Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Даўж. да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спіна цёмнакарычневая, бакі залацістыя. Палавая спеласць у 2—5 гадоў. Для К. сярэбранага ўласцівы гінагенез. Нераст парцыёнмы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай расліннасцю, дэтрьпам. Зімуюць на дне вадаёмаў, у муле.
КАРАСІК Юлій Юр’евіч (н. 24.8.1923, г. Херсон, Украіна), расійскі рэжысёр. Нар. арт. РСФСР (1977). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1951). Працаваў на кінастудыях Свярдлоўскай, «Ленфільм» і «Масфільм». Фільмы вызначаюцца псіхал. манерай апавядальнасці, яркімі акцёрскімі работамі: «Дзікі сабака Дзінга» (паводле Р. Фраермана, 1962, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Шостае ліпеня» (паводле М. Шатрова, 1968, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Чайка» (1972), «Самы гарачы месяц» (1974) і інш. У 1979 паставіў тэлефільм «Шклянка вады» (паводле Э. Скрыба).
КАРАСЛАВАЎ Георгі Славаў (12.1.1904, г. Першамай, Балгарыя — 26.1.1980), балгарскі пісьменнік. Акад. Балг. АН (1961). Нар. дз. культ. Балгарыі (1963). Скончыў Сафійскі унт (1930). Друкаваўся з 1919. Першы зб. апавяд. «Беспрытульнікі» (1926). У збках «Жалейка плача» (1927), «На варце» (1932), «На два франты» (1934), «Вясковыя гісторыі» (кн. 1—2, 1946—50), аповесцях «Селькор» (1933), «Танга» (1948), раманах «Дурман» (1938), «Нявестка» (1942), «Простыя людзі» (кн. 1—6, 1952—75) жыццё балг. вёскі. Аўтар п’ес «Габеравы» (1955), «Камень у балота» (1959), зб. літ.крьггычных арт. «Блізкія і знаёмыя» (1968), прозы для дзяцей і юнацтва. Дзімітраўская прэмія 1950 і 1959. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў В. Нікіфаровіч.
Тв.: Бел. пер. — Нявестка. Мн., 1966; Рус. пер. — Нзбранное. Т. 1—2. М., 1983.
Літ:. Андреев В.Д. Георгнй Караславов: Крнтнкобногр. очерк. Л., 1972.
Е.Л. Лявонава.
КАРАТ (араб., ад грэч. keration стручок ражковага дрэва, насенне якога служыла мерай масы), 1) пазасістэмная адзінка масы каштоўных камянёў і жэмчугу. Абазначаецца кар. 1 кар. == 200 мг = 0,2 г = 210'⁴ кг. 2) Мера знаходжання золата ў сплавах, роўная ¹/24 масы сплаву (брытанскі К. золата). Чыстае золата адпавядае 24 кар.
КАРАТ, плато на У Тайланда. Пл. каля 160 тыс. км². Выш. ў цэнтр. ч. каля 150
2
Карасі: 1 — залаты, 2 — сярэбраны.
м, на ўскраінах — да 500 м і больш, дзе ўтвораны нізкагор’і Дангрэк і Дангн’яфай, стромка абрываюцца ў Менамскую нізіну і да басейна ніжняга цячэння р. Меконг. Складзена з мезазойскіх чырванаколерных пясчанікаў і кангламератаў. Радовішчы солі. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Саванны і мусонныя лістападныя лясы, на ўскраінах вільготныя вечназялёныя лясы. Рысаводства на арашальных землях. Жывёлагадоўля. КАРАТІЕЎ Аляксандр Юр’евіч (н. 14.1.1954, г. Батумі, Грузія), бел. вучоны ў галіне экалогіі і гідрабіялогіі. Др біял. н. (1992). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па ахове, рацыянальным выкарыстанні і кіраванні прэснаводнымі экасістэмамі, экалогіі вадаёмаўахаладжальнікаў, відавым складзе, біялогіі, экалогіі і прадукцыйнасці донных і перыфітонных беспазваночных, радыеэкалогіі ўнутр. вадаёмаў.
Тв.: Дрейссена = Dreissena polymorpha (Pall.) (Bivalvia, Dreissenidae): Смстематнка, экологня, практнч. значенме. М., 1994 (у сааўг.).
