• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАСНІКІ, у беларусаў каляровыя стужкі, тасёмкі з разнаколерных шаўковай, баваўнянай тканін ці даматканай шарсцянкі, якія ўпляталі ў косы і ўпрыгожвалі дзявочую прычоску; часам К. ўквечвалі пярэстымі пучкамі часанай воўны (вясельны ўбор маладой Ляхавіцкага строю). Выйшлі з ужытку.
    
    КАСОВІЧ Каятан Андрэевіч (14.5.1814, г. Полацк Віцебскай вобл. — 7.2.1883), бел. і рускі вучоныўсходазнавец; адзін з першых санскрытолагаў Расіі. Скончыў Віцебскую гімназію (1832), Маскоўскі унт (1836). Чл. Рускага геагр тва (1849). 3 1850 рэдактар навук. прац Публічнай бкі ў Пецярбургу. 3 1864 праф. Харкаўскага, з 1865 — Пецярбургскага унтаў. Пераклаў на рус. мову і выдаў стараж.інд. драмы «Сунд і Упесунд» (1844), «Сказанне пра Дгруву» (1848), «Васантазена» (1849) і інш., урыўкі з эпасу «Махабхарата», «Яўрэйскую граматыку» Г.Ф.В.Гезеніуса і «Яўрэйскую хрэстаматыю» (1874—75), выдаў «Грэчаскарускі слоўнік» (з І.Касовічам, 1847), збор стараж.перс. клінападобных надпісаў (1872), склаў 1ы ў Расіі «Санскрытарускі слоўнік» (1854, выд. не закончана). Верагодна, аўгар публікацыі бел. нар. песні з каментарыем, у якім падкрэслівалася своеасаблівасць бел. мовы (газ. «Молва», 1835, № 21, подпіс «Белорусс К.К.»).
       Літ.'. Б a с I. Эцюды пра вучоных // Маладосць. 1971. № 8; Булахов М.Г. Восточнославянскме языковеды: Бнобмблногр. словарь. Мн., 1976. Т. 1.
    
    КАСОВІЧ Пётр Самсонавіч (28.9.1862, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 26.8.1915), расійскі аграхімік, глебазнавец і фізіёлаг раслін. Скончыў Маскоўскі унт (1887) і Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1889). У 1891— 94 у Маскоўскім унце, з 1902 праф. Пецярбургскага ляснога інта. У 1897 арганізаваў с.г. хім. лабараторыю для вывучэння аграхім. уласцівасцей глеб
    
    
    КАСПЛЯ              151
    
    Расіі. Даказаў, што свабодны азот бабовыя расліны засвойваюць толькі праз карані, на якіх ёсць спец. клубеньчыкі (1889—91); вызначыў растваральную ролю фізіялагічна кіслых аміячных угнаенняў, якія ўносяцца разам з фасфарытам. Першым у Расіі даследаваў кругаварот серы і хлору ў прыродзе (1913).
       Тв:. Краткнй курс обідего почвоведення. 2 нзд. Пг., 1916.
    
    КАСІІАРАЎ Гары Кімавіч (н. 13.4.1963, Баку), расійскі спартсмен (шахматы). Міжнар. гросмайстар (1980), засл. майстар спорту СССР (1985). Скончыў Азерб. пед. інт замежных моў (1986). Чэмпіён свету (1980), СССР (1975—77) сярод юнакоў. Чэмпіён свету (1985— 97), па версіі ПША (Прафес. Шахматная Асацыяцыя), СССР (1981, 1988), шахматных Алімпіяд (1980, 1982, 1986). Уладальнік Кубка свету (1989, г. Шэлефтэо, Швецыя), прыза «Шахматны Оскар» (1982—83, 1985—88, 1995—96). Пераможца міжнар. турніраў (1980, Баку; 1982, г. Бугойна і 1983, г. Нікшыч, Югаславія; 1986—87, Брусель; 1990, г. Тылбург, Нідэрланды). 3 1986 прэзідэнт ПША, прэзідэнт дзіцячага клуба «Камп’ютэр».
       Тв.: Два матча. М., 1987; Безлммнтный поедннок. 2 нзд. М., 1990; The child of change. London, 1987.
    
    «КАСІІАС—CAPCAT», спадарожнікавая сістэма для вызначэння ў аварыйных сітуацыях каардынат радыёбуёў, устаноўленых на суднах і самалётах. «Каспас» — сав., а потым рас. частка сістэмы, «Сарсат» — частка сістэмы, якая стваралася ЗША, Канадай, Францыяй. Уводзілася паэтапна з сярэдзіны 1980х г. Складаецца з ШСЗ на каляпалярных кругавых арбітах, аварыйных радыёбуёў, пунктаў прыёму інфармацыі. У зоне бачнасці ШСЗ вызначаюцца каардынаты 20 і больш радыёбуёў, якія працуюць адначасова.
    
