Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАРТ (англ. cart), спартыўны мікралітражны аўтамабіль (мікрааўтамабіль). Асаблівасці: двухтактавы рухавік размяшчаецца каля задняй восі, адсутнічаюць кузаў, дыферэнцыял і пругкая падвеска
Да арт. Карст. Карставыя ўтварэнні ў горным масіве (схема): 1 — кары; 2 — прыродныя шахты; 3 — сталактыты; 4 — пячорная галерэя; 5 — гарызантальная пячора; 6 — сталагнат; 7 — сталагміты; 8 — падземныя рэкі і ручаі; 9 — вертыкальныя пячоры; 10 — падземны вадаспад.
колаў. Выкарыстоўваецца для спаборніцтваў (картынгу) на невял. пляцоўках. Найб. скорасць на прамалінейных адрэзках шляху да 150 км/гадз.
КАР'ГА (ад грэч. chaites аркуш, скрутак), паменшанае, матэматычна вызначанае і абагульненае адлюстраванне паверхні Зямлі, іншых нябесных цел або нябеснай сферы і аб’екгаў, з’яў, якія да іх адносяцца, на плоскасці ў пэўнай картаграфічнай праекцыі і сістэме ўмоўных абазначэнняў з дапамогай картаграфічных прылад. З’яўляецца вобразназнакавай мадэллю рэчаіснасці, мае прасторавачасавае падабенства адносна арыгінала, маштаб, метрычнасць, высокую нагляднасць, што робіць яе важным сродкам фіксацыі і перадачы інфармацыі, навуковага пазнання ў геаграфіі, геалогіі, геафізіцы, сацыялогіі і інш. навуках аб Зямлі і грамадстве. Гл. Геаграфічныя карты, Геалагічныя карты, Геамарфалагічныя карты, Глебавыя карты, Картаграфія, Кліматычныя карты, Марскія карты, Палітыкаадміністрацыйныя карты, Тапаграфічныя карты, Турысцкія карты і інш.
КАРТАГРАФІЧНЫЯ ПРАЁКЦЫІ. матэматычныя спосабы адлюстравання паверхні зямнога шара (эліпсоіда) або інш. нябеснага цела падобнай формы на плоскасці. К.п. ўстанаўліваюць аналітычную залежнасць (адпаведнасць) паміж геагр. каардынатамі пунктаў зямнога эліпсоіда і прамавугольнымі каардынатамі тых жа пунктаў на плоскасці. Вывучэннем К.п. займаецца картаграфія. Праекцыі, як правіла, маюць скажэнні даўжынь ліній, плошчаў, вуглоў і форм (існуюць праекцыі, у якіх адсутнічаюць скажэнні вуглоў ці плошчаў). Агульную характарыстыку скажэнняў дае эліпс скажэнняў (адлюстроўвае на
плоскасці бясконца малыя акружнасці, узятыя ў розных месцах эліпсоіда). На карце адрозніваюць маштабы гал. (роўны маштабу мадэлі зямнога эліпсоіда, паменшанаму ў зададзеных адносінах) і прыватны (адносіны бясконца малога адрэзка, узятага ў дадзеным месцы карты па дадзеным напрамку, да адпаведнага адрэзка на паверхні элілсоіда). Адносіны прыватнага маштабу да гал. характарызуюць скажэнне даўжынь. Паводле характару скажэнняў К.п. падзяляюцца на роўнавугольныя (перадаюць вуглы без скажэнняў), роўнавялікія (перадаюць плошчы без скажэнняў) і адвольныя (скажаюцца і вуглы і плошчы). Сярод адвольных вылучаюцца роўнапрамежкавыя (скажаюцца вуглы і плошчы ў аднолькавых прапорцыях). У залежнасці ад становішча восі сферычных каардынат (арыенціроўка дапаможнай паверхні адносна палярнай восі) вылучаюць К.п.: нармальныя (вось каардынат супадае з воссю вярчэння зямлі), папярочныя (вось каардынат ляжыць у плоскасці экватара), косыя (вось каардынат размяшчаецца пад вуглом да зямной восі).
