Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
ЭА.Алейнікава.
КАРЫКАТУРА (італьян. caricatura ад сагісаге нагружаць, перабольшваць), спосаб маст. тыпізацыі, выкарыстанне сродкаў шаржу і гратэску для крытычна накіраванага, тэндэнцыйнага перабольшвання і падкрэслівання негатыўных бакоў жыццёвых з’яў або асоб з мэтай іх выкрыцця і высмейвання; спецыфічная галіна праяўлення камічнага ў выяўл. мастацтве праз сатыр. ці гумарыстычную выяву. У шырокім сэнсе К. — усякі вобраз, дзе свядома ствараецца камічны эфекг, спалучаюцца рэальнае і фантастычнае, перабольшваюцца і завастраюцца харакгэрныя рысы фігуры, твару, адзення, паводзін людзей, змяняюцца іх суадносіны з навакольным асяроддзем, выкарыстоўваюцца незвычайныя супастаўленні і інш. У вузкім сэнсе К. — асобны жанр выяўл. мастацгва (пераважна графікі), форма сатыры. Росквіт К. звычайна звязаны з перыядамі буйных грамадскіх канфліктаў, паліт. нестабільнасці, войнамі і інш.
Элементы К. вядомы ў мастацтве Сгараж. Егіпта, ант. свету, сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння. Зараджэнне К. як жанру звязана з Сялянскай вайной 1524—26 у Германіі, Рэфармацыяй, першымі бурж. рэвалюцыямі 16—18 ст. у Нідэрландах, Англіі, Францыі. Была пашырана і ў форме лубка (Расія, Ki
Taft). Самастойная эстэт. значнасць К. тэарэтычна асэнсавана ў пач. 19 ст. рамантыкамі. Вял. роля ў развіцці сусв. К. належыць У.Хогарту, Дж.Гілрэю (Англія), Ж.Гросу (Германія), Ф.Гоі (Іспанія), АДам’е, П.Гаварні (Францыя), Х.Бідструпу (Данія), І.Церабянёву, АВенецыянаву, П.Баклеўскаму, Кукрыніксам (Расія).
У бел. мастацтве сатыр. накіраванасць, шаржыраванне вядомы з эпох сярэдневякоўя і Адраджэння (асобныя мініяцюры рукапісаў, шарж на С.Буднага і інш.). Як асобны жанр выяўл. мастацтва К. вызначылася ў 19 — пач. 20 ст. ў графічных работах А.Бартэльса, К.Бахматовіча, Я.Дамеля, М.Мікешына. У пач. 20 ст. развіццё К. звязана з рэв. рухам (К.Каганец, П.Лепяшынскі і інш.). У час грамадз. вайны К. пашырылася ў «Вокнах РОСТА», якія існавалі ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Віцебску і інш. Да яе звярталіся А.Быхоўскі, П.Гуткоўскі, Я.Целішэўскі. Вострай сатыр. накіраванасцю вылучаліся К. зах.бел. час. «Маланка» (мастакі Я.Горыд, Я.Драздовіч, В.Сідаровіч). У Вял. Айч. вайну антыфаш. К. друкаваліся ў сатыр. выданнях «Раздавім фашысцкую гадзіну» і «Партызанская дубінка» (мастакі В.Букаты, В.Козак, Г.Вальк, М.Гуціеў, Дз.Красільнікаў і інш.). Пасля вайны найб. інтэнсіўна К. развіваецца ў час. «Вожык». Сярод мастакоў: М.Лісоўскі,
Да арт. Карыкатура П. Лепяшынскі. Паліцэйскі ўчастак. 1905.
Да арт. Карыкатура. Кукрыніксы. «Згубіла я пярсцёнак...» (а ў пярсцёнку 22 дывізіі). 1943.
Я.Бусел, Р.Грамыка, М.Гурло, В.Ждан, С.Раманаў, А.Чуркін і ініп.
Літ.: Е ф н м о в Б.Е. Основы поннманмя карлкатуры. М., 1961; Шматаў В. Беларуская сатырычная графіка (1945—1970 гг.). Мн., 1971; Лісоўскі М., Барадулін Р. Няўрокам кажучы... Мн., 1971; Полев о й В.М. Двадцать лет французской графнкй. М., 1981. В.Ф.Шматаў.
КАРЫМ Мустай (сапр. К а р ы м а ў Мустафа Сафіч; н. 20.10.1919, в. Кляшава Чышмінскага рна, Башкортастан), башкірскі пісьменнік. Нар. паэі Башкортастана (1963). Герой Сац. Працы (1979). Засл. дз. маст. РСФСР (1982). Ганаровы акад. АН Башкортастана (1992). Скончыў Башкірскі пед.
У.І. Карызна.
М. Карым.
інт (1941). Друкуецца з 1935. Першыя паэт. збкі прысвяціў моладзі («Атрад рушыўся», 1938, з В.Нафікавым; «Вясновыя галасы», 1941). Героіка і трагізм Вял. Айч. вайны адлюстраваны ў шматлікіх вершах і паэмах. У збках вершаў «Гадам услед» (1971), «Чатыры пары кахання» (1978), п’есах «Выкраданне дзяўчыны» (1959), «У ноч зацьмення Месяца» (1965, Дзярж. прэмія РСФСР імя Станіслаўскага 1967), «Краіна Айгуль» (1969), аўтабіягр. аповесці «Доўгаедоўгае дзяцінства» (1974—78) і інш. адлюстраваў жыццё башк. народа, напружаны пульс эпохі. Рэсп. прэмія Башкортастана імя Салавата Юлаева 1969. Дзярж. прэмія СССР 1972. Ленінская прэмія 1984. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі С.Гаўрусёў, І.Калеснік, В.Лукша.
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983.
Літ.: Хренков Д. Мустай Карнм. М., 1969.
КАРЫМАТА (Karimata), праліў паміж авамі Калімантан і Белітунг (Інданезія). Злучае ПаўднёваКітайскае і Яванскае моры. Даўж. 100 км, найменшая шыр. каля 210 км, найменшая глыб. на фарватары да 36 м. ІПмат невял. астравоў і каралавых рыфаў.
КАРЫМАЎ Іслам Абдуганіевіч (н. 30.1.1938, г. Самарканд, Узбекістан), дзяржаўны і паліг. дзеяч Узбекістана. Канд. эканам. н. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн. інт, Ташкенцкі інт нар. гаспадаркі. У 1960—66 працаваў у Ташкенце, у т.л. на здзе «Ташсельмаш». У
116
КАРЫН
1966—83 у Дзяржплане Узб. ССР: гал. спецыяліст, пам. старшыні, нач. аддзела, упраўлення, нам. і 1ы нам. старшыні. У 1983—86 міністр фінансаў Узб. ССР. У 1986 нам. старшыні CM і старшыня Дзяржплана Узб. ССР. У 1986— 89 1ы сакратар Кашкадар’інскага абкома Кампартыі Узбекістана, у 1989—91 1ы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана, з 1990 алначасова прэзідэнт Узб.
1.A Карымаў.
ССР, з вер. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан, у ліст. 1990 — студз. 1992 адначасова старшыня Кабінета міністраў. Чл. ЦК КПСС і Палггбюро ЦК КПСС (1990—91). Дэп. Вярх. Савета СССР з 1984, нар. дэп. СССР (1989 — студз. 1992). Аўтар кнігі «Узбекістан па шляху паглыблення эканамічных рэформаў» (1995).
КАРЙН (сапр. Агата К а р ы н; 1653 або 1658, г. Кіёта, Японія — 1743 або 2.6.1716), японскі жывапісец, каліграф, майстар маст. лаку, кераміст. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Агата Сакэн, у Кано Ясунобу і Кано Цунэнобу. Заснавальнік яп. дэкар. школы жывапісу, т. зв. школа СатацуКарын. Працаваў у жанрах «кветкіптунікі». «людзі». Жывапісным творам уласцівы тонкае адчуванне прыгажосці свету, буйныя маштабы выяў, насычанасць каларыту, лёгкасць і раскаванасць манеры пісьма: скруткі «Партрэт Накамура Куранасукэ» (1704), «Азалія каля ручая», «Восеньскія кветкі», «Любаванне касачамі»; парныя шырмы «Квітненне белай і чырвонай слівы» (каля 1710),
Карын. Дэталь размалёўкі шырмы «Паўліны і мальвы». Пач. 18 ст.
«36 праслаўленых паэтаў», «Касачы», «Паўліны і мальвы». Размалёўваў вееры, блюды, шкаіулкі для пісьмовых прылад і інш.
КАРЫНЕБАКТЭРЫІ, група грамстаноўчых бакгэрый. Уключае роды Arthrobacter, Brevibacterium, Cellulomonas, Corynebacterium (найб. вывучаны, 30 відаў) і інш. Знаходзяцца ў глебе і вадзе. Скрыўленыя ці булавападобныя палачкі, нерухомыя. Аэробы і факультатыўныя анаэробы. Утвараюць галінастыя формы. Сапрафіты. Прымаюць удзел у кругавароце рэчываў у прыродзе, некат. здольныя раскладаць гоіастмасы і гербіцыды. Прадуцэнты амінакіслот і вітамінаў. Патагенныя віды выклікаюць хваробы чалавека (узбуджальнікі дыфтэрыі), жывёл і раслін.
КАРЬІНСКІ Мікалай Міхайлавіч (3.4.1873, г. Кіраў, Расія — 14.12.1935), расійскі славіст і дыялекголаг. Чл.кар. AH СССР (1921). Скончыў Пецярбургскі унт (1896). У 1903—35 праф. Пецярбургскага унта, Жаночага, Вяцкага і Маскоўскага пед., Гісторыкафілал. інтаў, 2га Маскоўскага укта. 3 1931 кіраўнік Дыялекіаграфічнай камісіі Інта мовы і мыслення AH СССР. Даследаваў гісторыю рус. і стараж.балг. моў, рус. дыялекталогіі, слав. палеаграфіі і інш.