    КАСПІЙСКАЕ МОРА, К а с п і й (назва ад стараж. племя каспіяў; інш. гіст. назвы — Гірканскае, Хазарскае, Хвалынскае мора), буйнейіпы ў свеце замкнёны вадаём на мяжы Еўропы і Азіі. Абмывае берагі Расіі, Казахстана, Туркменістана, Азербайджана і Ірана. Пл. 378,4 тыс. км². Ляжыць на 28 м ніжэй узр. акіяна (1990). 3 1929 па 1977 адзначалася зніжэнне ўзроўню вады з 25,9 м да 29 м (самая нізкая адзнака за 400 гадоў), з 1978 пачаўся пад’ём. Даўж. з Пн на Пд 1030 км, шыр. 435 км. Аб’ём вады 78,1 тыс. км³, пераважаюць глыб. 180—200 м. Паводле характару рэльефу і асаблівасцей гідралагічнага рэжыму К.м. падзяляецца на паўн., сярэднюю і паўд. часткі. Паўн. Каспій мелкаводны (глыб. да 25 м), займае 24,3% пл. мора і 0,5% аб’ёму. Рэльеф дна — хвалістая акумулятыўная раўніна. У межах Сярэдняга Каспія (36,4% пл. мора, 33,9% аб’ёму, сярэдняя глыб. 192 м) вылучаецца Дэрбенцкая ўпадзіна (глыб. да 788
    
    
    м), шэльф і мацерыковы схіл. Паўд. Каспій самы глыбакаводны (да 1025 м, Паўд.Каспійская ўпадзіна), займае 39,3% пл. мора і 65,5% аб’ёму. Дно ўпадзіны — плоская абісальная раўніна, у паўн. ч. некалькі хрыбтоў. Даўж. берагавой лініі К.м. каля 7 тыс. км. Паўн. берагі нізінныя, зах. і паўд. месцамі гарыстыя, да іх падыходзяць адгор’і KayKasa і Эльбурса, усх. — узвышаныя. Берагавая лінія пераважна мала расчлянёная. Буйныя залівы: Кізлярскі, Мангышлакскі, Казахскі, Краснаводскі, КараБагазГол (у 1980 аддзелены глухой дамбай, у 1984 пабудавана водапрапускное збудаванне). Каля 50 тыс. астравоў і некалькі соцень гразевых вулканаў. Найб. астравы: Цюленевы, Чэчэнь, Арцёма, Агурчынскі і інш. У К.м. ўпадаюць рэкі Волга, Эмба, Урал, Кура,
    
    
    Усходні бераг Каспійскага мора.
    
    Церак, Гарган, Сефідруд. Рачны сцёк дае каля 80% прыбаўлення вады, 18,6% — атмасферныя ападкі, 0,4% — падземны сцёк. Клімат кантынентальны, харакгэрны антыцыкланальныя ўмовы надвор’я, сухія вятры, рэзкія ваганні тэмпературы, малая калькасць ападкаў (акрамя паўд.зах. часткі). Тра паветра зімой ад 10 °C на Пн да 12 °C на Пд, летам 24—28 °C. Тра вады на паверхні зімой ніжэй за 0 °C на Пн, 13 °C на Пд; паўн. частка К.м. замярзае на 2—3 месяцы. За год над морам выпадае ў сярэднім каля 200 мм ападкаў. Салёнасць вады 12,6—13,2°/оо на Пн, каля вусця р. Волга 0,05%о, у зал. КараБагазГол 300%о Пастаянныя цячэнні супраць гадзіннікавай стрэлкі. Частыя ўмераныя і моцныя вятры выклікаюць хвалістасць (выш. хваль да 8—10 м на Пд і да 4 м на Пн). У К.м. ёсць 1814 відаў і падвідаў фауны і 733 флоры. Сярод раслін пераважаюць водарасці, у жывёльным свеце — інфузорыі (460 відаў), малюскі (118), рыбы (110) і 1 від млекакормячых (цюлень), 312 відаў птушак. 44% відаў прыпадае на стараж. аўтахтонныя, 2,2% — міжземнаморскія, 1,2% — арктычныя. Прэснаводныя складаюць 19,4%, марскія — 33,2%; эндэмізм у асобных групах дасягае каля 80%. Рыбалоўства (каля 80% сусв. здабычы асятровых рыб, лешч, сазан, судак і інш.). Промысел цюленя. Здабыча нафты і газу (Бакінскі нафтагазаносны басейн, паў Чэлекен, Бузачы і ініп.), глаўберавай солі (зал. КараБагазГол). Канцэнтрацыя нафтапрадуктаў і фенолаў перавышае ўзровень дапушчальнага забруджвання (ад 2 да 16 гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі). Вял. трансп. значэнне; К.м. злучана ўнутр. воднымі шляхамі з Чорным, Азоўскім, Балтыйскім і Белым морамі. Паромная чыг. пераправа Баку—Туркменбашы. Гал. парты: Астрахань, Махачкала (Расія), Баку (Азербайджан), Туркменбашы (Туркменістан), Энзелі (Іран). На зах. узбярэжжы — курортная зона. Запаведнікі — Астраханскі, Гызылагаджскі, Краснаводскі.
      Jlim.: К а с ы м о в А.Г. Каспнйское море. Л., 1987; Клнге Р.К. Каспмйское море: проблемы м прогнозы // Земля н Вселенная. 1992. № 2. А.М.Матузка.
    