КАРАТАЕЎ Герман Іванавіч (н. 3.10.1931, р.п. Балаганск УсцьУдзінскага рна Іркуцкай вобл., Расія), бел. геафізік, геолаг. Др геолагамінералагічных н. (1968), праф. (1970). Чл.кар. Міжнар. АН Еўразіі (1996). Скончыў Новасібірскі інт геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі (1953). 3 1987 заг. лабараторыі Інта геал. навук Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі комплекснай і геал. інтэрпрэтацыі геафіз. палёў, глыбіннай будове і фіз. неаднароднасці зямной кары і верхняй мангыі Зямлі, глыбіннай геафізіцы і карысных выкапнях, экалагічнай геафізіцы.
Тв.: Геофязнческне моделм земной коры БелорусскоПрнбалтмйского регнона. Мн., 1993 (у сааўт.); Нелннейные дмсперснонные моделм структурной геофнзнкн. Мн., 1997 (разам з В.К. Фурс).
КАРАТАЖ (франц. carottage ад carotte буравы керн, літар. морква), комплекс геафіз. і геахім. метадаў, якія выкарыстоўваюцца ў свідравінах для вывучэння геал. разрэзу, кантролю за тэхн. станам свідравіны і распрацоўкай нафтавых і газавых радовішчаў. Метады заснаваны на даследаванні прыродных і йггучна ўтвораных фіз. палёў, фіз. уласцівасцях горных парод, пластавых флюідаў (вада, расол, нафта), колькасці і саставу розных газаў у буравым растворы. Праводзіцца з дапамогай каратажных станцый з прыёмнымі і рэгістравальнымі прыстасаваннямі. Вынікі вымярэнняў падаюцца ў выглядзе каратажных дыяграм.
Для вывучэння геал. разрэзу выкарыстоўваюцца віды К.: электрычны (метады супраціўлення, бакавога каратажнага зандзіравання, самаадвольнай палярызацыі); магн і т н ы (вымярэнне магн. успрымальнасці горных парод або зямнога магн. поля); т э р м і ч н ы (па цеплавым супраціўленні, тэмператураправоднасці; эфекце ахаладжэння); сейсмічны (запісваецца час прабегу пруткіх ваганняў ад датчыка ў свідравіне да рэгістравальніка); радыеактыўны (га
КАРАТКЕВІЧ 57
маК., нейтронны гамаК., нейтронны К., гамагамаК.); г а з а в ы (вывучае залежнасць наяўнасці сумы гаручых газаў і іх цяжкай фракцыі ад глыбіні) і інш. геафіз. і геахім. метады і іх мадыфікацыі. Г.І. Каратаеў. КАРАТАЎСКІ ФАСФАРЫТАНбСНЫ БАСЁЙН, адзін з найбуйнейшых у свеце, у Джамбульскай і Паўд.Казахстанскай абласцях Казахстана. Выцягнуты паласой даўж. 120 км пры шыр. ад 15 да 30 км уздоўж усх. схілу хр. Каратау. Пл. 2,5 тыс. км . Уключае 45 радовішчаў. Агульныя запасы і прагнозныя рэсурсы фасфарытаў 15 млрд. т руды, колькасць фосфарнага ангідрыду Р2О5 21—27%. Фасфарыты прымеркаваны да чулактаускай світы ніжняга кембрыю. Распрацоўка з 1946. Здабыча вядзецца адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтр здабычы — г. Жанатас.
КАРАТКАХВОСТЫЯ РАКІ, гл. ў арт Крабы.
КАРАТКЕВІЧ Дзмітрый Андрэевіч (16.10.1904, в. Дроздава Талачынскага рна Віцебскай вобл. — люты 1943), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Рэсп. школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937). 3 1926 на сав. і прафсаюзнай рабоце ў Талачынскім рне, у органах міліцыі. 3 1937 1ы сакратар Заслаўскага РК КП(б)Б. У 193840 чл. ЦК КП(б)Б. 3 мая 1942 чл. Мінскага падп. ГК КП(б)Б, узначальваў разведвальную работу. У кастр. 1942 арыштаваны і закатаваны гітлераўцамі.
КАРАТКЕВІЧ Міхаіл Андрэевіч (н. 1.1.1940, в. Кішчына Слабада Барысаўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Др тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў БПІ (1966). 3 1969 у БПА. Навук. працы па праблемах удасканалення эксплуатацыі эл. сетак. Распрацаваў тэарэт. асновы ацэнкі эфекгыўнасці сістэм тэхн. абслугоўвання і капітальнага рамонту электрасеткавага абсталявання і ліній электраперадач, прынцыпы пабудовы аўгаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам эл. сетак.
