Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАСМІЧНАЯ МЕДЫЦЫНА, галіна медыцыны, мэтай якой з’яўляецца бяспека і стварэнне аптымальных умоў жыццядзейнасці чалавека на ўсіх стадыях касм. палёту. Вывучае ўздзеянне факгараў касм. палёту (касм. вьшраменьванне, бязважкасць, паскарэнне, вібрацыя, ізаляцыя ў замкнутай прасторы і інш.) на арганізм чалавека, распрацоўвае меры па змяншэнні іх шкодных уплываў, прафілактыцы і лячэнні захворванняў, метады адбору, падрыхтоўкі касманаўтаў і адаптацыі іх да зямных умоў пасля палёту. Выкарыстоўвае дасягненні фізіялогіі, псіхафізіялогіі, радыебіялогіі, гігіены, генетыкі і інш.
Зарадзілася ў 1950я г. на базе авіяц. медыцыны і фізіял. даследаванняў у касмічнай біялогіі. Развіццё К.м. звязана з дасягненнямі ў асваенні касм. прасторы: першым палётам чалавека ў космас (1961), выхадам чалавека ў адкрыты космас (1965), высадкай на паверхню Месяца (1969). У СССР працу па К.м. ўзначальвала Камісія па даследаванні і выкарыстанні касм прасторы AH СССР і Мінва аховы здароўя СССР. Міжнар. аргцыі ў галіне К.м.: Камітэт па даследаванні касм. прасторы (COSPAR), Акадэмія авіяц. і касм. медыцыны, Камітэт біяастранаўтыкі Міжнар. астранаўтычнай федэрацыі. Даследаванні па К.м. праводзяць Расія, ЗША, Германія, Францыя і інш.
На Беларусі даследаванні ўплыву гіпергравітацыі на механізмы кампенсацыйных рэакцый вестыбулярнага апарату і біяхім. зрухі ад малых доз радыяцыі праводзіліся ў Інце фізіялогіі Нац. АН Беларусі.
Літ.: Космнческая бнологня н меднцнна. Т. 1—5. М., 1994; Новнков В.С., Колосов Н.А. Коёмнческая медацнна. СПб., 1996. ВП.Трыбіс. КАСМІЧНАЯ ПРАСТОРА, прастора паза межамі паветр. сферы Зямлі, пра
вавы рэжым якой вызначаецца міжнар. касмічным правам. Агульнапрызнанага міжнар.прававога вызначэння К.п. ў сучасны момант няма. Рэжым К.п. вызначаны міжнар. пагадненнямі, паводле якіх К.п. адкрыта для даследавання і выкарыстання ўсімі дзяржавамі на аснове роўнасці без усякай дыскрымінацыі. Яна не падлягае нац. прысваенню ні шляхам абвяшчэння над ёй суверэнітэту, ні шляхам выкарыстання або акупацыі, ні любымі інш. сродкамі. Дзейнасць па даследаванні і выкарыстанні К.п. ажыццяўляецца ў адпаведнасці з міжнар. правам, уключаючы Статут ААН, у інтарэсах падтрымання міжнар. міру і бяспекі, развіцця міжнар. супрацоўніцтва і ўзаемаразумення. У К.п. забаронена выпрабаванне ядз. зброі і размяшчэнне ў ёй любых інш. відаў зброі масавага знішчэння. Пры даследаваннях і выкарыстанні К.п. дзяржавы павінны кіравацца прынцыпам супрацоўніцтва і ўзаемнай дапамогі.
КАСМІЧНАЯ РАКЕТА, гл. Ракетаносьбіт.
КАСМІЧНАЯ СКбРАСЦЬ. скорасць, якую трэба надаць касмічнаму апарату, каб выканаць палёт па зададзенай траекгорыі адносна Зямлі (або інш. нябеснага цела).
Адрозніваюць 1ю, 2ю 1 3ю К.с. Першая К.с. — мінімальная скорасць, пры якой цела можа стаць штучным спадарожнікам Зямлі і пачаць рухацца вакол яе па кругавой арбіце. Другая К.с. — мінімальная скорасць, пры яхой цела можа пераадолець прыцягненне Зямлі і стаць штучнай планетай Сонечнай сістэмы. Трэцяя К.с. — мінімальная скорасць, пры якой цела можа пераадолець прыцягненне Сонца і выйсці за межы Сонечнай сістэмы. Каля паверхні Зямлі 1я, 2я і 3я К.с. роўныя адпаведна 7,9 км/с, 11,2 км/с і 16,7 км/с.
КАСМІЧНАЯ СЎВЯЗЬ, перадача інфармацыі паміж наземнымі пунктамі і касм. лятальнымі апаратамі (КЛА), паміж наземнымі пунктамі праз КЛА, a таксама паміж КЛА. Важнейшыя віды К.с.: радыёсувязь, радыёвяшчанне, сістэмы выратавання тых, што церпяць бедства, і вызначэнне месцазнаходжання аб’екгаў.