    КАСПЛЯ, рака ў Смаленскай вобл. Расіі і ў Віцебскім рне, левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 136 км, у межах Беларусі 20 км. Пл. вадазбору 5410 км², у межах Беларусі 513 км². Выцякае з воз. Каспля ў Смаленскім рне на ўсх. схілах Віцебскага ўзв., у нізоўі цячэ па Суражскай нізіне. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Пойма ніжэй вусця Габзы перарывістая, шыр. да 200 м. Рэчышча слабазвілістае, шыр. 10—30 м у верхні.м
    
    152         КАСПОРСКАЯ
    
    цячэнні і да 50 м у ніжнім. Асн. прытокі: Жараспея, Габза (злева), на Беларусі — Вымнянка і Неварожка (справа). Замярзае ў 1й дэкадзе снеж., крыгалом у пач. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35 м³/с. На рацэ — г. Дзямідаў (Смаленская вобл.) і г.п. Сураж.
    КАСІібРСКАЯ Любоў Канстанцінаўна (к. 25.10.1941, в. Локці Чэлябінскай вобл., Расія), бел. спявачка (лірыкакаларатурнае сапрана), педагог. Засл. арт. Беларусі (1978), нар. арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел. кансерваторыю (1967, клас М.Людвіг). 3 1978 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. 3 1966 салістка Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё, выканала шматлікія партыі саліруючага сапрана ў буйных кантатнааратарыяльных творах муз. класікі і бел. кампазітараў. У яе камерным рэпертуары значнае месца належыць творам бел. кампазітараў (упершыню выканала вак. цыклы «Дзявочыя песні» Г.Гарэлавай, «Вясёлыя дзіцячыя песні» С.Картэса, «Песні кахання» А.Мдывані, «Перайманне англійскіх балад» і «Незвычайная школа» Э.Тырманд і інш.).
    КАСПРбВІЧ (Kasprowicz) Ян (12.12.1860, в. Шымбаж, каля г. Інавроцлаў, Польпіча — 1.8.1926), польскі паэт, перакладчык. Вучыўся ў Лейпцыгскім і Вроцлаўскім унтах. 3 1888 жыў у Львове і Пароніне (Польшча), у 1908— 25 выкладаў у Львоўскім унце. Друкаваўся з 1882. Рэаліст. тэндэнцыі ў паказе сац. канфліктаў у польск. вёсцы ў 1880—90х г. уласцівы збкам «Паэзія» (1889), «3 сялянскага загона» (1891), гіст. драмам «Канец свету» (1891), «Бунт Наперскага» (1899). Двухпланавасць, матывы жыцця і смерці, страснасць паэт. інтанацый харакгэрны для паэмы «Хрыстос» (1890), цыклу санетаў «Куст дзікай ружы» (1898). Аўтар цыкла пейзажнай лірыкі «3 Альпаў», «3 Татраў», «Над безданню» (1898), у паэт. цыклах «Балада пра сланечнік» (1908), «Імгненне» (1911) роздум пра чалавека, сябе і паэзію. У збках «Кніга ўбогіх» (1916), «Гімны» (1921), «Мой свет» (1926) выявіліся уплыў сімвалізму, рэ
    
    Рака Каспля ў Віцебскім раёне.
    
    ліг.містычныя настроі. Пераклаў на польск. мову «Песню пра зубра» Міколы Гусоўскага. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Гурыновіч, Я.Купала, С.Дзяргай.
       Тв.: Бел. пер. — у кн. Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971; Купала Я. 36. твораў. Т. 2. Мн., 1973; Рус. пер. — Поэзня. М., 1983. М.М.Хмяльніцкі.
    
    КАСПШАК (Kasprzak) Марцін (2.11.1860, г. Чолаў Срэмскага пав., Польшча — 8.9.1905), дзеяч польскага рабочага руху. Друкар. Адзін з заснавальнікаў сацыяліст. аргцыі ў г. Познань (1885—86), польскай рэв. партыі «Пралетарыят» 2і (1888, кіраваў яе дзейнасцю ў 1888—91). Тройчы быў зняволены. У 1891—93 у эміграцыі ў Лондане. У 1896—97 чл. Польскай сацыяліст. партыі (ПСП) на землях, якія знаходзіліся пад уладай Прусіі; выключаны за адмову асудзіць палітыку РЛюксембург у адносінах да ПСП па пьттанні незалежнасці Польшчы. У 1902—03 рэдактар с.д. выдання «Gazeta Ludowa» («Народная газета»). У 1904 чл. Сацыялдэмакратыі Каралеўства Польскага і Лігвы. Аказаў узбр. супраціўленне пры нападзе жандараў на падпольную с.д. друкарню ў Варшаве. Зняволены і пакараны смерцю.