Тв.: Оптнммзацня эксплуатацнонного обслужнвання элекгрнческнх сетей. Мн., 1984 КАРАТКЁВІЧ Нэлі Васілеўна (н. 18.1.1937, г. Пенза, Расія), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыла тэатр. студыю Бранскага абл. драм. тра (1961), Ленінградскі інт культуры (1981). Працавала ў трах Гомеля (1966—67), Магілёва (1970—75), Гродна (1975—81), Бранска, Ноўгарада. У 1985—86 у Дзярж. маладзёжным тры Беларусі. Выканаўца лірыкадрам. і характарных роляў. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца ўнутр. псіхалагічнасцю і знешняй выразнасцю. Сярод роляў: у Магілёўскім абл. драм. тры — Паўлінка («Паўлінка» Я. Купалы), Зубрыч («Трывога» А. Петрашкевіча), Іванская («Алерацыя «Мнагажэнец» А. Дзялендзіка), Нора («Лялечны дом» Г. Ібсена); у Гродзенскім абл. драм. тры — Каця
(«Трэцяга не дадзена» Л. Караічава), Соф’я («Зыкавы» М. Горкага), Ларыса («Беспасажніца» А. Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага) і інш. РІ Баравік.
КАРАТКЕВІЧ Піліп Мацвеевіч (14.11.1881, г. п. Глуск Магілёўскай вобл. — 20.3.1921), бел. паліт. дзеяч. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1901), настаўнічаў. На 1м Усерас. з’ездзе сял. дэпутатаў (май 1917, Петраград) увайшоў у групу «14ці беспартыйных» з Беларусі на чале з М.В. Фрунзе, абраны чл. Выканкома Усерас. Савета сял. дэпутатаў. У 1917 старшыня выканкома Бабруйскага пав. Савета сял. дэпутатаў, нам. старшыні Бел. абл. кта пры Усерас. Савеце сял. дэпутатаў, узначальваў (з В. Селіванавым) Бел. аддзел Наркамнаца. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. У 1918 і 1919 арыштоўваўся ням. і польск. ўладамі. 3 1920 на пед. рабоце. В.У. Скалабан. КАРАТКЁВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (н. 3.7.1939, г. Чачэрск Гомельскай вобл.), бел. акцёр і рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961), Ленінградскі інт тра, музыкі і кінематаграфіі (1967). Працаваў акцёрам у Бел. тры імя Я. Коласа (1961—64), гал. рэжысёрам, рэжысёрампастаноўшчыкам і маст. кіраўніком у Гомельскім (1967— 68), Магілёўскім (1970—75), Гродзенскім (1975—81) абл. драм. трах, Тры юнага гледача Беларусі (1983—89), Бел. рэсп. тры драмы і камедыі (1989—91), Брэсцкім рус. драм. тры (1991—93), у абл. драм. трах Бранска, Пскова, Ноўгарада. 3 1993 маст. кіраўнік Гомельскага абл. драм. тра. Сярод роляў: Барыс Мякішаў («Пад адным небам» А. Маўзона), Шкаляр («Несцерка» В. Вольскага), Васіль Забалотны («У дзень вяселля» В. Розава) і інш.; пастановак: у Гомельскім тры — «Мяшчане» М. Горкага і «Вайна пад стрэхамі» паводле А. Адамовіча (1967); у Магілёўскім тры — «Паўлінка» Я. Купалы і «Клоп» У. Маякоўскага (1971), «Рамэо і Джульета» У. Шэкспіра (1972); у Гродзенскім тры — «Аіггымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага і «Беспасажніца» А. Астроўскага (1975), «Зыкавы» М.Горкага (1979); у Тры юнага гледача — «Паядынак» М. Матукоўскага і «Асоль» паводле аповесці А. Грына «Пунсовыя ветразі» (1984) і інш.
КАРАТКЕВІЧ Уладзімір Сямёнавіч (26.11.1930, г. Орша Віцебскай вобл. — 25.7.1984), бел. пісьменнік. Скончыў Кіеўскі унт (1954), Вышэйшыя літ. (1960) і сцэнарныя (1962) курсы ў Маскве. Настаўнічаў у в. Лесавічы Тарашчанскага рна Кіеўскай вобл. (1954— 56), у Оршы (1956—58). Дэбютаваў вершамі ў 1951. Найболыную прыхільнасць выяўляў да пст. тэматыкі, плённа развіваў адраджэнскія ідэі. Істотна ўзбагаціў бел. лру ў тэматычных і жанравастылявых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філас. зместам. Як паэт раскрыўся арыгінальна і непаўторна збкамі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія