Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Да арт. Касцюм тэатральны. Я.Ч а м а д у р а ў. Эскіз касцюмаў да балета «Золушка» С. Пракоф’ева. 1965.
Да арг. Касцюм тэатральны. Л. Б а к с т. Эскіз касцюма Саламеі. 1908.
аснове вывучэння нар. крыніц пачаўся новы падыход да стварэння сцэн. К., найб. выяўлены ў творчасці В.Дзёмкінай, А.Александровіч, Рулёвай, Ю.Піскуна, АЮр’евай, Г.Юрэвіч, В.МакавецБартлавай і інш. Значны ўклад у распрацоўку сцэн. К. зрабілі Чамадураў, А.Бялова, С.Комава, І.Булгакава і інш.
Літ.: Градова К.В., Гутнна Е.Н. Театральный костюм. Кн. 1. Женсквй костюм. М., 1976; Градова К.В. Театральный костюм. Кн. 2. Мужской костюм. М., 1987; Захаржевская Р.В. Костюм для сцены. 2 нзд. М., 1973; Няфёд У.І. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982; Карнач П.А. Дэкарацыйнае мастацтва музычнага тэатра БССР. Мн., 1973; Мастацгва беларускіх дэкаратараў / Аўгар тэксту і скл. П.АКарнач. Мн., 1989; Маленко Л.й. Нскусство костюма. Мн., 1983; Фадзеев а В.Я. Беларуская народная вышыўка. Мн., 1991. Г.У.Юрэвіч, Л.І.Дабравольская. КАСЦЙЧЫК Пётр Васілевіч (вер. 1923, в. Рыбцы Пухавіцкага рна Мінскай вобл. — 15.1.1945). Герой Сав. Са
юза (1945). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1944, тэлефаніст. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 14.1.1945 пад шквальным агнём праціўніка выправіў на лініі сувязі 46 пашкоджанняў. 15.1.1945 у крьгтычны момант бою закрыў сабой амбразуру варожага дзота, з якога вёўся кулямётны агонь па сав. пяхоце.
КАСЦЮЧЭНКА Надзея Лявонаўна (8.11.1922, в. Лутава Ушацкага рна Віцебскай вобл. — 8.6.1943), удзельніца
партыз. руху ў Віцебскай вобл. 3 вер. 1941 сувязная партыз. групы, з мая 1942 у партыз. атрадзе Дубава (Ф.Ф.Дуброўскага), з жн. 1942 кулямётчыца партыз. брыгады Чашніцкай («Дубава»), 8.6.1943 у баі каля в. Пышна Лепельскага рна, калі танк і больш за 50 фашыстаў прарваліся ў партыз. абарону, К. са звязкай гранат кінулася пад машыну, падарвала яе і загінула сама.
КАСНЮШКА Андрэй Тадэвуш Банавентура (ахрышчаны 12.2.1746, фальварак Мерачоўшчына каля г. Косава Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл. — 15.10.1817), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нац.выз. паўстання 1794. 3 роду Касцюшкаў. Скончыў Любяшоўскі піярскі калегіум (1760), Варшаўскі кадэцкі корпус (1769), Парыжскую акадэмію (1774). Вывучаў артылерыю, архітэкгуру, фартыфікацыі, быў слухачом у Акадэміі жывапісу і скулыттуры. У 1774 вярнуўся на радзіму. У 1775 выехаў у Парыж, у 1776—83 добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Служыў у амер. арміі на пасадзе гал. вайсковага інжынера арміі Поўначы. У 1777 удзельнічаў у будве фартыфікацый пад Саратогай, кіраваў будвам найвялікшай цытадэлі ЗША ва УэстПойнце. У 1783 Кангрэс ЗША надаў К. званне брыгаднага генерала; узнагароджаны ордэнам Цынцыната, атрымаў амер. грамадзянства, пажыццёвую пенсію і зямельны надзел. У 1784 К. вярнуўся на радзіму з намерам служыць у войску ВКЛ. Гаспадарыў у сваім радавым маёнтку Сяхновічы. У 1789 прызначаны ген.маёрам у кароннае войска. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях супраць Таргавіцкай канфедэрацыі 1792. Як камандзір дывізіі ў арміі Ю.Панятоўскага вызначыўся ў бітве пад Дубенкай. Узнагароджаны ордэнам «Віргуці Мілітары» з наданнем чына ген.лейтэнанта (1792). У 1792—93 выязджаў у Лейпцыг і Парыж за дапамогай для паўстання (канкрэтнай дапамогі не атрымаў). 24.3.1794 аб’яўлены галоўнакамандуючым узбр. сіламі і нач. паўстання К. даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы, устанаўленне самаўладдзя народа і ўсеагулькую свабоду. 'У маі 1794 прызначыў Найвышэйшую нацыянальную раду, выдаў Паланецкі універсал пра вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Імкнуўся надаць паўстанню агульнанар. дэмакр. характар, але яго намер зрабіць уступкі сялянству сустрэў супраціўленне шляхты, што звузіла сац. базу паўстання. У бітве каля Мацяёвіц 10.10.1794 К. цяжка паранены, трапіў у палон і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пасля вызвалення (1796) выехаў у ЗША, у 1798 вярнуўся ў Еўропу. Памёр у Швейцарыі. Астанкі К. перапахаваны ў Кракаве. У гонар К. пад Кракавам насыпаны курган, яму пастаўлены помнікі ў Пальшчы, ЗША, Швейцарыі, яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы да Алясцы (ЗША). Музей К.
