• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    (1968)  . Напісала ўспаміны пра Я. Купалу «Вялікі сын Беларусі» (1962). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р. Бахта, С. Дарожны.
       Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. М., 1957—58; Свет вчерашннй: Воспомннаняя. М., 1964; Бел. пер. — Двор. Мн., 1931; Лесазавод. Мн., 1932. І.У. Саламееіч.
    
    КАРАВАЕВА Тамара Георгіеўна (3.6.1916, Казань, Татарстан — 25.2.1997), артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1949). Скончыла балетную школу пры Пермскім тры оперы і балета (1933). Працавала ў трах оперы і балета Пермі, Ерэвана, Свярдлоўска. У 1946—58 салістка Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Яе творчую індывідуальнасць вылучалі строгая манера выканання, валоданне тэхнікай танца, асабліва складанымі вярчэннямі, непасрэднасць і шчырасць. Сярод лепшых партый на бел. сцэне: Надзейка («Князьвозера» В. Залатарова), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера» і «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Цардзяўчына («КанёкГарбунок» Ц. Пуні), Ліза («Марная засцярога» П.Л.Гертэля), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. ГліэраМ./.Холягіэлка.
    
    
    КАРАВАЕЎ Алег Мікалаевіч (20.5.1936, Мінск — 23.8.1978), бел. спартсмен (грэкарым. барацьба, паўлёгкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1958). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1965). 3 1971 трэнер ДСТ «Буравеснік» (Мінск). Чэмпіён Алімп. гульняў (1960, Рым), свету (1958, Будапешт; 1961, г. Іакагама, Японія), СССР (1956—60, 1962), Спартакіяды народаў СССР (1956, 1959) у асабістым періпынстве. Чэмпіён СССР у камандным першынстве (1960). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
    
    КАРАВАЙ, хлебны выраб; вял. круглы бохан з пшанічнай мукі, спечаны да якойн. урачыстасці; вясельны абрадавы пірог у слав. народаў. На традыц. бел. вяселлі К. замешвалі і пяклі запрошаныя жанчыны — каравайніцы. Падрыхтоўка і выпяканне яго суправаджаліся каравайнымі песнямі, танцамі. У канцы застолля сват з прыгаворамі дзяліў і раздаваў К. радні, гасцям жаніха і нявесты, якія віншавалі і абдорвалі маладых. Вясельны К. аздаблялі ляпным, ціснёным ці маляваным дэкорам, жы
    
    
    42
    
    КАРАВАЙКІ
    
    вымі і штучнымі кветкамі, галінкамі дрэў і раслін. У старажытнасці характар упрыгожання меў яскрава выяўлены сімвалічны сэнс: пажаданне сям’і шчасця і многа дзяцей, дастатку ў хаце (вылепленыя з цеста птушкі, птушынае гняздзечка з яйкамі, фігуркі маладога з маладой, а за імі — немаўля і інш.). У наш час як К. выкарыстоўваюць пакупны торт і інш. кандытарскія вырабы, пякуць і традыц. К. Я.М.Сахута. КАРАВАЙКІ (Plegadis), род птушак сям. ібісавых атр. буслападобных. 2 віды. Пашыраны на Пд Еўропы, Пд і ПдУ Азіі, у Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы. На Беларусі К. (Р. falcinellus) — рэдкая залётная птушка. Жывуць калоніямі ў чаротавых зарасніках, на дрэвах па берагах вадаёмаў.
      Даўж. цела да 66 см, дзюбы да 15 см, маса да 800 г. Апярэнне чырвонакарычневае з метал. адлівам на спіне, крылах, хвасце. Канец дзюбы дугападобна загнуты ўніз. Кормяцца жабамі, апалонікамі, чарвямі, насякомымі.
    
    
    КАРАВАЙНА, возера ў Полацкім рне, на мяжы з Глыбоцкім рнам Віцебскай вобл., у бас. р. Нача, за 40 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,64 км², даўж. 1,8 км, найб. шыр. 560 м, найб. глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лінй 6,2 км. Пл. вадазбору 2,6 км². Схілы катлавіны выш. 7—10 м (на ПдУ 4—5 м) параслі лесам, месцамі разараныя. Берагі пясчаныя, пад лесам, на Пн і 3 сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі глеістае, глыбей дно сапрапелістае. 3 возера выцякае р. Быстрыца.
    
    КАРАВАЙНЫЯ ПЕСНІ, вясельныя песні, прысвечаныя вясельнаму рытуальнаму хлебу—караваю. Найб. пашыраны ў беларусаў і ўкраінцаў. На Беларусі вядомы ўсюды, але значна пераважаюць на Палессі. Тут яны адлюстроўваюць усе моманты каравайнага абраду: «як матка маладой (маладога) запрашае каравайніц гатаваць каравай», «як каравай расчыняюць», «як яго месяць», «як саджаюць у печ», «як каравай пячэцца», «як яго з печы вынімаюць», «як пільнуюць каравай, каб хлопцы не ўхапілі»,
    
    
    «як ставяць каравай на стол», «як упрыгожваюць яго», «як нясуць каравай з дому маладога ў дом маладой», «як аб’ядноўваюць абодва караваі (маладога і маладой)», «як крояць каравай», «як яго дзеляць», а таксама шмат песень, якія ўхваляюць сам каравай, урачыстых і жартаўлівых песеньзваротаў да каравайніц. Напевы К. п. прыўзнята «буйнага» характару са звонкімі воклічамі; пераважаюць тыпавыя, агульныя для многіх вясельных песень, але ёсць і спецыфічныя (напр., «Да ранарана нешта ў лесе звінела»),
      Публ.: Ш ы р м a Р.Р. Беларускія народныя песні. Т. 4. Мн., 1976; Вяселле: Песні. Кн. 2. Мн.,1981; Вяселле: Мелодыі. Мн., 1990; М о ж е й к о З.Я. Песнн белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983.
      Літ.: Ннкольскнй Н.М. Пронсхожденне н нсгормя белорусской свадебной обрядностл. Мн., 1956. З.Я.Мажэйка. КАРАВАЙЧЫК Павел Гіляравіч (15.6.1896, г. п. Любча Навагрудскага рна Гродзенскай вобл. — 21.11.1937), бел. крытык і ліг.знавец, публіцыст. Чл.кар. Інбелкульта (1926). Скончыў мед. фт БДУ (1925). 3 1918 у Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР, Белнацкоме. 3 1921 у Наркамаце асветы РСФСР, з 1922 у рэдакцыі газ. «Савецкая Беларусь». 3 1926 працаваў ў клініцы нерв. хвароб медфака БДУ. У 1930 рэпрэсіраваны, высланы ў Чувашскую АССР. Расстраляны. Рэабі
    
    
    П.Г. Каравайчык
    
    літаваны ў 1957 і 1959. Друкаваўся з 1917. Рэцэнзаваў творы А. Гаруна, Я. Купалы, М. Багдановіча і інш. Аўтар артыкулаў пра бел. тэатр, вершаў, даследавання «Беларуская народная вусная творчасць» (1922). Адзін са складальнікаў хрэстаматыі «Выпісы з беларускай літаратуры» (1925).
      Літ:. Скалабан В. Будынак новы мы будуем...: (Вершы Паўла Каравайчыка) // Дзень паэзіі — 82. Мн., 1982.
    В.У. Скалабан.
    
    КАРАВАК (Caravaque) Луі (1684 — 20 ці 26.6.1754), французскі жывапісец. 3 1716 у Расіі. 3 1718 у ведамстве «Канцылярыі ад пабудоў», дзе меў вучняў (I. Вііпнякоў і інш.). Працаваў у стылі позняга барока, пазней — ракако. Аўтар дэкар. размалёвак, батальных карцін, кардонаў для шпалер, партрэтаў. Сярод твораў: «Палтаўская баталія» (1717), партрэты Пятра I (1716 і 1723), імператрыцы Ганны Іванаўны (1730) і інш. Творчасць К., адметная вытанчанай жывапіснай манерай, паўплывала на рус. партрэт сярэдзіны 18 ст.
    
    
    КАРАВАН (перс.), 1) група ўючных жывёл, якія перавозяць грузы ў пустыні, стэпе; доўгая чарада аднародных істот ці прадметаў, якія рухаюцца ў адным напрамку. 2) Група трансп. суднаў, якія ідуць (ці стаяць) адно за адным або выконваюць агульную задачу; група несамаходных суднаў (напр., баржаў) або плытоў, якія ідуць адно за адным на буксіры.
    
    КАРАВАНСАРАЙ (ад караван + перс. серай — палац, дом), заезны і гандл. двор для караванаў на дарогах і ў гара
    
    
    Каравансарай у г. Арэнбург (Расія). 1836— 42. Арх. АП.Брулоў.
    
    дах Б. Усходу, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя. Вядомы са старажытнасці, найб. пашыраны ў 9—18 ст. у сувязі з ростам гарадоў і ўзмацненнем транзітнага караваннага гандлю.
       Бываіоць зальныя (Арменія) — прамавугольныя ў плане будынкі, падзеленыя на нефы (сярэдні неф для людзей і тавараў, бакавыя для жывёлы). Найб. пашыраны тьпі К.с. — з унутр. дваром, абкружаным 1 або 2яруснымі памяшканнямі (уверсе звычайна гасцініца, унізе — склады і стойла). Умацоўваліся сценамі або далучаліся да культавых будынкаў. 3 развіццём чыг. і аўтамаб. транспарту страцілі сваё значэнне. с.А.Сергачоў.
    
    КАРАВАЦІЧЫ, вёска у Рэчыцкім рне Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 29 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 60 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Бабічы. 1020 ж., 476 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. 2 брацкія магілы сав. воінаў. Каля вёскі гарадзішчы мілаградскай (7—3 ст. да н. э.) і зарубінецкай (2 ст. да н. э. — 5 ст. н. э.) культур.
    
    КАРАВАЦКІ Апанас Зіноўевіч (1902, в. Карнілаўка Хіславіцкага рна Смаленскай вобл., Расія — 3.3.1980), генераллейтэнант (1944). Скончыў Ленінградскую ваеннатэарэт. школу (1925), Ка
    
    
    КАРАГЕОРГІЕВІЧЫ 43
    
    чынскую 1ю ваен. школу лётчыкаў, Серпухаўскую школу паветр. бою (1927), курсы ўдасканалення камандуючага саставу пры Акадэміі імя Жукоўскага (1933), Ліпецкую вышэйшую лётнатактычную школу (1937). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўн.Зах., Крымскім, ПаўнКаўказскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1м Бел. франтах; камавдзір дывізіі, корпуса, якія вызначыліся пры вызьаленні Бабруйска, у баях пад Берлінам. Да 1954 у Сав. Арміі.
    
    КАРАВАЦКІ Францішак Казіміравіч (14.5.1907, фальварак Каладзянка, Мядзельскі рн Мінскай вобл. — 1988), бел. і польскі паэт, журналіст. 3 1925 чл. Незалежнай сял. партыі. 3 1926 чл. КПЗБ, з 1928 чл. Пастаўскага падп. райкома КПЗБ. За рэв. дзейнасць быў зняволены ка 7 гадоў. У 1936 вызвалены, да 1938 у падп Краёвым сакратарыяце ЦК КПЗБ. У 2ю сусв. вайну супрацоўнічаў з польск. патрыят. рухам, з 1943 у падполлі ў акупіраванай Варшаве. Пасля вайны арыштаваны па лжывым абвінавачванні, 5 гадоў быў у зняволенні ў СССР. Рэабілітаваны. 3 1952 у віленскай польскамоўнай газ. «Czerwony Sztandar» («Чырвоны сцяг»). 3 1957 у Ііолыіічы. Пісаў вершы на бел і польскай мовах. Некат. з іх, напісаныя ў 1927, сталі рэв. песнямі («Мы ішлі ў цяжкім змаганні», «Стары год пражыўшы, жывём новы год» і інш.); ананімна апубл. ў зб. «Сцягі і паходні» (1965).
      Тв.: Памягные годы// Люда Нарочанского края. Мн., 1975; Важная пляцоўка// Бел. каляндар. Беласток, 1980.
      Лігл:. Калеснік У. Зорны спеў. Мн., 1975. С. 192—203; Я Г о ж. Лёсам пазнанае. Мн„ 1982. С. 269—283. І.У.Саламевіч.
    
    
    КАРАВЁЛА (італьян. caravella), марское ветразевае судна з 3—4 мачтамі, адной палубай, высокімі бартамі і надбудовамі ў насавой частцы і на карме. Была пашырана ў краінах Міжземнага мора ў 13—17 ст. 3 15 ст. на К. здзяйснялі акіянекія плаванні, напр., X. Калумб — цераз Атлантычны ак., В. да Гама — з Еўропы ў Індыю.
    
    
    Каравела.
    
    КАРАВЕЛАЎ Любен (каля 1834, г. Капрыўшціца, Балгарыя — 2.2.1879), балгарскі пісьменнік і грамадскі дзеяч, адзін з пачьшальнікаў рэаліст. кірунку ў балг. лры. Вучыўся ў Плоўдзіўскай грэч. гімназіі (1850—53). У "1857—66 вольны слухач Маскоўскага унта. Зазнаў уплыў рус. рэвалюцыянераўдэмакратаў. 3 1867 у Бялірадзе, з 1869 у Бухарэсце. Зблізіўся з В. Леўскім і Х.Боцевым. Займаўся рэв.прапагандысцкай і асв. дзейнасцю. Друкаваўся з 1860. Выдаў «Помнікі народнага побыту балгар» (т. 1, 1861), зб. апавяд. і аповесцей «Старонкі з кнігі пакут балгарскага племя» (1868). Аўтар аповесцей «Ваявода» (1860), «Донча» (1864), «Балгары старых часоў» (1867), «Горкі лёс» (1869), «Пакутнік» (1870), «Мамчын сынок» (1875), вершаў, фельетонаў, памфлетаў, дарожных нататак, якія вызначаюцца рэв. накіраванасцю, эмацыянальнасцю, каларытнасцю мовы. Перакладаў з рус. і ўкр. моў. Асобныя яго вершы на бел. мову пераклалі Н. Гілевіч, А. Разанаў.