• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    В. Касіян. Арцём. 1936.
    
    КАСМАБАЧАННЕ 143
    
    Адзін са стваральнікаў «Гісторыі ўкраінскага мастацтва» (т. 1—6, 1966—70; Дзярж. прэмія Украіны 1971). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1964.
    
    КАСІЯПЕЯ (лац. Cassiopeja, нар. назва К а с ц ы), сузор’е Паўн. паўшар’я неба; знаходзіцца ў Млечным Шляху. Найб. яркія зоркі a,p,y,a,s (2,2; 2,3; 2,4; 2,7;
    
    
    
    Сузор’е Касіяпея
    
    3,4 візуальнай зорнай велічыні) размешчаны ў выглядзе расцягнутай літары W. У сузор’і 90 зорак ярчэй за 6ю зорную велічыню. У К. выяўлена магутная галакгычная крыніца радыёвыпрамянення Cas A. На тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл. Зорнае неба.
    
    КАСКА (франц. casque ад ісп. casco чэрап, шлем), засцерагальны галаўны ўбор з металу, скуры, пластмас і інш. матэрыялаў. Выкарыстоўваецца ў войску і ваенізаваных фарміраваннях, a таксама ў пажарнай ахове, буд., горных і інш. спецыяльных аргцыях. 3 стараж. часоў уваходзіла ў склад засцерагальнага ўзбраення.
    
    КАСКАД (франц. cascade), 1) у с а д о вапаркавым мастацтве і ландшафтнай архітэктур ы — сістэма вадаспадаў, якія ствараюцца вадаёмамі, размешчанымі на розных узроўнях. У паркавых кампазіцыях дэкар. вырашэнне К. узбагачаецца арх. элементамі (паркавыя К. на італьян. вілах 16—18 ст., у Петрадварцы і інш.) і прыроднымі формамі з натуральнага каменю. Штучныя К. набываюць маляўнічасць і дэкаратыўнасць у спалучэнні з кветка.мі, дэкар.лісцевымі раслінамі. На Беларусі ў выглядзе дэкар. К. аформлены вадаскід на вадасховішчы «Крыніца» пад Мінскам, шэраг К. створаны на Сляпянскай воднай сістэме. 2) К. у з м а ц н е н н я — радыётэхнічная прылада, якая мае ўзмацняльны элемент (напр., электронную лямпу, паўправадніковую прыладу), ланцугі нагрузкі і сувязі з папярэднімі і наступнымі К. Звычайна ўзмацняльнік мае некалькі К., злучаных паслядоўна. 3)К. электрамашынны — агрэгат з дзвюх ці больш эл. машын, звязаных паміж сабой механічна і электрычна ці толькі электрычна. Выкарыстоўваецца для плаўнага рэгулявання частаты
    
    
    вярчэння эл. рухавіка ў электрапрыводах сярэдняй і вял. маіутнасці. 4) К. гідраэлектрастанцый — сукупнасць гідраэлектрастанцый, размешчаных паслядоўна ўздоўж цячэння paid. Дазваляе паўней выкарыстоўваць энергет. рэсурсы ракі, павысіць ступень рэгулявання сцёку і інш. 5) У п е раносным сэнсе — імклівы, нястрымны паток чагон.. напр., слоў, гукаў і інш.
    А.В. Сычова (у садойапаркавым мастацтве і ландшафтнай архігэктуры).
    КАСКАДЗЁР (франц. cascadeur), 1) у цырку выканаўца нумара пантамімічнага характару, заснаванага на камічных акрабатычных падзеннях — каскадах. 2) Дублёр кінаакцёра: выконвае складаныя трукі, што патрабуюць спец. падрыхтоўкі. У якасці К. выступаюць пераважна спартсмены, артысты цырка і інш
    
    КАСКАДНЫ ГЕНЕРАТАР. прылада, якая пераўтварае нізкае пераменнае
    
    
    Іівых
    
    Цвых
    
    ”^ 6
    
    Схемы каскадных генератараў на ёмістасцях: a — з паслядоўным сілкаваннем (С — ёмістасці; В — электрычныя вентылі); б — з паралельным сілкаваннем.
    
    Фантан «Каскад» у г. Петрадварэц Ленінградскай вобл.
    
    напружанне ў высокае пастаяннае напружанне. У асобных каскадах пераменнае напружанне выпрамляецца, a выпрамленыя напружанні ўключаюцца паслядоўна. Выкарыстоўваецца ў высакавольтных паскаральніках вял. магутнасці, электратэхніцы, рэнтгенаўскай апаратуры, электроннай мікраскапіі і інш.
      Бываюць з паслядоўным і паралельным сілкаваннем, несіметрычныя і сіметрычныя. Колькасць каскадаў абмяжоўваецца падзеннем напружання пад нагрузкай. Сувязь каскадаў з крыніцай сілкавання ажыццяўляецца з дапамогай ёмістасцей або ўзаемнай індукцыі. Сярод ёмістасных генератараў з паслядоўным сілкаваннем найб. пашыраныя К.г. Кокрафта — Уолтана (распрацаваны англ. вучонымі Дж.Кокрафтам і Э.Уолтанам у 1932).
    КАСКАДНЫЯ гбРЫ (Cascade Range), хрыбет у зах. поясе Кардыльераў Паўн. Амерыкі, у ЗША і Канадзе. Даўж. каля 1000 км. Некалькі дзеючых і патухлых вулканаў (Рэйнір, 4392 м — найб. вышыня хрыбта; Шаста, 4317 м; ЛасенПік, 3187 м, і інш.) узвышаюцца над моцна расчлянёным вулканічным пласкагор’ем (выш. 1800—2500 м). Складзены з мезазойскіх крышт. і палеагенанеагенавых вулканічных парод. Радовішчы медзі і золата. Вяршыні ўкрыты снежнікамі і ледавікамі. На схілах фумаролы і гарачыя крыніцы. Шматлікія каскады вадаспадаў на рэках Калумбія, Фрэйзер, Кламат і інш. далі назву хрыбту. На схілах хвойныя лясы, вышэй за 2800—3000 м субальпійскія і альпійскія лугі. Нац. паркі: КрэйтэрЛейк, МаўнтРэйнір, ЛасенВолканік (ЗША).
    
    КАСКО Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч; н. 10.12.1951, в. Чудзін Ганцавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. паэт. Скончыў Брэсцкі пед. інт (1976). Працаваў у рэдакцыі газ. «Сельская праўда» ў г. Жабінка Брэсцкай вобл., з 1984 у Брэсце на абл. студыі тэлебачання, у абл. аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкуецца з 1968. У нізцы вершаў «Вестка» (зб. «Нашчадкі», 1979), паэт. збках «Скразная лінія» (1982), «Набліжэнне» (1989); «Час прысутнасці» (1994, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1995), «45» (1996) шчырая захопленасць роднымі краявідамі, роздум пра мінулае і аптыміст. погляд на будучыню свайго краю. Піша для дзяцей. Творчасць адметная філасафічнасцю, багатай вобразнасцю, тэхн. дасканаласцю. Перакладае з рус., укр., польскай, македонскай моў. КАСЛ'і, горад у Расіі, раённы цэнтр у Чэлябінскай вобл., на воз. Вял. Каслі. Узнік у 1747, горад з 1942. 19,7 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя (25 км ад К.). Машынабуд. зд, радыёзавод, швейная фка. Стараж. цэнтр маст. чыгуннага ліцця. Музеі: краязнаўчы і маст. ліцця.
    
    КАСМАБАЧАННЕ. гл. Касмічнае тэлебачанне.
    
    
    144       КАСМАГЕННЫЯ
    
    КАСМАГЁННЫЯ МІНЕРАЛЫ, мінералы, што ўтварыліся ў касмічнай прасторы. Трапляюць на Зямлю як метэарыты, касмічны пыл. У выглядэе мінер. часцінак уваходзяць у склад асадкаў і асадкавых горных парод. Найб. прыкметныя ў глыбакаводных пелагічных асадках, асабліва ў глінах, дзе прадстаўлены шарыкамі нікелістага жалеза, укрьггымі магнетытам, каменнымі мікраметэарьпамі (хандрытамі) з алівіну і піраксену, мікратэкгытамі, памерамі менш за 1 мм На Беларусі К.м. вядомы ў саставе метэарытаў Брагін, Жмень, Заброддзе і інш. У.Я.Бардон. КАСМАГбНІЯ (грэч. kosmogonia ад космас + грэч. goneia зараджэнне), раздзел астраноміі, які вывучае паходжанне і развіццё касм. цел і іх сістэм. Грунтуецца на выніках астр. назіранняў з Зямлі і з космасу, а таксама на навук. даных фізікі, геалогіі, геафізікі, геахіміі.
       К. як навука зарадзілася ў 18 ст. — гіпотэзы І.Канта (1755), П.С.Лапласа (1796), пазней Тўк.Х.Джынса (1916); далейшае развіццё атрымала ў працах О.Ю.Шшта (прапанаваў ідэю акумуляцыі планет з газавапылавога воблака, якое абкружала Сонца). Паводле сучасных касмаганічных уяўленняў адрозніваюць некалькі этапаў зараджэння Сонца і планет. Першапачаткова адбываевда згушчэнне воблака міжзорнага рэчыва (складаецца з малекул вадароду Н₂, вады Н₂О, гідраксільнай групы ОН і інш. і пылу). Найб. шчыльныя часткі воблака з масамі парадку зоркавых пачынаюць сціскацца. Воблака распадаецца на фрагменты, адзін з якіх у далейшым параджае Сонца і Сонечную сістэму. У цэнтры фрагмента, што сціскаецца, угвараецца згушчэнне пылу і газу, якое з’яўляецца ядром акрэцыі (захоп навакольнага разрэджанага асяроддзя, прыток якога паступова павялічвае масу ядра). Калі маса цэнтр. згушчэння дасягае лрыблізна 0,1 сонечнай масы, рэчыва становіцца непразрыстым, тра павялічваецца і рыл ^ыпараецда. Гэта адбываецца праз 10 —10’ гадоў пасля пачатку згушчэння фрагмента. Цэнтр. згушчэнне ўгварае газавую пратазорку. Потым пачынаецца яе гравітацыйнае сцісканне. На прадягу гэтага перыяду ўжо існуе дыскападобная газавапылавая пратапланетная туманнасць, цэнтрам якой з’яўляецца пратазорка. Маса туманнасці каля 0,01—2 сонечных мас. У туманнасці ідзе фарміраванне планетгігантаў тым жа шляхам — з уіварэннем дыскаў, з якіх у далейшым утвараюцца спадарожнікіпланеты. Гпавітацыйнае сцісканне Сонца доўжыцца 10* гадоў. У гэты час дзьме моцны зоркавы вецер, што вымятае газ з унутр. часткі пратапланетнай туманнасці. Пылавое воблака ўсё больш канцэнтруецца да сярэдняй плоскасці. Пылінкі сутыкаюцца, утвараюцца буйныя часцінкі. Ідзе працэс акумуляцыі цвёрдых цел. Фарміруецца некалькі асабліва буйных цел — цэнтраў акрэцыі, вакол якіх утвараюцца планеты зямной групы. 3 рэшткаў рэчыва, выкінутага на край Сонечнай сістэмы, узнікаюць каметы і астэроіды пояса Койпера (гл. Малыя планеты). Гл. таксама Касмалогія.
      Літ:. Гуревпч Л.Э., Черннн АД. Введенне в космогонню: Пронсхожденне крупномасштабной струкгуры Вселенной. М., 1978; I х ж а. Пронсхожденме галакткк н звезд. 2 мзд. М., 1987; Унпл Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ. М., 1984. А.А.Шымбалёў.
    
    КАСМАДЗЯМ’ЙНСКАЯ Зоя Анатолеўна (Т а н я ; 13.9.1923, с. Асінавыя Гаі Гаўрылаўскага рна Тамбоўскай вобл., Расія — 29.11.1941), Герой Сав. Саюза (1942). У кастр. 1941 вучаніца 10га кл. 201й маск. школы К. добраахвотна ўступіла ў знішчальны партыз. атрад. У ліст. 1941 у час выканання баявога задання ў варожым тыле схоплена гітлераўцамі ў в. Пятрышчава Верайскога рна Маскоўскай вобл. і пасля жорсткіх катаванняў павешана.
       Літ:. Космодемьянская Л. Повесть о Зое м Шуре. М„ 1966.
    КАСМАДРбМ (ад космас + грэч. dromos бег, месца для бегу), р a кeт а д р о м, комплекс збудаванняў, тэхн. сродкаў і зямельных участкаў для зборкі, падрыхтоўкі і запуску касмічных апаратаў.
       У склад К. ўваходзяць: тэхнічны (ТК), стартавы (СК), каманднавымяральны (КВК) комплексы, комплекс сродкаў пошуку і выратавання, жыллёвы комплекс, дапаможныя службы. ТК забяспечвае прыём з заводаўвытворцаў ступеней ракетносьбітаў і касмічных апаратаў, іх захоўванне, зборку, выпрабаванне вузлоў і агрэгатаў ракетнакасм. сістэм (РКС). СК служыць для ўстаноўкі РКС на пускавую пляцоўку, запраўкі кампанентамі паліва і акісляльніку, кантрольных выпрабаванняў і пуску. Перадстартавую падрыхтоўку, функцыянаванне РКС пры вывядзенні касм. апаратаў на арбіту, вызначэнне элементаў траекторыі палёту кантралюе КВК (складаецца з наземных станцый сачэння і марскіх суднаў уздоўж трасы палёту). Функцыі комплексу сродкаў пошуку і выратавання — дапамога пры аварыі на К. ці пры вывядзенні на арбіту касм. апаратаў, эвакуацыя касм. аб'ектаў і іх экіпажаў пасля вяртання на Зямлю. Сучасныя К. займаюць вял. тэрыторыі з трансп. і інж. камунікацыямі, лініямі сувязі і электраперадач, вял. колькасцю абслуговага персаналу. Касм. апараты запускаюцца з К Байканур (Казахстан), Плясецк (Расія), Усх. выпрабавальнага палігона на мысе Канаверал, Зах. вьтрабавальнага палігона (ЗША), Січан (Кітай), Танегасіма (Японія), Куру (Франпыя), СанМарка (Італія, адзіны ў свеце К. на вадзе) і інш.