Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
В.Карпача Гісторыя св. Урсулы: развітанне Урсулы і Эрэя з бацькамі. Фрагмент. 1495.
гусціна», «Трыумф св. Георгія», усе каля 1501—07). Творам уласцівы яркая каляровая гама, канкрэтнасць прасторы і дакладнасць форм, фантазія і свабода эксперыменту («Дамы на балконе», «Рыцар у пейзажы» і «Прынясенне ў храм», абедзве 1510, і інш.), што падрыхтавала жывапісныя адкрыцці венецыянскіх мастакоў 16 ст.
Літ:. Смнрнова й. Внтторе Карпаччо: [Альбом]. М., 1982; L a u t s J. Carpaccio, paintings and drawings. New York, 1962.
I.M Каранеўская.
КАРІІАЧбЎ Эдуард Маркавіч (н. 27.1.1937, г. Рагачоў Гомельскай вобл.), бел. пісьмсннік. Скончыў БДУ (1960). Друкуецца з 1954. Піша для дзяцей на бел. і рус. мовах. Яго творчай манеры ўласціва вобразнае і паэт. ўспрыняцце жыцця, псіхал. распрацоўка характараў. Аўтар збкаў аповесцей і апавяданняў «Флот на веснавым двары» (1962), «Бацькі не вярнуліся з вайны» (1964), «Вежа камандора» (1965), «Горкі дым» (1970), «Двое на пероне» (1973), «Конны патруль» (1975), «Пашана гімнасцёрцы» (1979), «Чарада ўспамінаў» (1984), «Зоркавы калодзеж» (1987), «Мост праз яр» (1989) і інш. Перакладае творы бел. празаікаў на рус. мову.
КАРПАЧбЎ Яфрэм (Афроім) Майсеевіч (10.7.1914, г. Трубчэўск Бранскай вобл., Расія —18.8.1988), бел. гісторык. Др гіст. н. (1970). Скончыў Варонежскі пед. інт (1937). У 1940—41 дырэкгар Цэнтр. дзярж. архіва Літ. ССР. 3 1946 дырэктар Цэнтр. дзярж. архіва Кастр. рэвалюцыі БССР, у 1953—85 у Інце гісторыі АН Беларусі. Навук. працы па сац.эканам. развіцці гарадоў Беларусі 17—18 ст.
Тв.: Феодальные юрндякм в королевскмх городах Белорусснл XVII—XVIII вв. // Сов. славяноведенне. 1968. № 6; Узнікненне і развіццё Слуцкай вотчыннай мануфактуры шаўковых паясоў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1982. № 3.
КАРПЁЗА Ігнацій Іванавіч (25.11.1898, в. Кугалеўка Глыбоцкага рна Віцебскай вобл. — 27.9.1987), генераллейтэнант (1946). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік ірамадз. вайны. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). 3 1936 пам. камандзіра, камандзір дывізіі, нач. ваен. вучылішча, камандзір корпуса. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Камандуючы 15м механізаваным корпусам, удзельнічаў у танк. бітвах пад гарадамі Дубна, Луцк і Роўна (Украіна). Да 1959 пам. і нам. камандуючага войскамі ваен. акругі.
КАРІІЕНКА Акім Паўлавіч (17.9.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 10.9.1974), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1933. Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1936), Арэнбургскае ваен. авіяц. вучылішча штурманаў (1940). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Паўд.Зах., Паўн.Каўказскім франтах. Штурман авіяэскадрыллі маёр К. зрабіў 236 баявых вылетаў, з іх 184 на бамбардзіроўку далёкіх варожых аб’екгаў, знішчыў 14 танкаў, 17 самалётаў, 56 аўтамашын, 13 складоў, 4 масты. Да 1954 у Сав. Арміі, палкоўнік.
КАРПЁНКА Валерый Аляксандравіч (н. 22.10.1944, г. Хабараўск, Расія), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1988). Скончыў БДУ (1967). 3 1970 у Інце прыкладной оптыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па электрадынаміцы і тэорыі аггтычных хваляводаў. Распрацаваў эл.магн. тэорыю танкаплёначных лазераў з улікам дыфракцыі хваль на тарцах рэзанатара, бескаардынатны метад рэдукцыі ўраў
КАРПІЛАВА 95
ненняў элекградынамікі для неаднародных і анізатропных асяроддзяў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.: О сведеннн уравненнй Максвелла к снстеме двух скалярных уравненнй второго порядка // Раднотехннка н электроннка. 1984. Т. 29, № 5; О решеннн двухмерного стацнонарного уравнення Шредмнгера с потенцмалом спецнального внда // Журн. технмч. фнзмкн, 1996. Т. 66, № 8.
КАРПЕНКА Генадзь Дзмітрыевіч (17.9. 1949, Мінск—6.4.1999), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі распрацоўкі новых ма
І.І.Карпеза. Г.Дз. Карпенка.
тэрыялаў і пакрыццяў, дзярж. дзеяч. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1994), др тэхн. н. (1990). Засл. дз. нав. Беларусі (1991). Скончыў БШ (1972). 3 1972 у Інце ядз. энергетыкі АН Беларусі, з 1983 у Бел. НДІ парашковай металургіі. У 1987—90 дырэктар зда парашковай металургіі (г. Маладзечна), у 1992— 94 старшыня Маладзечанскага гарвыканкома, у 1990—96 дэпутат, у 1996 нам. Старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія вырабу вакуумных пакрыццяў з зададзенымі фіз.мех. ўласцівасцямі і створаны шэраг установак для іх атрымання. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Прэмія АН Беларусі 1994.
Тв.: Сгруктура н методы формнрованмя нзносостойкмх поверхностных слоев. М., 1991 (разам з АУ.Белым, М.К.Мышкіным).
КАРПЕНКА Марыя Іосіфаўна (н. 9.7.1932, в. Дзярэчына Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. публіцыст. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыла БДУ (1956). Працавала ў рэдакцыі газ. «Магілёўская праўда», з 1972 гал. рэдактар час. «Работніца і сялянка» (з 1995 «Алеся»). Аўтар кніг публіцыстыкі «Бярозка на Манхетэне» (1975), «Кожнаму хочацца шчасця» (1977), «Горкі вецер з Гудзона», «Камісарскі сад» (абедзве 1983), «Жанчыны Беларусі» (1984) і нарысаў, прысвечаных людзям бел. зямлі. На бел. мову пераклала кнігу У.Саніна «Пункт вяртання» (1986).
КАРІІІНКАКАРЫ (сапр. Табілевіч Іван Карпавіч; 29.9.1845, с. Вясёлаўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 15.9.1907), украінскі драматург, тэатр. дзеяч; адзін з заснавальнікаў рэаліст. нац. тэатра. Брат П.К.Саксаганскага. 3 1865 акцёраматар, з 1883 у трупах М.Старыцкага, М.Крапіўніцкага, М.Са
доўскага. Друкаваўся з 1876. Аўгар п’ес (каля 20), у якіх з рэв.дэмакр. пазіцый паказаў класавае расслаенне на вёсцы, цяжкае жыццё сялян, у тл. драм «Бурлака» (1883), «Наймічка» (1885), «Абяздоленая» (1886), сатыр. камедый «Разумны і дурань», «Мартын Баруля» (абедзве 1886), «Сто тысяч» (1890), «Гаспадар» (1900), гіст. трагедыі «Сава Чалы» (1899) і інш. Выступаў як тэатр. крытык, перакладчык і публіцыст. Яго п’есы папулярныя на Беларусі з пач. 20 ст. У 1909 сяляне в. Кленікі Гродзенскай губ. ставілі яго камедыю «Разумны і дурань». Творы К.К. найб. папулярызаваў У.М.Крыловіч.
Тв.: Творн. Т. 1—3. Кнів, 1985; Рус. пер,— Пьесы. М., 1958.
Літ.: Цябаньова О.С. Літопяс жнггя і творчосгі І.КарпенкаКарого. КніВ, 1967; Ахрыменка П. Летапіс братэрства. Мн., 1973. С. 98—119, 278—299. ВЛЧабаненка.
КАРПЕНТАРЫЯ (Carpentaria), заліў Арафурскага м. каля паўн. берагоў Аўстраліі, паміж пвам КейпЙорк і АрнемЛенд. Пл. 328 тыс. км². Даўж. 600 км. Глыб. да 71 м. У заліве авы Уэлслі і ГругАйленд. Тра вады на паверхні зімой 23—25 °C, летам 29 °C. Салёнасць 34,8%о. Прьшівы няправільныя паўсутачныя (да 3,2 м). Каля берагоў моцныя прыліўнаадліўныя цячэнні.
КАРІІЕНЦЬЕР (Carpentier) Алеха (26.12.1904, Гавана —24.4.1980), кубінскі пісьменнік. Вывучаў архітэкгуру ў Гаване, музыку ў Парыжы. У 1928—39 у эміграцыі ў Парыжы, у 1945—59 у Венесуэле. Друкаваўся з 1922. Першы зб. — «Антыльскія вершы» (1932). У рэаліст. раманах «Экуэ Ямбао» (1933), «Царства зямное» (1949), «Страчаныя сляды» (1953), «Век Асветніцтва» (1962), «Памылковасць метаду» (1974), «Вясна свяшчэнная» (1978), «Арфа і цень» (1979) вера ў гармонію паміж прыродным і духоўным пачаткамі чалавека, увасабленне канцэпцыі «цудоўнай рэальнасці» Лац. Амерыкі, дзе ва ўзаемадзеянні рас і народаў ствараецца «новае чалавецтва» і яго культура. Аўгар аповесцей «Права палітычнага прыстанішча» (1972), «Канцэрт барока» (1975), даследавання «Музыка Кубы» (1946).
