Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Літ. тв.: Нзбр. сгатьн. М.; Л., 1965.
Літ:. В.Г. Каратыгня: Жнзнь, деятельность: Статьн н матерналы. Вып. 1. Л., 1927.
В.АКаратыгін.
В.АКаратынскі.
КАРАТЫНСКІ Вінцэсь Аляксандравіч (15.8.1831, в. Селішча Карэліцкага рна Гродзенскай вобл. — 7.2.1891), бел. і польскі паэт, публіцыст. Працаваў хатнім настаўнікам на Навагрудчыне, з 1850 сакратар У. Сыракомлі. У 1862 падарожнічаў па Беларусі з М. Лясковым. 3 1866 у Варшаве. Літ. дзейнасць пачаў у 1856. Супрацоўнічаў у віленскіх і варшаўскіх перыяд. выданнях, друкаваў у іх артыкулы пра Беларусь. На польск. мове выдаў паэт. зб. «Чым хата багата, тым рада» (1857), паэму «Таміла» (1858). У 1858 да прыезду ў Вільню Аляксандра II напісаў бел. верш «Уставайма, братцы, да дзела, да дзела» — напамінанне пра існаванне бел. мовы. Падтрымаў дзейнасць А. ВярыгіДарэўскага на ніве адраджэння бел. культуры (вершаванае прысвячзнне «Далібогто, Арцім...»). На бел. мове напісаў элегію «Тута на чужой старане» (1864). Напярэдадні паўстання 1863—64 прычыніўся да стварэння антыцарскіх вершаваных твораў «Гутарка старога дзеда» і *Гутарка двух суседаў». Аўтар гіст, краязнаўчых нарысаў, артыкулаў пра А. Міцкевіча, I. Дамейку, С. Рысінскага, К. і Я. Тышкевічаў, Р. Зянькевіча. Для
«Усеаіульнай энцыклапедыі» С. Аргельбранда (т. 1—28, 1859—68) напісаў артыкулы пра бел. гарады Віцебск, Валожын, Слуцк, Стбўбцы і інш. Дэмакр погляды выявіліся ў паэт. творчасці пра жыццё бел. вёскі дарэформеннага перыяду. Гуманіст. пафас, асаблівасці паэтыкі К. паўплывалі на станаўленне новай бел. лры. Пераклаў на польск. мову творы П. Беранжэ, А. Пушкіна, М. Лермантава, Л. Талстога, Г. Гейнэ. Выдаў збор твораў Сыракомлі (т. 1—10, 1872). На бел. мову польск. творы К. пераклалі Р. Баравікова, Р. Барадулін, П. Бітэль, У. Мархель, Г. Тумаш.
Тв.: Творы. 2 выд. Мн., 1994.
Літ.: Мальдзіс А Вінцэсь Каратынскі // Малвдзіс А Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969; Мархель У. «Чым хата багата...» // Мархель У. К.рыніцы памяці. Мн., 1990.
У.І. Мархель.
КАРАТЫШКАЎСКАЕ РАДбвіШЧА ПЯСКбЎ, у Дрыбінскім рне Магілёўскай вобл., каля в. Каратышкі. Пластападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення Пяскі жаўтаваташэрыя, месцамі бураватыя, абжалезненыя, пераважна дробназярністыя, палевашпатавакварцавыя, участкамі жвірыстыя і гліністыя. Разведаныя запасы 5,66 млн. м³, перспекгыўныя — 17,1 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 11,8 — 17,4 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2 — 4,5 м. Пяскі прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным будве.
А.П. Шчураў.
КАРАТ& (яп., літар. пустая рука), японская сістэма самаабароны без зброі; адзін з відаў спарт. адзінаборстваў. Mae глыбокія гіст., кулы. і філас. вьггокі. Першыя звесткі пра К. датуюцца 720. Асн. сістэмы К. — вадару, годзюру, шотакан, шытару.
