Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
К. Кастандзі. Ранняя вясна. 1890.
ная мадэліроўка форм, напружаная выразнасць поз і ракурсаў, якая часта надае яго творам драм. вастрыню, грубаватавыразная прастата і мужнасць вобразаў: фрэскі ў капэле СанТаразіо царквы СанДзакарыя ў Венецыі (1442, з Франчэска да Фаэнцам), «Укрыжаванне з перадстаячымі» ў царкве СантаМарыя дэльі Анджэлі (каля 1443), «Аллакванне Хрыста», «Тайная вячэра», «Укрыжаванне», «Палажэнне ў труну», «Уваскрэсенне», «Партрэты 9 знакамітых людзей» (Дантэ, Дж.Бакачыо, Петраркі і інш.; усе паміж 1445—57, цяпер у манастыры СантАпалонія, пераўтвораным у музей К.) у Фларэнцыі, «Вядомые людзі» (каля 1450—51, з вілы Кардучы ў Леньяйі), партрэт мужчыны (каля 1455) і інш.
Андрэа дэль Кастаньё. Сівіла Кумская. Фрэска цыкла «Вядомыя людзі» з вілы Кардучы ў Леньяйі. Фрагмент. Каля 1450—51.
КАСТАНЫНА (Castagnino) Хуан Карлас (18.11.1908, г. МардэльПлата, Аргенціна — 21.4.1972), аргенцінскі мастак; прадстаўнік аргенцінскага «новага рэалізму». Вучыўся ў Вышэйшай нац. маст. школе ў БуэнасАйрэсе (1929— 34). У 1938—40 працаваў у Італіі, Францыі, Іспаніі. Майстар манум. жывапісу, станковай карціны і графікі. Сярод твораў: «Жанчына з Пармы» (1944), «Чала
век з ракі» (1948), «Селянін» (1951); размалёўкі «Чалавек — Космас — Надзея» (1959) у «Парыжскай галерэі», «Вуліца прачынаецца» (1961) у галерэі «Абеліск» у БуэнасАйрэсе і інш.
КАСТАР, аБлізнят, зорка 1,6 візуальнай зорнай велічыні. Свяцільнасць у 34 разы большая за сонечную, адлегласць ад Сонца 14 пк. Уяўляе сабой сістэму 4 зорак. Названы імем аднаго з двух братоўблізнят у стараж.грэч. міфалогіі.
КАСТАЎЕ, возера ў Віцебскім рне, у бас. р. Зах. Дзвіна, за 28 км на ПнУ ад Віцебска. ГІл. 0,65 км², даўж. 3,2 км, найб. шыр. 340 м, найб. глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 7 хм. Пл. вадазбору 5 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пясчаныя, параслі лесам, участкі на У і 3 у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на У і 3 часткова забалочаныя, сплавінныя. Дно да глыб. 1—1,5 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Упадаюць 3 ручаі, на Пд выцякае ручай у Зах. Дзвіну. Зарастае слаба.
КАСТЛЁР (Kastler) Альфрэд (3.5.1902, г. Гебвілер, Францыя — 7.1.1984), французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1964). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1926). У 1931 — 41 ва унтах Бардо і КлермонФерана, у 1941—68 у Вышэйшай нармальнай школе. Навук. працы па огггыцы, атамнай спекграскапіі і квантавай элекгроніцы. Даследаваў (разам з інш.) узбуджаныя станы атамаў, адкрыў метад ап
А. Кастлер. Ф Кастра Рус.
тьгчнай пампоўкі (1952). Працы К. ляглі ў аснову стварэння мазераў і лазераў. Нобелеўская прэмія 1966.
КАСТРА РУС (Castro Ruz) Фідэль (н. 13.8.1926, г. Маяры, Куба), кубінскі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч. Др права (1949). Камандантэ рэвалюцыі. Скончыў Гаванскі унт (1949). 3 пач. 1950х г. чл. і адзін з лідэраў левага крыла Партыі кубінскага народа («артадоксаў»). У час ваен. дыктатуры Ф.Батысты ўзначаліў няўдалы ўзбр. напад на казармы Манкада ў г. Сант’ягадэКуба (1953); асуджаны на 15 гадоў. Вызвалены паводле амністыі (1955), эмігрыраваў у ЗІІІА, Мексіку. 2.12.1956 на чале атрада з 82 чал. высадзіўся на Кубу і разгарнуў партыз. вайну, якая перарасла ў Кубінскую рэвалюцыю 1959 і прывяла да падзення дыктатуры Батысты. 3 1959 галоўнакамавдуючы Рэв. ўзбр. сіламі, прэм’ерміністр Рэв. ўрада Кубы (з 1976), старшыня Дзярж. савета і CM Кубы. У 1962—65 1ы сакратар Нац. кіраўніптва Адзінай партыі сацыяліст. рэвалюцыі Кубы, пасля перайменавання партыі ў Камуніст. партыю Кубы (1965) 1ы сакратар яе ЦК. У 1979—82 старшыня Руху недалучэння.
