Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАРОБКІНА Святлана Тарасаўна (н. 28.3.1938, в. Сеніца Мінскага рна), бел. паэтэса. Друкуецца з 1968. У паэт. збках «Колер дабра» (1978), «Арабескі восені зялёнай» (1990), «Вячорніца» (1995) любоў да свайго краю, роднай мовы. Для яе твораў харакгэрны лірызм, рамантычнасць. В.У.Смольская. КАРбВУШКІНА Таццяна Мікалаеўна (н. 20.7.1934, в. Кубыіпка Нялідаўскага рна Цвярской вобл., Расія), бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1977). Скончыла БДУ (1958). 3 1958 у Інце гісторыі Нац. АН Беларусі. Даследуе земляробства на Беларусі ў перыяд ранняга феадалізму, гісторыю насельніцтва 10—13 ст. тэр. Бел. Пабужжа. Асн. працы: «Земляробства на тэрыторыі Беларусі ў X—XIII стст.» (1979), «Археалогія Беларусі: Бібліягр. паказ. (1932—1975)» (1988), «Курганы Беларускага Пабужжа, X—XIII стст.» (1993). Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1967), «Нарысаў па
88 КАРОВІН
археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Беларускай археалогіі» (1987).
КАРбвіН Канстанцін Аляксеевіч (5.12.1861, Масква — 11.9.1939), рускі жывапісец. Прадстаўнік рус. імпрэсіянізму. Брат СЛ.каровіна. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1886), вучыўся ў А.Саўрасава і В.Паленава, у Пецярбургскай AM (1882). Выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1901—18) і Дзярж.
традыцыі дэмакр. рэаліст. мастацгва. Творы пераважна сялянскай тэматыкі, вызначаліся псіхалагізмам і вастрынёй характарыстык вобразаў, адлюстроўвалі сац. працэсы парэформеннай вёскі («Перад пакараннем», 1884; «На людзях», 1893, і інш.). Звяртаўся да тэм жыцця рус. арміі («На манеўрах», 1885; «Кавалерысты ля калодзежа», 1887; «Манеўры Сумскага палка», 1880я г.), вандроўііікаўбагамольцаў (творы 1890х г.). Ілюстраваў творы А.Пушкіна, М.Гогаля і інш. Вучнямі К. былі ВБялыніцкіБіруля, С.Жукоўскі.
Літ:. Суздалев П. С.АКоровнн. Л., 1967.
лах, нафце, бензіне і інш. Найб. пашыраная электрахім. К. ўзніхае пры ўзаемадзеянні металаў з вадкімі электралітамі. Біяхім. К. выклікаюць бактэрыі і інш. мікраарганізмы. Адрозніваюць таксама К.: пад напружаннем, блукальнымі токамі, радыехімічную, кантакгную (пры кантакце двух разнародных металаў), пры кавітацыі, фрэтьшгкарозію (кроххае разбурэнне пры адначасовым уздзеянні знешняга асяроддзя, трэння і цыклічных нагрузак); суцэльную (раўнамерную, нераўнамерную) і мясцовую (плямамі, язвамі, кропкамі, міжкрьпвталітную і інш.). Сзраты ад К. ў развітых краінах складаюць 5—10% ад нац. даходу. Змяншаюць К. ўвядзеннем у металы інгібітараў, легіраваннем, нанясеннем ахоўных пакрыццяў, выкарыстаннем каразійнаўстойлівых матэрыялаў, у т.л. нержавеючых сталей.
К.Каровів. Каля балкона. Іспанкі Леанора і Ампара. 1886.
С.Каровін
На людзях. 1893.
вольных маст. майстэрнях (1918—19). Член аб’яднанняў «Мйр йскусства» і Саюз рус. мастакоў. Творы вылучаюцца свежасцю пленэрнага выканання, пастознасцю фарбавай масы, яркасцю каларыту і святлонасычанасцю, аптымістычнасцю светаўспрымання: «Паўночная ідылія» (1886), «Каля балкона» (1888—89), «Зімой» (1894), «Парыжская кавярня» (1899—1900), партрэты Т.С.Любатовіч (1886—87), Ф.І.Шаляпіна (1911) і інш. Як тэатр. мастак стварыў арыгінальны, сінтэтычны маст. вобраз муз. спектакляў («Садко», «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава, «Канёкгарбунок» Ц.Пуні і інш.). 3 1923 працаваў у Францыі. В Я.Буйвал. КАРбВІН Сяргей Аляксеевіч (19.8.1858, Масква — 26.10.1908), рускі жывапісецжанрыст. Брат К.А Каровіна. Вучыўся ў Маск. вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойдідства (1876—86, у В.Пярова), выкладаў у ім з 1888. Блізкі да перасоўнікаў. У творчасці развіваў
КАРбЗІЯ (ад позналац. corrosio раз'яданне) у геалогіі, 1) разбурэнне горных парод або частковае растварэнне мінералаў у выніку хім. (растваральнага) дзеяння прыродных вод. Вада, у якой звычайна растворана пэўная колькасць двухвокісу вугляроду, асабліва моцна ўздзейнічае на вапнякі і інш. лёгкарастваральныя пароды, што можа выклікаць утварэнне розных форм карставага рэльефу (гл. Карсту 2) Раз’яданне, растварэнне і аплаўленне магмай або постмагматычнымі растворамі раней раскрышталізаваных мінералаў і горных парод.