У аснове спарт. К. — удары рукой або нагой па найб. слабых і балявых месцах чалавечага цела. У спаборніцгвах па бескантактавым К. сапернікі толькі абазначаюць правядзенне пэўных прыёмаў, не даводзячы іх да канца. Існуюць практыкаванні на спарынгу — кумітэ і вольныя практыкаванні — KaTa, якія імітуюць паядынак. Сучасныя правілы спаборніцтваў сфармуляваны ў 1948. Спартсмены выступаюць у традыц. фсрме дзюдаістаў на татамі (гл. Дзюдо). У 1968 заснавана міжнар. федэрацыя. У 1978 — федэрацыя К. СССР. Першы чэмпіянат Еўропы праведзены ў 1966 (Вена), періпы чэмпіянат свету — у 1968 (Вашынгтон).
На Беларусі федэрацыя К. заснавана ў 1980; першы чэмпіянат праведзены ў 1978. Чэмпіёны СССР і прызёры міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў: А. Вількін, П. Калінін, Я. Краіііўны, Л. Лушчык, В. Ляцецкі, В. Сідарэнка і інш.; першыя трэнеры: А. Кажамякін, А. Кірыенка.
КАРАТЭПЁ, узгорак каля г. Кадырлі (Турцыя), дзе былі адкрыты руіны горада 9—7 ст. да н. э. У выніку раскопак, якія вяліся з 1947, выяўлены 2 брамы і часткова палац. Брамы ўпрыгожаны каменнымі рэльефамі з выявамі розных сцэн: рытуальных, палявання, марской бітвы, музйкаў і інш. Рэльефы харак
тэряы для навахецкага мастацтва. Знойдзены іерагліфічны надпіс (8 ст. да н. э.) на хецкай і ханаанскай мовах, якія дазваляюць меркаваць, што К.Т. ўваходзіў у склад дзяржавы данунітаў, якая ў пач. 1га тыс. да н. з. падначаліла хецкія пасяленні на ПдУ М. Азіі.
КАРАЎ Дзмітрый Уладзіміравіч (н. 25.12.1949, г. Уфа, Башкортастан), бел. гісторык. Др гіст. н. (1996), праф. (1997). Скончыў Маскоўскі гісторыкаархіўны інт (1973). У 1973—79 у Інце гісторыі, археалогіі і этнаграфіі народаў Д. Усходу Далёкаўсх. навук. цэнтра АН СССР, у Далёкаўсх. унце (Уладзівасток). 3 1979 у Гродзенскім унце. Даследуе гістарыяграфію і крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, гісторыю культуры Беларусі 16—20 ст. Рэд.складальнік гіст.культуралагічнай серыі «Наш радавод» (кн. 1—7, 1990—96).
Тв.: У нстоков белорусской нацнональной нсторкографнм. Кояец XVIII—50е гг. XIX в. // Наш радавод. Гродна, 1990. Кн. 2; Белорусская нсторнографня в эпоху капмталнзма (1861—1917 гг.) // Там жа. 1991. Кн. 3, ч.І.
КАРАЎ Францішак (10.12.1731, Аршанскі рн Віцебскай вобл. — 30.7.1802), бел. архітэкгар, прадстаўнік архітэкгуры барока; педагог. Праф. архітэкгуры. У 1754 уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Оршы і Пінска, архітэктуры — у Полацку ў Г. Лянкевіча. 3 1769 выкладаў філасофію і матэматыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме (у 1772—74 заг. кафедры архітэкгуры, з 1786 рэктар). У 1779— 86 рэктар езуіцкага калегіума ў Оршы. Кіраваў будвам езуіцкага касцёла ў Полацку.
КАРАХАНІДАЎ ДЗЯРЖАВА, дзяржава ва Усх. Туркменістане, Сямірэччы, Паўд. Прыцяньшанні, міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і (цяпер тэр. Кыргызстана, Таджыкістана, часткова Узбекістана, Казахстана і Кігая) у 10 ст. — 1212. Сталіцы: гарады Кашгар, Баласагун і Узген. Утворана цюрк. плямёнамі (у сярэдзіне 10 ст. прынялі іслам) карлукаў, чыгіляў, ягма і інш. (ад ягма паходзіла правячая дынастыя Караханідаў, якую заснаваў Абдулкарым Сатук Карахан). Канчаткова склалася ў канцы 10 ст., калі правіцелі (бограханы) Харун і яго пераемнік Наср I знішчылі Саманідаў дзяржаву і авалодалі Маееранахрам з гарадамі Бухара і Самарканд. Падзялялася на ўдзелы на чале з ілекханамі з роду Караханідаў. Гал. формай землеўладання была ікта. У канцы 11 — пач. 12 ст. трапіла ў залежнасць ад Сельджукскай дзяржавы, з 1130—40х г. пад вяр.х. уладай Каракітаяў дзяржавы. У 1212 рэшткі К. дз. ліквідаваны харэзмскім шахам Мухамедам, які забіў апошняга карахакідскага правіцеля КлычАрслана ібн Клыча.
