• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАРП Сяргей Бенядзіктавіч (1892, г.пАстравец Гродзенскай вобл. — 30.10.1937), дзяржаўны дзеяч БССР. 3 1912 чл. яўр. с.д. партыі, уваходзіў у яе юруючыя органы, з 1921 чл. КПСС. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на сав. і гасп. рабоце. 3 1919 па заданні Цэнтр. бюро яўр. секцыі пры ЦК РКП(б) ствараў левыя аргцыі «Паалей Цыёна» ў Аўстрыі, Егіпце, Палесціне. 3 1924 нарком фінансаў, у 1925—29 нам. старшыні СНК, адначасова да лют. 1927 старпіыня Дзяржплана, потым ВСНГ БССР. 3 1929 старшыня Дзяржплана РСФСР. Чл. ЦВК БССР у 1922—29. Чл. ЦК КП(б)Б у 1927—29. 10.7.1937 арыштаваны органамі НКУС СССР, асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1955. Я.С.Фалей. КАРПАГбН (ад грэч. karpos плод + + gonos семя), жаночы палавы орган чырв. водарасцей. Mae бутэлькападобную форму; склздаецца з ніжняй (брушной) ч. і вузкай верхняй (трыхагіны). Пасля апладнення яйцаклеткі трыхагіна адмірае, а ў брушной ч. ўтвараюцца карпаспоры, якія могуць размяшчацца на канцах клетачных нітак, што вырастаюць з яйцаклегкі.
    
    КАРІІАЕДЫ карпавыя вошы (Branchiura), атрад ракападобных. 130
    
    
    відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі 2 віды: К. звычайны, або рыбіна вош (Argulus foliaceus), і К. япвнскі (A japonicus). Крывасмокі. Паразітуюць на скуры, плаўніках, шчэлепах і ў ротавай поласці карпавых і ласасёвых рыб.
      Даўж. да 30 мм. Цела шырокае, авальнае, лляскатае, шараватазялёнае. Пярэдняя ч. цела ўкрыта шчытком (карапаксам). Маюць смактальны хабагок, 4 пары дзухгалінастых плавальных канечнасцей. Раздзельнаполыя.
    
    
    
    Карпаеды: 1 — рыбіна вош (а — выгляд спераду; б — знізу); 2 — японскі.
    
    КАРПАЛОПЯ (ад грэч. karpos плод + + ..логія), раздзел марфалогіі раслін, які вывучае плады і насенне, іх марфагенез, будову, фізіял. працэсы, метады ацэнкі і кантролю насеннага матэрыялу і інш. Займаецца стварэннем генет. класіфікацыі, складаннем вызначальнікаў пладоў і насення раслін, якія засмечваюць насенны матэрыял. Насенне культ. раслін вывучае таксама насенняводства.
    
    КАРГІАН Аляксандр Фёдаравіч (н. 611.1953, г. Стараканстанцінаў Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. мастак; прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскі пед. інт (1979), выкладае ў ім (з 1983). Творчасці ўласцівы
    
    
    
    АКарпап. Нацюрморт з самаварам. 1989.
    
    дакладная распрацоўка кампазіцыі, выразная рытмічнасць, каларыстычная гармонія, вытанчанасць і пластычнасць жывапіснай формы. Працуе ў жанрах нацюрморта («Кветка папараці», 1983; «Нацюрморт з фіялкамі», 1986; «Старыя самавары», нізка «Кветкі», усе 1988; «Нацюрморт з самаварам», 1989; «Шкло і вінаград», 1990; «Вэнджаная рыба», 1993; «Памяці Вівальдзі», 1995; «Нацюрморт з дыняй», 1997), партрэта («Маці», 1981; «Юнацтва», 1987), пейзажа («Сілуэты Нінбурга», 1988; «Пейзаж са старой царквой», 1990; «Элегія», 1992; «Пачатак зімы», 1995).
    МЛ.Цыбульскі.
    карпапад6бныя (Cypriniformes), атрад рыб падкласа прамянёвапёрых. 3 падатр.: харацынападобныя (Characoidei) з 16 сям., гімнотападобныя (Gymnotoidei) з 4 сям., карпавідныя (Сурrinoidei) з 7 сям. Каля 3 тыс. відаў. Харацынападобныя (напр., піраньі, прахілоды) — жыхары прэсных субтрапічных і трапічных вод Амерыкі і Афрыкі. Іх харакгэрная адзнака — тлушчавы плаўнік (як у ласасёвых). Многія віды падатр. разводзяць у акварыумах (капеіны, неоны). Гімнотападобныя жывуць у прэсных водах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. У большасці прадстаўнікоў падатр. цела моцна выцягнутае, сціснутае з бакоў, звычайна адсутнічаюць спінны і хваставы (можа быць маленькі) плаўнікі. У многіх відаў ёсць эл. органы (электрычны вугор). Карпавідньгя жывуць у прэсных вадаёмах Еўразіі, Афрыкі і Паўн. Амерыкі. Некат. віды выходзяць у мора Характэрная іх рыса — зубы размешчаны на ніжніх глоткавых касцях шчэлепнага апарата. Плавальны пузыр з двума ці больш аддзеламі, злучаны з кішэчнікам. На Беларусі 19 родаў, 25 відаў. Некат. віды інградукаваныя (амуры, таўсталобікГ). Жывуць у рэках, азёрах, сажалках. 66 відаў і падвідаў К. у Чырв. кнізе МСАП, 2 віды (вусач і рыбец) — у Чырв. кнізе Беларусі.
      Даўж. ад 2 см да 1,7 м. Цела ўкрьпа цыклоіднай луской або голае. Маюць вебераў апарат. Бруіпныя плаўнікі за груднымі. Нераст вясной і ў пач. лета. Кормяцца беспазваночнымі, водаай расліннасцю, дэтрытам, ёсць драпежнікі (жэрах). Сярод К. многа прамысл. рыб, з іх на Беларусі пашыраны гусцяра, лешч, лінь, плотка, сазан, карп, карась залаты, карась сярэбраны і інш. Аб’екты промыслу, спарт. лоўлі, сажалкавага і акварыумнага развядзення, акліматызацыі.
    
