Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
юць з каменнавугальнай гмалы. Сінт. К. атрымліваюць цыклізацыяй дыфеніламінаў. Выкарыстоўваюць у вытвсці
фарбавальнікаў, для сіптэзу Nвінілкарбазолу (манамер у вытвсці тэрма
пластыкаў), некат.
ЗІ нітра і хлорвы
х g творныя як інсек
тыцыды.
КАРБАКСІЛАТНЬІЯ КАЎЧУКІ, карбаксілзмяшчальныя к а ў ч у к і, сінтзтычныя каўчукі, макрамалекулы якіх маюць карбаксільныя групы (—СООН).
Аморфныя, не крышталізуюцца пры расцяжэнні, шчыльн. 930—970 кг/м³ (у залежнасці ад саставу). Атрымліваюць эмульсійнай супапімерызацыяй ізапрэяу ці бутадыену (або яго сумесей са стыролам, аметылстыролам і інш.) з ненасычаігымі карбонавымі ктамі, пераважна метакрылавай кіслатой (1—5%). Здольныя вулканізавацца (зза наяўнасці СООНгруп) аксідамі і гідраксідамі двухвалентяых металаў (напр., цынку, магнію). Гума з К. к. вызначаецца высокімі супраціўленнем разрастанню трэіпчын пры шматразовых выгібах, цепла і зносаўстойлівасцю, устойлівасцю да цеплавога старэння. Выкарыстоўваюць для вырабу шыннага пратэктара, велакамер, нізу гумавага абутку, у якасці заменніка натуральнай скуры (у кампазіцыі з полівінілавым спіртам).
КАРБАКСІЛЬНАЯ ГРЎПА, к а р б а к с і г р у п a , аднаваленгная атамная гоупа, — СС • Складаецца з карбанільнай групы і гідраксільнай групы. Вызначае кіслотныя ўласцівасці карбонавых кіслот.
КАРБАКСІМЕТЫЛЦЭЛЮЛбЗА, просты эфір цэлюлозы і гліколевай кіслаты агульнай формулы [СбН7Ог(ОН)зх (ОСН2СООН)х]п, дзе х = 0,08 — 1,5. Выкарыстоўваюць у асн. натрыевую соль К. (NaK.).
NaK. аморфнае бясколернае рэчыва, мал. м. (30—25)40 , т ра размякчэння 170 °C, шчыльн. 1590 кг/м³ (25 °C). Раствараецца ў вадзе (растворы вязкія празрыстыя), не растварасцца ў арган. растваральніках, мінер. маслах. У прамсці атрымліваюць узаемадзеяннем шчолачнай цэлюлозы з монахлорвоцатнай ктой ці яе натрыевай соллю ў прысутнасці гідраксіду натрыю. Выкарыстоўваюць як загуіпчальнік і стабілізатар іліністых суспензій пры бурэнні нафтавых і газавых свідравін, флотарэагснт пры абагачэнні меднанікелевых і калійных руд, кампанент клеявых кампазіцый для шпалер, для шліхтавання нітак у тэкст. вытвсцях; прадукт, які мае больш за 95% NaK., як загушчальнік зубных паст, касметычных сродкаў і харч. прадуктаў (напр., сокаў, мусаў).
КАРБАМІД, тое, што мачавіна.
КАРБАМІДНЫЯ СМбЛЫ, агульная назва меламінафармальдэгідных і мачавінафармалвдэгідных смол. Гл. ў арт. Амінаальдэгідныя смолы.
КАРБАНАРЫІ (італьян. carbonaro літар. вугалыпчык), члены тайнага аднайм. тва ў Італіі і інш. краінах Еўропы ў 1й пал. 19 ст. З’явіліся ў пач. 19 ст. на Пд Італіі, пасля 1815 і ў інш. італьян. дзяржавах. Змагаліся за нац. вызваленне ад франц., потым аўстр. панавання і ўста
КАРБОНАВЫЯ 63
наўленне канстытуцыйнага ладу. Прадстаўлялі розныя слаі грамадства ад сялян да ліберальных дваран і ніжэйшага духавенства. Запазычылі ў масонаў складаную ісрархічную струкгуру і сістэму абрадаў, мелі сваю сімволіку. Назву «К.» звязвалі з легендай пра сваё паходжанне ад сярэдневяковых вугальшчыкаў, якія ўрачыстым рытуалам выпальвання драўлянага вугалю сімвалізавалі духоўнае ачышчэнне чалавека; падобны абрад яны выконвалі і на тайных сходах членаў тва. К. ўзначальвалі рэвалюцыі 1820—21 у Каралеўстве абедзвюх Сіцылій і П’емонце. Пасля іх паражэння хутка аднавілі дзейнасць як неакарбанарскі рух (існаваў да 1840х г.). Удзельнічалі ў паўстаннях 1831 у абласцях ЭміліяРаманья і Парма. Пад уплывам італьян. К. узнік карбанарскі рух у Францыі, Швейцарыі і на Балканах. Пазней уліліся ў інш. тайныя твы. У 1й трэці 19 ст. словам «К.» часта называлі кожнага рэвалюцыянеразмоўшчыка.
