Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Карданны шарнір: 1 — вілка; 2 — апора для цапфы крыжавіны; 3 — накрыўка; 4 — крыжавіна.
КАРДАФАН, плато ў Судане, на 3 ад р. Белы Ніл. Пераважаюць выш. 500— 1000 м, асобныя вяршыні да 1460 м (г. Тэмадынга). Выступ дакембрыйскага крышт. фундамента Афр. платформы з астраўнымі гарамі, што складзены з нубійскіх пясчанікаў. Цокальныя раўніны К. расчлянёныя далінамі часовых вадатокаў (уэдамі). Клімат субэкватарыяльны з летнімі дажджамі. Ападкаў 300— 500 мм за год. Лавдшафты на Пн — апустыненыя саванны, на Пд — умерана вільготныя саванны, травяністыя, з акацыямі, баабабамі, пальмамі.
КАРДАШ (Kardos) Дэзідэр (н. 23.12.1914, г. Надліцы, Славакія), славацкі кампазітар, педагог. Нар. арт. Чэхаславакіі (1975). Вучыўся ва унце і Муз. акадэміі (1933—37) у Браціславе, у 1937—39 у В. Новака ў Празе. У 1939— 51 працаваў на радыё. Дырэктар Славацкай філармоніі (1952—54). Старшыня Саюза славацкіх кампазітараў (1955—63). 3 1963 вйкладаў у Вышэйшай школе прыгожых мастацтваў (з 1968 праф.) у Браціславе. Аўтар кантат, сімфоній, праграмных твораў для аркестра («Славакафонія», 1976), канцэртаў для аркестра (1957), фп. з аркестрам (1969), квінтэта духавых (1977), камернаінстр. ансамбляў. Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1954, 1959, 1979. Дзярж. прэмія Славакіі 1970.
КАРДАШ Іван Браніслававіч (10.1.1919, в. Захарычы Мінскага рна — 1.3.1993), бел. вучоны ў галіне гігіены і санітарыі. Канд. мед. н. (1968), праф. (1976). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыў Свярдлоўскі мед. інт (1942). У 1942—43 нач. сан. службы партыз. брыгады імя М.І. Кутузава, з 1943 старшы дзярж. сан. інспектар Віцебскай вобл. У 1949—74 нам. міністра аховы здароўя Беларусі, у 1970—91 заг. кафедры Бел. інта ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па барацьбе з поліяміэлітам, распрацоўцы
66 КАРДЗЕХІН
праграмы падтрымання эпідэміял. добрага стану па поліяміэліце на Беларусі, па пытаннях сан.эпідэміял. службы, гігіены і арганізацыі аховы здароўя.
Тв.: Санлтарноэпмдемпологнческне аспекты борьбы с туберкулезом в БССР (разам з В.С. Кароўкіным) // Мазерналы III республ. сгезда фтнзнатров. Мн., 1974.
КАРДЗЕХІН Андрэй, разьбяр па дрэве 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маск. Крамля. Ў 1682—83 разам з інш. майстрамібеларусамі рабіў для царскага дома ківоты, крэслы і інш.
КАРДбН (франц. carton, італьян. cartone ад carta папера), 1) разнавіднасць паперы, якая вызначаецца высокай удзельнай масай (больш за 250 г/м²). Бывае адна і мнагаслойны; упаковачны, паліграф., абутковы і інш. 2) У мастацтве — дапаможны буйнафарматны малюнак (часам каляровы), выкананы ў памеры будучага твора (насценнай размалёўкі, мазаікі, вітража, габелена). Выкарыстоўваецца ў дэкар,прыкладным і манум. мастацтве.
КАРДбн (франц. cordon), 1) расцягнутае размяшчэнне войск невял. атрадамі ўздоўж пэўнай лініі або дзярж. граніцы. 2) Пагранічны або загараджальны атрад і месца яго размяшчэння. 3 1835 ніжэйшае звяно (падраздзяленне) рас. пагранічнай аховы. Назва К. захавалася ў франц. і некат. інш. арміях. Часам К. называюцца пасты аховы лесу і запаведнікаў.
КАРДбНСКІ Уільям Ільіч (н. 14.3.1938, г. п. Тамашпаль Вінніцкай вобл., Украіна), бел. фізік. Др тэхн. н. (1985). Скончыў Адэскі інт інжынераў марскога флоту (1961). 3 1968 у Акад. навук. комплексе «Інт цепла і масаабмену імя А.В. Лыкава» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе і фіз. уласцівасцях магнітарэалагічных вадкасцей (МРВ). Распрацаваў тэорыю МРВ і канцэпцыю пабудовы адаптыўных структур на іх аснове (вібраахоўныя, ’элекграакустычныя і робататэхн. прыстасаванні).
Тв.: Магннтореологнческнй эффект м управленме процессамн переноса (разам з С.А Дзямчук) // Успехн механнкн. 1989. Т. 12, № 4.
КАРДбЎСКІ Дзмітрый Мікалаевіч (5.9.1866, г. ПераслаўльЗалескі Яраслаўскай вобл., Расія — 9.2.1943), расійскі мастак, педагог. Засл. дз. маст. РСФСР (1929). Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1892—96, 1900—02) у П. Чысцякова і I. Рэпіна, школе А. Ажбе ў Мюнхене (1896—1900). 3 1907 праф., з 1911 правадз. чл. Пецярбургскай AM. Выкладаў у Пецярбургскай AM (1903— 18), маск. Вышэйшых маст.тэхн. майстэрнях (1920—30) і інш. Майстар кніжнай ілюстрацыі (малюнкі да «Каштанкі» А. Чэхава, 1903; «Гора ад розуму» А. Грыбаедава, 1907—12; «Рускіх жанчын» М. Някрасава, «Рэвізора» М. Го
галя, абедзве 1922; «Пятра I» А.М. Талстога, 1932). Аўтар карцін, акварэлей, малюнкаў, прысвечаных эпосе Пятра I, пушкінскаму часу, дзекабрыстам («На Сенацкай плошчы», 1927, і інш.). Працаваў як тэатр. мастак у маск. Малым тры.
Тв.: Об нскуссгве: Воспоммнання, статьн, пмсьма. М., 1960.
Літ.\ П о д о 6 е д о в a О.Н. Д.Н. Кардовскнй. М„ 1957.
ДзКардоўскі. Ілюстрацыя да «Рэвізора» М.В. Гогаля. 1922.
КАРДбЎСКІ ХАЛІФАТ, мусульманская дзяржава на Пірэнейскім пве ў 929— 1031. Засн. апошнім эмірам Кардоўскага эмірата Абдарахманам III з дынастыі Амеядаў, які значна пашырыў і ўмацаваў тэр. дзяржавы і абвясціў сябе халіфам (929). Сталіца — г. Кордава. Быў цэнтралізаванай дэспатыяй, у якой панавалі арабаберберская і частка мясц. ісламізаванай знаці; аснову эканомікі складала буйное землеўладанне. Найб. росквіту дасягнуў у 2й пал. 10 ст. (развіццё рамёстваў, сельскай гаспадаркі, суднабудавання і знешняга гандлю, рост гарадоў). Меў значныя армію і флот, якія атрымалі шэраг перамог над каралеўствам Леон і інш. хрысц. дзяржавамі на Пн паўвострава. Міжусобныя войны ў пач. 11 ст., што суправаджаліся спусташэннямі і разбурэннем многіх гарадоў, і спыненне ў 1031 дынастыі Амеядаў прывялі да распаду К. х.
КАРДбЎСКІ ЭМІРАТ, мусульманская дзяржава на Пірэнейскім пве ў 756— 929. Сталіца — г. Кордава. Заснавальнік — Абдарахман I, адзіны ўцалелы прадстаўнік скінутай Абасідамі дынастыі араб. халіфаў Амеядаў, уцёк на Пірэнейскі паў, б. ч. якога была падпарадкавана ў ходзе арабскіх заваяванняў, і абвясціў сябе эмірам. К. э. вёў войны з хрысц. дзяржавамі на Пн паўвострава (Астурыйскае і Наварскае каралеўствы і інш.). Прыгнёт з боку мясц. і арабаберберскай знаці выклікаў частыя паўстанні карэнных сялян і гараджан, якія
жорстка падаўляліся. Да пач. 10 ст. цэнтр. ўлада ў К. э. аслабела, яе ўзмацненне адбылося пры Абдарахмане III, які ў 929 абвясціў сябе халіфам і заснаваў Кардоўскі халіфат.
КАРДУЛЕГАСТРЫ, насякомыя, гл. Булавабрухі.
КАРДЎЧЫ (Carducci) Джазуэ (27.7.1835, ВальдыКастэла, Італія — 16.2.1907), італьянскі паэт. Скончыў Пізанскую
вышэйшую школу. 3 1860 праф. Балонскага унта. Друкаваўся з 1850. Ранняя творчасць прасякнута ідэаламі Рысарджымента (зб. «Юнацкія вершы», 1850—60, і інш.). Антырамантык, прыхільнік класіцызму ў яго рэаліст. выявах. У сваіх творах супрацьпастаўляў пасрэднасць тагачаснага жыцця ант. доблесці, усхваляў «свабодную думку», выступаў за ўз’яднанне Італіі, супраць клерыкалізму (паэма «Гімн Сатане», 1863; збкі «Лёгкае і сур’ёзнае», 1861 — 71, «Ямбы і эподы», нап. 1867—79, выд. 1882). Яго паэзія ў маст. плане блізкая паэзіі франц. групы «Парнас» сваёй пластычнасцю, гіст. апісаннем, натуральнасцю пейзажу (збкі «Новыя рыфмы», 1861—87; «Варварскія оды», 1878—89). У пазнейшай творчасці адчуваецца збліжэнне з познім рамантызмам (зб. «Рыфмы і рытмы», 1887—99). Паўплываў на італьян. паэзію канца 19 ст. Аўтар арт. пра Дантэ, Ф. Петрарку, Дж. Бакачыо. Нобелеўская прэмія 1906.
Тв.: Рус. пер. — йзбранные стнхн. М., 1950; Нзбранное. М., 1958. С.В. Логіш.
Кардыерыт.
КАРДЫЕРЫТ (ад імя франц. геолага П.Л.А. Кардзье), мінерал падкласа астраўных сілікатаў, алюмасілікат магнію (Mg, Fe)2Al3[AlSis0i8]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Агрэгаты зярністыя або масіўныя. Колер сіняватапіэ
КАРДЫЛЬЕРЫ 67
ры, фіялетавы, буры, часам бясколерны. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 2,6— 2,8 г/см³. Харакгэрны плеахраізм (дыхрагг). Паходжанне пераважна метамарфічнае, радзей магматычнае. На Беларусі трапляецца сярод гліназёмных гнейсаў жалезаруднай акалаўскай серыі ў асацыяцыі з сіліманітам, біятытам, кварцам, стаўралггам і плагіяклазам. Сыравіна для вырабу керамікі; празрыстыя сінія разнавіднасці — ювелірны матэрыял.
КАРДЫЁІДА (ад кардыя... + грэч. eidos выгляд), плоская алгебраічная лінія, якая апісваецца пункгам М. акружнасці радыуса г, што коціода па акружнасці з тым жа радыусам. К. з’яўляецца канхоідай акружнасці і прыватным выпадкам эпіцыклоіды. Гл. Гіпацыклоіда і эпіцыклоіда.
КАРДЫЛЬЁРАБЕТЫКА (Cordillera Betica), тое, што Андалускія горы.
кардыльёрарэАль (Cordillera Real), горны хрыбет на У Цэнтр. Андаў, у Балівіі і Перу, на У ад воз. Тытыкака. Выш. да 6550 м (г. Анкаума). Складзеных палеазойскіх асадкавых парод, прарваных інтрузіямі. Вельмі расчлянёны рэкамі бас. р. Бені. Характэрны альпійскія формы рэльефу. На Пн і Пд ледавікі. Усх. схілы ўкрыты горнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, зах.— паўпустынныя. У вярхоўі р. ЛаПас размешчана сталіца Балівіі — г. ЛаПас.
КАРДЫЛЬЕРЫ (ісп. Cordilleras літар. горныя ланцугі), найвялікшая горная сістэма Зямлі ўздоўж зах. ускраін Паўн. і Паўд. Амерыкі ад 66° паўн. ш. (Аляска) да 56° паўд. ш. (Вогненная Зямля). Падзяляюцца на 2 часткі: Кардыльеры Паўночнай Амерыкі і К. Паўд. Амерыкі, або Анды. Даўж. больш за 18 тыс. км, шыр. да 1600 км у Паўн. Амерыцы і да 900 км у Паўднёвай. Размешчаны на тэр. Канады, ЗША, Мексікі, Гватэмалы, Гандураса, Сальвадора, Нікарагуа, КостаРыкі, Панамы, Венесуэлы, Калумбіі, Эквадора, Перу, Балівіі, Аргенціны і Чылі. З’яўляюцца водападзелам паміж бас. Атлантычнага і Ціхага акіянаў, а таксама рэзка выражанай кліматычнай мяжой. Па вышыні саступаюць Гімалаям і горным сістэмам Цэнтр. Азіі. Найб. высокія вяршыні К.: у Паўн. Амерыцы — г. МакКінлі (6193 м), Паўд. Амерыцы — г. Аканкагуа (6960 м). Каля 80 дзеючых вулканаў (Катмай, СенМігель, Льяйма і інш.). Высокая тэктанічная акгыўнасць. Пл. зледзянення каля 90 тыс. км².
КАРДЫЛЬЁРЫ ПАЎНбЧНАЙ АМЁРЫКІ, паўночная частка горнай сістэмы Кардыльераў на 3 Паўн. Амерыкі. Выцягнутыя у мерыдыянальным напрамку ўздоўж берагоў Ціхага ак. ад Аляскі да Панамскага перашыйка на тэр. ЗША, Канады і Мексікі. Даўж. больш за 9 тыс. км, шыр. ад 800 км (у Канадзе) да 1600 км (у ЗША). У іх вылучаюцца 3 падоўжныя араграфічныя паясы: зах., унутр. і ўсходні. Заходні, або Ціхаакіянскі, пояс складаецца з ланцуга высокіх горных хрыбтоў. Найб. значныя: Аляскінскі хрыбет (з найвыш. пунктам мацерыка г. МакКінлі — 6193 м), Алеуцкі, Берагавы хрыбет, Каскадныя горы, СьераНевада, Зах. СьераМадрэ, Папярочная Вулканічная Сьера, Паўд. СьераМадрэ. Уздоўж берага цягнецца раздроблены Астраўны хр. (архінелаг Аляксандра, Каралевы Шарлоты астравы, ваў Ванкувер). Усходні, або пояс Скалістых гор, утварылі масіўныя хрыбты: Брукса хрыбет, Рычард