• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       Літ.: Макснмов AM. Космнческая одассея. Новоснбнрск, 1991. УС.Ларыёнаў. КАСМАЛАГІЧНАЕ РАСШЫР^ННЕ С у с в е т у, нестацыянарнасць Сусвету, якая выяўляецца ў яго расшырэнні. Харакгарызуецца тым, пгго адлегласць паміж кожнымі двума яго пункгамі (скопішчамі Галакгык) павялічваецца паводле пэўнага закону. Прыводзіць да эфекту «разбягання» галакгык са скарасцямі, якія павялічваюцца з павелічэннем адлегласцей да галактык. што ўстаноўлена па наяўнасці чырвонага зрушэння ліній у іх спектрах (гл. Хабла.пастаянная).
    КАСМАібіІЯ (ад космас + ..логія), вучэнне пра Сусвет як адзінае цэлае і пра ўсю ахопленую назіраннямі вобласць свету як яго частку. Вывучае пытанні размеркавання і руху матэрыі ў прасторы, развіцця фіз. карціны Сусвету, геам. ўласцівасці прасторычасу; яе развіццё звязана са стварэннем агульнай тэорыі адноснасці (1915; гл. Адноснасці тэорыя). Развівалася як раздзел астраноміі; сучасная К. выкарыстоўвае зако
    
    ны фізікі, астрафізікі, а таксама агульныя палажэнні філасофіі.
       Грунтуецца на аднародных і ізатропных мадэлях, прапанаваных ХФрыдманам (1922, 1924), у якіх выкарыстоўваеццца дапушчэнне: у Сусвеце няма якіхн. вылучаных пункгаў і напрамкаў. Асноўны вывад тэорыі Фрьвдмана: Сусвет не застаецца нязменным у часе, ён расшыраецца або сціскаенца. Чырвонае зрушэнне ў спекграх далёкіх галакгык сведчыць пра расшырэнне Сусвету (амер. астраном Э.Хабл, 1929). 3 улікам назіральных даных працягласць касмалагічнага расшырэння 10— 20 млрд. гадоў. Адкрыццё рэліктавага цеплавога вьтрамянення з абс. трай 2,7 К (1965) пацвярджае «гарачую» мадэль Сусвету, паводле якой у пачатку касмалагічнага расшырэння шчыльнасць энергіі (масы) і тра мелі экстрэмальна вял. значэнні. Геам. ўласцівасці прасторы залежаць ад сярэдняй шчыльнасці масы р: у залежнаспі ад таго р > рк ці р < рк дзе рк 10²⁸ кг/м³ — крытычная шчыльнасць, трохмерная прастора мае дадатную ці адмоўную крывізну, а яе аб’ём канечны («закрытая» мадэль) ці бесканечны («адкрытая» мадэль); пры р=рк — плоская мадэль. Характар эвалюцыі залежыць ад тыпу мадэлі. Паводле існуючых ацэнак ppₖ. К. вывучае фіз. працэсы на розных этапах касмалагічнага расшырэння. Тэарэтычна растлумачана ўтварэнне хім. элементаў, а таксама ўзнікненне буйнамаштабнай структуры (галактык) у Сусвеце. На аснове выкарыстання адзіных мадэлей у фізіцы элементарных часцііі для апісання працэсаў у першыя імгненні касмалагічнага расшырэння прапанаваны інфляцыйны касмалагічны сцэнарый, які дае магчымасць растлумачыць шэраг праблем (аднароднасць, ізатрапію Сусвету і інш.). Адна з важнейшых праблем — праблема касмалагічнай сінгулярнасці — чакае свайго вырашэння. Нягледзячы на паспяховае развіццё тэорыі «ранняга» Сусвету, стварэнне канчатковага касмалагічнага сцэнарыя — справа будучага.
       Літ.: Зельдовнч Я.Б., Новнков Н.Д. Строенме н эволюцня Вселенной. М., 1975; Вайнберг С. Первые трн мннуты: Современный взгляд на пронсхожденне Вселенной: Пер. с англ. М., 1981; Л н н д е А.Д. Фмзнка элементарных частнц н мнфляцнонная космолошя. М., 1990; Minkevich AV. Problem of cosmological singularity and gauge theories of gravitation // Acta Physica. Polonica B. 1998. Vol. 29, № 4. А.В.Мінкевіч.
    КАСМАНАЎТ (ад космас + грэч. nautes мараплавец), астранаўт, чалавек, які выпрабоўвае і эксплуатуе касм. тэхніку, праводзіць навук. даследаванні ў касм. палёце. К. праходзяць спец. медыкабіял. і тэхн. падрыхтоўку. Падрыхтоўка К. пачалася ў ЗША у 1959, у СССР у 1960. Першы К. — ЮА.Гагарын (1961); першы ў свеце выйшаў у адкрыты космас А.А.Ляво>іаў (1965); першы К., які ступіў на Месяц, — Н.Армстранг (1969); К. — ураджэнцы Беларусі: П.І.Клімук, У.В.Кавалёнак.
    КАСМАНАЎТАЎ МОРА, ускраіннае мора Індыйскага ак., каля берагоў Усх. Антаркгыды, паміж Зямлёй Эндэрбі і м. РысерЛарсена. Пл. 698,6 тыс. км². Найб. глыбіня 4798 м. Пастаянна ўкрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў. На беразе К.м. — рас. метэаралагічны цэнтр Маладзёжная і яп. навук. станцыя Сёва. Названа ў гонар першых сав. касманаўтаў у 1962.
    КАСМАНАЎТЫКА (ад космас + грэч. nautike майстэрства мараплавання, караблеваджэнне), астранаўтыка,
    
