Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
KAPelPAC (Carreras) Хасэ (н. 5.12.1946, г. Барселона, Іспанія), іспанскі спявак (лірычны тэнар). Выступае ў «Метраполітэнопера», «Ла Скала», «КовентГардэн» і інш. трах свету. Валодае голасам прыгожага тэмбру, вылучаецца ярка індывідуальным стылем выканання. Вядомы як выканаўца лірычных партый у операх (у т.л. малавядомых) Г.Даніцэці, Дж.Вердзі, Дж.Пучыні. Выступае ў ансамблях з М.Кабалье, П.Дамінга, ДПавароці.
КАРЭСПАНДЭНЦКІ РАХЎНАК, рахунак, на якім адлюстроўваюцца разлікі, праведзеныя банкам па даручэнні і за кошт інш. банка на аснове карэспандэнцкага дагавора. Mae 2 віды: «ностра» (рахунак банка ў банкукарэспандэнце) і «лора» (рахунак банкакарэспандэнта ў банку).
КАРЭСІІАНДбНЦЫЯ (позналац. correspondentia ад correspondeo адказ
ваю, паведамляю), 1) адзін з найб. пашыраных жанраў публіцыстыкі, прадмет якога — канкрэтная сац. сітуацыя, абмежаваная месцам і часам. Скіравана на вырашэнне актуальнай, параўнальна нешырокай тэмы, вывады якой звычайна не выходзяць за межы аб’екта даследаванняў. Умоўна вылучаюць інфармацыйную і аналітычную К. 2) Абмен пісьмамі, перапіска.
КАРЭСПАНДЭНЦЫЯ РАХЎНКАЎ, метад бухгалтарскага ўліку, пры якім кожная гасп. аперацыя адлюстроўваецца адной і той жа сумай у двух рахунках: дэбеце аднаго і крэдыце другога. Пры такім запісу паміж рахункамі ўзнікае ўзаемная сувязь, якая павышае надзейнасць уліку і садзейнічае лепшаму разуменню сутнасці гасп. аперацый.
КАРЭТА, чатырохколавы закрыты конны экіпаж. Пашыраны ў 17 — пач. 20 ст. пры дварах буйных магнатаў Еўропы і Расіі. Мела жал. рысоры, дзверцы і зашклёныя акенцы, пляцоўку для фурмана, якая адчлянялася ад кузава і ўзвышалася над пярэднім ходам. Фарбавалі ў цёмны, радзей папялісты, жоўты, белы колер, пакрывалі лакам, размалёўвалі, аздаблялі разьбой, знутры аббівалі скурай і тканінамі. Дэкор адпавядаў пэўнаму маст. стылю. Везлі К. 2—6 коней, запрэжаных папарна цугам.
В.С.Цітоў.
КАРЭТА САПРАЎДНАЯ, рэптылія, гл. Біса.
КАРЭТНІКАЎ Валерый Іванавіч (н. 27.1.1940, в. Місяш Чэбаркульскага рна Чэлябінскай вобл., Расія), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1970, клас П.Падкавырава). 3 1970 выкладчык Магілёўскага, з 1976 Маладзечанскага муз. вучылішчаў, з 1989 — муз. каледжа пры Бел. акадэміі музыкі. Працуе пераважна ў камернаінстр. жанрах і музыкі для дзяцей. Сярод твораў: вак.інстр. лірычная паэма «Флейтыст» на вершы Э.Агняцвет (для сапрана і інстр. квінтэта, 1996); сімфонія (1970); канцэрты для фп. з арк. (1978, 1993); п’есы для фп.; 4 трыо для скрыпкі, віяланчэлі і фп.; санаты, у т.л. для альта, для альта і фп., для 2 скрыпак і фп.; стр. (1977, 2я рэд. 1991) і фп. (1996, 1997) квартэты; варыяцыі на тэму «3 Полацкага сшытка» для скрыпкі, альта і фп. (1992); рамансы, песні на словы бел. паэтаў. Рэдактар і складальнік (разам з В.Дабравольскай) зб. твораў бел. харавой музыкі ў 2 т. (т. 1, 1998). Р.М.Аладава.