КАСЦЯКОЎ 165
існуе ў Салюры (Швейцарыя). Імем К. названы вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косаве, у Гродне і Косаве ўстаноўлены мемарыяльныя знакі. К. нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.
Літ.\ Юхо Л., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...». Мн., 1994; Szyndler В, Tadeusz Kosciuszko, 1746— 1817. Warszawa, 1991. У.П.Емяпьянчык.
А.Т.Б. Касцюшка.
КАСЦЮШКА (Kosciusko), гара ў Аўстралійскіх Альпах, самая высокая вяршыня Аўстраліі (2230 м). Складзена з крышт. парод. На вяршыні 5 месяцаў ляжыць снег. Ледавіковыя ландшафты, альпійская і субальпійская расліннасць, эўкаліптавыя лясы. Нац. парк (пл. 675 тыс. га, засн. ў 1944; уключае біясферны рэзерват). Названа ў гонар Т.Касцюшкі.
КАСЦЮШКА Іван Іванавіч (н. 31.7.1919, в. Букарава Талачынскага рна Віцебскай вобл.), гісторык. Др гіст. н. (1963), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі гісторыкаархіўны інт (1947). 3 1952 у Інце славяназнаўства і балканістыкі Pac. АН. Гал. рэдактар час. «Советское славяноведенне» (1965—86), прэзідэнт Міжнар. камісіі па славяназнаўстве (1985—90). Даследуе агр. гісторыю сярэднеўсходняга еўрап. рэгіёна, новую і навейшую гісторыю Польшчы і сав.польскія адносіны.
Тв:. Крестьянская реформа 1864 г. в Царстве Польском. М., 1962; Прусская аграрная реформа. М., 1989; Аграрные реформы в Австрнн, Прусснн н Росснн в пернод перехода от феодалнзма к капнталнзму. (Сравннт. очерк). М., 1994.
КАСЦібшКАВІЧЫ, вёска ў Крычаўскім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на 3 ад горада і 14 км ад чыг. ст. Крычаў, 95 км ад Магілёва. 415 ж., 131 двор (1998).
Вядома з 1560 як дзярж. сяло ў Крычаўскай вол. ВКЛ. У 1604 сяло Касцюшкі ў
Крычаўскім старостве. 3 1772 у Рас. імперыі, у Чэрыкаўскім пав. Магілёўскай губ. У 1827 мястэчка, 152 ж. У 1897 сяло ў Крычаўскай вол., 186 ж., 44 двары. У 1908 адкрыта земская школа. 3 1919 у Чэрыкаўскім пав. Гомельскай губ. РСФСР, з 1925 цэнтр сельсавета Крычаўскага рна. У Вял. Айч. вайну ням. фаш. захопнікі ў вер. 1943 спалілі вёску. У 1971 — 276 ж., 91 двор.
Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАСШбіПКІ, шляхецкі род бел. паходжання герба «Рох III». Першы вядомы прадстаўнік роду Фёдар памёр да 1509. Яго сын Канстанцін (Касцюшка), быў дзякам велікакняжацкай канцылярыі, суддзёй і гараднічым у Камянцы, валодаў маёнткам Сяхновічы (Жабінкаўскі рн), ад назвы якога род часам называўся К.Сяхновіцкія. Сыны Канстанціна Іван і Фёдар далі пачатак 2 галінам К.Сяхновіцкіх: Іванавічаў (старэйшай) і Фёдаравічаў (малодшай). Найб. вядомыя прадстаўнікі галіны Фёдаравічаў:
Герб роду Касцюшкаў
Амброжы Казімір (1667— 1722?), пісар земскі брэсцкі, падчашы оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі. Фаўстын Бенядзікт (1672— 1755), падстолі, стражнік брэсцкі, харунжы кіеўскі. Л ю д в і к Т а д э вуш (?—1757), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік брэсцкі. Бацька А.Т.Б. Касцюшкі — апошняга прадстаўніка галіны Фёдаравічаў. Ян Н е п а м у Ц э н (каля 1720 — пасля 1788), харунжы кіеўскі, мечнік оўруцкі (1764), пісар земскі жытомірскі, радца Барскай канфедэрацыі (1769). Юзаф (1743—89), абозны брэсцкі, суддзя Трыбунала ВКЛ (1766, 1771). Найб. вядомыя прадстаўнікі галіны Іванавічаў: Міхал (?— 1708), стольнік оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі. П а в е л, пісар гродскі, лоўчы брэсцкі (1699). Інш. галіны К. былі вядомы ў Гродзенскім пав., Навагрудскім, Мінскім, Мсціслаўскім (К.Валюжынічы), Полацкім ваяв., Інфлянтах УП. Емяльянчык.
КАСЦЯВАЯ МУКА, прадукт перапрацоўкі касцей забітых жывёл. Выпрацоўваецца з касцей, абястлушчаных арган. растваральнікамі і абясклееных парай.
Багатая мінер. рэчывамі (калій, кальцый, кобальт, медзь, натрый, фосфар, цынк і інш.). Выкарыстоўваецца ў якасці мінер. падкормкі с.г. жывёл.
КАСЦЯВЫ МОЗГ, цэнтральны орган кроваўгварэння, размешчаны ў губчатым рэчыве касцей і касцёвамазгавых поласцях пазваночных жывёл і чалавека. Выконвае таксама функцыі біял. аховы арганізма і косцеўтварэння. У чалавека К. м. паяўляецца на 2м месяцы эмбрыянальнага развіцця ў закладцы ключыцы, на 3м месяцы — у лапатках, рэбрах, грудзіне, пазванках і інш., на 5м — функцыянуе як асн. кроваўтваральны орган. Маса К. м. ў дарослага чалавека да 3700 г (3,4—5,9% ад масы цела). Складаецца з рэтыкулярнай тканкі, крывятворных і тлушчавых клетак; забяспечаны нервамі і крывяноснымі сасудамі. Адрозніваюць чырвоны К. м. (захоўваецца ўсё жыццё, яму належыць гал. роля ў кроваўтварэнні, у чалавека складае каля 1,5% масы цела) і жоўты К. м. (пераважна ўдзельнічае ў тлушчавым абмене).
У касцях дзяцей да 7 гадоў пераважае чырвоны К. м. Ва ўзросце 18—20 гадоў у дыяфізах трубчастых касцей ён замяняецца жоўгым К. м. Спелыя клеткі крыві з К. м. праз сценку сінусоідных капіляраў паступаюць у крывяносную сістэму, няспелыя паяўляюцца пры парушэнні кроваўтварэння. К. м. выконвае ахоўную функцыю (рэтыкулярныя клеткі і клеткі эндатэлію сінусоідных каліляраў здольныя захопліваць іншародныя часцінкі з крыві і станавіцца макрафагамі). Функцыя косцеўтварэння праяўляецца пры загойванні пераломаў касцей. Даследаванне К. м. дае звесткі для дыягностыкі і лячэння хвароб крыві (асабліва лейкозаў), злаякасных утварэнняў, многіх паразітарных інфекцый, прамянёвай хваробы, злаякаснага малакроўя. 3 дапамогай клетак К. м., узятых ад донара, лечаць ад анеміі, прамянёвай хваробы, лейкозаў і інш. ЯП Іеаноў.
КАСЦЯВЬІЯ РЫБЫ (Osteichthyes), клас водных пазваночных. 2 падкл.: прамянёвапёрыя (Actinopterygii) і лопасцевапёрыя (Sarcopterygii), 11 надатр., 38 атр., каля 20 тыс. відаў. З’явіліся ў канцы сілуру (каля 410 млн. гадоў назад). У сучаснай іхтыяфауне прэсных і марскіх вадаёмаў складаюць больш за 96% Biflay. На Беларусі 58 відаў; рэшткі выкапнёвых К. р. трапляюцца ў адкладах позняга сілуру, дэвону і карбону (каля 400—300 млн. г. назад).