Асн. асаблівасці сістэм К.с. — высокая якасць перадачы і вял. прапускная эдольнасць каналаў сувязі ў спалучэнні з вял. зонай абслугоўвання, дыяпазон частот ад соцень мегагерц да соцень гігагерц, а таксама апгычныя частоты (лазерная сувязь). Для К.с. паміж наземнымі пунктамі выкарыстоўваюцца ШСЗ, якія рухаюцца па эліптычных ці кругавых стацыянарных арбітах на малых, сярэдніх і вял. вьшіынях (гл. «Інтэлсат», Спадарожнікаеая сувязь). А.П.Ткачзнка.
КАСМІЧНАЯ ЭКАЛЙПЯ, галіна экалогіі, якая вывучае ўздзеянне фактараў касм. прасторы на жывыя арганізмы, a таксама распрацоўвае метады біял. даследаванняў і сродкі забеспячэння
150 КАСМІЧНЫ
жыццядзейнасці зямных арганізмаў ва ўмовах касм. палёту (экалогія штучных біял. сістэм). Адна з асн. задач К.э. — стварэнне біякомплексаў, ці замкнёных экалагічных сістэм з аўтатрофнымі і гетэратрофнымі арганізмамі, неабходнымі для працяглых касм. палётаў.
Першыя звесткі пра ўздзеянні ўмоў касм. палёту на жывыя арганізмы (першыя кароткачасовыя — 8—10 хвілін бязважкасці), атрыманы ў СССР і ЗША у 1940—50я г. на ракетах, якія дасягнулі выш. 500 км. Сістэм. даследаванні пачаліся з 1957 (палёт сабакі Лайкі на 2м штучным спадарожніку Зямлі). Вывучаліся непасрэдныя і аддаленыя вынікі ўздзеяння фактараў касм. палёту на расліны і жывёл, што дало магчымасць абгрунтаваць рэкамендацыі па медыкабіял. забеспячэнні працяглых пілатуемых касм. палётаў.
КАСМІЧНЫ АІІАРАТ, агульная назва тэхн. сістэм для выканання навуковатэхн. задач у космасе. Адрозніваюць К.а.: па траекторыі палёту — ШСЗ (рухаюцца па геацэнтрычных арбітах) і міжпланетныя К.а.; па кіраванні — аўтаматычныя (ШСЗ і інш. нябесных цел, аўтам. арбітальныя і міжпланетныя станцыі) і пілатуемыя (касмічныя караблі і арбітальныя станцыі). Выводзіцца на арбіту ракетайносьбітам. Адметная асаблівасць большасці К.а. — магчымасць працяглага самаст. функцыянавання ва ўмовах касм. прасторы. Усе пілатуемыя і большасць аўтам. К.а. маюць сістэму кіравання рухам і ўласную рухальную ўстаноўку. Праблема энергасілкавання вырашаецца пры дапамозе сонечных батарэй, эл.хім. паліўных элементаў, малагабарытных ядзерных энергет. установак. Канструкцыя К.а. ўлічвае спецыфічныя фактары касм. прасторы — высокі вакуум, рэзкія перапады тр, наяўнасць метэорных часцінак, высокі ўзровень радыяцыі, бязважкасць. Найб. пашыраныя К.а.: ШСЗ для навук. даследаванняў (напр., «Космао, «Астрон»), сувязі («Маланка») і метэаралогіі («Метэор»); пілатуемыя («Усход», «Саюз», «Меркурый»), арбітальныя станцыі («Салют», «Скайлэб», «Мір»\, міжпланетныя К.а. («Месяц», «Апалон», «Венера», «Марынер», «Вікінг», «Піянер», «Вояджэр» і інш.).
У. С.Ларыёнаў.
КАСМІЧНЫ КАРАБЕЛЬ, пілатуемы касмічны апарат. Адметная асаблівасць — наяўнасць герметычнай кабіны з сістэмай жыццезабеспячэння касманаўтаў. Адрозніваюць: карабліспадарожнікі — для палётаў па геацэнтрычннх арбітах; міжшіанетныя К.к. — для палётаў да інш. нябесных цел; транспартныя — для дастаўкі касманаўтаў і грузаў на борт арбітальных станцый і вяртання іх на зямлю. Бываюць аднаразовага і шматразовага выкарыстання. К.к. мае некалькі адсекаў і забяспечаны рухальнай устаноўкай, сістэмамі навіга
цыі, кіравання, энергасілкавання, сувязі, аварыйнага выратавання, вяртання на Зямлю і інш. Першы ў свеце К.к., выведзены на арбіту ШСЗ, — «Усход» (12.4.1961; Ю.А.Гагарын). Здзейснены запускі інш. К.к.: у СССР — «Узыход», «Саюз», трансп. «Прагрэс»; у ЗША — «Меркурый», «Джэміні», «Апалон», «Спейс шатл». Іл. гл. да арт. Касманаўтыка. У С.Ларыёнаў.