КАРЭТНІКАЎ Мікалай Мікалаевіч (28.6.1930, Масква — 9.10.1994), расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1993). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953, клас В.Шабаліна). Сярод твораў: оперы «Тыль Уленшпігель» (1984), «Містэрыя апостала Паўла» (1986), балеты «Геолагі» (паст. 1963), «Ваніна Ваніні» паводле Стэвдаля (паст. 1961), «Малы Цахес, празваны Цыноберам» паводле Э.Т.АГофмана (паст. 1970); «Пяць духоўных песнапен
КАРЭЯ 127
няў» (1970); 5 сімфоній (1950—69); камернаінстр. ансамблі; канцэрт для духавых інструментаў (1968); фп. п’есы; апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спекгакляў, кіна і тэлефільмаў.
КАР^Ц, бел. старажытная мера (адзінка) аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = '/4 бочкі = 2 асьміны = 36 гарцаў = 102 л. 3 1766 стала наз. чвэрцю. К. наз. таксама пасудзіна, вял. конаўка з ручкай. Назва паходзіць ад карьі, з якой першапачаткова выраблялі кубкі для піцця. Гл. таксама Гарнец.
КАРЙЦКАЯ Людміла Сяргееўна (н. 24.5.1935, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне металапалімерных сістэм. Др тэхн. н. (1983), праф. (1991). Скончыла Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1958). 3 1964 у Інце механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі. Навук. працы па разбурэнні і прагназаванні працэсаў старэння палімераў і палімерных кампазітаў пры ўзаемадзеянні іх з навакольным асяроддзем. Даследавала механізм утварэння дэфектаў пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпрамянення; распрацавала метады прагназавання даўгавечнасці і спосабы стабілізацыі ўласцівасцей палімерных кампазітаў.
Тв.: Агмосферостойкость полнмерных матермалов. Мн., 1993.
КАРЙЯ (кар. Часон, літар. краіна ранішняй свежасці), краіна на У Азіі, на Карэйскім паўвостраве, прылеглай ч. мацерыка і суседніх астравах.
Гісторыя. Тэр. К. заселена чалавекам з часоў позняга палеаліту. Першым дзярж. утварэннем з кар. плямён была дзяржава Часон, якая ў 5—4 ст. да н.э. дасягнула свайго росквіту. У 109 да н.э. яе заваявала кіт. Ханьская дынастыя. У ходзе барацьбы з кіг. заваёўнікамі ў 1 ст. н.э. ўзніклі тры дзяржавы — Каіуро, Пэкчз і Сіла, якія вызначыліся развіццём матэрыяльнай і духоўнай культуры на аснове кіт. традыцый. У 7 ст. Сіла ў саюзе з кіт. дынастыяй Тан перамагла Пэкчэ і Кагуро і аб’яднала б.ч. Карэйскага пва. Узнікненне адзінай дзяржавы спрыяла фарміраванню кар. народнасці. У 9 ст. Сіла распалася на асобныя феад. ўладанні, што ў 935 аб’ядналіся пад уладай дзяржавы Каро (засн. ў 918 Ван Гонам; ад яе паходзіць сучасная еўрап. назва краіны, прынятая ў пач. 20 ст.). Да канца 10 ст. канчаткова склалася цэнтралізаваная феад. дзяржава, якая паспяхова адбівала нашэсці кіданяў (933, 1010—11, 1018—19); у ёй пачаў пашырацца