на вве Сіцылія, каля падножжа вулкана Этна. Адм. ц. правінцыі Катанія. Засн. ў 729 да н. э. 364 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: суднарамонтная, радыёэлектронная, нафтахім., цэментная. Вытвсць с.г. машын. Унт (з 1434). Астрафіз. абсерваторыя. Вулканалагічны інт. Мінералагічны музей. Бат. сад. Руіны стараж.грэч. і стараж.рым. збудаванняў. Арх. помнікі 11—18 ст. Мемарыяльны музей кампазітара В. Беліні (нарадзіўся ў К.).
    
    КАТАНТЙН (Cotentin), Н а р м а н д ы я, паўвостраў на ПнЗ Францыі. Удаецца ў праліў ЛаМанш на 100 км. Абмежаваны таксама залівамі Сены і СенМало. Берагі нізкія, слаба расчлянёныя, з дзюнамі, на 3 месцамі скалістыя. Паверхня — узгорыстая раўніна, выш. да 191 м, расчлянёная рачнымі далінамі і ярамі. Складзены з пясчанікаў, гранітаў і сланцаў. Верасоўнікі, лугі. Жывёлагадоўля, садаводства. На Пн — порт Шэрбур.
    
    КАТАНУ (Cotonou), горад на Пд Беніна. Адм. ц. Атлантычнай правінцыі. Узнік у 1й пал. 19 ст. 1060,3 тыс. ж. (1992, з прыгарадамі). Месца знаходжання парламента, мінваў і Вярх. суда краіны. Порт на Гвінейскім зал.(вываз ядраў пальмавых арэхаў і пальмавага алею, копры, кавы, бавоўны). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Гал. эканам. цэнтр краіны. Прамсць: харчасмакавая, тэкст., дрэваапрацоўчая. Разьба па дрэве, пляценне кошыкаў і інш. саматужныя промыслы. ЦЭС. Бат. сад. За 15 км на Пн унт.
    
    КАТАНЯН Васіль Васілевіч (н. 21.2.1924), расійскі кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1950). Працаваў на Цэнтр. студыі дакумент. фільмаў. Ставіў пераважна фільмы пра дзеячаў культуры: «Capreft Эйзенштэйн» і «Усевалад Вішнеўскі» (абодва 1958), «Поль Робсан» і «Зоркі сустракаюцца ў Маскве» (абодва 1959), «Мая Плісецкая» (1964 і 1982), «Аркадзь Райкін» (1967), «Кампазітар Радыён Шчадрын» (1970), «Наш Пушкін» і «Перачытваючы Стасава» (абодва 1974), «Кампазітар Аляксандра Пахмутава» (1977), «На канцэрце Людмілы Зыкінай» (1978); а таксама прысвечаныя Вял. Айч. вайне — «Партызаны. Вайна ў тыле ворага» (1979, Ленінская прэмія 1980), з кінаэпапеі «Вялікая Айчынная...».
    
    КАТАІІАХІ (Cotopaxi), дзеючы вулкан у Андах Эквадора, каля зах. падножжа Усх. Кардыльеры. Выш. 5897 м. Правільная канічная форма; памеры кратэра 550x800 м, глыб. 450 м. Складзены з андэзітаў. Вышэй за 4700 м укрыты шматгадовымі снягамі. Апошняе вывяржэнне ў 1976. Нац. парк Катапахі