КАРОЗІЯ ў тэхніцы, 1)К. метал а ў — разбурэнне металаў у выніку хім., эл.хім. і біяхім. ўзаемадзеяння са знешнім асяроддзем (паветрам, вадой і інш.). К. жалсза і яго сплаваў наз. таксама ржаўленнем.
Хім. К. абумоўлена адначасовым працяканнем акісляльных і аднаўляльных рэакцый (гл. Акісленнеаднаўленне). Назіраецца пры ьысокай тры, у паветры, расплаўленых мета
2)К. бетону і жалезабетон у — разбурэнне іх у выніку хім., фізікахім. і біял. ўзаемадзеяння з агрэсіўным знешнім асяроддзем (пры фільтрацыі водных раствораў праз бетон). Яе змяншаюць выбарам устойлівых цэментаў і запаўняльнікаў, выкарыстаннем бстонаў парышанай пічыльнасці, воданепранікальнасці і ўстойлівасці, унясеннем спец. дабавак, нанясеннем лакафарбавых пакрыццяў, абмазкай арматуры ахоўнымі саставамі і інш.
А.І.Гараст. КАРбЛІК Альбіна Сямёнаўна (н. 16.7.1947, с. Малы Істок Сысерцкага рна Екацярынбургскай вобл., Расія), бел. фізік. Др фізматэм. н. (1997). Скончыла БДУ (1971). 3 1971 у Інце прыкладной фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі цвёрдага цела, уласцівасцях элекграпераносу, элехтроннай струкгуры металаў і сгілаваў. Распрацавала тэорыю і мадэлі для разліку ўкладу струкгурных дэфектаў рознай размернасці ў электрасупраціўлен
КАРОСТА 89
не і тэрмаэлекграрухальную сілу металаў, тэорыю тэрмаэл. і п’езатэрмаэл. эфектаў у сплавах.
Тв:. Структурная завнсммость термоэлектрнческнх свойств н неразрушаюіцнй контроль. Мн., 1990 (разам з ААЛухвічам, У.І.Шарапдам).
КАРбЛЬ, манархічны тьпул. Этымалогію назвы К. выводзяць з лац. формы імя Карла Вялікага — Carolus (8—9 ст.); паводле інш. версіі, паходзіць з прагерманскага Karla (стары, старэйшына). Скандынаўскія крыніцы і хроніка Пятра Дусбургскага ўпершыню на землях Беларусі называюць К. (Konung, rex) полацкіх князёў, якія рэальна былі вярх. ўладарамі і ўспрымаліся адпаведна вярх. сюзерэнамі. К. ў Польшчы, пазней і ў Рэчы Паспалітай выбіраліся сеймам. У час каранацыі К. атрымліваў знакі ўлады — залатую карону, скіпетр, яблык (залаты шар з крыжам), каралеўскі меч і пярсцёнак. З’яўляўся найвышэйшым суддзёй, узначальваў войска ў час паходаў, быў кіраўніком знешняй палітыкі. Гл. таксама Каралеўства.
КАРОЛЬ Ігар Міхайлавіч (н. 4.7.1938, ст. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага рна, Мінскай вобл.), бел. вучоныотарыналарынголаг. Др мед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. інт (1961). 3 1981 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па даследаванні вестыбулярнай і слыхавой функцый пры ўздзеянні фіз. фактараў навакольнага асяроддзя, хірург. лячэнні хвароб вуха, горла, носа.
Тел Патологня сердечнососудастой снстемы: (Сб. науч. тр.). Мн., 1984 (у сааўт.); Сам себе докіор: Семейная энцнкл. 2 нзд. Мн., 1994 (у сааўт.).
КАРбЛЬ Рыгор Якаўлевіч (20.10.1922, в. Турок Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. — 7.5.1985), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах. фронце. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Прыбалтыцы, Полыпчы, Германіі; камандзір гарматы, потым агнявога ўзвода. Ст. сяржант К. вызначыўся: 19.1.1944 пры вызвапенні Калінінскай вобл. разлік яго гарматы знішчыў 2 станковыя кулямёты і процітанк. гармату; 17—23.7.1944 у баях за вызваленне Пскоўскай вобл. знішчыў 4 кулямёты і 6 гармат; у крас.—маі 1945 у баях на вуліцах Берліна ўзвод пад яго камандаваннем падавіў агонь 2 мінамётных батарэй, знішчыў бронетранспарцёр, 11 кулямётаў, 2 мінамётныя батарэі, больш за 50 гітлераўцаў. Да 1974 у Сав. арміі, маёр.