КАРАЦІНбіДЫ, пігменты жоўтага, аранжавага ці чырв. колеру, якія сінтэзуюцца бактэрыямі, ірыбамі і вышэй
60 КАРАЦІНЫ
шымі раслінамі; поліненасычаныя вуглевадароды тэрпенавага раду. Да іх належаць караціны, ксантафілы і інш. У клетках мікраарганізмаў і раслін прымаюць удзел у фотаперыядычных рэакцыях, пераносе кіслароду, абумоўліваюць афарбоўку пладоў, восеньскага лісця, калоній некат. мікраарганізмаў. У арганізм жывёлы і чалавека К. трапляюць з ежай, маюць вял. значэнне ў сінтэзе вітаміну А. Ужываюцца ў медыцыне, харч. прамсці, жывёлагадоўлі.
КАРАЦІНЫ, пігменты аранжаважоўгага колеру з групы караціноідаў. Належаць да ізапрэноідных вуглевадародаў, якія маюць 40 атамаў вугляроду. Да асн. ізамераў належаць a, Р , у К; сінтэзуюцца ў раслінным арганізме, удзельнічаюць у фотасінтэзе, дыханні, росце Багатыя К. зялёнае лісце (асабліва шпінату), морква, шыпшына, парэчкі, памідоры, абрыкосы і інш. Найб. біял значэнне мае р К.: з яго малекулы ў арганізме жывёл і чалавека ўтвараюцца 2 малекулы вітаміну А. Некат. млекакормячыя здольны выбіральна назапашваць р К. ў тлустай клятчатцы, малацэ, жоўтых целах яечнікаў. У прамсці К. атрымліваюць з расліннай сыравіны, хім. і мікрабіял. сінтэзам. Прэпараты выкарыстоўваюць пры авітамінозах.
КАРАЦЫ (Corazzi) Антоніо (16.12.1792, г. Ліворна, Італія — 26.4.1877), польскі архітэктар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў AM у Фларэнцыі (1810—16). Працаваў у Польшчы (1818—47), пераважна ў Варшаве. Аўгар планіроўкі плошчаў Тэатральнай і Банкаўскай, манум. грамадскіх будынкаў, якія ў многім вызначылі аблічча цэнтра польскай сталіцы: палац Сташыца (1820—23, цяпер АН), Вял. тр (1825—32), Польскі банк (1828—30) і інш. Сярод інш. работ: сабор у Любліне (1821; перабудова касцёла езуітаў канца 16 ст.), гімназія ў Плоцку (1843).
КАРАЧАЕВАЧЭРКЕСІЯ, К a р а ч а е ваЧэркеская Рэспубліка, у складзе Рас. Федэрацыі. Пл. 14,1 тыс. км². Нас. 434 тыс. чал. (1997), гарадскога 46%. Сярэдняя шчыльнасць 31 чал.
на 1 км². Жывуць карачаеўцы (31,2%), чэркесы (9,7%), рускія (42,4%), абазіны (6,6%), нагайцы (3,1%) і інш. Сталіца — г. Чэркеск. Гарады: Карачаеўск, УсцьДжэгута, Тэберда.
Прырода. Размешчана на Паўн. Каўказе. Больш за ²/з тэрыторыі'займаюць горы і перадгор’і. На Пн вузкая паласа ўзгорыстых раўнін, над якой уздымаюцца куэставыя грады — Сычовы горы, хрыбты Пашавы і Скалісты. На Пд — хрыбты Галоўны, або Водападзельны, з вяршынямі Пшыш (3790 м), ДамбайУльген (4046 м), Гвандра (3983 м) і Бакавы з найвыш. г. Эльбрус (5642 м, на мяжы з КабардзінаБалкарыяй). Гал. перавалы — Клухорскі і Марухскі. Карысныя выкапні: меднакалчаданавыя і поліметалічныя руды, каменны вугаль, граніт, мармур, гіпс. Мінер. крыніцы. Сярэдняя тра студз. ад 5 °C у перадгор’ях да 10 °C у гарах, ліп. адпаведна 21 °C і 8 °C. Ападкаў 550—2500 мм за год. На вяршынях і грэбені Галоўнага, або Водападзельнага, хрыбта — сучаснае зледзяненне. Гал. рака — Кубань з прытокамі Тэберда, Вял. і Малы Зеленчукі, Уруп, Вял. Лаба, багатыя гідраэнергіяй. Кубанскае вадасховішча. Глебы на Пн чарназёмныя, з вышынёй пераходзяць у горналясныя бурыя і горналугавыя. Расліннасць стэпавая і лесастэпавая, у гарах— шыракалістыя (бук, граб, дуб) і хваёвыя (хвоя, елка, піхта) лясы, субальпійскія і альпійскія лугі. На тэр. К.Ч. — Тэбер
АКарацы Палац
Сгашыца ў Варшаве. 1820—23.
дзінскі запаведнік і ч. Каўказскага запаведніка.
Гісторыя. Продкі карачаеўцаў і чэркесаў жылі на тэр. К.Ч. са стараж. часоў. У 5—13 ст. адбывалася разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу і зараджэнне феад. адносін. Да 10 ст. сфарміравалася адыгейскачэркеская народнасць, у 13—14 ст. — карачаеўская народнасць. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам. У 10 ст. тэр. К.Ч. ўваходзіла ў раннефеад. дзяржаву Аланія, якая падтрымлівала паліт. і эканам. сувязі з Візантыяй, хазарамі, грузінамі. У 14—16 ст. на тэр. К.Ч. з Абхазіі перасяліліся абазіны, у 17 ст. з Прыазоўя і Паволжа — нагайцы. У 15—18 ст. на зёмлі К.Ч. ўчынялі набегі крымскія татары і туркі. У 1552, 1555 і 1557 прадстаўнікі К.Ч. накіроўвалі пасольствы ў Маскву для заключэння паліт. саюзу з Расіяй. У 1790 армія пры ўдзеле атрадаў горцаў разбіла ў раёне сучаснага Чэркеска тур. корпус Баталпашы. У 1й пал. 19 ст. тэр. К.Ч. далучана да Расійскай імперыі. У 1858—61 тут заснаваны казацкія станіцы, якія разам з ауламі Карачая і Чэркесіі ўключаны ў Баталпашынскі пав., пазней — аддзел Кубанскай вобл. У 1868 тут скасавана прыгоннае права. Пазней створаны шахты і руднікі, невял. прадпрыемствы харч. прамсці. Вясной 1920 у К.Ч. ўстаноўлена сав. ўлада. 12.1.1922 утворана КарачаеваЧэркеская аўг. вобласць. У 1926 К.Ч. падзелена на Карачаеўскую аўт. вобласць і Чэркескую нац. акругу, у 1928 ператвораную ў аўт. вобласць. Да 1934 у Чэркесіі і да 1938 у Карачаі праведзена калектывізацыя сельскай гаспадаркі. У Вял. Айч. вайну Чэркеская і Карачаеўская вобласці акупіраваны ням.фаш. войскамі (жн. 1942 — студз. 1943). У канцы 1943 Карачаеўская аўт. вобласць скасавана, a карачаеўцы, абвінавачаныя ў супрацоўніцтве з фашыстамі, дэпартаваны ў Цэнтр. Азію (пераважна ў Казахстан). Пасля іх рэабілітацыі ў 1957 створана КарачаеваЧэркеская аўт. вобласць. 3 1991 рэспубліка. У 1992 падпісаны новы федэратыўны дагавор з Рас. Федэрацыяй.