• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    парфумерная, дрэваапр. прамсць, вытвсць буд. матэрыялаў, цэменту (56,1 млн. т, 1995), жалезабетонных вырабаў, цэглы, шкла і інш. Лёгкая прамсць спецыялізуецца на вытвсці баваўняных (480 млн. м , 1995) і сінт. тканін, трыкат. і швейных вырабаў, абутку. Развіта вытвсць цацак, галантарэйнапрыкладных тавараў, біжугэрыі, канцылярскіх вырабаў. Харч. прамсць забяспечвае ўнуір. патрэбы краіны. Вылучаюцца рысаачьшічальная, мукамольная, хлебапякарная, алейная, тытунёвая і рыбаперапрацоўчая галіны. С е л ь с 
    
    
    кая гаспадарка дае каля 9% нац. даходу. Пераважаюць дробныя сял. гаспадаркі. Пад с.г. ўгоддзямі каля 2,3 млн. га. Арашаецца 1353 тыс. га (1995). Збіраюць 2—3 ураджаі за год. Вядучая галіна — раслінаводства, спецыялізуецца на вьпвсці збожжавых культур. Гал. культура — рыс (пасяўная пл. 1055 тыс. га, збор 6519 тыс. т, 1995); вырошчваюць ячмень, пшаніцу, проса, copra, кукурузу, бабовыя (пераважна сою), агародніну (батат, бульба, агуркі, памідоры, капуста), тэхн. культуры (бавоўна, тытунь, канонлі, рамі). Садоўніцтва і шаўкаводства. Культывуюць плантацыйны жэньшэнь. Пагалоўе буйн. par. жывёлы 3,5 млн., свіней 6,95 млн. галоў (1996). Прамысл. птушкагадоўля. Улоў рыбы 2,7 млн. т (1994). Збор морапрадуктаў, марыкультура. Развіты чыг. і аўтамаб. транспарт. Даўж. чыгунак 3,1 тыс. км, аўтадарог 61,3 тыс. км, у тл. з цвёрдым пакрыццём 51,9 тыс. км. У знешніх сувязях гал. роля належыць
    
    
    марскому і авіяц. транспарту. У краіне 16 марскіх партоў, галоўныя — Інчхон, Пусан, Ульсан, Масан. Марскі гандл. флот грузападымальнасцю 6,1 млн. т. 105 аэрапортаў і аэрадромаў. У 1995 экспарт склаў 125 млрд. дол., імпарт — 135 млрд. долараў. 95% экспарту прыпадае на прамысл. прадукцыю (судны, аўтамабілі, электроніка, выліч. тэхніка, тэлевізары, магнітафоны, хімікаты, тэкстыль, абутак і інш.). У імпарце знач
    
    
    Да арт. Карэя Паўднёвая Галоўны Аіімпійскі стадыён спартыўнага комплексу ў Сеуле.
    
    ную долю складаюць сыравінныя прадукты (нафта, руды металаў, збожжа), a таксама машыны, трансп. сродкі і інш. Гал. гандл. партнёры: ЗША (19% экспарту, 23% імпарту), Японія (адпаведна 14 і 24%), краіны EC (адпаведна 13 і 13%), Кітай, краіны Паўд.Усх. Азіі. Штогод РК наведвае каля 3,5 млн. замежных турыстаў, даход ад турызму 3,5—4 млрд. долараў. Грашовая адзінка — вона Рэспублікі Карэя.
      Узброеныя сілы. Складаюцца з рэгулярных узбр. сіл (сухап. войскі, ВПС, BMC) і ваенізаваных фарміраванняў. Агульная колькасць (1997) рэгулярных узбр. сіл 672 тыс. чал., рэзерву 4,5 млн. чал. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне па прызыве. У сухап. войсках 560 тыс. чал., на ўзбраенні 2130 танкаў, 2460 баявых браніраваных машын, больш за 3,5 тыс. артыл. гармат, 6 тыс. мінамётаў, больш за 700 пераносных зенітных ракетных комплексаў, 600 установак зенітнай артыле
    
    рыі, 500 верталётаў і інш. У ВПС 52 тыс. чал., 461 баявы самалёт. У BMC 60 тыс. чал. (з іх 25 тыс. у марской пяхоце), 6 падводных лодак, 61 баявы карабель (з іх 33 фрэгаты і 17 дэсантных), больш за 100 катэраў, 23 баявыя самалёты і 47 баявых верталётаў марской авіяцыі.
    
      Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 70, жанчын 77,7 года. Смяротнасць — 6 на 1 тыс. чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 244 чал., урачамі — 1 на 817 чал. Узровень нараджальнасці — 16 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост 1,1%. Дзіцячая смяротнасць — 8 на 1 тыс. нованароджаных (1997).
      Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі ўключае дашкольныя ўстановы (пераважна прыватныя), агульнаадук. школу, прафес.тэхн. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Сістэмай навуч. устаноў кіруе Мінва адукацыі. Паводле закону аб адукацыі 1949 у краіне ўстаноўлена 12гадовая школьная сістэма. Існуюць дзярж., муніцыпальныя і прыватныя школы. Пач. 6гадовая школа абавязковая, у яе прымаюцца дзеці ва ўзросце 6 гадоў. Пэўную частку выдаткаў на адукацыю ў пач. школе аплачваюць бацькі. Пасля пач. школы кошт навучання павялічваецца, аднак каля 75%.дзяцей ва ўзросце 12—17 га
    
    КАРЭЯ 133
    
    доў вучапда ў школе. Сярэдняя школа 6гадовая, уключае няпоўную (прамежкавую) 3гадовую школу і поўную (старшую) 3гадовую. Прафес. адукацыю на базе пач. або няпоўнай сярэдняй школы даюць прафес. вучылішчы (тэрмін навучання 1—3 гады), на базе поўнай сярэдняй школы — 3гадовыя прафес. каледжы (даюць сярэднюю адукацыю і права навучання ў ВНУ). Больш за 1 млн. студэнтаў вучацца ва унтах, каледжах, малодшых каледжах (1994). Больш палавіны ВНУ прыватныя, навучанне платнае. Буйнейшыя унты: Нац. дзярж. унт (з 1946), унт «Ёнсе» (з 1885), Карэйскі унт (з 1905) — усе ў Сеуле, Нац. унт (з 1946) у Пусане, унт «Ёнам» у Тэгу і інш. Буйнейшыя бкі і музеі РК у Сеуле: Нац. цэнтр. бка, бка Нац. дзярж. унта; нац. музей і Маст. галерэя палаца Кёнбакун (з 1916). Нд. ўстановы сканцэнтраваны пераважна пры унтах: пры Нац. унце ў Пусане Інт даследа
    
    
    Да арт. Карэя Паўднёвая. Сялянскі TaHeu «Нанак»
    
    
    ванняў крыві (з 1964), Інт тэхналогіі (з 1965); пры унце «Ёнам» даследчыя цэнтры. Найвышэйіііая навук. ўстанова і каардьшацыйны навук. цэнтр — Нац. АН у Сеуле (з 1954, створана на ўзор Нац. АН ЗША). У межах акадэміі дзейнічае савет па навук. даследаваннях, які плануе і каардынуе даследчую дзейнасць. Акрамя акадэміі працуе 10 буйных н.д. цэнтраў і інтаў. У 1958 у РК створана Упраўленне па атамнай энергіі.
      Друк. радыё, тэлебачанне. Выдаецца каля 70 штодзённых газет, агульным тыражом каля 13 млн. экз. (1997). Найб. тыраж маюць штодзённыя незалежныя газеты на карэйскай мове «Часон ільбо» («Газета Карэі», з 1920) і «Хангук ільбо» («Карэйская газета», з 1954, абедзве ў Сеуле). На англ. мове выходзяць газ. «The Korea Herald» («Карэйскі веснік») і «The Korea Times» («Карэйскі час»). Інфарм. агенцтвы: Ёнхап Ньюс Эйджэнсі (афіц., з 1980) і Рыён Хап (з 1981). Радыёвяшчанне з 1926, падпарадкавана дзяржаве. Дзейнічаюць прыватныя і канфесійныя радыёстанцыі. Найбуйнейшыя: Крысчыян бродкастынг сістэм, Кыктон бродкастынг сістэм, Асія бродкастынг сістэм (трансляцыя на краіны Д. Усходу). Тэлебачанне з 1961. Буйнейшыя карпарацыі радыё і тэлевяшчання: Карыян бродкастынг сістэм і Мунхва бродкастынг карпарэй
    
