• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Te.: Pye. пер. — Нз «Кннгм о прндворном» // Хрестоматня по зарубежной лпгературе: Эпоха Возрождення. М., 1959. Т. 1.
    
    КАСТТЛЬ (ад франц. castel невял. замак), сярэдневяковы замак, цытадэль з абарончымі сценамі, вежамі, жылымі каргіусамі, храмам і ўнутр. дваром. Выконвалі ролю рэгіянальных цэнтраў абароны і місіянерства, былі месцам кірмапюў, збору падаткаў. Будавалі К. звычайна ў цяжкадаступным месцы, каля буйных населеных пунктаў, на мяжы заваяванай тэрыторыі, на гандл. шляхах ці скрыжаваннях стратэг. дарог.
      Першыя К. паявіліся ў Стараж. Рыме — невял. прамавугольныя ў плане ўмацаванні, якія спалучалі формы рым. ваен. лагера з рысамі замка. Пасярэдзіне кожнага з 4 бакоў знаходзіліся брамы, што звычайна фланкіраваліся 2 вежамі. Вежы часта ўзводзілі і на вуглах умацавання. Памяшканні для жаўнераў і стайні прымыкалі да ўнугр. бакоў мураваных сцен або схілаў валоў. Пазней форму
    
    
    КАСЦЕНІЧ
    
    159
    
    К. запазычылі візантыйцы і народы Зах. Еўропы. У 12—14 ст. іх узводзілі крыжакі і лівонскія рыцары ў Прыбалтыцы.
      На Беларусі К. будавалі ў 13 — 1й пал. 14 ст. для абароны ад крыжакоў. Яны адрозніваліся ад крыжацкіх большымі памерамі, узводзілі іх на невял. пясчаных выспах, ці штучных насыпах. Уяўлялі сабой пляцоўку, замкнёную высокімі (да 15—16 м) сценамі, змураванымі з палявога каменю, і 1—2 вежамі. 3 найб. небяспечных бакоў рабілі равы, якія часта абвадняліся. Гарнізонныя памяшканні будавалі з дрэва па ўнутр. баках сцен. Сярод пабудоў вылучаўся памерамі дом кашталяна (таксама драўляны). Пасярэдзіне К. выкопвалі 1—2 студні. Паводле планавай кампазіцыі да К. блізкія Лідскі замак і Крэўскі замак. У час варожых набегаў на замкавым двары знаходзілі паратунак жыхары навакольных вёсак.
    
      Літ.: Т к а ч е в МА Замкн Белорусснн. Мн., 1987. М.А. Ткачоў. КАСТЙНКА Анатоль Іванавіч (н. 27.1.1940, хутар Мацвееў Краснаармейскага рна Краснадарскага краю, Расія), бел. ваенны дзеяч, дыпламат. Генпалк. (1989). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1970) і Генштаба (1981). Служыў у групе сав. войск у Германіі, Бел. (1970—79) і Далёкаўсх. ваен. акругах. 3 1987 1ы нам. камандуючага, з 1989 каманд. войскамі Бел. ваен. акругі. 3 1992 1ы нам. міністра, у ліп. 1994 — чэрв. 1995 міністр абароны Рэспублікі Беларусь. 3 1996 аташэ па пытаннях абароны, ваенны і ваеннапаветр. аташэ пры пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія.
    
    КАСТЭНКА Ліна Васілеўна (н. 19.3.1930, г.п. Ржышчаў Кагарлыцкага рна Кіеўскай вобл.), украінская паэтэса. Скончыла Літ. інт імя Горкага ў Маскве (1956). Друкуецца з 1946. Аўтар паэтычных кніг «Промні зямлі» (1957), «Ветразі» (1958), «Вандроўкі сэрца» (1961), «Над берагамі вечнай ракі» (1977), «Непаўторнасць» (1980), «Сад нятаючых скулыпур» (1987), гіст. рамана ў вершах «Маруся Чурай» (1979), драм. паэмы «Снег у Фларэнцыі» (1985) і інш. Паэзіі К. ўласцівы філас. роздум пра лёс чалавека на скрыжаваннях нац. і сусв. гісторыі, унутр. драматызм, інтэлекгуальнае напружанне, гіст.культуралагічная асацыятыўнасць. На бел. мову асобныя яе творы пераклалі ВАколава, Д.БічэльЗагнетава, В.Вітка, У.Карызна, В.Коўтун, Н.Мацяш, Р.Семашкевіч, Я.Сіпакоў, Я.Янішчыц. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1987.
      Тв.: Бел. пер. —Лірыка. Мн., 1989.
      Літ.: Брюховецькнй В. Ліна Костенко. Кнів, 1990. В.А.Чабаненка.
    