Паводле віду дапаможнай паверхні для праектавання вылучаюць некалькі тыпаў праекцый. У азімутальных К.п. паверхня зямнога эліпсоіда праектуецца на датычную або сякучую плоскасць. У нармальных азімутальных праекцыях мерыдыяны паказваюцца прамымі, якія сыходзяцца ў адзін пункт (полюс), а паралелі — канцэнтрычнымі акружнасцямі, якія праводзявда з агульнага цэнтра (полюса). У косых і большасці папярочных азімугальных праекцыях мерыдыяны (за выключэннем сярэдняга) і паралелі — крывыя лініі; экватар у папярочных праекцыях — прамая лінія. У цыліндрычных К.п. дапаможнай паверхняй служыць бакавая паверхня цыліндра, што датыкаецца да эліпсоіда або перасякае яго. У нармальных цыліндрычных праекцыях мерыдыяны і паралелі — прамыя лініі, у папярочных і косых праекцыях паралелі і мерыдыяны (за выключэннем сярэдняга) — крывыя лініі. У Kani ч н ы х К.п. паверхня эліпсоіда праектуецца на бакавую паверхню конуса, што датыкаецца да эліпсоіда ці перасякае яго. У нармальных канічных праекцыях мерыдыяны — прамыя лініі, якія сыходзяцца ў полюсе, a паралелі — дугі канцэнтрычных акружнасцей з цэнтрам у полюсе. У косых і папярочных канічных праекцыях паралелі і мерыдыяны (за выключэннем сярэднята) — крывыя лініі. У поліканічных К.п. сетка мерыдыянаў і паралелей праектуецца на некалькі конусаў, кожны з якіх разгортваецца ў плоскасць. Паралелі (за выключэннем прамалінейнага экватара) — дугі эксцэнтрычных акружнасцей, цэнтры якіх ляжаць на прадаўжэнні сярэдняга мерыдыяна, што мае выгляд прамой лініі. Астатнія мерыдыяны — крывыя, сіметрычныя да сярэдняга. П с е ў даазімутальныя К.п. маюць паралелі нармальнай сеткі ў выглядзе канцэнтрычных акружнасцей, мерыдыяны — крывыя, якія сыходзяцца ў полюсе і сіметрычныя адносна сярэдняга прамалінейнага мерыдыяна. Трапляюцца сеткі, пабудаваныя ў косым і папярочным варыянтах, дзе паралелі і мерыдыяны — крывыялініі. Псеўдаканічныя К.п. маюць паралелі ў выглядзе дуг канцэнтрычных акружнасцей, мерыдыяны — крывыя лініі, сіметрычныя адносна сярэдняга прамалінейнага мерыдыяна. Псеўдацы
102 КАРТАГРАФІЧНЫЯ
ліндрычныя К.п. маюць прамыя паралелі, мерыдыяны — крывыя лініі, сіметрычныя адносна сярэдняга прамалінейнага мерыдыяна. Кругавыя К.п. маюць мерыдыяны (за выключэннем сярэдняга) і паралелі (за выключэннем экватара) у выглядзе эксцэнтрычных акружнасцей; сярэдні мерыдыян і экватар — прамыя. Пры пабудове ў м о ў н ы х К.п. не карыстаюцца дапаможнай геам. паверхняй.
Выбар К.п. залежыць ад прызначэння і тэматыкі карты, маштабу і геагр. становішча тэрыторыі, яе канфігурацыі і памераў, спецыфічных патрабаванняў да карты і інш. Прызначэнне карты вызначае характар скажэнняў (даўжынь, гоіошчаў, вуглоў). Напр., для карт, прызначаных для вымярэння плошчаў, выбіраюць роўнавялікія праекцыі, для вымярэння вуглоў і азімутаў — роўнавугольныя, для сусв. карт — поліканічныя, нармальныя цыліндрычныя. псеўдацыліндрычныя і інш., для карт паў
шар’яў, мацерыкоў і частак свету — папярочныя і косыя азімутальныя і інш.
Р.А.Жмойдзяк.
КАРТАГРАФІЧНЫЯ ПРЫЛАДЫ, прылады для складання і афармлення карт, вымярэнняў па картах і трансфармавання картаграфічных адлюстраванняў. Пры вычэрчванні матэм. асновы (апорныя пункты, картаграфічныя сеткі) выкарыстоўваюць каардынатографы, штангенцыркулі, лякала, лінейкі Дробышава (для прачэрчвання дуг акружнасцей), нармальныя (жэнеўскія) лінейкі (для вымярэння ліній з дакладнасцю да 0,2 мм); пры пераносе зместу з адной карты на другую — пантографы, прапарцыянальныя цыркулі, праектарыэпіскопы, эпідыяскопы, дыяскопы, кадаскопы; пры пераўгварэнні праекцый — фотамех. трансфарматар. Надпісы набіраюць пры дапамозе фотанаборных машын. Пры складанні карт на пластыках, сінт. плёнках і фотаслаях выкарыстоўваюць ручныя і элекгронныя гравіравальныя інструменты. Каля
ЯЕКАТОРЫЯ КАРТАГРАФІЧНЫЯ ПРАЕКЦЫІ
На карце захоўваюцца вуглы і формы, даўжыня захоўваецца на экватары Л— лаксадромія /Іартадромія
Азімутальная роўнавялікая праекцыя
папярочная носая
КАРТЫ
геамарфалапчная карта Маштаб 1:2 500 000
ровае афармленне карт выконваюць пэндзлем або пульверызатарамаэрографам. Пры падрыхтоўцы карты да выдання ўжываюць фотакапіравальныя
Памеры аб'вктаў на карце захоўваюцца без скажэнняў
Прамая роўнапрамежнавая канічная праекцыя У.У.Наўрайснага
Q Паказчыкі скажэння (эліпсы скажэння)
______Ізаколы (лініі
роўных скажэнняў)
Полінанічная адвольная праекцыя ЦНДІГ і К (варыянт ВСЭ)
Да арт. Каргаірафічныя прылады. Малы планшэт лічбавальніка з каляровым графічным дысплеем.
КАРТАДЫЯГРАМА 103
ўстаноўкі і капіравальныя рамы. Пры рабоце з каргамі выкарыстоўваюць планіметры, курвіметры, цыркулівымяральнікі, палеткі, геадэзічныя транспарціры. Аўтам. картаграфічныя прылады з дапамогай лічбавальнікаў, ЭВМ, алфавітналічбавых друкавальных прыстасаванняў дазваляюць атрымліваць картаграфічныя адлюстраванні і праводзіць розныя картаграфічныя вызначэнні на паперы, пластыку, экране, у выглядзе фотакопій. Р.А.Жмойдзяк.
КАРГАГРАФІЯ (ад карта + ...графія), навука аб картаграфічных творах (картах, глобусах, фотаііланах, макетах і інш.), метадах іх складання, друкавання і выкарыстання. Адлюстроўвае і даследуе прасторавыя размяшчэнні, спалучэнні і сувязі з’яў прыроды і грамадства пры дапамозе картаграфічных відарысаў. Падзяляецца на раздзелы: картазнаўства, картаметрыя, матэм. К., праектаванне, складанне, рэдагаванне, афармленне, выданне, выкарыстанне карг і інш. Асаблівасці складання спец. карт абумовілі вылучэнне адпаведных іх раздзелаў (геал. К., глебавая К., эканам. К., ваен. К. і інш.). Развіваецца касм. К. Цесна звязана з геадэзіяй, тапаграфіяй, геаграфіяй і інш.
Навук. асновы К. закладзены ў стараж. Грэцыі. Першыя картаграфічныя звесткі пра тэр. Беларусі з’явіліся ў 2 ст. (карта Пталамея). У перыяд сярэдневякоўя К. дасягнула найб. развіцця ў працах Г.Меркатара, з якіх найб. вядомы атлас 1595. Першыя дакладныя кар™ ВКЛ, награвіраваныя Т.Макоўскім. надрукаваны ў 1603 і 1613. У Расіі станаўленне навук. К. адносіцца да 18 ст., звязана з дзейнасцю Геагр. дэпартамента АН, дзе ў 1745 падрыхтаваны і выдадзены «Аглас раеійскі». У 18—19 ст. створана шмат карт з ахопам вял. тэрыторый, у 19 ст. — спец. карт: геал., кліматычных, эканам. і інш. У СССР развівалася тэматычнае, комплекснае, ацэначнапрагнознае картаграфаваняе, распрацаваны комплексныя атласы, у т.л. Аглас БССР. У Расіі выдаецца штомесячны час. «Геодезмя н картографня» (з 1956).
На Беларусі пытанні К. распрацоўваюцца ў Бел. дзярж. камітэце па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі, на Мінскай друкарскай фабрыцы, Картографагеадэзічным аб’яднанні «Белгеадэзія», у ВА «Беларусьгеалогія», Нац. АН Беларусі, многіх НДІ і кафедрах ВНУ.
Літ.: С а л м ш е в К.А Проекгнрованне н составленне карт. 2 нзд. М., 1987; Вахрамеева Л.А Картографяя. М., 1981; Кравцова В.Н. Космнческне методы картографнровання. М., 1995; Б е р л я н т AM. Геоннформацнонное картографнрованме. М., 1997. РЛ.Жмойдзяк.
КАРТАГРАФІЯ ІІСТАРЫЧНАЯ. галіна гіст. ведаў, якая займаецца стварэннем гіст. карт і атласаў. Арганічна звязана з геаграфіяй гістарычнай. Гал. састаўныя элементы — час, тэрьгторыя і падзея — вызначаюць характар гіст. карт. Паводле тэматыкі яны падзяляюцца на археалагічныя, этнагр., гіст.эканам., гіст,культурныя і інш., паводле мэтавага прызначэння — вучэбныя, даведачныя, або ілюстрацыі да самаст. гіст. даследавання. У залежнасці ад тэматыкі і прызначэння выбіраюцца маштаб карты,