Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Гаспадарка. Прамсць К. выкарыстоўвае пераважна мясц. сыравіну. Вядучая галіна — бавоўнаачышчальная
(зды ў Хаджэйлі, Чымбаі, Турткуле, Кунградзе, Біруні, Мангіце). 3 ёй звязана алейная прамсць, якая перапрацоўвае баваўнянае семя. Харч. прамсць прадстаўлена мукамольнай, мясной, малочнай, пладовакансервавай галінамі (прадпрыемствы ў Хаджэйлі, Нукусе, Чымбаі і інш.). Аснова электраэнергетыкі К. — Тахіяташская ДРЭС. Металаапр. прамсць (судна, матора і аўтарамонтны зды) пашырана ў Хаджэйлі, Тахіяташы, Нукусе. 3 галін лёгкай прамсці развіты баваўняная, шоўкаматальная, трыкат., швейная, дывановая У Нукусе знаходзіцца адзіны ва Узбекістане юрталямцавы камбінат. Вытвсць буд. матэрыялаў (цагельныя, жалезабетонных канструкцый, домабуд., і’ранігнамармуровы, мелавы зды). Нар. промыслы (разьба і размалёўка па ганчы, вытвсць дываноў). Сельская гаспадарка спецыялізуецца на выро шчванні бавоўны (асн. галіна раслінаводства), рысу, шаўказодстве і жывёлагадоўлі. С.г. ўгоддзі займаюць каля 4,3 млн. га, з іх 90% пад пашай. Земляробства паліўное. Вырошчваюць рыс, пшаніцу, бульбу, агародніну, бахчавыя культуры, люцэрну. Збор (тыс. т, 1995): бавоўніку — 288,2, рысу — 126,6, пшаніцы — 30,2, бульбы — 4,8, агародніны — 66,5, бахчавых — 42. Пладаводства. Жывёлагадоўля паіпавага кірунку. Гадуюць авечак (у асноўным каракульскіх), коз, буйн. par. жывёлу, свіней, коней, птушак. Вытвсць (1995): мяса — 42,6 тыс. т, малака — 157,8 тыс. т, яец — 7,7 млн. шт. Вярблюдагадоўля. Шаўкаводства. Зверагадоўля (андатры, норкі, пясцы, нутрыі, серабрыстачорныя лісы). Чыгунка Чарджоу—Кунград—Макат злучае К. з чыг. сеткай Сярэдяй Азіі, Казахстана і Расіі. Развіты аўгатранспарт. Гал. аўтадарога Бухара—Муйнак. Суднаходства па Амудар’і. Газаправоды Бухара—Урал і Сярэдняя Азія—Цэнтр.
Т.Л.Казакова (прырода, гаспадарка).
КАРАКАНДАМА, горад Баспорскай дзяржавы, які згадваецца Страбонам і інш. ант. аўтарамі. Мяркуецца, што горад знаходзіўся на паўд. беразе Таманскага зал. на мысе Тузла, дзе захаваліся рэнггкі ант. паселішча і яго некропаля. 3 сярэдзіны 19 ст. неаднаразова даследаваўся археолагамі. Паселішча існавала з 6 ст. да н. э. да 4 ст. н. э., тут жылі разам грэкі, сінды, меоты і інш.
КАРАКАРУМ (цюрк. чорныя каменныя горы), горная сістэма ў Цэнтр. Азіі, Індыі (штат Джаму і Кашмір) і Кітаі. Адна з самых высокіх у свеце. Размешчана паміж Памірам і Куньлунем на Пн, Гімалаямі і Гандысышанем на Пд. Даўж. каля 800 км. Шыр. ад 150 да 250 км. Сярэдняя выш. каля 6000 м, найвыш. 8611 м (г. Чагары). Складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў. Сфарміравана альпійскай складкавасцю. Рэльеф высакагорны, алыіійскі, са скалістымі грабянямі, стромкімі схіламі, шматлікімі асыпкамі. Восевая зона складзена з гнейсаў, крышт. сланцаў, мармуру, гранітаў і інпі., паўн.ўсх. частка — з
КАРАКСКАЯ 47
гліністых і вапняковых парод палеазою і мезазою, прарваных інтрузіямі, паўд.зах. частка — з метамарфізаваных вулканагеннаасадкавых ўтварэнняў. Радовішчы серы, праяўленні берылію, малібдэну, золата і інш. Пл. зледзянення 16,3 тыс. км²; буйныя дэндрытавыя ледавікі — Сіячэн (даўж. 75 км), Балтара, Рымо. К. — водападзел паміж бас. рэк Інд і Тарым. Клімат рэзка кантынентальны, суровы. Ападкаў ад 100 да 500 мм за год. На паўн. схілах халодныя пустыні і сухія стэпы, на паўд. (пад уздзеяннем мусонаў) — стэпы, лугі. На выш. 3000—3500 м лясы з хвоі, гімалайскага кедра; па далінах рэк — галерэйныя лясы з вярбы і таполі. Найб. спецыфічныя жывёлы: дзікі, як, антылопааронга, антылопаада, дзікія аслы, снежны барс і інш. Да выш. 4000 м вырошчваюць ячмень, гарох, люцэрну, у ніжняй ч. — вінаграднікі, сады.
КАРАКАРЎМ (манг. ХараХорын), горад, сталіца стараж.манг. дзяржавы ў верхнім цячэнні р. Орхан. Засн. Чынгісханам у 1220. Існаваў да 16 ст. Звесткі пра К. ёсць у кіт. летапісах і запісках еўрап. падарожнікаў 13 ст.: Дж. дэ Плана Карпіні, Марка Пола і В. Рубрука. У выніку раскопак, праведзеных у 1948—49 у паўд.зах. частцы горада, адкрыты рэшткі палаца Угедэя, пад палацам знойдзены рэіпткі будыйскай кумірні канца 12 — пач. 13 ст. з насценнай размалёўкай. У цэнгр. частцы горада вывучаны гандл.рамесніцкія кварталы і інш. аб’екгы.
КАРАКАС (Caracas), горад, сталіца Венесуэлы. Знаходзіцца ў іорнай даліне Карыбскіх Андаў, за 13—14 км ад узбярэжжа Карыбскага м. Адм. ц. Федэральнай (сталічнай) акругі. 3007 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Майкетыя. Марскі аванпорт К. на Карыбскім м. — ЛаГуайра. Гал. эканам., фін. і культ. цэнтр краіны. Прамсць: харч., тэкст., швейная, гарбарнаабутковая, хім., фармацэўтычная, нафтаперапр., гумаватэхн., цэлюлознапапяровая, маш.буд. (у т. л. зборка аўтамабіляў), шкляная, цэментная. Метрапалітэн. 4 упты, у т. л. дзяржаўны (з 1725). Музеі, у т. л. прыгожых мастацтваў, музей С. Балівара. Нац. тэатр.
Засн. ў 1567 іспанцамі на месцы спаленага пасялення індзейцаў племя каракас. У 16—17 ст. на горад напалі піраты. 3 1577 рэзідэнцыя ісп. губернатара, з 1777 сталіца генералкапітанства Вемесуэла. 3 1810 цэнтр барацьбы за незалежнасць Венесуэлы, з 1811 яе сталіца (акрамя 1812—24). Неаднаразова знішчаўся землетрасеннямі (1812, 1900, 1967). У 20 ст. пачалося хуткае экакам. развіццё горада.
Многія старыя пабудовы К. амаль цалкам зруйнаваяы землетрасеннямі. На цэнір. плошчы захаваўся сабор (пачагы, верагодна, у 1614, будаваўся пераважна ў 1664—74, арх. П. дэ Медына). У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. створана Ла Пастора — квартал шматкватэрных дамоў і асабнякоў, грамадскіх будынкаў (Нац. капітолій, арх. Л. Урданета, Р. Гарсія; Нац. тр, 1905, арх. А Чатаінг). 3 1936 вядзецца рэканструкцыя старых і ўзвядзенне новых парадных ансамбляў грамадскіх і дзелавых будынкаў: грамадскі цэнтр «Сімон Балівар» (1938, арх. С.Дамінгес), універсітэцкі
Каракас. Будынак Нацыянальнага кангрэса.
гарадок (1944—57, арх. К.Р.Вільянуэва), плошчы ўздоўж гал. магістралі Авеніда Балівар (ЭльСіленсіо), Пласа Венгсуэла з вышынным домам Эдыфісіо полар (1952—54, арх. ХМ. Галія, М. Вэгас Пачэка); азелянёныя раёны СераГрандэ, ЭльПараіса з сучаснымі будынкамі і віламі. На зах. ускраіне — рабочыя кварталы, хаціны беднаты.
КАРАКАЦІЦЫ, с е п і і (Sepiida), атрад галаваногіх малюскаў. 5 сям., 20 родаў, больш за 150 відаў, з якіх каля 90 у родзе сапр. К. (Sepia). Пашыраны ў морах тропікаў і субтропікаў. Жывуць каля дна ці ў тоўшчы вады, да глыб. 1000 м. Характэрная асаблівасць К. — наяўнасць чарнільнага мяшка.
Даўж. ад 1 да 60 см, маса да 12 кі . Сапр. К. маюць валнавую ракавіну — сепіён, у інш. (акрамя спірулы) яна рагавая або адсугнічае. 10 канечнасцей з прысоскамі. Здольныя мяняць афарбоўху цела. У некат. ёсць органы свячэння. Размнажаюцца адкладкай яец. Драпежнікі; кормяцца ракападобнымі, рыбай.
Каракаціды: 1 —сепія звычайная; 2 —росія
КАРАКІТАЯЎ ДЗЯРЖАВА, дзяржава (імперыя) у Сярэдняй і Цэнтр. Азіі (тэр. сучасных Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана, часткова Афганістана, Казахстана і Кітая) каля 1140— 1213. Сталіца — г. Хусыардо (Баласагун; цяпер тэр. Кыргызстана). Засна
вальнік — Елюй Дашы з роду правіцеляў разгромленай чжурчжэнямі ў 1125 імперыі кіданяў, якіх сярэдневяковыя аўтары называлі каракітаямі (адсюль назва дзяржавы). У 1140—41 ён на чале кіданяў і воінаў інш. плямён заваяваў увесь Туркестан і абвясціў сябе імператарам (гурханам). Гурханы чаканілі ўласную манету, збіралі падаткі і даніну з васальных дзяржаў (Харэзм і інш.). Распалася пасля паланення ў 1211 збеглым ад манголаў племем найманаў апошняга гурхана (п. у 1213). У 1218—21 тэр. былой К. дз. заваявана Чынгісханам.
КАРАКбЗАЎ Дзмітрый Уладзіміравіч (4.11.1840, с. Жмакіна Калышлейскага рна Пензенскай вобл., Расія — 15.9.1866), удзельнік рас. рэв. руху. Вучыўся ў Казанскім (1861, 1863—64) і Маскоўскім (1864—65) унтах. Чл. радыкальнага крыла ішуцінскага гуртка. 3 1866 у Пецярбургу, распаўсюджваў сваю рукапісную пракламацыю «Сябрамрабочым» з заклікам да рэв. дзеянняў. У крас. 1866 няўдала страляў у Аляксандра П. Пакараны смерцю.
Літ.: Знльберман Е.Г., X о л я в н н В.К. Выстрел: Очеркн жнзнн н рев. борьбы Дмнтрня Каракозова. Казань, 1968; Е р о ш к к н Н.П. Выстрел у Летнего сада // Вопр. нсторнн. 1993. № 7.
КАРАКСКАЕ НАГбР’Е, Каракскі х р ы б е т, на ПнУ Сібіры, у Камчацкай і Магаданскай абласцях Расіі. Цягнецца на 880 км ад Анадырскага зал, Берынгава м. да Парапольскага долу на Камчатцы. Складаецца з сярэдневышынных хрыбтоў (Пенжынскі, Рарьпкін), град і кражаў (сярэдняя выш. 1000—1800 м, найб. 2562 м — г. Ледзяная). Сучаснае зледзяненне (агульная пл. 259,7 км). Складзена пераважна з пясчанікаў і гліністых сланцаў, пранізаных па лініях разломаў эфузіўнымі пародамі. Радовішчы каменнага вугалю, ртуці і сурмы. Клімат прыакіянічны, халодны. На схілах (да выш. 200—400 м) —зараснікі хмызняковай вольхі і кедравага сланіку, вышэй — травяністалішайнікавыя і халодныя камяністыя горныя пустыні і тундра.
КАРАКСКАЯ АЎТАНбМНАЯ АКРЎГА, у складзе Камчацкай вобл. Рас. Федэрацыі. Утворана 10.12.1930 як Каракская нац. акруга, з 1991 сучасная назва. Пл. 301,5 тыс. км². Нас. 33 тыс. чал., гарадскога каля 40% (1997). Цэнтр — г.п. Палана. Гар. пасёлкі: Ільпырскі, Корф, Асора, Пахачы. Займае Пн пва Камчатка, прылеглую ч. мацерыка і ваў Карагінскі; абмываецца Ахоцкім і Берынгавым морамі. (гл. карту да арт. Камчацкая вобласць.)
П р ы р о д а. На тэр. К. а. а. пераважае горны рэльеф. На мацерыковай ч. Каракскае (выш. да 2562 м, г. Ледзяная) і Калымскае нагор’і, Пенжынскі, Ічыгемскі хрыбты, на паўвостраве Сярэдзінны хр. Нізіны Пенжынская і Парапольскі дол забалочаныя, шмат дроб
48 КАРАКСКАЯ
ных азёр. Марскія ўзбярэжжы ў асноўным нізінныя. Карысныя выкапні: буры вугаль, торф, сера, ртуць, буд. матэрыялы. Клімат субарктычны. Сярэдняя тра студз. ад 24°С да 26 °C, ліп. 10—14 °C. Гадавая колькасць ападкаў 300—700 мм. Пашырана шматгадовая мерзлата. Гал. рэкі — Пенжына, Тыгіль, Вывенка, Пахача, Аггука. Пераважаюць тундравыя і тарфянабалотныя глебы. Расліннасць тундравая, у вярхоўях р. Пенжына лістоўніца, на зах. узбярэжжы каменная бяроза.
Гаспадарка. Асн. галіны — рыбная прамсць, аленегадоўля. Здабыча бурага вугалю (45 тыс. т, 1996, Корфскае радовішча). Пушны промысел і зверагадоўля (собаль, пясец, норка). Малочная жывёлагадоўля. Птушкагадоўля. Вырошчваюць кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Транспарт марскі і авіяцыйны. Суднаходства на р. Пенжына.