    КАСМАНАЎТЫКА 145
    
    палёты ў касм. прастору; сукупнасць галін навукі і тэхнікі для даследавання і асваення космасу і пазаземных аб’екгаў ддя патрэб чалавецтва з выкарыстаннем розных касм. апаратаў. Уключае праблемы: тэорыі касм. палётаў — разлікі траекторый і інш.; навук.тэхнічныя — стварэнне касмічных апаратаў, касмадромаў, ракетносьбітаў, рухавікоў, бартавых сістэм кіравання, навук. прылад, наземных сістэм кантролю і кіравання палётамі; медыкабіялагічныя — стварэнне бартавых сістэм жыццезабеспячэння і інш.; юрыдычныя — міжнароднаправавое рэгуляванне пытанняў вы
    
    карыстання касм. прасторы, нябесных цел і інш.
      Тэарэт. абгрунтаванне магчымасці палётаў у касм. прастору даў К.Э.Цыялкоўскі ў канцы 19 ст. У сваіх працах ён паказаў рэальнасць тэхн. ажыццяўлення касм. палётаў і даў прынцыповае рашэнне шэрагу асн. праблем К. Далейшае рашэнне тэарэт. і практычных пытанняў К. звязана з імёнамі Ф.А. Цандэра, Ю.В.Кандрацюка, М.І.Ціхамірава, М.К.Діханравава, С.П. Каралёва, В.П.Глушко, С.А.Косберга, Р.ЭноПельтры (Францыя), Р.Годарда, Г.Оберта, І.Вінклера (Германія), В. фон Браўна. Пачатак касм. эры звязаны з запускам у СССР 4.10.1957 першага штучнага спадарожніка Зямлі (ШСЗ). 12.4.1961 адбыўся першы ў свеце палёт чалавека ў космас, які
    
    ажыццявіў грамадзянін СССР ЮА.Гагарын. Буйнейшым гіст. дасягненнем у галіне К. стаў першы палёт і высадка на Месяцы 21.7.1969 амер. экспедыцыі з касманаўгамі Н.Армстрангам, Э.Олдрынам і М.Колінзам. 12.4.1981 у 3UIA пачала эксплуатавацца касм. сістзма шматразовага выкарыстання «Спейс шатл». У 1959 пачаліся касм. даследаванні Месяца, а з 1961 — ішанет Сонечнай сісгэмы, іх спадарожнікаў, малых планет, камет і Сонца з выкарыстаннем аўтаматычных міжпланетных станцый (гл. табл.). Гэга дало магчымасць сфатаграфаваць адваротны бок Месяца, атрымаць здымкі паверхні Меркурыя,
    
