Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАПЛІЦА (ад позналац. capella), 1) невялікае каталіцкае культавае збудаванне на раздарожжы; спецыяльна абсталяванае для малітвы памяшканне ў замку, палацы, публічнай установе, на могілках; мемар. пахавальня на могілках; малы касцёл; прыбудова з алтаром у касцёле; асобны алтар у касцёле. У адрозненне ад касцёла ў К. служаць імшу толькі па гал. святах са спец. дазволу епіскапа. Настаяцель К. наз. капеланам. 2) Невял. правасл. царква без алтара (рус. часовня), звычайна на могілках. Будавалі пераважна ў гонар знамянальных падзей царк. і дзярж. жыцця.
На Беларусі былі пашыраны з 16 ст. Стаялі асобна або ўваходзілі ў аб’ём большага збудавання. У плане пераважна прамавугольныя (часам са скошанымі вугламі ў алтарнай ч.), завершаныя двухсхільным, вальмавым tri паўвальмавым дахам; цэнтрычныя (квадратныя, 6 і 8гранныя ў плане) з шатровым пакрьшцём, якія пад уплывам барока набылі складаныя ламаныя і ярусныя дахі, вежачкі. У класідыстычнай архітэктуры сфарміраваліся тыпы К. у выглядзе купальнай ратонды і прамавутольныя ў плане з порцікам на гал. фасадзе. У архітэктуры несапраўднай готыкі і псеўдарус. стылю К. характэрны складаны сілуэт, багацце дэкар. формы (вежачкі, купалкі, какошнікі, парталы, фрызы, маёлікавыя ўстаўкі). У пахавальных К. акрамя асн. памяшкання былі скляпы (крыпты). Прыдарожная К. — слупавая канструкцыя пад шатровым дахам, асобны невял. аб’ём або калона для размяшчэння культавай скулыпуры. На Беларусі найб. вядомы Гайцюнішская капліца, Гомельская капліца, Мірская капліца, Мілавідская мемарыяльная капліца, К. ў в. Лясная Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл. і інш.
С.А. Сергачоў.
КАПЛІЧЫ, вёска ў Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 32 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 154 км ад Гомеля. 665 ж., 281 двор (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
КАПЛУН, бел. страва, прыгатаваная з кавалачкаў хлеба і вады. У гатаваную ваду (часам вар) крышылі цыбулю, хлеб, дадавалі соль, запраўлялі алеем або салам. Елі з бульбай. Страва вядома на Брэстчыне.
КАІІЛЯКбЎ Сяргей Віктаравіч (н. 23.1.1959, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. спартсмен (плаванне). Засл. майстар спорту СССР (1979). Скончыў Ленінградскі інт фіз. культуры (1981). Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на дыстанцыі 200 м, у эстафеце 4 х 200 м вольным стылем, сярэбра
ны прызёр у эстафеце 4 х 100 м, камбінаванае плаванне. Сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у эстафеце 4 х 200 м вольным стылем, чэмпіяната свету (1978, Берлін), бронз. прызёр на дыстанцыі 200 м вольным стылем. Чэмпіён Еўропы ў эстафеце 4 х 200 м вольным стылем (1977, г. Іёнчэпінг, Швецыя), на дыстанцыі 200 м вольным стылем (1981, г. Спліт, Югаславія); чэмпіён СССР (1978, 1981), рэкардсмен свету на дыстанцыі 200 м вольным стылем, Еўропы ў эстафеце 4 х 100 м і 4 х 200 м (1980). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
КАІІНАДЫЯЛЬНЫЯ (Capnodiales), парадак сумчатых грыбоў кл. аскаміцэтавых. 711 родаў, 4774 відаў. Пашыраны ў рэгіёнах з цёплым кліматам. Ва ўмераных зонах і на Беларусі трапляюцца віды Meliola nidulans (выклікае чарнату на брусніцах, дурніцах, чарніцах), Capnodium salicinum (захворванне вярбы), С. tiliae (захворванне ліпы). Развіваюцца за кошт выдзяленняў тлі.
Пладовыя целы (шара, падушка, шчыгкападобныя) утвараюцца на паверхні лісця і сцёблаў. Сумкі знаходзяцца ў поласцях, адзіночныя ці нешматлікія з патоўшчанай абалонкай на верхнім канцы. Споры з некалькімі перагародкамі, бясколерныя або бурыя, акружаны слізістым чахлом. У цыкле развіцця некат. віды маюць недасканалыя стадыі.
В.С.Гапіенка.
КАПНІН Павел Васілевіч (27.1.1922, с. Гжэль Раменскага рна Маскоўскай вобл. — 27.6.1971), расійскі філосаф. Чл.кар. AH СССР (1970), акад. АН УССР (1967). Скончыў Маскоўскі унт (1947). 3 1947 на навук. і пед. рабоце ў Томску, Маскве, Кіеве. 3 1962 дырэктар Інта філасофіі АН УССР, з 1968 Інта філасофіі AH СССР. Асн. працы ў галіне гнасеалогіі, дыялект. матэрыялізму, метадалогіі і логікі навук. пазнання.
Тв.: Гнпотеза м познанне действнтельностн. Кнев, 1962; Логмческме основы наукн. Кнев, 1968; Дналектнка, логнка, наука. М., 1973; Гносеологяческне н логнческяе основы наукн. М., 1974.
КАПНІСТ Васіль Васілевіч (23.2.1758 або 1757, с. Вялікая Абухаўка Міргарадскага рна Палтаўскай вобл., Украіна— 9.11.1823), расійскі паэт і драматург, адзін з прадстаўнікоў класіцызму. Выступаў у жанры оды, элегіі, анакрэантычнага верша, камедыі. Папулярнасць прынёс вершаваны твор «Сатыра першая» (1780), накіраваны супраць невуцтва, заганных якасцей характару дваран. Аўтар грамадз. антыпрыгонніцкіх твораў «Ода на рабства» (1783, апубл. 1806), «Ода на знішчэнне ў Расіі звання раба» (1786). Бюракратызм, прадажнасць тагачаснага суда і інш. негатыўныя сац. з’явы паказаны ў вершаванай сатыр. камедыі «Паклёп» (паст. 1798; першапачаткова наз. «Паклёпнік», 1793, забаронена цэнзурай). «Лірычныя творы» (1806) К. прасякнуты перадрамантычнымі матывамі.
Те:. Собр. соч. Т. 1—2. М.; Л., 1960; йэбр. пронзв. М., 1973.
Лйп.: Берков П.Н. В.В.Капннст. Л.; М., 1950. С.Ф.Кузьміна.
КАПСКАЯ 29
КАПО (Copeau) Жак (4.2.1879, Парыж— 20.10.1949), французскі рэжысёр, акцёр, тэатр. дзеяч, адзін з заснавальнікаў сучаснай франц. рэжысуры. Вучыўся ў Сарбоне. У 1913 у Парыжы заснаваў тр «В’ё каламб’е» («'Гэатр старой галубятні»; кіраваў да 1924). Ставіў п’есы Мальера, У. Шэкспіра, К. Гальдоні, К. Гоцы, М. Гогаля, П. Мерымэ, творы сучасных яму драматургаў («Крамдэйр стары» Ж. Рамэна, 1920; «Мішэль Аклэр» Ш. Вільдрака, 1922). Імкнуўся ствараць паэт. філас. спектаклі, адстойваў выхаваўчаэтычнае значэнне мастацгва. У 1915 адкрыў тэатр. школу. Як акцёр выканаў ролі: Жака («Як вам гэта спадабаецца» Шэкспіра), Івана Карамазава («Браты Карамазавы» паводле Ф. Дастаеўскага). У 1936—40 працаваў у тры «Камеды Франсэз». Аўтар п’ес «Ранішні туман» (1897), «Родны дом» (1924) і інш.
КАПбРСКІ ЧАЙ, кветкавая расліна, гл. ў арт. Скрыпнёвыя.
КАІібРЦЫ, кветкавая расліна, тое, што каперсы.
КАПбТЭ (Capote) Трумэн (30.9.1924, г. Новы Арлеан, ЗША — 25.8.1984), амерыканскі пісьменнік. Дэбютаваў раманам «Іншыя галасы, іншыя пакоі» (1948). Адзінота і чалавек, мара і рэальнасць амер. жыцця, злачыннасць і грамадства — асн. тэмы яго твораў (зб. апавяд. «Дрэва ночы», 1949; аповесці «Лугавая арфа», 1953; «Снеданне ў Тыфані», 1958; «Самаробныя дамавінкі», 1980; дакумент. раман «Звычайнае забойства», 1965). Аўтар аўтабіягр. апавяданняў (зб. «Музыка для хамелеонаў», 1980), эсэ, нарысаў, дарожных нататак. У творах выкарыстоўваў гатычныя матывы, гратэск і фантасмагорыю, яны адметныя лірызмам, высокім стылістычным майстэрствам і камерным псіхалагізмам.
Тв.: Рус. пер. — Одан яз путей в рай. М., 1967; Голоса травы. М., 1971.
Літ.: Пнсателн США М., 1990.
Т.Я.Камароўская.
КАПРА (Capra) Франк (19.5.1897, г. Палерма, Італія — 1991), амерыканскі кінарэжысёр. Скончыў Каліфарнійскі тэхнал. інт. Пачынаў як комік у нямых фільмах, паставіў некалькі фільмаў з Г. Лэнгданам, у т. л. «Дужы чалавек» (1926). Лепшыя работы вылучаюцца арыгінальнасцю сюжэтаў, дасціпнасцю, свабоднымі дыялогамі, гумарам і прывабнасцю герояў (фільмы «Гэта здарылася аднойчы ў начы», 1934; «Містэр Дзідс пераязджае ў горад», 1936; «3 сабою не вынесеш», 1938; за ўсе — прэміі «Оскар»). У час 2й сусв. вайны кіраваў (з рэж. А. Літваком) стварэннем серыі мантажных фільмаў «Чаму мы ваюем», у т. л. фільма «Бітва за Расію» (1943).
КАПРАБІЁНТЫ (ад грэч. kopros памёт, кал + біёнт), дарослыя арганізмы або іх лічынкі, для якіх прыродным асяроддзем пастаяннага або часовага жыхарства і жыўлення з’яўляюцца фекаліі,
гной і інш. Сярод беспазваночных К.— многія алігахеты, жукі (карапузікі, магільшчыкі, стафіліны, гразевікі, гнаевікі, гнаявыя вадалюбы, трупаеды, трупнікі), некаторыя мухі, кляшчыарыбатыды.
КАІІРАЛ (франц. caporal), вайсковае званне малодшага каманднага саставу ў некаторых замежных арміях. У рус. арміі існавала ў 17 — пач. 19 ст., заменена на званне унтэрафіцэр.
КАПРАЛАКТАМ, sкапралактам, лактам sамінакапронавай к і с л а т ы, гетэрацыклічнае злучэнне, унутраны цыклічны амід sамінакапронавай кіслаты (гл. Лактамы}.
Бясколерныя гіграскапічныя крышталі, t 68,8 °C, t^ 262,5 °C, шчыльн. 1020 кг/м³ (70 °C, вадкага). Добра раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Полімерызуецца з утварэннем полікапрааміду. У прамсці найб. пашыраны метад сінтэзу з бензолу. На Беларусі вырабляюць на Гродзенскім вытворчым аб’яднанні ^Азот». Выкарыстоўваюць для атрымання полікапрааміду. Таксічны: раздражняе скуру, ГДК 10 мг/м³.
КАПРАЛПЫ [ад грэч. kopros памёт, кал + літ(ы)], выкапнёвыя экскрэменты марскіх жывёл (чарвей, малюскаў, іхтыязаўраў і інш.), што захоўваюць першасную форму, а часам і неператраўленыя рэшткі ежы. Месцамі складаюць марскія мулы. У выкапнёвым стане (з ардовіку) трапляюцца капрагенныя вапнякі, даламіты і фасфарыты, якія ўяўляюць сабой псеўдамарфозы на К. Фасфарытызаваныя К. рыфейскага ўзросту — самыя стараж. сляды жывёл на Зямлі. К. маюць да 55—60% трыкальцыю фасфату і выкарыстоўваюцца як угнаенні. Трапляюцца пераважна ў Вялікабрытаніі і Францыі. У.Я.Бардон.
КАГІРАФАГІ [ад грэч. kopros памёт, кал + фаг(і)], арганізмы, якія жывяцца экскрэментамі. Да іх належаць многія малашчацінкавыя чэрві (алігахеты), насякомыя, лічынкі двухкрылых, грызуны, зайцападобныя і інш. Многія беспазваночныя жывёлы (напр., тэрміты, ва ўсіх фазах свайго развіцця) — факультатыўныя К., якія набываюць карысную мікрафлору, калі паядаюць экскрэменты дарослых асобін. У фауне Беларусі сярод К. пераважаюць жукігнаевікі і лічынкі мух, з інш. К. пашыраны дажджавыя чэрві, кляшчыарыбатыды і інш. сапрафагі. К. паскараюць распад арган. рэшткаў, спрыяюць працэсам гуміфікацыі глеб, павышаюць іх урадлівасць.
КАПРАФАГІЯ, жыўленне арганізмаўсапратрофаў (гл. Сапратрофы) экскрэментамі інш. арганізмаў, гал. чынам млекакормячых. У беспазваночных К. пашырана сярод многіх малашчацінкавых чарвей і насякомых (жукігнаевікі, лічынкі двухкрылых, дажджавыя чэрві і інш.). Для некаторых жывёл (бабры, зайцы, трусы, сенастаўкі) К. — абавязковая ўмова нармальнай жыццядзейнасці; пры адсутнасці яе жывёлы знясільваюцца, парушаюцца многія функцыі іх арганізма. К. павялічвае эфек