• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    у якім заявіў пра пераход улады да Саветаў. 27.10(9.11).1917 быў створаны Ваеннарэва/іюцыйны камітэт Заходняга фронту, які абвясціў сябе ўладай на тэр. Беларусі і Зах. фронце. У адказ прыхільнікі Часовага ўрада стварылі Кт выратавання рэвалюцыі Зах. фронту. Яго дзеянні падтрымала Вялікая беларуская рада. Загадам ВРК 4(17).11.1917 Кт распушчаны. У ноч на 19 ліст. (3 снеж.) пад націскам рэв. салдат і рабочых Магілёва Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пераважалі прадстаўнікі эсэраў, меншавікоў і Бунда, прызнаў уладу ў Петраградзе, стварыў Ваеннарэв. кт. У тую ж ноч разгромлена стаўка Вярх. галоўнакамандуючага. На працягу 3 тыдняў [да 20.11(3.12).1917] на неакупіраванай тэр. Беларусі закончыўся пераход улады да Саветаў рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў, створаны органы сав. улады. З’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, III з’езд Саветаў сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ., II з’езд армій Зах. фронту выбралі выканкомы і Франтавы кт, якія 26.11(9.12).1917
    
    тання. Кіраўнііггва Паўн.Зах. абл. кта РСДРП(б) адмаўляла права бел. народа на самавызначэнне і стварэнне сваёй нац. дзяржаўнасці, што выявілася ў разгоне 18(31).12.1917 Усебеларускага з’езда, які не прызнаў сав. ўладу.
      Існуе шырой спекгр ацэнак К.р. 1917: ад сцвярджэння аб тым, што рэвалюцыя была спробай стварэння сацыялізму, як дэмакр. ладу сац. справядлівасці да нац. катастрофы, якая прывяла да значных ахвяр і ўсталявання таталітарнай сістэмы.
      Кр Веллкая Октябрьская соцлаллстлческая революцля: Сб. док. л матерлалов. Кн. [1—10]. М., 1957—63; Веллкая Октябрьская соцлаллстлческая революцля в Белорусснн: Док. л метарлалы. Т. 1—2. Мн., 1957; Декреты Советской властл. Т. 1—13. М., 1957—89; Нз лсторлл установленля Советской властл в Белоруссмл л образованля БССР. Т. 4. Мн 1954.
      Літ.: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 3. Мн., 1973; Гісгорыя Беларусі. Ч. 2. Мн., 1998; Нгнатенко Н.М. Беднейшее крестьянство — союзнлк пролетарлата в борьбе за победу Октябрьской революцлл в Белорусслл (1917—1918 гг.). Мн., 1962; Я го ж. Октябрьская революцля л самоопределенле Бе
    
    1925. Мн.. 1985; С у х а н о в Н.Н. Заплскл о революцлл. Т. 1—3. М., 1991—92; Троцк л й Л.Д. К лсторлл русской революцлл. М., 1990; Я г о ж. Урокл Октября. СПб., 1991; В ерт Н Нсторля советского государства, 1900—1991: Пер. с фр. 2 лзд. М., 1995; К а р р Э.Х. Русская революцля от Ленлна до Сгаллна, 1917—1929: Пер. с англ. М., 1990; Слассер Р. Сталлн в 1917 г.: Человек, оставшлйся вне революцлл: Пер. с англ. М., 1989; П а й п с Р. Русская революцля: Пер. с англ. Ч. 1—2. М., 1994.
    КАСТРЬІЧНІЦКАЯ УСЕРАСІЙСКАЯ ПАЛІТЫЧНАЯ СТАЧКА 1905, адзін з этапаў рэвалюцыі 1905—07. Пачалася 20 кастр. забастоўкай рабочых МаскоўскаКазанскай чыгункі. Па закліку Усерас. чыг. саюза на працягу 10 дзён быў спынены рух на чыгунках Расіі, што садзейнічала зліццю шматлікіх агульнагар. забастовак ва ўсерас. стачку. Удзельнічала каля 2 млн. чал. Праходзіла пад заклікамі звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакр. рэспублікі. Арганізатары і кіраўнікі выступленняў — агульнагар. выбраныя стачачныя кты (у Пецярбургу, Маскве, інш.
    