КАСМІЧНЫ КбМПЛЕКС, сукупнасць функцыянальна ўзаемазвязаных касм. апаратаў і наземных тэхн. сродкаў для самаст. рашэння задач у космасе ці для забеспячэння рашэння такіх задач у складзе касм. сістэмы. Mae ракетуносьбіт, касм. апарат, тэхн. і стартавы комплексы, сродкі вымяральнага ком'плексу касмадрома, наземны комплекс кіравання касм. апаратамі.
КАСМІЧНЫ ПЫЛ, сукупнасць часцінак кандэнсаванага рэчыва ў міжзорнай і міжпланетнай прасторы. Складаецца з часцінак памерам каля 1 мкм з асяродкам з графіту або сілікату. У Галактыцы К.п. утварае згушчэнні — воблакі і глобулы, якія выклікаюць аслабленне святла, ппо выпраменьваецца зоркамі і інш. касм. целамі.
КАСМІЧНЫ РАКЕТНЫ РУХАВІК, гл Ракетны рухавік.
КАСМІЧНЫЯ МЕТАДЫ ВЫВУЧЙННЯ I КАНТРбЛЮ ПРЫРбДНАГА АСЯРбДДЗЯ, сукупнасць метадаў, спосабаў і апаратуры для фіксавання параметраў, вывучэння і кантролю будовы, саставу і дынамікі прыроднага асяроддзя з космасу. 3 дапамогай ШСЗ вядуць пошук карысных выкапняў, вывучаюць дынаміку перыяд. (сутачных, сезонных і ініп.) і эпізадычных (ураганы, тайфуны, вывяржэнні вулканаў, пылавыя буры і інш.) прыродных з’яў, фіксуюць праявы антрапагеннай дзейнасці (рэгіянальныя змены ландшафтаў вакол гарадоў, забруджванне вод, энергет. страты з індустр. і жьшых аб’екгаў і інш.). 3 дапамогай касм. метадаў назірання вызначаюць запас вільгаці на палях, стан пасеваў с.г. культур, прагназуюць ураджай і інш. У лясной гаспадарцы выкарыстоўваюцца для картаграфавання ляснога фонду, інвентарызацыі лясных рэсурсаў і інш. Вызначаюцца высокай навук. і эканам. эфектыўнасцю. Уваходзяць у сістэму экалагічнага маніторынгу.
КАСМІЧНЫЯ ПРАМЯНІ, патокі атамных ядраў і элементарных часціц у космасе і атмасферы. К.п. ў космасе наз. першаснымі (ПКП); прамяні, якія ўзнікаюць ад узаемадзеяння ПКП з рэчывам атмасферы ці міжзорнага газу, наз. другаснымі (ДКП).
Ў склад ПКП уваходзяць пратоны (92%), ачасціцы (7%), інш. ядры і элекгроны (1%). Большасць ПКП з энергіямі ад 1 да 10⁸ ГэВ прыходзяць на Зямлю з Галактыкі і толькі
невял. іх колькасць звязана з актыўнасцю Сонца. ПКП з энергіяй большай за 10⁸ ГэВ, але меншай за 540¹⁰ ГэВ, магчыма, прыходзяць з Метагалакгыкі. Найб. верагодныя крыніцы галактычных ПКП — успышкі зеышновых зорак і пульсары, якія пры гэтым утвараюцца. Поўная энергія, што пераносшца ПКП на Зямлю, невял. і параўнальная з энергіяй бачнага святла зорак. Узаемадзеянне ПКП (большасць іх часціц зараджана дадатна) з магн. полем Зямлі выклікае шэраг т.зв. геамагнітных з’яў, напр., залежнасць інтэнсіўнасці К.п. з энергіяй 1 ГэВ ад геамагнітнай шыраты і даўгаты. У склад ДКП уваходзяць усе вядомыя элементарныя часціцы. На ўзроўні мора ДКП падзяляюць на жорсткія (цмезоны) і мяккія (электроны, пазітроны і фатоны) кампаненты. Мяккія кампаненты ДКП разам з ядз. каскадам утвараюць шырокія атмасферныя ліўні (магуіныя патокі друтасных часціц), палярочнік якіх дасягае соцень метраў. К.П. выкарыстоўваюцца для вывучэння працэсаў узаемадзеяння элементарных часціц і іх структуры, а таксама для выяўлення і вывучэння астрафіз. працэсаў, што адбываюцца ў нетрах Сусвету. I. С. Сацункевіч.