• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАРАНЦІН (ад італьян. quaranta giomi сорак дзён), комплекс адм. і медыкасан. мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю эпідэмічнага ачага, з мэтай папярэдзіць пашырэнне і ліквідаваць інфекцыйныя хваробы ў ім. Уведзены ў Італіі ў 14 ст., калі судны, што прыбывалі з мясцовасці, небяспечнай на чуму, трымалі на рэйдзе 40 дзён (адсюль назва). Пазней К. пачалі выкарыстоўваць для барацьбы з каранціннымі хваробамі.
       Каранцінныя адм.сан. мерапрыемствы: забарона прыезду і выезду за межы дзяржавы,
    
    прыёму пасылак, закрыццё дзярж. граніц і інш.; мед.сан.’ агляд пасажыраў і экіпажаў, ізаляцыя падазроных на хваробу і хворых, абсервацыя асоб, якія былі ў кантакце з хворымі, лрышчэпкі. Пры ўзнікненні асабліва небяспечных інфекц. хвароб на К. пераводзяцца асобныя парты, чыг. станцыі, нас. пункты. У штодзённай практыцы сан. органы ўводзяць К. і пры інш. інфекц. хваробах (не каранцінных) у дзіцячых установах, бальніцах. Працягласць К. не меншая, чым макс. інкубацыйны пе.рыяд хваробы.
      Ветэрынарны К. — сістэма абмежавальных мерапрыемстваў, каб папярэдзіць занясенне і пашырэнне інфекц. хвароб жывёлы. Бывае прафілакт. і пры выяўленні інфекц. хваробы. Устанаўліваецца пры сібірскай язве, сапе, яшчуры, шаленстве, чуме і інш. На Беларусі першае каранціннае адазяленне арганізавана ў Магілёве ў 1825. Адзіныя каранцінныя мерапрыемствы зацверджаны Вет. статутам БССР (1924). К. р а с л і н — сістэма дзярж. мерапрыемстваў па ахове тэрыторыі ад нранікнення з інш. дзяржаў небяспечных шкоднікаў, узбуджальнікаў хвароб і шкоднага пустазелля, па ліквідацыі ачагоў заражэння. Гл. Сані/парная ахова, Санітарная ахова граніц. Э.А. Вальчук. КАРАНЦІННЫЯ ХВАРбБЫ, к а н венцыйныя хваробы (ад лац. conventio дагавор, пагадненне), інфекцыйныя хваробы, што характарызуюцца вял. заразлівасцю і высокай смяротнасцю і ў адносіках да якіх выкарыстоўваюцца дзеянні Міжнар каранціну ці міжнар. сан. канвенцый. Да К. х. адносяцца: воспа натуральная, жоўтая ліхаманка, халера, чума (да 1979). Гл. таксама Санітарная ахова, Санітарная ахова граніц.
    КАРАНЯЁД БУРАКбЎ, хвароба праросткаў і ўсходаў буракоў, якая выклі
    
    
    Да арт. Караняед буракоў: 1 — узбуджальнік хваробы ў культуры; 2 — здаровая расліна;
    3 — пашкоджаны праростак, 4 — пашкоджаная расліна (перацяжка).
    
    КАРАСЁЎ
    
    55
    
    каецца пераважна паразітычнымі грыбамі, Яго ўзбуджальнікі — грыбы з родаў Pythium, Aphanomyces, Phoma, Rhizoctonia, розныя віды Fusarium, a таксама бактэрыі. Пашкоджваюць цукр., кармавыя і сталовыя сарты, зрэджваюць усходы, змяншаюць ураджайнасць на 10—40%. Хвароба праяўляецца завяданнем і пажаўценнем раслін у фазе семядолей і 1й пары лісцікаў; на карэньчыках маладых праросткаў паяўляюцца бурыя плямы, падоўжаныя палосы, на падсемядольным калене — кальцавая перацяжка загнілых і пачарнелых тканак. Пры інтэнсіўным развіцці хваробы корань гніе і расліна гіне. Інфекцыя захоўваецца на раслінных рэштках у глебе, на каляплодніках насення.
    
    КАРАНЯНОЖКІ (Rhizopoda), прасцейшыя жывёлы падтыпу саркодавых. 3 атр. (амё'бы, ракавінныя амёбы і фарамініферы), больш за 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды ў марскіх і прэсных вадаёмах і глебе. На Беларусі каля 40 відаў.
       Памеры ад некалькіх мікраметраў да 3 см. Цела складаецца з паверхневага іамагеннага слоя — эктаплазмы і ўнутр. зярністага — эндаплазмы з ядром, вакуолямі і інш. ўключэннямі. Некат. К. маюць унутр. шкілет або ракавіну. Перамяшчаюцца і захопліваюць ежу з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподый). Размнажэнне бясполае і палавое. Кормяхша бакгэрыямі, прасцейшымі і водарасцямі Ёсць ііаразіты, узбуджальнікі інвазійных хвароб жывёл і чалавека.
    