будызм. У вьшіку няспынных міжусобіц у 1231 у Каро ўварваліся манголы, барацьба з якімі вялася амаль 30 гадоў. У 1259 правіцелі Каро падпарадкаваліся манг. дьшастыі Юань, а пасля яе заняпаду (1368) — кіт. дынастыі Мін. 3 1392 у К. (зноў наз. Часон) правіла дынастыя Лі, пры якой адбыўся значны эканам. і культ. ўздым, дзярж. рэлігіяй стала канфуцыянства. Сгановііпча дзяржавы пагоршылася ў час уварвання яп. (гл. Імдзінская вайна 1592—98) і маньчжурскіх (1я пал. 17 ст.) заваёўнікаў. У 1637 К. трапіла ў васальную залежнасць ад маньчжурскай дынастыі. У 2й пал. 17—18 ст. туг пашырылася прыватнае землеўладанне, узніклі рамесніцкія карпарацыі, выраслі буйныя гандл. цэнтры. На пач. 19 ст. ў К. наспеў глыбокі сац. крызіс. У 1811—12 у прав. Пхёнандо ўспыхнула паўстанне сялян, у 1833 — гараджан Сеула, у 1862 адбылося сял. паўстанне. Амаль да кан
ца 19 ст. К. трымалася палітыкі поўнай ізаляцыі ад інш. дзяржаў. Хрысц. місіянеры, якія прыбывалі ў К. ў 18—19 ст., франц. (1866) і амер. (1871) экспедыцыі сугыкаліся тут з моцным супраціўленнем. Толькі ў 1876 К. ўстанавіла кантакты з Ялоніяй, у 1882 — з ЗША, пазней — з Германіяй, Францыяй, Расіяй, Вялікабрыганіяй. Росту яп. ўплыву ў К. беспаспяхова супрацьстаяў Кітай (гл. Японакітайская вайна 1894—95). Ялоніі ўдалося (гл. Рускаяпонская вайна 1904—05) акупіраваць К. і ў ліст. 1905 навязаць дагавор аб пратэктараце. У 1910 Японія скінула дынастыю Лі, анексіравала краіну і ператварыла яе ў сваю правінцыю. Ва ўмовах жорсткага калан. ўціску ў К. развіваўся нац.вызв. рух. У сак. —крас. 1919 усю краіну ахапіла антыяп. паўстанне (каля 2 млн. удзельнікаў), задушанае яп. калан. ўладамі. У крас. 1919 дзеячы незалежніцкага руху на чале з Лі Сын Манам стварылі ў г. Шанхай (Кігай) часовы эмігранцкі ўрад, які на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 беспаспяхова шукаў падтрымкі ідэі незалежнасці К. У 1930я г. на тэр. Маньчжурыі, дзе жыла значная колькасць карэйцаў, дзейнічалі паргыз. атрады. Антыяп. рух асабліва ўзмацніўся ў 2ю сусв. вайну. На Каірскай канферэнцыі 1943 кіраўнікі
ЯНЬЦЗІ©
$ АНГон
КАРЭЯ
Маштаб 1:10 000 000
І.Расія_____
лЛлснагор'е Л х 2750 п ^^Пц । ‘г.Пэ^тусан a
ЧАНБАЙШ АЙЬ ’ пласнагоре ( ^ есан^ яэ^х^—'
«ндр
РЭСПУБЛІКА КАРЭЯ
Нанам
КІльчу
ХАМХЫН
ВАНСАМ
Касон
НАМПХО© ОСанім
Касан о
^.ОСакчхо
нпхо
Канге
КІМЧХЭК Танчхон
Івон
Сінпхо____________
САРЫВОН хэджуо
алжын
джын
%КАНЫН
36⁹
в.УлынЗо
(Рэсп.Карэя)
О ?
АНДОН °
Анджын
інчхон^Ааньян
сурон\
П8 С
<^4XAHAHG.
ЧХАНДЖУ®
ТЭДЖОН^
д ч^чхон ^ лхунджу =. ІОУ В Л I к A
^\ \л7г:СараксЬн''\' ^ЫНЮКШУ 0
в.Сахыксандо
в.Кюсю
128°у.Д.
Чхунму
ЧЭДЖУ в.ЧэажуЗо
. © (Рэсп.Карэя)
1950'г.Халасан
кумы г «
ПХАХАН ф31
КЕНДЖУ
УЛЬСАН
КйАМПЖЎ ^^'іЗіэ
]ГОРЫ 2УНЧХ0НО"
ўрада Кітая прынялі рашэнне аб прадастаўленні К. незалежнасці.