КАРБАНАТЫ, солі і эфіры вугальнай кіслаты Н2СО3.
К. неарганічныя — сярэднія (з аніёнам COj²) і кіслыя (з аніёнам НСО₃) солі (гл. Гідракарбанаты). Сярэднія К. — крышт. рэчывы, тэрмічна няўстойлівыя (акрамя К. шчолачных металаў). Пры награванні раскладаюцца да аксіду металу і дыаксіду вугляроду (напр., CaCOj — СаО + СО₂). У вадзе (акрамя К. шчолачных металаў, амонію і аднавалентнага талію Т1₂СО₃) не раствараюцца. У прыродзе складаюць адну з груп мінералаў, важнейшыя з іх — кальцыт, магнезіт, сідэрыт, смітсаніт і некаг. інш. Выкарыстоўваюць прыродныя К. як каштоўныя метал. руды (налр., К. цынку, жалеза, марганцу, медзі), у будве (вапнях, магнезіт, вітэрыт); сінт. — у асн. натрыю К. (гл. Coda). К. ар г а н і ч н ы я — ацыклічныя і цыклічныя складаныя эфіры. Ацыклічныя К. бясколерныя вадкасці з эфірным пахам (напр., CHjO\
/С = 0 метылэгылкарбанат, і^ С2^5°
107 С). Цыклічныя К. — вадкія ці легкаплаўкія цвёрдыя рэчывы (напр., ОСН₂СН₂ОСО этыленкарбанат, 39 °C). Выкарыстоўваюць як растваральнікі прыродных і сінт. смол; манамеры ў вытвсці сінт. каўчуку, валокпаў, пластмас; зыходныя рэчывы для сінтэзу гліколяў, пластыфікатараў, лек. сродкаў і сродкаў аховы раслін.
КАРБАНІЗАЦЫЯ. 1) павышэнне колькасці вугляроду ў арган. рэчыве за кошт яго раскладвання пад уздзеяннем цяпла, святла, іанізавальнага выпрамянення, ферментаў, мікраарганізмаў. Найб. даследавана тэрмічная К. (абпальванне), нелятучыя прадукгы якой часта называюць коксам. 2) Насычэнне раствору дыаксідам вугляроду СО2. Выкарыстоўваюць у содавай вытвсці, піваварэнні, будве.
КАРБАНІЛЫ МЕТАЛАЎ, хімічныя злучэнні металаў з аксідам вугляроду CO. Найб. даследаваны карбанілы пераходных металаў VI—VIII груп перыяд. сістэмы элементаў.
Адрозніваюць аднаядзерныя з 1 атамам металу [напр., Ni(CO)₄ тэтракарбаніл нікелю] і шмат’ядзерныя з некалькімі атамамі металу ў малекуле [напр., Со₂(СО)₈ октакарбанілдыко
бальт, Fe,(CO)₁₂ додэкарбанілтрыжалеза]. Большасць К. м. — крышт. рэчывы лёгкалятучыя і лёгкаплаўкія [напр^ Со₂(СО)я крышталі аранжавага колору, 51 °C]; Ni(CO)₄ і пентакарбанілы жалеза, рутэнію і осьмію — вадкасці [напр., Fe(COL — жрўтая вадкасць, Son 103 С, шчыльн. 1460 кг/м ]. Раствараюцца ў арган. растваральніках. Пры награванні раскладаюцца на CO і метал. Атрымліваюць узаемадзеяннем CO з металамі (жалеза, нікель, кобальт) ці з іх злучэннямі ў прысугнасці аднаўляльнікаў (напр., вадароду, магнію, рэактываў Грыньяра). Выкарыстоўваюць для атрымання звышчыстых металаў, металаарган. злучэнняў; як каталізатары шматлікіх хім. працэсаў (гідрыравання, полімерызацыі, ізамерызацыі і інш.). Высокатаксічныя; асабліва атругныя Ni(CO)₄ і Fe(CO)₅.
Літ.: Сыркнн В.Г. Карбоннлы металлов. М., 1983.
КАРБАНІЛЬНАЯ ГРЎІІА, двухвалентная атамная група; функцыянальная група альдэгідаў і кетонаў, >С = О. Уваходзіць у састаў карбаксільнай групы. КАРБАПЛАСТЫ, тое, іпто вугляродапласты.
КАРБАРАНЫ, борарганічныя злучэнні агульнай формулы CₙBₘHn+m, дзе п = 1—6, m 3—10. Малекулы К. маюць структуру паліэдраў, у вяршынях якіх размешчаны атамы бору В і вугляроду С, звязаныя шматцэнтравымі сувязямі (гл. Каардынацыйная сувязь). Кожны атам В і С злучаны з атамам вадароду Н.