    
    КАРАНЯПЛОД, моцны, сакавіты падземны орган некат. культ. двух, радзей аднагадовых, травяністых раслін. Найб. вядомыя бручка, буракі, морква, пастарнак, пятрушка, радыска, рэдзька, рэпа, сельдэрэй, турнэпс. Утварыліся ў выніку відазмянення гал. кораня і часткова сцябла. У К. адрозніваюць галоўку (верхняя надземная сцябловая ч. з разеткай лісця), шыйку (сярэдняя патоўшчаная ч. без лісця і бакавых каранёў, утвораная ў выніку разрастання падсемядольнага калена), уласна корань (ніжняя ч. з бакавымі каранямі). Караняплодныя расліны багатыя цукрамі, солямі, вітамінамі, карацінам, выкарыстоўваюцца як агародніна, сакаўны корм і тэхн. сыравіна.
    
    КАРАНЯПЛбДНЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, якія вырошчваюць дзеля сакаўных каранёў — караняплодаў. Найчасцей гэта двухгадовыя расліны з сям. крыжакветных (рэпа, бручка, рэдзька, турнэпс), парасонавых (морква, пятрушка, пастарнак, сельдэрэй), складанакветных (цыкорыя), радзей аднагадовыя (радыска) і шматгадовыя (катран) з сям. крыжакветных. Радзіма многіх К. р. — Міжземнамор’е. Утварыліся пераважна ва ўмовах культ. вырошчвання раслін у выніку назапашвання ў парэнхіме кораня вял. колькасці пажыўных рэчываў. У залежнасці ад мэт культывавання падзяляюцца на сталовыя (буракі, морква, пятрушка, рэдзька, рэпа, сельдэрэй), кармавыя (кармавыя буракі, бручка, турнэпс) і тэхн. (цукр. буракі, цыкорыя).
    
    
    Караняножкі: 1 — дыфлюгія грушападобная; 2 — арцэла звычайная; 3 — амадыскус; 4 — гаплафрагмоід.
    
    Карапузікі: 1 — аднаколерны; 2 — чатырохплямісты.
    
    КАРАПЎЗІКІ (Histeridae), сямейства насякомых атр. жукоў. Каля 3500 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. На Беларусі 20 родаў, 61 від. Жывуць у мярцвячыне, гнаі, пад карой і ў драўніне, у гнёздах птушак і норах звяроў або мурашніках, трапляюцца ў памяшканнях.
       Даўж. да 20 мм. Цела цвёрдае, пукатае, Афарбоўха чорная, бурая, часта з метал. бляскам. Ногі капальныя. Драпежнікі, кормяцца лічынкамі насякомых, кляшчамі.
    С.Л.Максімава.
    КАРАПУНА (Coropuna), патухлы вулкан у Зах. Кардыльеры Андаў, на ПдЗ Перу. К. адна з найвышэйшых вяршынь Паўд. Амерыкі (6425 м). У рэльефе вылучаюцца некалькі конусаў і купалоў. Утвораны андэзітавымі лавамі. Пустынная расліннасць. Вышэй за 5800 м — шматгадовыя снягі. Знаходзіцца ў стадыі сальфатары.
    КАРАРА (Carrara), горад у Цэнтр. Італіі, у вобласці Таскана, за 6 км ад берага Лігурыйскага м. 68 тыс. ж. (1987). Са старажытнасці вядсмы кар’ерамі белага (Карарскага) мармуру; каля палавіны занятых у прамсці працуюць на яго здабычы і апрацоўцы. Прадпрыемствы хім. і металаапр. прамсці. Вытвсць машын для апрацоўкі мармуру. Школа маст. апрацоўкі мармуру. Акадэмія прыгожых мастацтваў (з 1769). Арх. іюмнікі 12—14 ст. Музей.
    КАРАСЁНКА Уладзімір Аляксеевіч (н. 20.7.1926, с. ДобраІванаўка Барысаўскага рна Белгародскай вобл., Расія),
    