    
    шэн. Дзейнічаюць сеткі радыё і тэлестанцый амер. узбр. сіл.
      Літаратура. У першыя гады пасля выгнання яп. каланізатараў у лры РК распрацоўваліся тэмы аб’яднання і незалежнасці краіны (паэзія Лі Хаюна, Кім Гвансопа і інш.). 3 канца 1940х г. лра развівалася пад моцным уплывам зах.еўрап. плыней. Проза старэйшага пакалення пісьменнікаў прадаўжала традыцыі натуралізму і дэкадэнцкай лры (Ём Сансоп, Чу Ёсоп, Лі Муён). У 1950я г. выступіла новае пакаленне празаікаў, якія знаходзіліся пад моцным уплывам экзістэнцыялізму, канцэпцыі «новай крьпыкі», тэорыі антырамана. Пераважалі тэмы вайны, абсурду і адзіноты (проза Кім Санхана, Чан Ёнхака, Сону Хві, паэзія Кім Гірьша, Чо Бёнхва). Містыцызм і пошукі спецыфікі «ўсходняга стылю» характэрныя для твораў Лі Данджы і Лі Хёнгі. У 1970я г. развівалася т.зв. лра ўдзелу з крытыкай паўн.кар. рэчаіснасці (проза Кім Сан
    
    
    хана, паэзія Кім Джыха). У сучаснай лры пануюць эксперыменталісцкія кірункі, робяцца спробы адраджэння традыц. вершаваных прыёмаў.
      Архітэктура, выяўленчае мастацтва. У 1950—80х г. грамадскія будынкі ўзводзілі пераважна ў формах зах.еўрап. стыляў, у тл. функцыяналізму (авіякампанія «Карыя эр лайнс» у Сеуле, 1969). Некат. пабудовы спалучаюць элементы нац. дойлідства (дахі з крыху загнутымі ўверх канцамі, разны дэкор) з новымі канстр. вырашэннямі (цэнтр відовішчаў «УокерХіл» каля Сеула, Гал. Алімпійскі стадыён спарт. комплексу ў Сеуле). Жыллёвае будва вядзецца па тыпавых праекгах. У выяўл. мастацтве 1950— 80х г. суіснуе мноства плыней. Рэаліст. кірунак еўрап. тыпу прадстаўляюць жывапісцы Кім Інсын, Лі Джунсоп. Уплыў еўрап. мадэрнісцкіх плыней* уласцівы жывапісцам Кім Хвангі, Нам Гвану, скульпт. Кім Ёнхаку, Чон Санбому. У нац. традыцыях працуюць жывапісец Хо Бэнён, скулытт. Кім Гёнсын і інш. Прыёмы нац. і еўрап. жывапісу спалучаюцца ў творчасці Кім Гіўхана, Пак Нэхёна. Захоўваюцца традыцыі вытвсці вырабаў дэкар.прыкладнога мастацгва.
      Музыка. Муз. жыццё РК развіваецца пад моцным уллывам муз. культуры ЗША. Працуюць сімф. аркестры, у рэпертуары траў творы зах.еўрап. опернай класікі. У 1970—80я г. пашырылі
    
