Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Тв.: Творческое наследне академнка С.П. Королева: Нзбр. тр. м док. М., 1980.
Літ.: Голованов Я.К. Королев: Хронмка. Кн. 1. М., 1973. Ягож. Королев: Факты м мнфы. М., 1994.
КАРАЛЁЎ Юрый Фёдаравіч (8.5.1923, г. Ульянаўск, Расія — 1.1.1991), бел. вучоны ў іаліне дэрматалогіі. Др мед. н. (1960), праф. (1967). Скончыў Ленінградскую ваен.мед. акадэмію (1946). 3 1971 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў (да 1989 заг. кафедры). Навук. працы па антыбіётыкатэрапіі скурных і венерычных хвароб, лячэнні гангрэнознай піядэрміі.
Тв:. Себорея. Л., 1963; Холннергнческне процессы прн некоторых дерматозах // Вестн. дерматологнн н венерологнн. 1967. № 9: Себорея н уірл. Мн., 1972; Медакаментозные токсндермнн. Мн., 1978 (разам з Л.Ф. Пільцыенка). Л.ГБарабанаў.
КАРАЛІ, тое, што пацеркі.
КАРАЛІ Вера Аляксееўна (8.8.1889, Масква — 16.11.1972), руская артыстка балета і кінаактрыса. Па паходжанні грачакка. Пасля сканчэння Маскоўскага тэатр. вучылішча (1906, педагог А. Горскі) у Вял. тры. Мела эфектную сцэн. знешнасць; яе танцу былі ўласцівы вытанчанасць, адухоўленая пластыка, скулытт. завершанасць і прыгажосць поз. Сярод партый: Анітра («Нур і Анітра» на муз. А. Ільінскага), Саламбо і Бапня Таніт («Саламбо» А. Арэндса), Эўніка («Эўніка і Петроній» на муз. Ф. Шапзна), Раймонда, Пастушка («Раймонда», «5я сімфонія» на муз А. Глазунова), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А. Адана), Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л. Мінкуса). Выканала канцэртны нумар «Лебедзь. які памірае» на муз. К. СенСанса. 3 1918 за мяжой. У 1919—20 у Рускім балеце С. Дзягілева, потым у розных трупах Еўропы і ЗША. 3 1914 здымалася ў кіно (каля 30 фільмаў).
КАРАЛІН, вёска ў Зэльвенскім рне Гродзенскай вобл., на беразе Зэльвенскага вадасх., на аўтадарозе Зэльва — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад гар. пасёлка і 13 км ад чыг. ст. Зэльва, 140 км ад Гродна. 330 ж., 135 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Псмнік землякам, якія загінулі ў Вял Айч. вайну.
КАРАЛІН, былая назва г. Ельск.
КАРАЛІНА, сярэдневяковы звод агульнагерм. крымін. законаў. Складзены ў 1532 пры імператару «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Карле V (адсюль назва). Дзейнічаў да канца 18 ст. Вызначаўся асаблівай жорсткасцю мер пакарання.
КАРАЛІНП (лац. Caroling!, франц. Carolingiens, ням. Karolinger), каралеўская і імператарская дынастыя ў Франкскай дзяржаве ў 8—10 ст. Назва ад імя Карла Вялікага. Вылучыліся ў 6 ст. са знатнага роду рыпуарскіх (усходніх) франкаў. У 7 ст. замацавалі за сабой пасаду маярдомаў (правіцеляў) Аўстразіі (усх. ч. Франкскай дзяржавы), да канца стагоддзя фактычныя ўладары ўсёй дзяржавы. Узмацніліся пры Карле Mapmany, сын якога Піпін Кароткі (каранаваўся ў 751) скінуў апошняга прадстаўніка дынастыі Меравінгаў. Найб. маіутнасці дасягнулі пры Карле Вялікім. Пасля Вердэнскага дагавора 843 падзяліліся на 3 галіны: сярэднефранкскую (італьянскую; правіла да 905), усходнефранкскую (германскую; правіла да 911), заходнефранкскую (французскую; правіла да 987). Гл. таксама «Каралінгскае адраджэнне».
Літ.: Л е 6 е к С. Пронсхожденне франков, V—IX вв.: Пер. с фр. М., 1993; Тейс Л. Наследне Каролннгов, IX—X вв: Пер. с фр. М., 1993. Дз.М.Чаркасаў.
52 КАРАЛІНГСКАЕ
«КАРАЛШГСКАЕ АДРАДЖЭННЕ», уздым культуры ў Франкскай дзяржаве ў 2й пал. 8—1й пал. 9 ст., звязаны з узвьшіэннем, рэформамі першых Каралінгаў і ўзнікненнем імперыі Карла Вялікага. Цэнтралізацыя дзяржавы і кіраванне велізарнай імперыяй патрабавалі значнай колькасці адукаваных чыноўнікаў і духавенства. Адсюль клопат пра развіццё адукацыі і мастацтва, зварот да познаант. культуры, Пры каралеўскім двары, у цэнтрах буйных епархій і абацтваў ствараліся школы ддя дзяцей знаці, настаўнічаць у якіх запрашалі найб. адукаваных людзей. Узнавілася цікавасць да твораў стараж. аўтараў — Арыстоцеля, Баэцыя, Светонія, Ціта Лівія і інш. Створана новае пісьмо — каралінгскі мінускул, якое стала асновай сучаснага лац. алфавіта. Цэнтрам «К. а.» была «Акадэмія» — своеасаблівы гурток вучоных і паэтаў, створаны Карлам Вялікім пры сваім двары. Значнага развіцця дасягнулі гістарыяграфія, лра, архітэкгура (у 768—814 пабудавана 27 сабораў, 232 манастыры, 65 палацавых ансамбляў, сярод якіх найб. адметная палацавая капэла ў Ахене), фрэскавы жывапіс, мазаіка, кніжная мі
Да арт. «Каралінгскае адраджэнне» Лотар I Мініяцюра «Евангелле Лотара». Каля 840.
ніяцюра, ювелірнае мастацгва. Распад імперыі пры пераемніках Карла Вялікага, узмацненне феад. раздробленасці, рост натуральнай гаспадаркі прывялі да згасання «К. а.» як з’явы.
Дз.М. Чаркасаў.
КАРАЛІНСКАЕ БАЛбіА, у Докшыцкім і Лепельскім рнах Віцебскай вобл., у вадазборы р. Бярэзіна, у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Нізін
нага тыпу. Пл. 7,4 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 4,6 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м. Асушаная ч. балота выкарыстоўваецца пад сенажаць, неасушаная — пад лесам. Пераважаюць бярозавыя, чорнаальховыя, асаковасфагнавыя асацыяцыі, месцамі яловы лес.
«КАРАЛІНСКАЯ ШКОЛА», адзін з кірункаў англ. паэзіі барока 17 ст. (разам з «метафізічнай школай»), Паслядоўнікі — «паэтыкавалеры» — імкнуліся да вытанчанасці формы, асаблівай маляўнічасці, складанай метафарычнасці і адначасова афарыстычнасці мовы. Культывавалі метафаруканцэпт як плён «высокай дасціпнасці». Эталонам для іх была паэзія Дж. Дона і Дж. Марына, драматургія Б. Джонсана. Найб. яскрава манера «К. ш.» выявілася ў творчасці Р. Герыка, Т. Кэр’ю, Р. Лаўлейса, Дж. Саклінга і інш.
Літ:. Горбунов А.Н. Поэзня Джона Донна, Бена Джонсона н нх младшнх современннков // Англнйская лмрнка первой половнны XVII в. М., 1989; М н р с к н й Д.П. Барокко н англнйская лнтература // Мнрскйй Д.П. Статьн о лмтературе. М., 1987.
КАРАЛІНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1924—31. Утвораны 17.7.1924 у Мазырскай акрузе (да 26.7.1930). Цэнтр — г. Ельск. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў. 5.2.1931 перайменаваны ў Ельскі раё'н.
КАРАЛІНСКІЯ АСТРАВЫ (англ. Caroline Islands, ісп. Carolinas Islas), архіпелаг у зах. ч. Ціхага ак., у Мікранезіі. Уваходзяць у склад дзярж. утварэнняў: Федэратыўныя штаты Мікранезіі (Цэнтр. і Усх. Караліны: авы Косрае, Панпеі, Трук, Яп) і Рэспубліка Палау (зах. К. а., падапечная тэр. ЗША). Усяго 936 асобных або сабраных у групы астравоў агульнай пл. каля 1320 км². Нас. каля 105 тыс. чал. (1988). Буйкейшыя авы: Бабелтуап, Понапе, Кусаіе, Яп, Трук — вулканічныя (выш. да 791 м), абкружаны больш нізкімі каралавымі рыфамі. Астравы зах. групы адносяцца да сістэмы астраўных дуг, для якіх характэрна ўстойлівае павольнае падняцце. Астравы ўсх. групы сфарміраваны на акіянічным ложы. Радовішчы фасфарытаў. Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны. Вечназялёныя трапічныя лясы, саванны. Трапічнае земляробства, жывёлагадоўля, рыбалоўства. Адкрыты ў 1528 ісп. мараплаўцам А. дэ Сааведра. Названы ў гонар ісп. караля Карла II.
КАРАЛЫ (грэч. korallion), марскія кішачнаполасцевыя жывёлы, пераважна з класа каралавых паліпаў, часткова з гідроідных (падатр. гідракаралы). Пашыраны ўсюды. На Беларусі выяўлены выкапнёвыя К., якія ўдзельнічалі ў стварэнні арганагенных пабудоў.
Даўж. ад некалькіх міліметраў да 1 м. Большасць К. утвараюць вапнавы, радзей рагавы шкілет разнастайнай формы. Зараснікі мадрэпоравых К. складаюць аснову каралавых рыфаў. К. называюць таксама шкілеты высакароднага карала, або чырвонага і чорнага К. (з атр. гарганарый), з якіх вырабляюць ювелірныя ўпрыгожанні і сувеніры.
КАРАЛЬ, Карл (Carol), імя каралёў Румыніі ў 19—20 ст. з дынастыі ГогенцолернаўЗігмарынгенаў.
Караль I (20.4.1839, г. Зігмарынген, Германія — 10.10.1914), князь [1866—81], кароль [1881—1914] Румыніі. 3 1859 прускі афіцэр. У 1866 у выніку плебісцьгту выбраны пераемнікам А.І. Кузы. Пасля рус.тур. вайны 1877— 78 і абвяшчэння незалежнасці Румыніі прыняў каралеўскі тытул. Садзейнічаў устанаўленню ў краіне рэжыму канстытуцыйнай манархіі. У пач. 1й сусв. вайны праводзіў курс на нейтралітэт Румьшіі, нягледзячы на заключаны ў 1883 саюз з Германіяй і АўстраВенгрыяй.
Караль ГІ (15.10.1893, г. Сіная, Румынія — 4.4.1953), кароль [1930—40] Румыніі. Сын Фердынанда I (правіў у 1914—27). 3 1926 у эміграцыі (Парыж). Абвешчаны каралём па патрабаванні ўрада Ю. Маніу. Праводзіў аўтарытарны курс, у 1938 адмяніў дзеянне дэмакр. канстытуцыі 1923, забараніў усе партыі, устанавіў «каралеўскую дыкгатуру». Пасля знешнепаліт. няўдач (уступка Бесарабіі Сав. Саюзу і Паўн. Трансільваніі Венгрыі) змушаны маршалам I. Антанеску адрачыся ад прастола на карысць сына Міхая (кароль у 1940—47), эмігрыраваў у Партугалію.
Да арт Каралькі Каралёк чырвонагаловы.
I — самец; 2 — самка.
КАРАЛЬКІ (Regulus), род птушак атр. вераб’інападобных. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн.Зах. Афрыцы. На Беларусі 2 віды: жоўтагаловы каралёк і чырвонагаловы К. (R. ignicapillus) — рэдкі залётны від. Жывуць пераважна ў яловых лясах.
Самыя маленькія пеўчыя птуіпкі, даўж. да 11 см, маса да 7 г. Ў К. чырвонагаловага афарбоўка спіны шараватазялёная, брушка светлашэрае; праз вока ідзе чорная палоска; бровы белыя, шапачка аранжавачырвоная. Гняздо К. шарападобнае, з адкрытым верхам, на выш. 4—12 м ад зямлі. Нясуць 6—10 яец двойчы за год. Кормяцца насякомымі і лічынкамі.
КАРАЛЬЧУК Уладзімір Мікалаевіч (н. 8.7.1958, Мінск), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах баяна (1982) і кампазіцыі (1992, клас Дз. Смольскага). Працуе ў розных жанрах.
КАРАНАДА 53
Муз. мова твораў абапіраецца на асаблівасці стылю сучаснай музыкі. Сярод твораў: кантата «Успамін» (1991); сімфоніі (1994, 1997, для сімф. арк. і саліруючага трамбона); «Сумны канцэрт» для флейты з сімф. арк. (1992); канцэрты для кантрабаса (1990), для альта (1996), для баяна і віяланчэлі (1998) і камернага арк.; камернаінстр. ( у т. л. саната для трамбона і фп., 1991) і вак. (у т. л. «Musica Doloroso» для барытона і камернага ансамбля, 1993) творы.
В.Ф.Карамазаў.
М.М.Карамзін.
X Г Карана
КАРАМАЗАЎ Віктар Філімонавіч (н. 27.6.1934, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у раённых газетах. 3 1964 у газ. «Звязда», з 1969 у «Літаратуры і мастацтве». 3 1971 заг. аддзела маст. фільмаў Бел. дзярж. кта па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1982—86 літкансультант СП Беларусі. Друкуецца з 1957. Першы зб. апавяданняў «Падранак» (1968). У збках «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974) сцвярджае дабрыню, духоўную годнасць чалавека. У эпічным, лірыкапубліцыстычным рамане «Пушча» (1978, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Ліменскай пушчы на Чэрыкаўшчыне маст. сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1980) пра сучасную вёску. Падзеям Вял. Айч. вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. БялыніцкагаБірулю. У аповесці «Краем Белага шляху» (1992) тэма чарнобыльскай трагедыі. Аўтар нарысаў (зб. «Вясёлка сярод зімы», 1978), сцэнарыяў маст. і дакумент. фільмаў. За кнігу публіцыстычнай прозы і эсэ «Проста ўспомніў я цябе...» (1989) Дзярж. прэмія Беларусі імя К. Каліноўскага 1990.