    бел. вучоны ў галіне элеісгрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Канд. тэхн. н. (1960), праф. (1988). Скончыў Харкаўскі інт механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1954). 3 1960 у Бел. агр. тэхн. унце. Навук. працы па выкарыстанні электратэхналогіі ў с.г. вытвсці і аўтаматызацыі с.г. агрэгатаў. Распрацаваў электратэхнал. метады апрацоўкі кармоў.
        Тв.: Электрооборудованне н автоматнзацня сельскохозяйственных агрегатов н установок. М., 1988 (у сааўг.); Элекгротехнологня. М., 1992 (у сааўт.). Л.В. Бароўка. КАРАСЁЎ Барыс Васілевіч (н. 2.3.1925, с. Ракша Маршанскага рна Тамбоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне гідраўлікі. Канд. тэхн. н. (1956), праф. (1985). Скончыў Харкаўскі політэхн. інт (1952). У 1956—68 у Бел. інце мехакізацыі сельскай гаспадаркі. 3 1968 у Брэсцкім політэхн. інце. Навук. працы па гідраўліцы, с.г. водазабеспячэнні і каналізацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
        Тв.: Основы гндравлнкн, гндравлнческне машнны н сельскохозяйственное водоснабженне. Мн., 1965 (разам з В.І. Дзячовым); Насосяые н воздуходувные станцян. Мн., 1990.
    КАРАСЁЎ Віктар Аляксандравіч (26.3.1918, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 12.3.1991), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1935. Скончыў Арджанікідзеўскае пагранвучылііпча (1939), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). 3 1941 камандзір знішчальнага батальёна ў Маскоўскай вобл., спец. партыз. атрада ў Калужскай вобл. 3 лют. 1943 камандзір спец. пар
    
    
    В.АКарасёў.
    
    тыз. атрада «Алімп» НКДБ, які праводзіў разведвальнадыверсійную работу ў Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абл., на Украіне, у Полыпчы, Чэхаславакіі, Венгрыі.
    
    КАРАСЁЎ Іван Васілевіч (11.9.1910, с. Новы Ропск Клімаўскаі’а рна Бранскай вобл., Расія — 22.1.1983), бел. жывапісецпейзажыст. Скончыў Інт жывапісу, скулыггуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1933). Працаваў мастаком у трах Беларусі і Расіі (1936—47). Творы вылучаюцца тонкім адчуваннем хараства бел. прыроды, вобразнай выразнасцю, напоўненасцю філас. роздумам: «Маладая зеляніна» (1957), «Восень» (1961), «Маладое жыта» (1964),
    
    
    56
    
    КАРАСЁЎ
    
    «Край беларускі» (1969), «Сакавіцкі вечар у вёсцы (1973), «Зжатае поле» (1975), «Веснавы дзень» (1978), «Бярэзіна» (1969—78) і інш. Стварыў серыю пейзажаў купалаўскіх мясцін (1967— 73). Творчай манеры ўласціва пленэрнасць, абагульненасць і лаканічнасць форм, мяккасць каларыту. Л.Ф. Салавей.
    
    
    КАРАСЁЎ Іван Раманавіч (2.5.1922, в. Вілейка Чавускага рна Магілёўскай вобл. — 7.11.1955), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мурманскае ваен. вучылішча сувязі (1946). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн.Зах., Сцяпным, 1м і 2м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, КорсуньШаўчэнкаўскай аперацыі, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі. Вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні р. Дняпро каля Кіева. У ліку першых нераправіўся на правы бераг і пад варожым агнём наладзіў сувязь дэсанта з камандным пунктам палка.
    КАРАСЁЎ Мікалай Піліпавіч (н. 27.7.1934, в. Пісарава Шумілінскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў ranine ветэрынарыі. Др вет. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Віцебскі вет. інт (1959). 3 1970 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні шляхоў распаўсюджвання гельмінтаў свойскіх і дзікіх жывёл і распрацоўцы метадаў барацьбы з гельмінтозамі с.г. і прамысл. жывёл. Распрацаваў рэкамендацыі па барацьбе з паразітамі коней, прафілактыцы трыхінелёзу ў зверагадоўчых гаспадарках і інш.
       Тв.: Трематодозы днкнх копытных Белоруссмм. Мн., 1981 (разам з В.Ф. Літвінавым); Паразнтарные болезнм жнвотных: Справ. пособне. Мн., 1991 (разам з М.В. Якубоўскім).
    
    КАРАСІ (Carassius), род прэснаводных рыб сям. карпавых. 2 віды: К. звычайны, або залаты (Carassius carassius), і К. сярэбраны (С. auratus), які бывае 2 падвідаў. Пашыраны ў Еўразіі. Адзін падвід (С.а. auratus), ад якога паходзіць акварыумная залатая рыбка, жыве ў Кітаі, другі (С. a. gibelio) — ад бас. Амура да 3 Еўропы. На Беларусь К. сярэбраны завезены ў 1948. Жывуць у азёрах, рэках, сажалках.