    Асноўныя дасягненні касманаўтыкі
    
    Дата запуску Краіна          Назва касм.                                      Асн. характарыстыка                              
                                 апарата                                                                                           
    4.10.1957    СССР            «Спадарожнік1»                    1ы ў свеце ШСЗ; дасягненне 1й касм. скорасці.                
    2.1.1959     СССР            «Месяц1»          1я аўгам. міжпланетная станцыя (АМС, запушчана да Месяца); дасягненне 2й касм
    12.9.1959                                                                          скорасці.                                   
                 СССР            «Месяц2»                   Першае дасягненне інлі. нябеснага цела  Месяца (14.9.1959)         
    4.10.1959    СССР            «МесяцЗ»          Аблёт Месяда (6.10.1959), фатаграфаванне яго адваротнага боку і перадача       
    12.2.1961                                                                   адлюстравання на Зямлю.                            
                 СССР            «Венера1»                             Першы старт да Венеры і пралёт каля яе                     
    12.4.1961    СССР            «Усход»            Першы палёт чалавека ў космас (Ю.АТагарьш)                                     
    27.8.1962    ЗПІА            «Марьшер2»        Першае даследаванне Венеры з пралётнай траекгорыі (14.12.1962)                 
    16.6.1963    СССР            «Усход6»          Першы палёт жанчыныкасманаўта (В.У.Церашкова)                                 
    18.3.1965    СССР            «Узыход2»         Першы выхад чалавека ў адкрыты космас (А.А.Лявонаў).                           
    28.11.1965   ЗША             «Марынер4»        Першае фатаграфаванне паверхні Марса з пралётнай траекторыі                    
    31.1.1966    СССР            «Месяц9»          Першая мяккая пасадка на Месяц АМС                                             
    21.12.1968   ЗША             «Алалон8»         Першы палёт чалавека да Месяца (Ф.Борман, У.Андэрс, Дж.Ловел)                  
    16.7.1,969   ЗША             «Алалон11»        Першая пілатуемая экспедыцыя на Месяц; першы выхад касманаўтаў на яе паверхню  
    17.8.1970                                       (Н.Армстранг, Э.Олдрьш).                                                       
                 СССР            «Венера7»         Першая мяккая пасадка на паверхню Венеры                                       
    12.9.1970    СССР            «Месяц16»         Дастаўка на Зямлю ўзораў месяцовага грунту                                     
    10.11.1970   СССР              «Месяц17»                           Першы самаходны апарат на Месяцы.                       
                                   «Месяцаход1»                                                                                   
    19.4.1971    СССР            «Салют1»          Першая даўгачасная пілатуемая арбітальная станцыя                              
    2.12.1971    СССР            «Марс3»           Першая мяккая пасадка на паверхню Марса                                        
    3.3.1972     ЗША             «Піянер10»        Першы пралёт АМС пояса астэроідаў і Юпітэра (1973) з далейшым выхадам за межы  
    6.4.1973                                                                       Сонечнай сістэмы.                               
                 ЗША             «Піянер11»        Пралёт АМС паблізу Юпітэра і ўпершыню Сатурна (1979)                           
    3.11.1973    ЗША             «Марынер10»        Першы пралёт АМС паблізу Меркурыя (197475); перадача фотаздымкаў паверхні  
    15.7.1975        СССР        «Саюз19»                                   планеты на Зямлю.                               
                       ЗША            «Апалон»      Першы міжнародны сумесны касм. палёт з удзелам 5 касманаўтаў.                  
    20.8.1977    ЗША             «Вояджэр2»        Першы пралёт паблізу Урана (1986) і Нептуна (1989)                             
    12.4.1981    ЗША             «Калумбія»         Вывад на арбіту ШСЗ першага касм. карабля (КК) шматразовага выкарыстання       
    20.2.1986          СССР      «Мір»