КАРбЛЬ Сцяпан Георгіевіч (2.12.1894, в. Дварэц Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл. — 20.1.1975), генераллейтэнант авіяцыі (1944). У арміі з 1915, у Чырв. Армй з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Ваеннапаветр. акадэмію імя Жукоўскага (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1940). У 1933—37 камандзір і камісар авіябрыгады ў Бел. і Кіеўскай ваен. акругах. У Вял. Айч. вайну на Цэнтр., Варонежскім, Сцяп
ным і 1м Укр. франтах: нам. камандзіра, камандзір авіядывізіі знішчальнага авіякорпуса. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Кіева, КорсуньШаўчэнкаўскай аперацыі. У 1947—51 нач. фта Ваен. акадэміі.
КАРблЬ Уладзімір Адамавіч (14.12.1912, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 26.5.1980), бел. архітэктар. Засл. будаўнік Беларусі (1962). Нар. архітэктар СССР (1970). Правадз. чл. AM СССР (1979). Скончыў Усерас. AM у Ленінградзе (1941). У 1955—79 старшыня Дзярж. кта БССР па справах будва, адначасова з 1959 выкладаў У БПІ. Сярод работ у Мінску:
СГ.Кароль.
У.А.Кароль.
праекты планіроўкі і забудовы праспекта Скарыны (б. Ленінскі праспекг) і Кастрычніцкай пл. (б. Цэнтральная; у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1968), будынак Гал. тэлеграфа, Мінскі галоўны пайітамт (абодва ў сааўг.), манумент Перамогі і інш. Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой.
Тв.: Архнтектурный облнк будуіцего Мннска. Мн., 1953; Ммнск: Послевоенный опыг реконструкцнн н развктня. М., 1966 (у сааўт).
КАРбмКА, стаянка ранняга этапу грэнскай культуры (12—10 тыс. г. назад) ва ўрочышчы Каромка каля в. Залаззе Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. Пры даследаванні знойдзены скрабкі, разцы, тронкавыя і асіметрычныя наканечнікі сгрэл, сякеркі з перахватам, пласцінкі з прытупленым краем і інш. Трапляюцца дробныя, старанна апрацаваныя вастрыі, невял. праколкі, разнастайныя камбінаваныя прылады для апрацоўкі косці, рогу, дрэва, скуры і інпі.
КАРбНА (ад лац. corona вянец, вянок), 1) галаўны ўбор з каштоўнымі ўпрыгожаннямі, які з’яўляецца знакам улады манарха; адбітак, малюнак падобнага прадмета на гербах, ордэнах і інш. Урачыстая цырымонія ўскладання К. на манарха, які ўступае на прастол, наз. каранацыя. 2) Светлы арэол вакол Сонца, бачны ў час сонечнага зацьмення. Утвараецца гарачай (1—2 млн. К) разрэджанай высокаіаяізаванай плазмай. Выяўляецца на адлегласцях да некалькіх дзесяткаў радыусаў Сонца і паступова рассейваецца ў міжпланетнай прасторы.
КАРбСАС Іонас Пятровіч (20.3.1912, Вільня — 3.4.1975), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, журналіст. Засл. дз.
культ. Літ. ССР (1962). 3 1930 сакратар Літаўскага бюро ЦК КПЗБ, рэдакгар нелегальных камуніст. выданняў «Вагіkada» («Барыкада»), «Bedievis» («Бязбожнік»), легальнай газ. «Zinios» (Паведамленні»), літ.маст. выданняў. У 1932, 1934—35 зняволены польск. ўладамі ў турму. У 1940—41 рэдактар польскай газ. «Prawda Wileriska» («Віленская праўда»), У 1942—44 у 16й Літ. дывізіі Чырв. Арміі. 3 1944 нам. рэдакгара літоўскай газ. «Tiesa» («Праўда»), з 1955 ran. рэдактар час. «Komunislas» («Камуніст»). 3 1959 старшыня праўлення Саюза журналістаў Літ. ССР і сакратар праўлення Саюза журналістаў СССР. 3 1961 гал. рэдактар час. «Mosklas іг gyvenimas» («Навука і жыццё»), Аўтар успамінаў і прац па гісторыі рэв. руху ў Зах. Беларусі, у тл. «Гавораць камяні Вільнюса» (1963), «Бурныя вёсны» (т. 1—2, 1978—79).