    158      КАСТУМБРЫЗМ
    
    прамысл. цэнтрах яны наз. Саветамі рабочых дэпутатаў). Яны выступалі як органы ўлады і абапіраліся на баявыя дружыны. Стачка паралізавала дзейнасць урада. Цар Мікалай II вымушаны быў выдаць Маніфест (гл. Маніфест 17 кастрычніка 1905). На чыгунках Беларусі 23—25 кастр. спыніўся рух цягнікоў. Чыгуначнікаў падтрымалі рабочыя фабрык і заводаў, рамесных майстэрняў, работнікі гандлю і сферы абслугоўвання, служачыя, вучнёўская моладзь. Да 31 кастр. стачка ахапіла многія гарады, мястэчкі, чыг. станцыі, у т.л. Мінск, Віцебск, Магілёў, Гродна, Гомель, Брэст, Бабруйск, Оршу, Пінск, Полацк, Слуцк, Смаргонь, Горкі, Копысь, Баранавічы і інш. Суправаджалася дэманстрацыямі і мітынгамі з заклікамі «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве дэмакратычная рэспубліка!». Месцамі адбыліся сутычкі з паліцыяй і войскамі. У Гомелі 27 кастр. пры разгоне дэманстрацыі ахвярамі сталі 7 чал., у Віцебску 31 кастр. забіта 7 чал. Пахаванне ахвяр вылілася ў 40тысячны мітынг. У Мінску 31 кастр. расстраляны 20тысячны мітынг (гл. Курлоўскі расстрэл 1905). Выступленнямі на буйных прадпрыемствах і чыг. вузлах кіравалі выбарныя стачачныя кты, агульнагар. забастоўкамі, мітынгамі, дэманстрацыямі — кааліцыйныя саветы і кты, якія складаліся з прадстаўнікоў найб. уплывовых мясц. аргцый (РСДРП, Бунд, Чыгуначны саюз). У Брэсце і Гродне, дзе да канца 1905 не бьыо аргцый РСДРП, рухам кіравалі мясц. кты Бунда і Польск. сацыяліст. партыі ў Літве. На Беларусі стачка ахапіла 32 нас. пункты. Агульная колькасць стачачнікаў толькі ў прамсці дасягала 66 тыс. чал. Паліт. рух працоўных у кастр. 1905 ахапіў 53 гарады і мястэчкі Беларусі (удзельнічала 223 тыс. чал.). На Беларусі стачка спынілася да 7 ліст.У.Г.Філякоў.
    
    КАСТУМБРЫЗМ (ісп. costumbrismo ад costumbre нораў, звычай), кіруйак у літаратуры і выяўл. мастаптве Іспаніі і Лац. Амерыкі 19 ст. Узнік з цікавасці рамантыкаў да нар. побыту, стаў паваротам да рэаліст. адлюстравання рэчаіснасці. Перадаваў уздым нац. самасвядомасці, імкненне да выяўлення асаблівасцей нар. жыцця, часта з ідэалізацыяй патрыярхальных нораваў і звычаяў. У літаратуры распрацоўваў пераважна жанр нарыса, развіваўся ў рамане, драматургіі, паэзіі. Прадстаўнікі ісп. К.: С.Міньяна (крытычныя нарысы «Лісты прастадушнага гультая», 1820), Р. дэ Месанера Раманас, М.Х. дэ Лара, С.Эстэбанес Кальдэрон, Х.Самоса, С.Лопес Пелегрын, М.ЛафуэнтэіСамальёа і інш. У 1843 пісьменнікікастумбрысты апублікавалі калектыўны зб. «Іспанцы, якія стварылі вобраз саміх сябе». У Лац. Амерыцы ўзнік у 1840я г.: Х.Х.Вальеха (Чылі), X. дэ Дзьёс Рэстрэпа, Т.Караскілья (Калумбія), Ф.ПардаіАльяга, Р.Пальма (Перу), Х.Б.Ма
    
    ралес, М.Пайна, Г.Прыета (Мексіка). У выяўленчым мастацтве развіваўся ў графіцы і жывапісе краін Лац. Амерыкі. У яго аснове — імкненне да дакумент. дакладнага адлюстравання прыроды, харакгэрных рыс і маляўнічых асаблівасцей нар. жыцця і побыту, часта звязанае з навук. вывучэннем краіны. Часам этнагр. матывы ператвараліся ў ідылічныя жанравыя сцэны. Школы кастумбрыстаў склаліся на Кубе (В.П. дэ Ландалусе, Ф.Міяле), Калумбіі (Р.Торэс Мендэс), Аргенціне (К.Марэль), Уругваі (Х.М.БеснесіІрыгоен), Чылі (М.А.Кара), Мексшы (Х.А.Ар’ета) і інш.
    
    КАСТШЙЎСКІ (Kostrzewski) Юзаф (25.2Л885, мяст. Венглева, Пазнанскага ваяв., Польшча — 19.10.1969), польскі археолаг, гісторык археалогіі, музеязнавец. Акад. Польскай АН (1957). Праф. Пазнанскага унта (1919—56), дырэктар музея Велікапольшчы ў Познані (1924—58), заснавальнік пазнанскай школы археалогіі. Займаўся вывучэннем лужыцкай культуры (раскопкі Біскупінскага гарадзішча) і слав. старажытнасцей больш позняга часу (раскопкі ў Гнезне, Познані, на Памор’і, Сілезіі і У Малой Польшчы). Значная частка даследаванняў прысвечана аўтахтоннасці славян у міжрэччы Одэра і Эльбы. Быў рэдактарам навук. выданняў «Przeglqd Archeologiszny» («Археалагічны агляд»), «Z otchlani wiekow» («3 глыбінь стагоддзяў») і ініп.
    