    КАРПАРАЦЫЯ (ад позналац. corporatio аб’яднанне), таварыства, саюз, сукупнасць асоб, аб’яднаных на аснове цэхавых, каставых, саслоўных, прафес., камерцыйных і інш. інтарэсаў (напр., навук. К., спарт. К. і інш.). К. — вельмі пашыраная ў развітых краінах форма арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, якая прадугледжвае канцэнтрацыю функцый кіравання ў руках менеджэраў, што працуюць па найме; адпавядае акцыянернаму таварыству.
    
    
    92             КАРПАТЫ
    
    КАРПАТЫ, горная сістэма на У Цэнтр. Еўропы. Размешчана на тэр. Румыніі (каля 56% паверхні), Чэхіі і Славакіі (20%), Украіны (каля 10%), Польшчы (9,3%), Венгрыі (4,4%) і Аўстрыі (0,3%). Цягнецца дугой, адкрытай на 3, ад Дзевінскіх Варот у наваколлі Браціславы да Жалезных Варот на Дунаі. Даўж. 1500 км, шыр. 100—300 км, найб. да 430 км на ПдУ. Паверхня К. разам з перадгор’ямі займае каля 190 тыс. км², з якіх 105 тыс. км² размешчана вышэй за 500 м; сярэдняя выш. каля 1000 м, найб. 2655 м (г. Герлахаўскі Шціт у Татрах). К. — адзін з гал. водападзелаў Еўропы паміж Балтыйскім і Чорным морамі. Складаюцца з кулісападобна размешчаных горных масіваў і хрыбтоў, расчлянёных падоўжнымі і папярочнымі далінамі рэк. Араграфічна вылучаюцца Заходнія Карпаты, Усходнія Карпаты (ч. іх наз. Украінскія К.), Бяскіды, Паўднёвыя Карпаты, Заходнія Румынскія горы і Трансільванскае плато. Уздоўж вонкавага боку дугі К. цягнецца паласа перадгор'яў, шыр. да 40—60 км. Ва ўнутранай ч. Карпацкай дугі знаходзіцца Вял. Венгерская нізіна. У К. пашыраны карставыя раёны, складзеныя з вапнякоў і даламітаў, якія асабліва ярка выражаны ў масівах Славацкі Крас, Хэгімаш, Аніна. Ва Усх. К. на нізкагор’ях участкі з гліністым і саляным карстам і актыўна дзеючымі гразевымі вулканамі.
      К. ўваходзяць у склад альпійскай геасінклінальнай вобласці (гл. таксама Карпацкая складкавая вобласць). Утварыліся ў неагенантрапагенавы перыяд. У фарміраванні рэльефу пасля гораўтваральнай стадыі асн. ролю адыгрывалі неатэкданічныя рухі, рачная эрозія, плейстацэнавыя ледавікі, схілавыя і карставыя працэсы. Вонкавы пояс перадкарпацкіх прагінаў складзены пераважна з флішу (пясчанікі, кангламераты, гліністыя сланцы). Цэнтр. (восевы) пояс утвораны пераважна з крышт. парод, вапнякоў, дзе знаходзяцца найб. высокія хрыбты (Татры, Фэгэраш і інш.) са слядамі стараж. зледзянення. Унутр. пояс прадстаўлены ў асн. вулканічнымі масівамі. Радовішчы нафты і газу, каменнага і бурага вугалю, каменнай і калійнай солей, серы, каляровых і рэдкіх металаў, мінер. вод і інш.
      К л і м а т К. умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага. Сярэдкяя тра студз. ад 2 °C на Пд да 5 °C на Пн, на высокіх вяршынях да 10 °C. Ва ўнутр. упадзінах зімой назіраюцца тэмпературныя інверсіі. Сяпэдняя тра лйі. ад 17 °C на Пн да 20 °C на Пд; у верхнім поясе гор зніжаецца да 4 !С. Гадавая колькасць аладкаў у перадгор’ях 600—800 мм на вонкавым баку дугі Усх. і Паўд. К. і 900—1000 мм у Зах. Румынскіх гарах і Зах. К. У высакагорным поясе сума ападкаў павялічваецца да 1200—1400 мм на Пд і 1800—2000 мм на ПнУ. Максімум ападкаў выпадае летам. Снежнае покрыва ў перадгор’ях трымаецца 2—3
    
