• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    А.П. Грыцкевіч, Л.У. Калядзінскі.
    
    КАПЫЛЬСКАЕ КНЯСТВА, феадальнае ўдзельнае княства ВКЛ з цэнтрам у г. Капыль. Утворана ў 1395. У канцы 14— 1й пал. 15 ст. княства наз. таксама КапыльскаСлуцкім ці СлуцкаКапыльскім, з 2й пал. 15 ст. — Слуцкім, бо ў сярэдзіне 15 ст. Алелькавічы перанеслі сваю сталіцу ў г. Слуцк. У 1494 тэр. княства ўключала г. Капыль з яго дварамі (цэнтрамі маёнткаў) і дварцамі (цэнтрамі невял. маёнткаў) — Байлаўцы (Баелаўцы), Сыраватчычы, Старыца, Скеп’ева, Старое Сяло; пазней згадваецца мяст. Цімкавічы. Такі адм. ўклад захоўваўся да 1791, і К. к. было адной з
    
    адм.тэр. адзінак Слуцкага княства са сваім намеснікам, або губернатарам. У 1791 сейм Рэчы Паспалітай скасаваў К. к. (разам са Слуцкім) і ўгварыў на іх тэр. Случарэцкі пав., але памешчыцкая адміністрацыя К. к. ў княжацкай адміністрацыі Радзівілаў, а потым Вітгенштэйна захоўвалася яшчэ ў 1й пал. 19 ст. А.П.Грыйкевіч.
    
    КАПЫЛЬСКАЕ ТКАЦТВА, традыцыйнае нар. ткацтва на тэр. Капыльскага рна Мінскай вобл. Вядома з 16 ст. У 17 ст. працавалі ткацкія майстэрні. 3 1850х г. да 1914 у в. Агароднікі ў майстэрні, пабудаванай кн. Радзівілам па вытворчасці абрусаў, ткалі на шырокіх кроснах. Выконвалася ў тэхніках закладнога (найб. пашыранае да 20 ст.; выкарыстоўвалі габеленавую тэхніку, у некат. узорах у нітках асновы пакідалі шчыліны; характэрны спалучэнні чырвонага і чорнага колераў), шматнітовага і пераборнага (пашырана ў 20 ст.) ткацтва. У шматнітовай тэхніцы (да 12 нітоў) ткалі бальш за 200 узораў — «простых» і «павучковых». Асаблівую разнавіднасць шматнітовай тэхнікі складаюць тканіны з факгурай «у бублікі» («касматыя») з выцягнутай угочнай неразразной ніткай; найб. уласцівы спалучэнні белага і шэрага колераў. Пераборнае ткацтва мае 2 разнавіднасці. Традыц. арнаменты — геаметрычны, зааморфны, раслінны; харакгэрны спалучэнні белага з блакітным або рознымі адценнямі сіняга калеру. Захавалася да нашага часу ў работах некат. мясц. ткачых, сярод якіх і надомніцы Слуцкай фкі маст. вырабаў.
    
    КАПЫЛЬСКАКЛЁЦКІ СТРОЙ, тра дыцыйны комплекс бел. нар. адзення Цэнтр. Беларусі. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Капыльскім, Клецкім, Уздзенскім, Нясвіжскім рнах. Вызначаўся багаццем кампазіцыйных вырашэнняў, класічнасцю арнаменту вышывак і натыкання. Аснову летняга жаночаіа гарнітура складалі кашуля, спадніца (андарак), фартух, гарсэт. Ка. шулю шылі з кужэльнага палатна, кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі з пад
    
    
    Горад Капыль. Забудова Калгаснай плошчы.
    
    Капыльская града каля г. Капыль.
    