    ся формы попмузыкі. Сярод кампазітараў — Юн Ісан, Кім Сехён, Лі Хынёль, Кім Сунэ, музыказнаўцаў — Сон Бансон, Лі Хёпо, спевакоў у традыц. стылі — Чу Ванлі, Ан Пічхві, Кім Аксім, музыкантаў — Хан Танір (фп.), Ян Укхтм (скрыпка), Хван Б’ёнкі, Сен Кымрэн, Сін Кведон (каягым), Сон Кёлі (тэгым). Працуюць Нац. оперная трупа і шэраг прыватных оперных труп, хар. калекгывы «Пхадо», «Тэхан» і інш., імператарскі аркестр нац. інструментаў, Седжонаўскі культ. цэнтр (канцэртная зала з арганам), Нац. інт класічнай музыкі ў Сеуле, Нац. AM, Асацыяцыя музыкантаў К., Кар. нац. муз. асацыяцыя, Тва сучаснай музыкі, Кар. музыказнаўчае муз. тва. Кансерваторыя ў Сеуле, муз. каледжы.
       Тэатр. У 1945 створаны Карэйскі і Сеульскі маст. тры, Вольны тр, у 1948 — Нац. тр сучаснай драмы, якія ў хуткім часе былі закрыты. У 1950я г. тэатр. мастацтва сутыкнулася з канкурэнцыяй кінематографа. У 1960—70я г. працавалі тры «Мінджун», «Тан’ян», Эксперым. тр, невял. тэатр. трупы. Для тэатр. мастацтва Т970—80х г. харакгэрны ўплыў мадэрнізму і адраджэнне традыц. тэатр. форм. Працуюць Інт драмы, Дзярж. і Малы тры, існуюць невял. мабільныя тэатр. трупы. Акрамя п’ес кар. аўгараў шырока ставіцца зах.еўрап. драматургія. Некат. тэатр. калекгывы ставяць п’есы на англ. і франц. мовах.
       Кіно. Тэматыка фільмаў канца 1940х г. — вызваленне ад яп. прыгнёту. Для 1950—60х г. харакгэрна сац.паліт. скіраванасць: «Жахлівая ноч» (1953), «Лішні чалавек» (1965). Сярод кінадзеячаў: Сін Сарок, Ю Хёнмок, Юн Банчхун, Лі Гюхван, Сін Ёнпон, Хан Хёнмо і інш. Дзярж. палітыку ў галіне кінематаграфіі праводзіць Мінва культуры і інфармацыі. У краіне дзейнічаюць 79 кампанійдыстрыб’ютэраў кіна і відэафільмаў. У пракаце пераважаюць амер. і ганконгскія фільмы. 3 пач. 1990х г. урад РК значна павялічыў адм. і фін. дапамогу кінавытворцам, здымалася каля 30 фільмаў у год. Самым касавым у 1990—91 быў фільм рэж. Ім Квантака «Сын генерала». Самая буйная кампанія па выпуску кінафільмаў у краіне — «Моўшэн Пікчэр Прамоўшэн Карпарэйшэн», сярод інш. кінакампаній «Хань Цзын» і «Тае Хунг». Сярод сучасных рэжысёраў: Ім Квантак («Сапаіаджэ»), Ён Цзыян («Намбуган»), Іон Сам’ёк («Я выжыву»), Чанг Сунву («Хваом каунг»), Баек Ілаенг («У трывожны час»), Кім Уйсук («Шлюбная гісторыя», «Жанчына і мужчына»). Створаны асацыяцыі кінадыстрыб’ютэраў, кінапрадзюсераў, Федэрацыя ўладальнікаў кінатэатраў. Гал. нац. ўзнагарода ў галіне кінамастацгва «Вялікі звон» прысуджаецца штогод Асацыяцыяй кінапрадзюсераў.