    КАСГЭНКА Наталля Якаўлеўна (н. 20.2.1953, г. Туапсэ Краснадарскага краю, Расія), бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1979, клас А..Абразцовай). 3 1981 салістка Нац. акад. тра оперы Беларусі. Валодае прыгожым голасам шырокага дыяпазо
    
    
    ну, выразнасцю вак. інтанацыі. Яе выкананню ўласцівы артыстычнасць, непасрэднасць, уменне перадаваць голасам танчэйшыя душэўныя зрухі. Сярод партый: Надзея («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана; Дзярж. прэмія Беларусі 1990), Маргарыта («Майстар і Маргарыта» Я.Глебава), Наташа Растова («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Антонія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Аіда, Джыльда, Віялета («Аіда», «Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), мадам Батэрфляй («ЧыоЧыосан» Дж.Пучыні), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Паміна («Чароўная флейта» В.А.Моцарта), Серпіна («Служанкапані» Дж.Б.Пергалезі), Марфа («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Іаланта, Ліза («Іаланта», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага). Выканала таксама монаоперу «Чалавечы голас» Ф.Пуленка, партыі саліруючага сапрана ў рэквіемах Вердзі і Моцарта, ва «Урачыстай месе» Л.Бетховена і інш.
    
    
    
    Н Кастэнка ў ролі Аіды.
    
      Літ:. Клімковіч С. Калі спявае Наталля Касценка // Театральный Мннск. 1989. № 6. Г.Р.Куляшова.
    
    КАСТЭР (Coster) Шарль дэ, гл. Дэ Кастэр Шарль.
    
    КАСУМАЎ Імран Ашум аглы (25.9.1918, Баку — 20.4.1981), азербайджанскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1979). Першы значны твор — кінасцэнарый «Падземны гул» (1937) прысвечаны геолагамнафтавікам. Аўтар п’ес «Мара» (1938), «Мора любіць адважных» (1954), «Шырэй круг» (1954), аповесці «На дальніх берагах» (1954), рамана «Гады праходзяць» (1973, з Г.Сеідбейлі). Сцэнарыст маст.дакументальных кінафільмаў «Аповесць пра нафтавікоў Каспія» і «Пакарыцелі мора» (Ленінская прэмія 1961). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Ткачоў.
      Тв:. Рус. пер. — Высокое назначенне: Публнцнстнка разньгх лет. М., 1979.
    
    
    КАСЦЁЕЎ Абылхан (1.1.1904, с. Чыжын Панфілаўскага рна ТалдыКурганскай вобл., Казахстан — 2.11.1973), казахскі жывапісец і акварэліст. Нар. маст. Казахстана (1944). Вучыўся ў самадз. маст. студыі М.Г.Хлудава ў АлмаАце (1929—31) і маст. студыі пры Доме нар. творчасці ў Маскве (1933). Аўтар тэматычных карцін, партрэтаў і пейзажаў: «Аўтапартрэт» і «Дзяўчына ў блакітнай сукенцы» (абедзве 1931), «Турксіб» (1932), «Партрэт маці» (1949), «Высакагорны каток» (1954), «Кар’ер Мангыстау» (1965), серыі «Стары быт» (1940), «На зямлі казахстанскай» (1955—65).
    
    
    А Касцееў. Дзяўчына ў блакітнай сукенцы. 1931.
    
    КАСЦЁНІЧ Ганна Трафімаўна (4.8.1902, г. Магілёў — 12.4.1990), бел. спявачка (меццасапрана). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1930), Бел. кансерваторыю (1937, клас П.Ціханава). У 1933—61 салістка Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага тэмбру, акцёрскімі здольнасцямі. Сярод партый: Вольга і Ларына, Паліна і Гувернантка, Салоха («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Флора («Травіята» Дж.Вердзі), Берта («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Кэт («ЧыоЧыосан» Дж.Пучыні). Б.С.Смольскі.
    
    КАСЦЕНІЧ Ерафей Васілевіч (16.10.1854, в. Мужычок Хоцімскага рна Магілёўскай вобл. — 6.1.1906), вучоны ў галіне афтальмалогіі. Др медыцыны (1887), праф. (1893). Скончыў Пецярбургскую ваен.мед. акадэмію (1883). 3 1894 праф. Варшаўскага ваен. шпіталя, з 1900 заг. вочнай клінікі і дырэкгар вочнай лячэбніны ў Пецярбургу.
    
    
    160
    
    КАСЦЕНКА
    
    У час адпачынкаў бясплатна лячыў і рабіў хірург. аперацыі сялянам на Беларусі. Навук. працы па пытаннях афтальмалогіі. Удасканаліў шэраг афтальмалагічных аперацый.
      Тв:. Развктне палочек, колбочек н наружного ядерного слоя в сетчагке зародыша человека. СПб., 1887.
    
    КАСЦЕНКА Міхаіл Паліеўктавіч (28.12.1889, г.п. Вейдзелеўка Белгарод
    
    
    М.П Касценка. М.П. Касцюх.
    
    скай вобл., Расія — 18.12.1976), савецкі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад. AH СССР (1953, чл.кар. 1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Петраградскі політэхн. інт (1918) і выкладаў у ім. 3 1939 у Энергет. інце AH СССР, з 1950 заг. Ленінградскага аддз. Інта аўтаматыкі і тэлемеханікі AH СССР, у 1956—66 дырэктар Інта электрамеханікі AH СССР (Ленінград). Навук. працы па тэорыі эл. машын, метадах іх эксперым. даследавання і праектавання, па пытаннях эл. цягі на пераменным току, па пераўтварэнні пераменнага току ў пастаянны, электрадынамічным мадэляванні энергасістэм. Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951. КАСЦЁНЧЫК Авянір Маркавіч (1889, Гродна — 29.12.1935), ваенны лётчык, камандзір першага ў свеце цяжкага самалётабамбардзіроўшчыка «Ілья Мурамец». Вучыўся ў Віленскім ваен. вучылішчы, скончыў Гатчынскую авіяц. школу. Вызначыўся ў 1916 на ПаўнЗах. фронце: паспяхова бамбіў стратэгічна важныя станцыі варожага тылу; у адным з баёў цяжка паранены, але закончыў бамбардзіроўку і вярнуўся на аэрадром. За заслугі ў 1ю сусв. вайну ўзнаг. ордэнам Св. Георгія. Помнік ў Стоўбцах, дзе ён жыў да 1935.
    
    КАСЦЕЦКІ Уладзімір Мікалаевіч (10.9.1905, г.п. Халмы Карукаўскага рна Чарнігаўскай вобл., Украіна — 26.5.1968), украінскі жывапісец. Нар. маст. Украіны (1960). Чл.кар. AM СССР (1967). Пасля сканчэння Кіеўскага маст. інта (1928), выкладаў у ім (з 1947 праф.). Майстар жанравай карціны. Творы вызначаюцца дасканалай распрацоўкай сюжэта, псіхалаг пераканаўчасцю характараў: «Допыт ворага» (1937), «Т.Шаўчэнка ў ссылцы. Пасля муштры» (1939), «Вяртанне» (1945— 1947) і інш.
    
    
    «КАСЦЕША», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 200 родаў у Беларусі, на Украіне, у Літве і Польшчы, у т.л. Барэйкі, Верашчакі, Дарагастайскія, Дольскія, Пілсудскія, Сланчэўскія, Статкввічы, Хадкевічы, Шымковічы. У Польшчы вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — з 15 ст. На чырв. фоне выява стралы, накіраванай угору і перакрыжаванай пасярэдзіне, з раздвоеным канцом. Клейнод — над прылбіцай з шляхецкай каронай 3 страусавыя пёры. Існуе шмат варыянтаў герба: страла з двума перакрыжаваннямі або без іх, з шасціпрамянёвымі зоркамі па баках і інш. В.С.ІІаздкякоў.
    
    КАСЦЁВАШЧЫТКОВЫЯ (Osteostraci), падклас касцёвапанцырных вымерлых рыбападобных жывёл. Жылі ў познім сілуры — познім дэвоне ў марскіх і прэсных водах. Вялі прыдонны спосаб жыцця. На Беларусі рэшткі К. выяўлены ў тэрыгеннакарбанатных адкладах ніжняга і сярэдняга дэвону (Брэсцкая і
    
    
    У. Касцецкі. Вяртанне. 1945 —47.
    
    Аршанская ўпадзіны). Продкі сучасных кругларотых.
      Мелі сплюшчанае цела з укрьггымі суцэльным панцырам галавой і пярэдняй ч. тулава. Унутр. шкілет неакасцянелы. Па рэштках К. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
    КАСЦЁЛ (ад лац. castellum невял. крэпасць), 1) польск. і бел. назва рымскакаталіцкага храма. Паводле царк. дагматыкі К. з’яўляецца домам Бога і месцам малітвы. Паводле прызначэння бываюць: базілікі (К. са спец. папскімі прывілеямі, асноўныя ў Рыме); кафедральныя (К., дзе ёсць кафедра епіскапа і знаходзяцца кафедральны капітул); калегіяты (К., якім нададзены спец. ганаровы статус, ёсць свой калегіяцкі капітул); кляштарныя; парафіяльныя (прыходскія, фарныя); філіяльныя (у складзе прыхода); капліцы. На Беларусі К.