Лятучыя бясколерныя вадкасці ці цвёрдыя рэчызы. He раствараюцца ў вадзе, раствараюцца ў арган. расгваральніках. Ніжэйшыя К. ( з m = 3 — 5)у паветры павольна акісляюцца, вышэйшыя (т = 10) — устойлівыя і нетаксічныя. Атрымліваюць узаемадзеяннем вытворных ацэтылену з боравадародамі. Выкарысгоўваюць як кампаненты рэактыўнага паліва, сыравіну ў вытвсці тэрмаўстойлівых палімераў.
КАРБАРЎНД, тое, што крэмнію карбід. КАРБАФбС, О, ОдыметылS (1, 2 дыкарбэтаксіэтыл) д ы т ы я ф а с ф а т, хімічны прэпарат для аховы с.г. культур ад шкодных насякомых; кантактавы інсекгыцыд, акарыцыд і нематыцыд. Выкарыстоўваюць канцэнтрат эмульсіі для апрысквання збожжавых, цукр. буракоў, лёну, гародніны, яблынь, груш і інш. Сярэднетаксічны для чалавека і жывёл: ГДК 0,5 мг/м³, у вадзе — 0,05 мг/л.
КАРБАЦЫКЛІЧНЫЯ ЗЛУЧЙННІ (ад карба... + грэч. kyklos кольца), клас арган. рэчываў, малекулы якіх маюць адзін або некалькі цыклаў (кольцаў) з трох і болей атамаў вугляроду. Падзяляюць на аліцыклічныя злучэнні і араматычныя злучэнні (бензол і поліцыклічныя злучэнні, пабудаваныя з кандэнсаваных бензольных кольцаў).
Першым К. з. з вызначанай структурай быў бенэол, для якога ням. хімік Ф. Кекуле прапанаваў у 1865 цыклічную шасцічленную структурную форму. У 1882—85 сталі вадомыя 3, 4, і 5членныя карбацыклы. У 1920—34 Л. Ружычка сінтэзаваў аліцыклічныя кетоны, цыклы якіх мелі ад 8 да 34 атамаў вугляроду. Магчымы сінтэз карбацыклаў з неабмежаванай колькасцю атамаў.
Я.Г. Міляшкевіч.
КАРБІДЫ (ад карба... + грэч. eidos від, выгляд), злучэнні вугляроду з металамі, а таксама крэмніем і борам.
Паводле тьшу хім. сувязі падзяляюць на іонныя (К. шчолачных і шчолачназямельных металаў, рэдаазямельных элементаў, актьшоідаў і алюмінію), кавалентныя (К. бору і крэмнію карбід) і металападобныя (К. пераходных металаў IV — VII груп перыяд. сістэмы элементаў, а таксама жалеза, кобальту, нікелю). Пры пакаёвай тры крохкія цвёрдыя рэчывы. Іонныя К. раскладаюцца вадой з вылучэннем метану, ацэтылену ці сумесі вуглевадародаў (гл. Кальцыю карбід). Кавалентныя і металападобныя К. тугаплаўкія, гарачаўстойлівыя, хімічна інертныя, маюць высокую цвёрдасць, н?йб — У К. бору (гл. Бору злучэнніу крэмнію і берылію. Атрымліваюць узаемадзеяннем элементаў ці аксідаў металаў з вугляродам у вакууме або інертным асяроддзі пры высокіх трах; металатэрмічным спосабам — аднаўленнем аксідаў металаў магніем, кальцыем ці алюмініем у прысутнасці вугляроду. Выкарыстоўваюць для атрьгмання цвёрдых сплаваў (К. вальфраму WC, тытану ТіС, танталу ТаС і інш.), гарачаўстойлівых і гарачатрывалых кампазіцыйных матэрыялаў, як аднаўляльнікі і каталізатары ў хім. працэсах. Гл. таксама Жалезавугляродзістыя сплавы.
КАРБІЛАМІНЫ, тое, што ізацыяніды. КАРБІН, адна з крышт. мадыфікацый вугляроду з ланцужковай будовай малекул. Паўправаднік nтыпу (шырыня забароненай зоны 0,64 эВ). У прыродзе мінерал чааіт (белыя прожылкі і ўкрапіны ў графіце). Штучны атрымліваюць акісляльнай дэгідраполікандэнсадыяй ацэтылену, уздзеяннем лазернага выпрамянення на графіт, у нізкатэмпературнай плазме з вуглевадародаў ці чатыроххлорыстага вугляроду.
КАРБбЛАВАЯ КІСЛАТА, тое, што фенол.
КАРБОН [ад лац. carbo (caibonis) вугаль], тое, пгго каменнавугальная сістэма (перыяд). Тэрмін уведзены англ. геолагамі У. Конібірам і У. Філіпсам v 1822.