Тв.: Рус. пер — Йзбр. пронзв., 1952—1986 rr. М., 1986.
Ліш.: Szulc Т. Fidel: A critical portrait. New York, 1986.
КАСТРАВІЦКІ Вільгельм Апалінарый, гл. Апалінэр Пём.
КАСТРАВІЦКІ Казімір Карлавіч, гл. Каганец Карусь.
КАСТРАМА, горад у Расіі, цэнтр Кастрамской вобл., на р. Волга. Засн. ў 12 ст. 286 тыс. ж. (1997). Рачны порт. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Буйны цэнтр тэкст. (пераважна льняной), а таксама машынабуд. (экскаватары, тэкст. машыны, аўтам. лініі, палімернае машынабудаванне, дрэваапр. станкі, фарбавальнааддзелачнае абсталяванне і інш.), дрэваапр. (мэбля), харч., хім., абутковай і швейнай прамсці; вытвсць буд. матэрыялаў. Інстытуты: тэхнал., с.г., педагагічны; фт С.Пецярбурскага гандл.эканам. інта.
Унікальны па кампазіцыйнай цэласнасці ансамбль цэнтра К. (канец 18 — пач. 19 ст.) узнік на месцы старога цэнтра — скапаных земляных і драўляных умацаванняў крамля і Новага горада паводле генплана 1781—84. Сярод помнікаў: сабор Богаяўленскага манастыра (1559—65, размалёўкі 1672), Іпацьеўскі манастыр (16—47 ст.; у ім знойдзены Іпацьеўскі летапіс), з каменнымі сценамі, вежамі, Троіцкім саборам (1650—52; размалёўкі 1685, мастак Г.Кінешамцаў і інш.), са звані
КАСТРЫЦА 155
цай (1603—05; цяпер у манастыры філіял музеязапаведніка з помнікамі драўлянага дойлідства), цэрквы Ушэсця на Дзебры (1652). Іаана Багаслова (1681—87). У стылі класіцызму пабудаваны комплекс гандл. радоў (1770—1830я г.), пажарная каланча (1825— 28, арх. П.Фурсаў), будынак Дваранскага сходу (1838, арх. Праве). У 1977 узведзены гасцінічнатурысцкі комплекс «Волга» (арх. Р.Нікіцін, П.Шчарбінін).
КАСТРАМА Аляксандр Якаўлевіч (14.10.1921, в. Першае Мая Рэчыцкага рна Гомельскай вобл. — 13.2.1993), поўны кавалер ордэна Славы. 3 1940 працаваў на чыгунцы ў Магілёве. У Вял. Айч. вайну партызанпадрыўнік, з ліст. 1943 на фронце, кулямётчык. Вызначыўся ў 1943 у баі каля г.п. Парычы Гомельскай вобл., у 1944 пры фарсіраванні воднага рубяжа і ў баях на плацдарме ў Полыпчы, у 1945 у баях ва Усх. Прусіі. Пасля вайны працаваў на радзіме.
КАСТРАМІЦКІ Сяргей Міхайлавіч (н. 26.11.1954, г. Харкаў, Украіна), бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Др тэхн. н., праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1977), дзе і працаваў з 1979. 3 1995 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па антэнных сістэмах з апрацоўкай сігналаў, антэнных сістэмах радыёлакатараў спец. прызначэння, агульнай радыёлакацыі.
КАСГРАМСКАЯ ВбБЛАСЦЬ Размешчана ў цэнтры еўрап. ч. Расійскай Федэрацыі. Утворана 13.8.1944. Пл. 60,1 тыс. км , нас. 795 тыс. чал. (1997), гарадскога 66%. Цэнтр — г. Кастрама. Найб. гарады: Буй, Нерахта, Шар’я, Мантурава, Галіч, Нея.
Прырода. Паверхня — хвалістая раўніна. На 3 вобласці Кастрамская нізіна (выш. 80—100 м). 3 Пд на Пн распасціраецца Галіцкае ўзв. (выш. да 292 м), на ПнУ адгор’і Паўн. Увалаў (выш. да 227 м). Карысныя выкапні: торф, гліны, буд. пяскі, гаручыя сланцы, фасфарыты. Крыніцы мінер. вод, лек. гразі. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. ад 12 °C да 14 °C, ліп. 18—19 °C. Гадавая колькасць ападкаў 550—600 мм. Гал. рака — Волга з прытокамі Кастрама, Унжа, Вятлуга. Буйныя азёры — Галіцкае і Чухламскае. Глебы пераважна дзярновападзолістыя, тарфянабалотныя, у поймах рэк алювіяльныя. Пад лесам каля 60% тэрыторыі (хвоя, елка. бяроза, асіна,
Гандлёвыя рады ў Кастраме.
вольха). Жывёльны свет: буры мядзведзь, воўк, рысь, лось, ліс, вавёрка, куніца, акліматызаваная андатра.
Гаспадарка. Гал. галіны прамсці — лёгкая (пераважна льняная), маш.буд., харч., лясная і дрэваапр., энергетыка, хімічная. Ільняная прамсць працуе на мясц. сыравіне. Вытвсць ільновалакна, тканін, швейных і трыкат. вырабаў у гарадах Кастрама, Нерахта, Буй, скур і
КАСТРАМСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Маштаб 1:8 000 000
абутку ў г. Галіч. Прадпрыемствы па вьггвсці рачных суднаў, станкоў, экскаватараў, абсталявання для дрэваапр., тэкст., хім., харч. прамсці ў Кастраме, Галічы, Нерахце, Мантураве. Цэнтры лесапілавання, дрэваапрацоўкі, вытвсці мэблі, паперы — Кастрама, Буй, Шар’я, Макар’еў, Мантурава, Галіч. Развіта харч. прамсць (малочная, сыраробная, мясная, макаронная і інш.). У Буі і Кастраме зды па вьггвсці сінт. смол і пластмас. Вытвсць электраэнсргіі 9,3 млрд. кВтгадз (1996). Кастрамская ДРЭС (Валгарэчанск) — адна з буйнейшых у Расіі. Стараж. цэнтр ювелірнага нар. промыслу — КраснаенаВолзе. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — малочнамясная жывёлагадоўля (кастрамская парода буйн. par. жывёлы) і льнаводства. Авечкаі'адоўля, птушкагадоўля. Пад с.г. ўгоддзямі 1040 тыс. га, у т.л. пад ворывам каля 700 тыс. га. Пасевы збожжавых (жыта, пшаніца, ячмень, авёс), лёну, кармавых культур. Вырошчваюць бульбу, агародніну. Даўж. чыгункі 646 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 6,3 тыс. км (1996). Па тэр. К.в. праходзяць чыгункі Яраслаўль—Кастрама—Галіч, Волагда—Галіч—Мантурава—Кіраў,
аўтадарогі Яраслаўль—Кастрама— Макар’еў—Мантурава, Кастрама— Іванава. Суднаходства па Волзе, у нізоўях рэк Кастрама, Унжа, Вятлуга. Курорт Салігаліч. С.І.Сідор.
КАСТРАМСКАЯ ПАРбДА буйной рагатай жывёлы, парода малочнамяснога кірунку, выведзеная ў 1945 у Кастрамской вобл. скрыжаваннем мясц. жывёлы з альгаўскай і швіцкай пародамі. Гадуюць у Іванаўскай, Кастрамской, Уладзімірскай, Яраслаўскай абл. (Расія), на Беларусі — у асн. у Віцебскай і Магілёўскай абл.
Жывёлы моцнай канстытуцыі, з добра развітой мускулатурай. Галава невялікая, тулава крыху выцягнугае, на высокіх нагах, выш. ў карку да 130 см, спіна роўная. Масць шэрая і бурая розных адценняў. Надой малака за год 4000—5000 кг (рэкардысткі — да 14 200 кг), тлустасць 3,8—4,1%. Жывая маса кароў 550—650, быкоў 800—950 кг. Мясныя якасці добрыя.
КАСТРАЦЫЯ (лац. castratio лягчанне), штучнае выдаленне палавых залоз у жывёл і чалавека. У чалавека пры некат. хваробах палавых залоз (туберкулёз, злаякасныя пухліны) робяць хірург. К. ці выключаюць палавую функцыю гарманальным або прамянёвым метадам. У ж ы в ё л праводзяць хірург. К. з эканам. ці лек. мэтамі. Пасля яе палягчаецца групавое ўтрыманне жывёлы, яны лепш адкормліваюцца, мяса больш пажыўнае. Ураслін К. — выдаленне няспелых пыльнікаў з двухполай кветкі з мэтай прадухілення самаапладнення.
КАСТРОЎ Ярміл Іванавіч (1755, с. Сінягор’е Кіраўскай вобл., Расія — 20.12.1796), рускі паэт і перакладчык. Вучыўся ў Вяцкай семінарыі, з 1775 — у Славянагрэкалац. акадэміі, скончыў Маскоўскі унт (1779). 3 1782 служыў у Маскве. Друкаваць вершы пачаў у 1773. Пад уплывам М.В.Ламаносава пісаў оды ў духу класіцызму. Перакладаў паэму «Такгыка» Вальтэра, раман «Метамарфозы» («Залаты асёл»; 1780—81) Алулея, «Песні Асіяна» (1792, з франц.), упершыню шасцістопным ямбам «Іліяду» Гамера (песні 1—6, 1787; песні 7—9, выд. 1811). Асобныя творы К. на бел. мову перакладаў Э.Валасевіч.