    КАПЫЛЬСКІ            35
    
    точкай грубага палатна (радзей з гесткай), адкладным шырокім каўняром і глыбокім разрэзам пазухі. Чырвоны або чырвоначорны геам. (радзей раслінны і з выявамі птушак, людзей) арнамент размяшчаўся на рукавах гарыз. і верт. палосамі ў шахматным парадку і на каўняры. Андарак шылі з 4 кроеных па аснове або 2 кроеных па ўгку полак паўсуконніка, вытканага ў 4 ніты ўзорам папярочных разнаколерных паскаў або клетак на белым, чорным, зялёным, блакітным, бурачковым фоне. Па ніжнім краі праходзіў шырокі маляўнічы ішіяк з пярэстымі паскамі або з геам.
    
    
    Да арт. Калыльскаклецкі етрой. Касцюм дзяўчынак. 1930я г. Жанчына ў святочным адаенні. Сярэдзіна 20 ст. Усе — вёска Морач Клецкага рна Мінскай вобл.
    
    
    арнаментам. Крой і маст. афармленне спадніцы і андарака падобныя. Іх прасавалі ў буйныя і частыя складкі, што стварала танальныя пералівы і падкрэслівала прыгажосць каларыстычнай гамы. Фартух кроілі з 1—2 полак белага палатка, цёмнасіняй, малінавай шарсцянкі ці паркалю, да пояса ззаду часта прышывалі дэкар. клінкілапаткі. Аздаблялі вышыўкай, узорыстым ткацтвам, вязаннем, фляндраваннем, складкамі. Гарсэт шылі з фабрычных тканін, кароткім з глыбокім выразам на грудзях. Спераду аздаблялі нашыўкамі рознакаляровых тасёмак, стужак, гузікаў. Галаўныя ўборы жанчын — шаўковыя ці атласныя каптуры са стракатымі нашыўкамі спераду тасьмы, галуна і інш.; наміткі, хусткі. Нагрудныя і шыйныя ўпрыгожанні — пацеркі, тасёмкі, абразкі. Мужчынскі гарнітур складалі кашуля, аздобленая вышыўкай чырвонага геам. арнаменту на адкладным каўняры, плечавых устаўках, падоле, шырокі ўзорысты пояс з кутасом, камізэлька. нагавіцы. Галаўныя ўборы — саламяныя капелюшы, картузы, кучомкі, аблавухі. М. Ф.Раманюк.
    
    КАПЬІЛЬСКАЯ ГРАДА, краявое ледавіковае ўтварэнне на ПдЗ Беларусі. Займае тэр. Нясвіжскага, Клецкага, Капыльскага і Слуцкага ркаў Мінскай, Баранавіцкага і Ляхавіцкага рнаў Брэсцкай абласцей. Належыць да паўд. адгалінавання Беларускай грады. На Пд абмежавана Баранавіцкай і Слуцхай раўнінамі, на 3 пераходзіць у Навагрудскае ўзв., на У працяі'ваецца ў выглядзе ізаляваных канцавых утварэнняў. У субшыротным напрамку цягнецца амаль на 100 км, у субмерыдыяналь
    
    
    ным — на 45—50 км. Выш. да 243 м над узр. м. Адносная выш. да 84 м. Частка гал. водападзеду бас. Чорнага і Балтыйскага мораў. Рэльеф цэнтр. часткі згладжаны, на ўскраінах значна расчлянёны. У К. г. ўваходзяць больш дробныя канцовамарэнныя грады: Юшавіцкая, Скабінская, Браткаўская, Старасельская і шэраг участкаў з узгорыстаўвалістым рэльефам у наваколлі в. Сноў Нясвіжскага рна Мінскай вобл. Да схілаў і міжградавых дэпрэсій прымеркаваны камы і камавыя масівы. Маюць месца папярочныя скразныя даліны, якія былі лагчынамі сцёку расталых
    
    
    ледавіковых вод і наследаваны сучаснымі рэкамі бас. Прыпяці (Нача, Лань, Морач, Лакнея) і бас. Нёмана (Ведзьма, Уша, Выня). К. г. прымеркавана да Бабаўнянскага выступу крышт. фундамента Бел. антэклізы, пароды якога ў некаторых месііах перакрыты толькі адкладамі плейстацэну. На перыферыі выступу ў асадкавай тоўшчы сустракаюцца адклады верхняга дэвону, мелу, палеагену і неагену. У будове плейстацэнавай тоўшчы прымалі ўдзел ледавіковыя ўтварэнні (марэнныя супескі, флювіягляцыяльныя пяскі, жвір і інш.) 4 зледзяненняў, а таксама перыгляцыяльныя і міжледавіковыя пароды (торф, гітыі, сапрапеліты, лёсы і інш.). Карыспыя выкапні: буд. пяскі, жвір, торф, гліна. Глебы дзярновападзолістыя моцна ападзоленыя на павышаных участках, дзярновабалотныя і тарфянабалотныя ў далінах і лагчынах. Пад лесам каля 20% тэр., пад ворывам — да 60%.
    А. Ф. Санько.
    
    КАПЫЛЬСКІ ЗАВОД ГУМАВАТЭХНІЧНЫХ ВЫРАБАЎ. Створаны 25.4.1975 у г. Капыль Мінскай вобл. на базе Капыльскага райпрамкамбіната. Меў 2 цэхі: гумаватэхнічных вырабаў і мэблевы. У 1997 пабудаваны цэх падрыхтоўкі сыравіны для вытвсці тэхн. іумы і трыкат. палатна. Асн. прадукцыя (1998): гумавыя боты, галёшы розных мадэляў, шыны для дзіцячых веласіпедаў, тэхпласціна, наборы мэблі «Беларуская хата», для кухні, прыхожай, шафы для вопраткі, тэхн. дакументацыі, кніжныя паліцы і інш. Вытвсць гумавага абутку складае 75% ад агульнага аб’ёму прадукцыі. Сыравіна для абутку
    
    
    закупляецца ў Расіі, на Украіне, для мэблі — на Беларусі.
    
    КАПЫЛЬСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ Адкрьггы ў студз. 1979 у г. Капыль. Mae 4 зкспазіцыйяыя залы (пл. экспазіцыі 396 м²), каля 13 тыс. экспанатаў (1997). Тэматычныя раздзелы: іісторыя краю ў дасав. перыяд; кастр. падзеі 1917 і грамадз. вайна на Капыльшчыне; сацыяліст. будаўніцтва; Вял. Айч. вайна і партыз. рух у краі; пісьменнікі — ураджэнцы Капыльшчыны; этнаграфія і побыт. Экспануюцца матэрыялы і лра па гісторыі населекых пункгаў раёна і Капыля, пра падзеі вайны 1812 і Вял. Айч. вайны 1941—45, узнікненне і разгортванне падпалля і паргыз. руху супраць ням.фаш. акугіантаў, пра вызваленне краю ад акупантаў, пра Герояў Сав. Саюза — ураджэнцаў Капыльшчыны, пісьменнікаўземлякоў і інш. У аддзеле этнаграфіі і побьпу экспануюцца прылады працы, вырабы мясц. рамеснікаў, узоры нар. выяўленчапрыкладясга мастацгва 17—19 ст. У асобным памяшканні музея размешчана карцінная галерэя, дзе выстаўлены работы ўраджэнцаў Капыльшчыны, у т. л. мастака Расіі П. Розіна.
    
    
    КАПЫЛЬСКІ РАЁН, на ПдЗ Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 1959). Пл. 1,6 тыс. км². Нас. 43 тыс. чал. (1997), гарадскога 24,9%. Сярэдняя шчыльнасць 27 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г. Капыль, 212 сепьскіх населеных пункгаў. Падзяляецца на 13 сельсаветаў: Бабаўнянскі, Блеўчыцкі, Браткаўскі, Бучацінскі, Вялікараёўскі, Грозаўскі, Доктаравіцкі, Камсамольскі, Капыльскі, Пацейкаўскі, Семежаўскі, СлабадаКучынскі, Цімкавіцкі.
       Паверхня на Пн і Пд раўнінная, цэнтр. ч. з 3 на У перасякае Капшьская града. Пераважаюць выіпыні 160—200 м. Найвыш. пункт
    
    
    36          КАПЫЛЬСКІЯ
    
    243 м (каля в. Нізкавічы). Карысныя выкапні: жвір, пяскі, торф. Сярэдняя тра студз. 6,3 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 631 мм за год. Вегетац. перыяд 192 сут. На Пн раёна працякаюць р. Йёман з прытокамі Лоша (з Вынёй), Тур’я (з Гніліцай), Баранаўка, на Пд — р. Морач з прытокамі Мажа, Удава, Волка, на 3 — вытокі р. Балванка, на У — р. Лакнея. Вадасховішчы Чырвонаслабодскае і Цімкавіцкае; меліярац. каналы Амяльнянскі, Аткаловіцкі, Семежаўскі, Стары Роў і інш. Пераважаюць глебы дзярновападзолістыя (48,8%), дзярновападзолістыя забалочаныя (22%), тарфянабалотныя (15,1%), дзярновыя і дзярновакарбанатныя забалочаныя (11,8%). Пад лесам 18,8% тэрыторыі. Пераважаюць хваёвыя, яловыя і бярозавыя лясы. Найб. лясістасць на Пд раёна. Балоты (пераважна нізінныя) займаюць 0,4% тэрыторыі, буйнейшыя з іх Тур’я, Боркаўцы і інш. Заказнікі мясц. значэння: гідралагічныя Волка і Марачанскі, заалагічны Ракітнік (бабры). Помнікі прыроды рэсп. значэння: каштан васьмітычынкавы і 6 клёнаў ілжэплатанавых у в. Бабоўня, дуб чарэшчаты ў в. Грозаў, 2 піхты каліфарнійскія ў в. Чыжэвічы.
       Агульная пл. с.г. угоддзяў каля 115 тыс. га, з іх асушаных 37,8 тыс. га. На 1.1.1997 у раёне 24 калгасы, 5 саўгасаў, 21 фермерская гаспадарка, міжгас «Капыльскае» (свінагадоўля). Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочнамясной жывёлагадоўлі і буракаводстве. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харч., дрэваапр. і будматэрыялаў прамсці. Па тэр. раёна праходзяць чыг. Баранавічы—Асіповічы, аўтадарогі Бабруйск—Слуцк—Брэст, Асіповічы—Баранавічы і інш. У раёне 22 сярэднія, 7 базавых, 7 пачатковых, муз., спарт. школы, школаінтэрнат, дзіцячая школа мастацтваў, прафес.тэхн. вучылішча, 34 дашкольныя ўстановы, 36 клубаў, 48 бк, 7 бальніц, 27 фельч.ак. пунктаў, 1 амбулаторыя. Музеі: краязнаўчы, Кузьмы Чорнага, «Спадчына» і інш. Архітэктурныя помнікі. Прачысценская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Васільчыцы, сядзіба (2я пал. 19 ст.) у в. Гразавок, сядаібны дом (2я пал. 18 ст.) у в. Грозаў, царква (2я пал. 19 ст.) у в. Карачоўшчына, царква Ушэсця (2я пал. 19 ст.) у в. Кіявічы, царква (сярэдзіна 19 ст.) у в. Комсічы, царква (пач. 20 ст.) у в. Лешня, касцёл (19 ст.) у в. Савічы, капліца і брамазваніца, пабудаваныя ў памяць аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці (2я пал. 19 ст.) у в. ІІімкавічы.Троіцкі касцёл (2я пал. 18 ст.) у в. Цялядавічы, сыраварня (19 ст.) у в. Чырвоная Дуброва. Цэнтры ткацкага рамяства (з 19 ст.) у в. Семежава і Чырвоная Дуброва. Выдаецца газ. «Слава працы». Г.С.Смалякоў.