Тв.: Образцы глаголнцы. СПб., 1908; Образцы пмсьма древнейшего нернода нсторнм русской кннгн. Л., 1925; Очеркн языка русскнх крестьян. М.; Л., 1936.
КАРЫНТЫЯ, Карушка, гістарычная вобласць у Цэнтр. Еўропе, у бас. р. Драва на тэр. сучасных Аўстрыі, Славеніі і Італіі. У 6 ст. каланізавана славянамі (славенцамі). У пач. 7 ст. — 658 уваходзіла ў склад дзяржавы Сама, потым — Карантаніі (гл. ў арт. Славенія, гісторыя). У 11 ст. вылучылася ў асобнае герцагства. 3 12 ст. падвяргалася германізацыі. 3 1282 у складзе ўладанняў графа цірольскага, з 1335 — імперыі Габсбургаў (з 1804 Аўстр. імперьгі, з 1867 АўстраВенгрыі). Паводле СенЖэрменскага дагавора 1919 б.ч. К. ўвайшла ў склад Аўстрыі (зямля Карынтыя, з 1970х г. пабрацім Беларусі), паўд.ўсх. ч. перададзена Югаславіі (з 1991 у Славеніі), невял. раён — Італй.
КАРЬІНФ (Korinthos), горад у Грэцыі, на Пн вва Пелапанес. Адм. ц. нома Карынфія. Каля 30 тыс ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Карынфскім канале (вываз разынак, аліўкавага алею). Буйнейпіы ў краіне нафтаперапр. зд. Перапрацоўка с.г. прадукцыі.
У старажыгнасці — гораддзяржава (поліс). Засн., верагодна, у 9 ст. да н.э. дарыйцамі. У 8—7 ст. да н.э. буйны гандл. і рамесніцкі цэнтр (вырабы з бронзы і керамікі), стварыў калоніі Сіракузы, Керкіра, Патыдэя і інш. У 7—6 ст. да н.э. дасягнуў найб. росквіту. У канцы 6 ст. да н.э. ўстуніў у Пелананескі саюз, удзельнічаў у грэкаперсідскіх войнах 500—449 да н.э. Супярэчнасці паміж Афінамі і К. былі адной з прычьш Пелапанескай вайны 431—404 да н.э. Вёў Карынфскую вайну 395— 387 да н.э. У 243 да н.э. ўвайшоў у Ахейскі саюз. У 146 да н.э. захоплены і разбураны
рымлянамі, у 46 да н.э. адбудаваны, з 27 да н.э. гал. горад рым. правінцыі Ахая. У 51 н.э. заснавана першая хрысц. абшчына. У 395 разбураны вестготамі, у 521 — моцным землетрасешіем. Пасля аднаўлення (522— 523) — крэпасць. 3 1205 пад уладай Візантыі, у 1455—1822 у складзе Асманскай імперыі. Сучасны К. адбудаваны за 6 км йа ПдЗ ад старажытнага пасля моцнага землетрасення 1858. 3 1896 вядуцца рэіулярныя археал. раскопкі. Захаваліся: храм Апалона (каля 550 да н.э.), рым. агара (15 н.э.), ірэч. і рым. жыллёвыя кварталы, храмы, адэон, тэатр рым. часоў; ант. і сярэдневяковыя ўмацаванні на гары Акракарынф; руіны свяцілішча Пасейдона (5 ст. да н.э.), стадыёна пач. 4 ст. да н.э., рым. тэатра і тэрмаў; крэпасць Юстыніяна 6 ст., рэшткі ант. і сярэдневяковых абарончых збудаванняў.
КАРЫНФСКАЯ ВАЙНА, баявыя дзеянні паміж кааліцыяй стараж.грэч. гарадоўдзяржаў (Фівы, Аргас, Карынф, Эліда, Акарнанія і інш.) ка чале з Афінамі супраць Пелапанескага саюза на чале са Спартаю ў 395—387 да н.э. Выклікана імкненнем грэч. дзяржаў вызваліцца ад гегемоніі Спарты. АІпыспартанскую кааліцыю падтрымала Персія, якая з 399 вяла вайну супраць Спаргы. Пабудаваны за грошы Персіі ваен. флот пад камандаваннем афіняніна Конана нанёс у 395 каля вва Кнід паражэнне спартанцам. Баючыся ўзмацнення Афін ва ўмовах перамог антыспартанскай кааліцыі, Персія перайшла на бок Спарты. Эканамічна спустоіпаныя Афіны вымуіцаны былі прыняць прадыктаваны Персіяй Анталкідаў мір (387 ці 386), паводле якога Персія стала гал. арбітрам грэч. спраў, большасць грэч. дзяржаў атрымала аўтаномію, абмяжоўваліся дзеянні Афін, забараняліс.я ўсялякія саюзы (акрамя Пелапанескага).