    КАСТЫЛІЯ (Castilla ад castello замак), дзяржава ў цэнтр. ч. Пірэнейскага пва ў 11—15 ст. 3 923 графства ў складзе каралеўства Леон, з 1035 каралеўства са сталіцай у г. Бургас. Стала найб. магугнай дзяржавай Пірэнейскага пва (сталіца — г. Таледа), калі аб’ядналася з Леонам (1037—65, 1072—1157, канчаткова ў 1230). Адыграла вядучую ролю ў Рэканкісце, пашырыла сваю тэрыторыю да паўд. ўзбярэжжа. У выніку перамяшчэння насельніцтва з Пн на Пд на працягу 11—13 ст. заселены Новая Кастылія, Эстрэмадура і б.ч. Андалусіі. Гараджане з сярэдзіны 13 ст. атрымалі доступ у картэсы. Імкненне феадалаў запрыгоніць сялян выклікала шэраг сял. хваляванняў у 15 ст. У выніку дынастьгчнай уніі К. і Арагона ў 1479 увайшла ў склад Іспаніі.
    
    КАСТЬІЛІЯЛАМАНЧА (CastUlaLa Mancha), аўтаномная вобласць у цэнтр. ч. Іспаніі. Пл. 79,2 тыс. км². Нас. 1,7 млн. чал. (1991). Уключае правінцыі: Альбасетэ, СьюдадРэаль, Куэнка, Гвадалахара, Таледа. Адм. ц. — г. Таледа. Найб. значныя гарады і эканам. цэнтры: Альбасетэ, Гвадалахара, СьюдадРэаль. Займае паўд. ч. пласкагор’я Месета (выш. 600—4500 м). На ўскраінах: Кастыльскія, або Цэнгр. Кардыльера, СьераМарэна і інш. горы. Клімат міжземнаморскі, засуіплівы. Найб. рэкі: Taxa, Гвадыяна, Хукар. Натуральная расліннасць — хмызнякі тыпу маквіс, у гарах участкі шыракалістых і хвойных лясоў. Найб. развіта арашальнае
    
    
    земляробства і горназдабыўная прамсць. Гал. с.г. культуры: вінаград, пшаніца, ячмень, цукр. буракі, тытунь, алівы. Гадуюць авечак і буйн. par. жывёлу. Здабыча ртутных (Альмадэн), марганцавых, медных, жал., свінцовых руд, каменнага вуталю. Развіта харч. (у т.л. вінаробчая), металаапр., керамічная, хім., нафтаперапр., прамсць. Паблізу г. Гвадалахара АЭС. Развіты турызм.
    
    КАСТЫЛІЯЛЕОН (CastillaLeon), аўтаномная вобласць у цэнтр. ч. Іспаніі. Пл. 94,2 тыс. км². Нас. 2,5 млн. чал. (1991). Уключае правінцыі: Авіла, Бургас, Леон, Паленсія, Саламанка, Сеговія, Сорыя, Вальядалід, Самора. Адм. ц. — г. Вальядалід. Найб. значныя гарады і эканам. цэнтры: Саламанка, Бургас, Леон. Займае паўн.зах. ч. пласкагор’я Месета (выш. 800—1200 м). На ўскраінах Іберыйскія, Кантабрыйскія і Кастыльскія, або Цэнтр. Кардыльера, горы. Клімат міжземнаморскі, засушлівы. Найб. р. — Дуэра. Пераважае расліннасць сухіх стэпаў. У гарах участкі лясоў з хвоі, дубу, каіптану, хмызнякі, лугі. Найб. развіта арашальнае земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кукурузу, цукр. буракі, агародніну, тытунь. Садоўніцгва, вінаградарства, вырошчванне аліваў. Малочнамясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак. Здабыча каменнага вугалю, жал. і цынкавых руд. Прамсць: харч. (у тл. вінаробчая), гарбарнаабутковая, металургічная, маш,буд., металаапр., тэкст., хімічная. У г. Вальядаліду — выплаўка алюмінію і аўтамаб. зд, вытвсць угнаенняў. ГЭС на горных рэках. Каля г. Бургас АЭС. Турызм.
    КАСТЫЛЬЁНЕ (Castiglione) Бальдасарэ (6.12.1478, каля г. Мантуя, Італія — 2.2.1529), італьянскі пісьменнік, прадстаўнік позняга Адраджэння. Літ. дзейнасць пачаў як лірычны паэт. Аўтар эклогі «Тырсі» (1506), зборнікаў вершаў, невял. паэм, лац. эпіграм. Найб. вядомы яго трактат «Прыдворны» (кн. 1—2, 1528) — своеасаблівы кодэкс ідэальна выхаванага, усебакова адукаванага і развітога чалавека.