У жн. 1945 сав. войскі з дапамогай кар. партызан занялі паўн. частку К. Былі створаны ваен. адміністрацыі: на Пн ад 38й паралелі — савецкая, на Пд — амерыканская (амер. войскі высадзіліся ў Паўд. К. ў вер. 1945 пасля капітуляцыі яп. войск). Падзел краіны павінен быў мець часовы характар.
Маскоўская нарада 1945 міністраў замежных спраў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі прыняла рашэнне пра заснаванне на тэр. К. адзінай незалежнай дэмакр. дзяржавы. У снеж. 1945 ЗША і СССР стварылі сумесную камісію для сфарміравання агульнакар. ўрада. Аднак камісія спыніла сваю дзейнасць і праблема ўз’яднання К. не была вырашана. Прынцыповая розніца грамадскага ладу, які пасля вайны сфарміраваўся ў паўн. і паўд. ч. краіны, а таксама палітыка іх улад пры падтрымцы ЗША і СССР прывялі да падзелу К. У 1948 у Паўд. К. створана Рэспубліка К. (гл. Карэя Паўднёвая), у Паўн. К. — Карэйская Нар.Дэмакр. Рэспубліка (гл. Карэя Паўночная), паміж якімі адбылася Карэйская вайна 1950—53.
Літаратура. Да канца 19 ст. стваралася на ханмуне (карэізаваная форма кіт. літ. мовы) і кар. мове. Найстараж. ўзоры лры на кар. мове — 25 невял. вершаў (хянга — «песні роднага краю») 7—11 ст. Адначасова развівалася паэзія на ханмуне (лірыка Чхве Чхівона, творы паэтаўанахарэтаў Лі Іно і Лі Гюбо). Ранняя проза на ханмуне прадстаўлена канфуцыянскім летапісам «Гістарычныя запісы пра тры дзяржавы» Кім Бусіка (12 ст.) і будыйскай жыційнай лрай («Жыціе Кюнё» Хёк Нёнджона, 11 ст.; «Жыццяпіс выдатных манахаў Краіны на ўсход ад мора», 13 ст.). У 12—14 ст. зарадзілася нац. паэзія — Каро каё («песні Каро»), якая прадоўжыла традыцыі хянга. У 13—14 ст. маст. проза паступова адасобілася ад гістарычнай. Узніклі яса — неафіц. гісторыі («Забытыя падзеі трох дзяржаў» Ірона, 13 ст.) і пхэсоль — проза малых форм (лірыка Лі Джэхёна і інш.). Першы твор на кар. алфавіце — «Ода дракону, які ляціць у нябёсы» (1445). Развіваліся навела (Кім Сісып), алегарычная аповесць (сатырык Лім Джэ). Лепшы ўзор паэзіі і прозы на ханмуне да пач. 15 ст. — вял. «Усходняя анталогія» (130 кніг), складзеная ў 1478 Co Гаджонам. У 16—17 ст. вядучае месца ў лры займала пейзажная і філас. лірыка, т.зв. паэзія рэк і азёр. Майстрамі сіджо (трохрадкоўе) і каса (вял. паэмы) былі Чон Чхоль і Юн Сандо. Вылучылася патрыят. лірыка Пак Іно. У 17—19 ст. папулярнасць набылі аповесці на кар. мове — сасоль: гераічныя («Імджынская хроніка», 17 ст.), сац.утапічныя («Аповесць пра Хон Гільдона», 17 ст.), лірычныя («Аповесць пра Сім Чхон», 18 ст.; «Аповесць пра вернасць Чхунхян», 18 ст.), сатыр. («Аповесць пра зайца», 18 ст.) і інш. Ідэі асветнііггва адлюстраваліся ў творчасці Кім Манджуна — аўтара першага рамана на кар. мове «Воблачны сон дзевяці» (1689), сатыр. навелах і вершах на ханмуне пісьменнікарэаліста Пак Чывона, паэтаў Чон Ягёна і Кім Саката. Паэзія на кар. мове была сабрана ў анталогіі «Бессмяротныя словы Краіны зялёных гор» (каля 1727) і «Песні Краіны на ўсход ад мора» (1763). У канцы 19 — пач.