• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАРбСТА, заразная хвароба скуры чалавека і жывёлы, узбуджальнікі якой — кароставыя кляшчы. Крыніца інфекцыі — хворы на К. чалавек, яго адзенне, рэчы. Пашырзнню К. садзейнічаюць антыгігіенічныя бытавыя ўмовы, скучанасць, голад. 3 моманту заражэння да праяўлення хваробы праходзіць 7—10 дзён. Прыкметы: моцны сверб, асабліва вечарам і ноччу, кароставыя хады ў скуры, дробныя пухірковыя высыпкі на скуры паміж пальцамі, на локцевых суставах, тулаве, ягадзіцах і інш. Бываюць сцёртыя формы К. (адзінкавыя пухіркі не на тыповых месцах, слабы сверб). Лячэнне: серная мазь, суспензіі і інш.
       Ha К. хварэюць свойскія жывёлы. Узбуджальнікі — кароставыя кляшчы 3 родаў: свербуны (жывудь на галаве, шыі, грудзях), наскурнікі (у месцах з доўгімі валасамі), ску ■ раеды (лашкоджваюць канечнасці жывёлы). Хворыя жывёлы трацяць спакой, адчуваюць моцны сверб, знясільваюцца, выпадае поўсць, у цяжкіх выпадках жывёла гіне. Найчасцей К. распаўсюджваецца ў асеннезімовы і вясновы перыяды. На Беларусі К. с.г. жывёлы як эпізаотыя ліквідавана. М.З.Ягоўдзік.
    
    
    Кароставыя кляшчы: 1 — акарус; 2 — самка кляшча саркоптэс у прасвеце хода, прагрызенага ў рагавым слоі скуры, і адкладзенае ёю яйцо.
    
    90          КАРОСТАВЫЯ
    
    КАРбСТАВЫЯ КЛЯШЧЫ (Sarcoptoidea), надсямейства паразітычных членістаногіх з групы акарыдый атр. акарыформных кляшчоў. Каля 200 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Арктыкі і Антарктыкі. Паразітуюць на паверхні і ў верхніх слаях скуры млекакормячых жывёл і чалавека. На Беларусі найб. трапляюцца прадстаўнікі рбдаў Acarus, Psoroptes, Chorioptes.
       Даўж. 0,1—1 мм, самкі болыпыя за самцоў. Цела круглаватае, выпуклае на спіне. 4 пары кароткіх ног з прысоскамі або шчацінкамі. Ротавы апарат грызучага тыпу. Адкладваюць яйцы ці нараджаюць лічынак. Развіццё з поўным ператварэннем. Узбуджальнікі каросты, саркаптозу, кнемідакаптозу, псараптозу, харыяптозу і інш. хвароб. У чалавека каросту выклікае К.к. (Sarcoptes scabiei, або Acarus siro). А.Г.Лабецкая.
    
    КАРОСЦІНКА, рака ў Лельчыцкім рне Гомельскай вобл., левы прыток р. Убарць (бас. р. Прыпяць). Даўж. 33,8 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Дуброва. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. Рэчышча на працягу 21 км да вусця каналізаванае.
    
    КАРОТКАВІЧЫ. вёска ў Жлобінскім рне Гомельскай вобл., на аўгадарозе, што злучае вёску са Жлобінам. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПдЗ ад г. Жлобін, 111 км ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Мормаль. 856 ж., 360 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік спаленым вёскам.
    
    КАРбТКАЕ ЗАМЫКАННЕ злучэнне токаправодных частак эл. ланцуга праз малое (блізкае да нуля) супраціўленне. Парушае работу эл. апарата (устаноўкі), небяспечнае для людзей.
       Бывае 2 і 3фазнае; аднафазнае — на зямлю або корпус (злучэнне праваднікоў эл. устаноўкі з прадметамі, што маюць нулявы патэнцыял); міжвітковае (злучэнне накоратка аднаго або некалькіх віткоў абмоткі эл. anapara ці эл. машыны); перамежнае (пачаргова ўзнікае і знікае, напр., паміж правадамі, якія разгойдваюода). Прычыны К.з. — парушэнне электраізаляцыі правадоў або выпадковае злучэнне неізаляваных праваднікоў паміж сабой ці праз электраправодны матэрыял. Вядзе да рэзкага лавелічэння току, выклікае празмернае награванне правадоў і апаратаў, можа прывесці да пажару ці пашкоджання ал. абсталявання. Каб папярэдзіць небяспечныя наступствы К.з. выкарыстоўваюць токаабмежавальныя рэактары электрычныя, секцыянаванне эл. сеткі, прыстасаванні хуткаіа адключэння ўчастка з К.з. (рэлейную ахову, аўтам. выключальнікі і інш.).
    
    КАРОТКАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ, кінафільм, у якім не больш 4—5 частак (1200—1500 м, 40—50 мін экраннага часу). У першыя гады існавання кінематографа ўсе фільмы былі кароткаметражныя. Паступова К.ф. пачаў развівацца як самаст. форма кінамастацтва. Вылучаюцца дакумент. (хроніка, кінанарысы і інш.), навуковапапулярныя (у т.л. вучэбныя фільмы і фільмылекцыі), мультыплікацыйныя і маст. К.ф.
    
    
    Іх жанравы і тэматычны дыяпазон — ад кінафельетона, кінаказкі і кінанавелы да кінарэкламы і кінаплаката. Асаблівасці драматургічнай пабудовы — дакладнасць задумы, яснасць, лаканізм. Практыкуецца выпуск спец. кінапраграм, якія складаюцца з 3—4 К.ф. Першыя бел. К.ф. зняты ў 1938 («Маска» і «Мянтуз» паводле А.Чэхава; рэж. і сцэнарыст С.Сплашноў). У многіх краінах праводзяцца нац. і міжнар. кінафестывалі К.ф. (Обергаўзен, Мангейм, Лейпцыг — Германія; Кракаў — Польшча; Эдынбург — Вялікабрытанія і інш.). Іх паказы арганізуюцца і ў час кінафестываляў агульнага тыпу. Г.У.Шур.
    
    КАРОТКАНАДКРЬІЛЫЯ, жукі, гл. Стафілініды.
    
    КАРОТКАТЭРМІНбВЫ КРЭДЫТ. від крэдыту, які выдаецца на тэрмін да rofla пераважна на часовае папаўненне абаротных сродкаў прадпрыемства, на заработную плату і інш. мэты. Выдаецца на ўмовах тэрміновасці, зваротнасці, платнасці. Працэнты, выплачаныя за такі крэдыт, могуць адносіцца на сабекошт прадукцыі (выдаткі вытвсці і рэалізацыі), балансавы або чысты прыбытак. Адным з відаў К.к. з’яўляецца і т.зв. анколь (пазыка да запатрабавання), які пагашаецца па першым патрабаванні і выдаецца, як правіла, пад забеспячэнне каштоўнымі паперамі і таварамі. Сутнасць яго ў тым, што банк адкрывае пазычальніку спец. бягучы рахунак пад заклад таварнаматэрыяльных каштоўнасцей або каштоўных папер У межах забяспечанасці крэдыту банк аплачвае ўсе рахункі суб’екга гаспадарання. Пагашэнне крэдыту ажыццяўляецца па першым патрабаванні банка за кошт сродкаў, якія паступаюць на рахунак пазычальніка, або ішіяхам рэалізацыі закладу. У.Р.Залатагораў. КАРбТЕАЯ Ларыса Лявонцьеўна (н. 17.3.1919, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага рна), бел. літ.знавец, педагог. Канд. філал. н. (1963). Скончыла Мінскі пед. інт (1938). Настаўнічала. У 1955—94 выкладала ў БДУ. Даследуе стараж. бел. і рус. лры, іх узаемасувязі і ўзаемаўплывы. Выступае з літ.крытычнымі артыкуламі па сучаснай бел. лры. Складальнік навучальных і метадычных дапаможнікаў, хрэстаматый для студэнтаў і школьнікаў: «Старажытная руская літаратура ў даследаваннях» (1979), «Гісторыя старажытнай рускай літаратуры і літаратуры XVIII ст.» (1982;' абедзве з Л.Гусевай), «Аб мінулым Бацькаўшчыны» (1985), «Руская літаратура XVIII ст.» (1988), «Літаратура Старажытнай Русі і XVIII ст.» (1997) і інш.
    
    КАРЙТКАЯ Таццяна Пятроўна (н. 5.1.1951, в. Анеліна Талачынскага рна Віцебскай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (1997). Скончыла БДУ (1973). 3 1973 у Інце філасофіі і права Нац. АН Беларусі. Даследуе тэарэтыкаметадалагічныя асновы фарміравання і станаўлення традыц. рэліг. філасофіі і філас,рэліг. мадэрнізму ў Расіі і Беларусі ў
    
    
    канцы 19—пач. 20 ст., гісторыю і спецыфіку функцыянавання розных рэліг. плыняў на Беларусі ў сучасны перыяд.
       Тв.: Релнглозная фмлософмя в Белорусснн начала XX в. Мн., 1983; Сгарообрядчество в Беларусн. Мн., 1992 (разам з Е.С.Пракошынай, Г.АЧуднікавай); В понсках новой рацнональностя: Релнг. фллософня в Росснм конца XIX — нач. XX в. Мн_, 1994.
    КАРЙТКІ Уладзімір Георгіевіч (н. 2.1.1956, г.п. Мір Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. літ.знавец. Канд. філал. н. (1984). Скончыў БДУ (1978). Настаўнічаў. 3 1982 у Інце лры АН Беларусі, з 1987 у БДУ (з 1990 нам. дэкана філал. фта). Даследуе шляхі развіцця і стан стараж. бел., укр. і польскай лр 16—17 ст., у т.л. праблемы тагачаснай палемічнай публіцыстыкі, пытанні ўсх.слав. кнігадрукавання, бел.ўкр. літ. сувязі (кн. «Творчы шлях Мялеція Сматрыцкага», 1987). Навук. рэдактар выдання твораў Сімяона Полацкага («Вмршн», 1990), складальнік кн. «Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны» (1991). Адзін з аўтараў падручніка «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (4е выд., 1998). Л.М.Гарэлік. КАРбЎКІН Валянцін Сяргеевіч (н. 10.11.1936, г. Новасібірск, Расія), бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Др мед. н. (1979), праф. (1982). Скончыў Крымскі мед. інт (1960). 3 1969 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў (з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па дыферэнцыяльнай дыягностыцы і лячэнні туберкулёзу і інш. хвароб бронхалёгачнай сістэмы, туберкулёзе лёгкіх і цукровым дыябеце.
       7k: Туберкулёз лёгкнх у больных сахарным даабетом. Мн., 1985; Краткнй справочняк по снмптоматаке болезней сястемы дыханмя. 2 мзд. Мн., 1987. Леченме болезней бронхов н легкмх: Справ. Мн., 1996.
    КАРбЎНІК, памяшканне для ўтрымання кароў і цялушак на фермах буйн. par. жывёлы. Будуюць К. для прывязнога і беспрывязнога ўтрымання, а таксама буйныя спец. жывёлагадоўчыя комплексы для вытвсці малака на прамысл. аснове. У К. прадугледжваюць аптымальны аб’ём памяшкання і неабходны мікраклімат. Для прывязнога і боксавага ўтрымання К. абсталёўваюць стойламі. Пры беспрывязным утрыманні на глыбокім подсціле К. абсталёўваюць секцыямі для сухастойных, навацельных, высакаўдойных кароў і дапаможнымі памяшканнямі (даільнае, малочнае і інш.).
    КАРбЎЧЫНА, вёска ў Дрыбінскім рне Магілёўскай вобл., каля аднайм. вадасховішча. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 24 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 44 км ад Магілёва, 34 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 1022 ж., 388 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
    
    КАРбЎЧЫНА, вадасховішча ў Дрыбінскім рне Магілёўскай вобл., каля в. Кароўчына. Створана на р. Касінка ў 1981. Пл. 0,47 км², даўж. 2,5 км, найб.
    
    КАРПАРАЦЫЯ 91
    
    шыр. 300 м, найб. глыб. 8,6 м, аб’ём вады 1,42 млн. м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 7,6 млн. м³ Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання.
    КАРП, рыба сям. карпавых, культурная форма сазана (Cyprinus сагріо). Расселены ўсюды ў прэсных вадаёмах. Карпаводства ўзнікла ў Стараж. Кітаі. У Еўропе селекцыя вядзецца з часоў Ста
    
    
    раж. Рыма. Зыходная форма свойскага К. — дунайскі К. Сярод парод свойскага К. адрозніваюцца К. лускаваты, люстраны, рамчаты, голы і інш.
      Даўж. да 1 м, маса да 16, зрэдку да 30 кг. Колер спіны звычайна чарнаватазялёны, бакі жоўтыя з зеленаватым адлівам, бруха белаватае. Вочы залацістыя. Спінны плаўнік доўгі. Луска буйная, авальная. Рот з тоўстымі губамі. Нераст вясной. Корміцца планхтонам, бентасам, воднымі раслінамі. Асн. аб’ект сажалкавага і басейнавага рыбаводства.