    месяцы, у высокіх гарах — 5—7 месяцаў і больш. Рэкі бас. Віслы і Одры ахопліваюць б.ч. паўн. схілаў і ўпадаюць у Балтыйскае м. Большасць рэк належаць да бас. р. Дунай, рэкі паўн.ўсх. схілаў — да бас. р. Днестр, якія ўпадаюць у Чорнае м. Для рэк К. характэрны ваганні ўзроўню вады (да 5 м) вясной і ў пачатку лета; маюць вял. запасы гідраэнергіі. Азёры ў высакагор’і займаюць днішчы стараж. караў. Г л е б ы пераважна горнападзолістыя, у катлавінах — бурыя. Расліннасць размеркавана адпаведна вышыннай пояснасці: да 600—750 м шыракалістыя лясы (дуб, іраб, бук), да выш. 1200—1400 м мяшаныя лясы (бук, піхта); хвойныя
    
    
    Да арт. Карпаты. Высокія Татры, даліна Спішскіх аэёр.
    
    лясы (у асноўным з елкі) падымаюцца да 1500—1600 м на Пн і 1700—1800 м на Пд. Вышэй лясоў размешчаны: субальпійскія зараснікі крывалесся (хваёвы сланік, ядловец у Зах. К. і вольха ва Усх. К.); альпійскія лугі (паланіны) ці пояс фрагментарнага развіцця альпійскіх лугоў (да выш. 2300—2400 м) з альпійскім разнатраўем і зараснікамі рададэндрану і карлікавай вярбы; востраканцовыя скалістыя вяршыні субнівальнай зоны пераважна без расліннасці. Жывёльны свет: алень, казуля, дзік, воўк, мядзведзь, рысь, лясны кот і інш. Для аховы прыроды ўтворана шмат заказнікаў і некалькі нац. паркаў. Самы вял. з іх у Татрах на тэр. Польшчы і Славакіі. Найб. густанаселены перадгор’і і ўнутрыгорныя катлавіны. Верхняя мяжа пасяленняў даходзіць да 800 м (макс. да 1300 м). Важнае значэнне маюць лясы як рэсурсы для вытв сці драўніны. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля (у асноўным авечкагадоўля). Земляробствам займаюцца ў міжгорных катлавінах і на схілах да выш. 600—1000 м. праз К. ўздоўж далін рэк і на перавалах праходзяць камунікацыйныя лініі. Турыстычны раён. Цэнтры турызму і курорты на базе крыніц з мінер. вадой. А.Ф.Санько, Т.Каліцкі.
    
    КАРІІАЎ Аляксандр Якаўлевіч (20.1.1922, в. Харнінская Шатурскага рна Маскоўскай вобл. —15.1.1998), бел. кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Казахстана (1964), засл. дз. маст. Беларусі (1985). Скончыў Усесаюзны інт кінематаірафіі (1956). Працаваў на кінастудыі «Казахфільм». Паставіў фільмы «Далёка ў гарах» (1958), «Сказанне пра маці» (1963, Дзярж. прэмія Казахстана 1966). 3 1968 на кінастудыі «Беларусьфільм». Асн. месца ў творчасці займае тэма
    
    КАРПАЦКАЯ 93
    
    Вял. Айч. вайны. Паставіў тэлефільмы «Доўгія вёрсты вайны» (1975), «Яго батальён» (1989); кінафільмы «Заўгра будзе позна» (1973, разам з М.Цяпакам з Чэхіі), «Вясельная ноч» (1981), «Асабістыя рахункі» (1982), «Пайсці і не вярнуцца» (1989), дакумент. фільм «Ад слова «жыць» (1983, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Обергаўзене). У 1981— 86 першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі.