• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       Большасць помнікаў архітэктуры ў Старым горадзе (Сянамесцісе): руіны замка (13—16 ст.), касцёл Вітаўга (закладзены ў 14 ст.), кафедральны сабор Пятра і Паўла (1413, дабудаваны ў 17 ст.), т. зв. Дом Пяркуна (канец 15 — пач. 16 ст., рэканструяваны ў 18 ст.) — усе готыка, б. палац Масальскіх (пач. 17 ст.; рэнесанс), ратуша (16—19 ст., арх. Б. Хайноўскі, прыбудова вежы і рэканструкцыя фасадаў 1771, арх. I. Мацекерас; готыка, рэнесанс, барока), манастыр камальдалійцаў у Пажайслісе (1667—1712, арх. Л. Фрэда, К. і П. Пуціні; барока), сядзібны дом у АўкіптаіФрэда (канец 18 ст.; класіцызм). Паводле генпланаў 1847 і 1871 на У ад Старога горада ўзнікла новая частка К. з рэгулярнай планіроўкай (сабор, 1891—95, арх. К. Лімарэнка; цяпер Галерэя вітража і скульптуры; псеўдавізант. стыль). У 1920—40 К. інтэнсіўна развіваўся: будынкі банка (1924—29, арх. М. Сангайла; неакласіцызм), вет. акадэміі (1930—31, інж. Й. Ясюкайціс; мадэрн), паш
    
    Сгары Каўнас.
    
    каўтун 185
    
    тамга (1931—32, інж. Ф. Візбарас), Музея Вітаўта Вялікага (1933—36, арх. I. Дубянецкі; цяпер музеі гісгарычны і імя М.К. Чурлёніса), гандл.прамысл. палаты (1937—38, арх. В. ЛандсбергісЖамкальніс; цяпер бка).
      Літ:. Каунас: Пер. с лнт. Внльнюс, 1977.
    КАЎНДА (Kaunda) Кенет Дэйвід (н. 28.4.1924 каля г. Чынгола, Замбія), дзяржаўны і паліт. дзеяч Замбіі. 3 1948 сакратар раённых і правінцыяльных аддзяленняў Афр. нац. кангрэса (АНК) Паўн. Радэзіі, у 1953—58 ген. сакратар АНК. У 1958—59 заснавальнік і нац. прэзідэнт партыі АНК Замбіі. Са студз. 1960 прэзідэнт Аб’яднанай партыі нац. незалежнасці. У 1962—64 міністр мясц. самакіравання і сац. забеспячэння, у студз.—кастр. 1964 прэм’ерміністр Паўн. Радэзіі. У 1964—70, 1973—78 міністр абароны, у 1970—71 і 1987—88 старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства. У 1964—91 прэзідэнт Замбіі. Тэарэтык афр. сацыялізму, стваральнік канцэпцыі «замбійскага гуманізму» і т. зв. камунакратыі, якая з 1969 беспаспяхова рэалізоўвалася ў Замбіі.
    КАЎНІЦ (Kaunitz) Венцэль Антон (2.2.1711, Вена — 27.6.1794), аўстрыйскі дзярж. дзеяч, дыпламат. Князь фон КаўніцРытберг (з 1764). На аўстр. дзярж. службе з 1735. Пасланнік у Турыне (1742—44) і Парыжы (1750—53). Дарадца пры ген.губернатару аўстр. Нідэрландаў (1744—46). Аўстр. ўпаўнаважаны на Ахенскім мірным кангрэсе 1748 (завяршыў вайну за Аўстрыйскую спадчыну). Дзярж. канцлер Аўстрыі ў 1753—93. Лічыў гал. праціўнікам Аўстрыі Прусію. Каб адваяваць у апошняй Сілезію, дамогся заключэння ў Сямігадовую вайну 1756—63 саюзу з Францыяй, Расіяй і Швецыяй (1757). Дамогся перадачы пад уладу Аўстрыі Галіцыі (1772) і Букавіны (1774). Ва ўнутр. палітыцы быў прыхільнікам рэформ у духу асветнага абсалютызму, у т. л. рэарганізаваў дзярж. канцылярыю.
    КАЎПАК Сідар Арцёмавіч (25.5.1887, г. п. Кацяльва Палтаўскай вобл., Украіна — 11 12.1967), украінскі дзярж. дзеяч і военачальнік, адзін з арганізатараў партыз. руху на Украіне ў Вял. АЙч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1942, 1944). Ген.маёр (1943). Удзельнік 1й сусв. і грамадз. войнаў. У 1937—41 старшыня Пуціўльскага гарсавета Сумскай вобл. У Вял. Айч. вайну камандзір Пуціўльскага партыз. атрада, злучэння партыз. атрадаў Сумскай вобл. (са студз. 1944 — 1я Укр. партыз. дывізія імя Каўпака), чл. падпольнага ЦК КП(б)У. Узначальваў 5 рэйдаў партызан па ням.фаш. тылах, у т. л. ў 1942— 43 — з бранскіх лясоў па тэр. Гомельскай, Палескай, Пінскай, Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцей. У студз. 1943 на воз. Чырвонае (Жыткавіцкі рн) партызаны К. разам з бел. партызанамі стварылі аэрадром. 3 1947 нам. старшыні, з 1967 чл. Прэзідыума Вярх. Савета Украіны. Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1946—67. Аўтар успамінаў.
    
    КАЎПАК кбЛЬЧАТЫ, грыб, тое, што падбалацянка.
    КАЎПЕНЬ, вёска ў Лоеўскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на 3 ад г. п. Лоеў, 93 км ад Гомеля, 67 км ад чыг. ст. Рэчыца. 534 ж., 199 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і курганны могільнік.
    КАЎПІТА, рака у Краснапольскім рне Магілёўскай вобл., у Чачэрскім рне Гомельскай вобл. і на мяжы Чачэрскага і Веткаўскага рнаў Гомельскай вобл. з Бранскай вобл. Расіі, правы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняііро). Даўж. 54 км. Пл. вадазбору 549 км . Пачынаецца каля паўн.зах. ускраіны в. Грозны Краснапольскага рна. Цячэ па паўд. ускраіне АршанскаМагілёўскай раўніны. Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шыр. да 1 км. Схілы спадзістыя і адкрытыя, у ніжнім цячэнні сярэднестромкія, парослыя лесам, выш. да 10 м. Пойма двухбаковая, на вялікім працягу нізкая. забалочаная, шыр. да 500 м. Рэчышча на працягу амаль 12 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй звілістае. Шыр. ракі ў межань 6—10 м. Берагі стромкія, выш. да 1 м. Асн. прьггок р. Дарагоўша (злева) у Расіі. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
    КАЎРА (Сайга), рака ў Венесуэле, правы прыток р. Арынока. Даўж. 745 км, пл. басейна каля 52 тыс. км². Пачынаецца на Пд цэнтр. ч. Гвіянскага пласкагор’я, перасякае яго, утварае парогі і вадаспады. Паўнаводная з мая да снежня. Сярэдні гадавы расход вады 2700 м³/с. Суднаходная на 150 км ад вусця.
    КАЎРбЎ, горад у Расіі, раённы цэктр ва Уладзімірскай вобл., на р. Клязьма. Чыг. вузел, прыстань. Вядомы з 12 ст., горад з 1778. 162 тыс. ж. (1997). Машынабуд. і металаапр. (экскаватары, матацыклы, мапедныя рухавікі, зброя), лёгкая, харч. і буд. матэрыялаў прамсць. Тэхналагічны інт. Філіял УладзіміраСуздальскага гісторыкаарх. і маст. музеязапаведніка. Сабор Раства (1778).
    КАЎРОЎ Фёдар Кузьміч (1912, в. Пасуддзева Дубровенскага рна Віцебскай вобл. — 9.7.1937), Герой Сав. Саюза
    
    
    С.А Каўпак              ф.К. Каўроў.
    
    (1937) . 3 1931 у Данбасе. У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39 на баку рэспубліканцаў, камандзір танка. Вызначыўся ў баях каля г. Гвадалахара, Тэруэль. Загінуў у баі.
    
    КАЎРУС Алесь Аляксандравіч (н. 18.5.1935, в. Брусы Мядзельскага рна Мінскай вобл.), бел. мовазнавец. Канд філал. н. (1965). Скончыў Мінскі пед. інт (1959). 3 1965 выкладаў у Мазырскім пед. інце. 3 1968 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1974 у выдве «Народная асвета», з 1981 у Бел. пед. унце. Даследуе мову маст. лры і сродкаў масавай інфармацыі, бел. тэрміналогію, культуру мовы, стылістыку і інш. Аўгар кніг «3 крыніц народнай мовы» (1968), «Стылістыка беларускай мовы» (1980, 3е выд. 1992), «Культура слова» (1983), «Слова наша роднае» (1986), «Мова народа, мова пісьменніка» (1989), «Дакумент пабеларуску» (1994), дапаможніка «Уводзіны ў стараславянскую мову» (1998, з М.М. Круталевічам).
    КАЎСТАБІЯЛІТЫ [ад грэч. kaustos гаручы + бія... + літ(ы)]. гаручыя карысныя выкапні арган. паходжання. З’яўляюцца прадукіамі пераўтварэння раслінных і жывёльных рэшткаў пад дзеяннем геолагагеахім. фактараў. Паводле ўмоў утварэння падзяляюцца на 2 групы: К. вугальнага раду ахопліваюць сінгенетычныя асадкаўтварэнкю пароды (торф, выкапнёвыя вуглі, гаручыя сланцы і інш.) і мінералы (бурштын): К. нафтавага і нафтоіднага радоў маюць міграцыйную прыроду (нафта, азакерыт. асфальт і інш.). На Беларусі ёсць радовішчы гэтых груп (торф, буры вугаль, сапрапель, нафта, гаручы сланец). У.Я. Бардон. КАЎСТЬІЧНАЯ СбДА (ад грэч. kaustikos едкі, пякучы), тэхнічная назва NaOH натрыю гідраксіду.
    КАЎТЎН Валерый Пятровіч (н. 22.10.1944, г. Ясінаватая Данецкай вобл., Украіна), украінскі артыст балета, балетмайстар. Нар. арт. СССР (1978). Скончыў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1965). 3 1965 у Тры імя Лысенкі (Харкаў), з 1968 саліст, з 1985 гал. балетмайстар Тра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі (Кіеў). Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Альберт («Жызэль» А. Адана), Дафніс, Юнак («Дафніс і Хлоя», «Балеро» М. Равеля), Рамэо («Рамэо і Джульета» С. Пракоф’ева), Лукаш («Лясная песня» М. Скарульскага), Дон Жуан («Каменны валадар» В. Губарэнкі). Сярод пастановак балет «Шчаўкунок» Чайкоўскага (1986). Прэміі міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1970, Балгарыя) і Маскве (1973), прэмія імя В. Ніжынскага (1977, Парыж). Дзярж. прэмія Украіны 1986.
    
    
    186          КАЎТУНЕНКА
    
    КАЎТУНЕНКА Аляксандр Мікалаевіч (8.2.1954, г. Іркуцк, Расія), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1994). Скончыў Кіеўскі інт інжынераў грамадз. авіяцыі (1976). 3 1979 у Дзяржплане БССР. У 1986—92 у выгв. аб’яднанні «Спектр», Бел. навук.вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі. 3 1994 прэзідэнт кансорцыума «Навука. Эканоміка. Права». Даследуе праблемы эканомікі і функцыянавання прадпрыемстваў ва ўмовах рынку, удасканалення арганізац,эканам. механізма інавацыйнага працэсу на макра і мікраўзроўнях.
       Тв.: Ннновацнн — основа конверснн н путь выхода нз крнзнса. Мн., 1994.
    КАЎТЭРЫЗАЦЫЯ. тое, што прыпяканне.
    КАЎФМАН (KaufTmann) Марыя Ганна Ангеліка (Анжэліка) Катарына (30.10.1741, г. Кур, Швейцарыя — 5.11.1807), швейцарскі жывапісец і графік; прадстаўніца класіцызму. Вучылася ў бацькі — аўстр. жывапісца I I. Каўфмана. Працавала ў Італіі, Аўстрыі, Англіі. Элегантны, свецкі стыль яе твораў склаўся пад уплывам англ. партрэтнага жывапісу, вызначаецца гладкай манерай пісьма і дасканалай прапрацоўкай дэталей. Майстар партрэта (аўтапартрэт, 1762; «Агюст Тысо», 1783; «Баранеса дэ Крудэнер з сынам», 1786; партрэт І.В. Гётэ, 1787), у т. л. параднага (партрэты Паўла I, Іосіфа II, Людовіка IV Баварскага і інш.). Аўгар сентыментальнапачуццёвых сцэн на міфалагічныя, рэліг., гіст. і літ. сюжэты: «Развітанне Абеляра і Элаізы», «Музыка і жывапіс» (1782), «Каранаванне Марыі» (1802). Працавала ў афорце, кніжнай ілюстраныі («Месіяда» Ф.Г. Клопштака).
    КАЎФМАН Канстанцін Пятровіч (3.3.1818 — 16.5.1882), расійскі дзярж. дзеяч. Інжынер (1874). Скончыў Гал. інж. вучылішча ў Пецярбургу (1836) і афіцэрскія класы пры ім (1839). У час Крымскай вайны 1853—56 у дзеючай арміі. 3 1861 дырэктар канцылярыі ваен. міністра, памочнік Дз.А. Мілюціна ў правядзенні ваен. рэформ. 3 17.4.1865 віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі ген.губернатар, гал. начальнік Віцебскай і Магілёўскай губ. і камандуючы войСкамі Віленскай ваен. акругі. Як гал. начальнік Паўн.Зах. краю працягваў палітыку, пачатую М.М. Мураўёвым. Пры ім у Беларусі зачынены апошнія кляштары, умацавана становішча правасл. царквы. К. быў адным з гал. ініцыятараў прыняцця закону ад 22.12.1865 аб забароне асобам польскага паходжання купляць маёнткі ў Зах. краі і аб абавязковым продажы ўсіх маёнткаў, секвестраваных у час паўстання 1863—64. 3 ліп. 1867 камандуючы войскамі Туркестанскай акругі. Правёў шэраг паспяховых ваен. аперацый на працягу 1868—76 і далучыў да Рас. імперыі значную частку Сярэдняй Азіі.