Тв.. Рус. пер. — Язбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1974; Музыка Кубы. М., 1962; Превратностн метода. М., 1978; Мы нскалн н нашлн себя: [Публнцнстнка]. М., 1984.
Літ:. Зюкова Н.С. АКарпентьер. Л., 1982. Г.М.Малей.
КАРПЕЧАНКА Васіль Васілевіч (н. 7.1.1925, в. Будзішча Чачэрскага рна Гомельскай вобл.), бел. паэт. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1957). Працаваў у рэдакцыі магілёўскай раённай газеты, у 1959—87 дырэктар, нам. дырэктара Рэчкаўскай сярэдняй школы Магілёўскага рна. Літ. дзейнасць пачаў у 1953. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Сонейка ўзышло» (1961), «Сандалікіскакалікі» (1994),«3агадкі ў калядкі» (1997), «Крылаты будзільнік» (1998). У збках «Споведзь збалелай душы», «Я родам з Будзііпча» (абодва 1994), «Вярхом на ўрагане» (1996), «Боль», «Толькі з табою» (абодва 1998) раскрыў багацце, шмат
граннасць і непаўторнасць свету дзіцячых захапленняў. Піша байкі, гумарэсКІ. В.У.Смольская.
КАРШК Анатоль Іванавіч (12.5.1922, в. Патрубаўшчына Беластоцкага ваяв., Польшча — 28.2.1995), бел. вучоны ў галіне хірургіі сасудаў. Др мед. н. (1979), праф. (1980). Скончыў Віцебскі мед. інт (1950). 3 1961 у Гродзенскім мед. інце. Навук. працы па дыягностыцы, прафілактыцы і лячэнні інфекц. ускладненняў у пасляаперацыйны перыяд, удасканаленні неадкладнай хірург. дапамогі.
Тв:. Ангнотензнотонографня в экспернменте н клнннке Мн., 1967 (у сааўт); Тромбооблнтернруюшме заболевання артернй ннжнях конечностей. Мн., 1975 (у сааўт ).
КАРПІКАЎСКАЕ вбЗЕРА, у Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Паловіца (выцякае з возера), за 17 км на Пн ад г. Глыбокае. Пл. 0,21 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 200 м, даўж. берагавой лініі каля 2,7 км. ІІл. вадазбору 16,8 км². Схілы катлавіны выш. 5—10 м, пераважна разараныя.
Б.Карпілава ў ролі Эсмеральды.
КАРІЙЛАВА (Разенблат) Бася Залманаўна (н. 20.3.1921, Баку), бел. артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончьша Маскоўскае харэаграфічнае вучьыішча (1939). У 1939—41 у Муз. тры імя НеміровічаДанчанкі ў Маскве. У 1944—61 салістка Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Артыстка яркай творчай індывідуальнасці, спалучала выразную драм. ігру з тэхнічна складаным імклівым танцам, валодала
96 КАРПІЛАЎ
вял. сцэн. тэмпераментам, абаяльнасцю. Сярод партый: Марылька («Салавей» М.Крошнера), Рузя («Падстаўная нявеста» Г.Вагнера), Ліза («Марная засцярога» П.Л.Гертэля), Каламбіна («Арлекінада» Р.Дрыга), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» АКрэйна), Адылія, Маша («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л Мінкуса), ТаоХоа («Чырвоны мак» Р.Гліэра), Фані («Сцежкаю грому» К.Караева), Францыска («Блакітны Дунай» І.Штрауса). А.І.Камдэнка.
КАРПІЛАЎ Вікгар Рыгоравіч (8.12.1927, Мінск — 3.5.1994), бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1949). 3 1956 на Рэсп. студыі тэлебачання, з 1969 адначасова выкладчык Бел. тэатр.маст. інта. Для творчасці харакіэрны спалучэнне стылістыкі тра са спецыфічна тэлевізійнымі сродкамі выразнасці, выкарыстанне музыкі і жывапіснаграфічных выяўл. сродкаў: тэлепастаноўкі «Млын на сініх вірах» У.Караткевіча і «Якаў Багамолаў» М.Горкага (1959), «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна (1964), «Ранак» Г.Вагнера (1968, тэлеопера), «Ткачы» Г.Гаўптмана (1969), «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча (1978), «Безназоўнае» паводле твораў Я.Купалы і «Імяніны» па матывах твораў Я.Коласа (1982), «Федра» паводле Ж.Расіна (1983) і інш. Паставіў тэлефільмы: маст. «Тартак» (1974), дакумент. «Біяграфія маёй рэспублікі» (1968, 2я і 3я серыі), «Гранд эдукадор» (1970), «Помнікі не маўчаць» (1971).