• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАПІтбліЙ (лац. Capitolium, Capitolinus mons), адзін з 7 узгоркаў, на якім узнік Стараж. Рым. Са стараж. часоў быў цэнтрам рэліг. культу. Пасля аб’яднання паселішчаў на рым. узгорках уключаны ў гар. мяжу і абнесены сцяной. На адной з 2 яго вяршынь знаходзілася крэпасць, на другой у эпоху этрускага панавання быў пабудаваны Капіталійскі храм. 3 паўд.зах. абрывістага схілу К. (Тарпейскай скалы) скідвалі злачынцаў. Ha К. завяршаліся трыумфальныя шэсці перамогшых рым. войскаў, пачыналіся святочныя працэсіі рым. гульняў. На ўзор Рыма свае К. мелі і іншыя гарады Італіі і рым. калоній у Еўропе.
    КАПІТбЛІЙ (Capitol), будынак у сталіцы ЗША Вашынгтоне, у якім праходзяць пасяджэнні кангрэса. Пабудаваны ў 1793—1865 у стылі класіцызму. У англаамер. вайну 1812—14 спалены англічанамі (1814). К. наз. таксама будынкі ў сталіцах амер. штатаў, дзе праходзяць сесіі мясц. заканадаўчых сходаў.
    КАПІТУЛ, капітула (ад лац. capitulum), 1) у каталіцкай і англіканскай цэрквах калегія канонікаў кафедральнага сабора, якая стварае пры епіскапе ра
    
    КАПІШЧА              27
    
    ду па кіраванні епархіяй. Складаецца з пробашча, дэкана, схаластыка, кантара, кусташа і інш. канонікаў. К. ствараецца таксама ў касцёле, які мае ганаровае званне калегіята і знаходзіцца на іерархічнай лесвіцы паміж кафедральным касцёлам і парафіяльным. 2) У каталіцкіх духоўнарыцарскіх і манаскіх ордэнах (у т. л. ў грэкакаталіцкім ордэне базыльян) калегія кіруючых асоб ордэна.
    КАІІІТЎЛА Пётр Андрэевіч (н. 4.7.1936, в. Вял. Бор Старадарожскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел. дзярж. інт нар. гаспадаркі (1958), Мінскую вышэйшую парт. школу (1965). 3 1960 працаваў на здзе, у Цэнтр. НДІ аргцыі і тэхнікі кіравання, з 1966 у Інце эканомікі АН Беларусі. 3 1994 нач. аналітычнага цэнтра Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 1995 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі ацэнкі і планавання эфектыўнасці грамадскай вьпвсці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі.
      Тв.: Эффектнвность капнтальных вложенмй н основных пронзводственных фондов. Мн., 1974; Содержанме н оценка экономмческой эффектнвностн пронзводства. Мн., 1982 (разам з М.В.Нікіценкам, В.Н.Камковым); Эффектнвность обіцественного пронзводства. Мн., 1985; Эффекгнвность экокомнкн регнона. Мн., 1987 (у сааўг.).
    КАПІТУЛЯЦЫЯ (позналац. capitulatio ад capitulo дамаўляюся), 1) спыненне ваен. дзеянняў адным з ваюючых бакоў і здача яго ўзбр. сіл. 2) Здача асобных гарнізонаў, акружаных груповак на ўмовах, прадыктаваных пераможцам, або ўзгодненых перагаворамі. Адзін з відаў К. — безагаворачная; азначае прызнанне поўнага разгрому і перадачу пераможцу ўсяго ўзбраення і тэхнікі ў якасці трафеяў, а асабовага складу ў якасці палонных. Напр., у 1945 Германія і Японія падпісалі акты пра безагаворачную К. ў выніку разгрому іх у 2й сусв. вайне.
    КАШТ&ЛЬ (ад позналац. capitellum галоўка) у архітэктуры, пластычна
    
    
    вылучаная верхняя частка верт. апоры (слупа ці калоны) або пілястры, якая перадае на іх нагрузку ад архітрава і размешчаных вышэй яго частак будынка; элемент арх. ордэра.
      Узнікла ў краінах Стараж. Усходу. У Сгараж. Грэцыі склаліся тьшы К.: дарычная, іанічная, карынфская, у архітэктуры Стараж. Рыма — кампазітная і тасканская. Адметныя маст. формы створаны ў архітэктуры сярэдневяковай Візантыі, Японіі, Сярэдняй Азіі, Кітая, стараж.рус. архітэктуры, раманскім і гатычным дойлідстве Еўропы. Ў эпоху Адраджэння, у архітэктуры барока і класіцызму выкарыстоўвалі розныя варыяцыі класічных К. у спалучэнні з мясц. арнаментальнымі матывамі.
      На Беларусі вядомы з 12 ст. ў мураванай архітэкгуры. У 16—19 ст. былі пашыраны ўсе віды К. ў збудаваннях стыляў рэнесансу, барока, класіцызму. К., у якіх класічныя формы трактаваліся ў мясц. маст. традыцыях, сустракаюцца ў драўляным дойлідстве і пабудовах 19— пач. 20 ст. Шырока выкарыстоўвалася ў архітэкгуры 1950х г. С.А. Сергачоў.
    
    КАІНЦА Андрэй Пятровіч (н. 9.7.1931, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія), расійскі географ і геамарфолаг. Чл.кар. Расійскай АН (1970). Сын ПЛ.Капіцы. Скончыў Маскоўскі унт (1953), дзе і працаваў. 3 1970 старшыня прэзідыума Далёкаўсходняга навук. цэнтра АН СССР, дырэктар Ціхаакіянскага інта геаграфіі гэтага цэнтра. Удзельнік 4 антаркгычных экспедыцый і трансантарктычных пераходаў: ст. Мірны — ст. Піянерская (1956), ст. Мірны — Паўд. полюс (1959—60), ст. Усход — Полюс адноснай недаступнасці — ст. Маладзёжная (1963— 64). Узначальваў геафіз. экспедыцыю AH СССР ва Усх. Афрыку (1967— 69). Навук. працы па дынаміцы і марфалогіі ледавіковага покрыва Усх. Антарктыды. Дзярж. прэмія СССР 1971.
    КАПІЦА Пётр Леанідавіч (8.7.1894, г. Кранштат, Расія—8.4.1984), савецкі фізік, адзін з заснавальнікаў фізікі нізкіх тэмператур і фізікі моцных магнітных палёў. Акад. AH СССР (1939, чл.кар. 1929) і многіх замежных АН і навук. тваў. Двойчы Герой Сац. Працы (1945, 1974). Скончыў політэхн. інт у Петраградзе (1918). У 1921—34 у навук. камандзіроўцы ў Вялікабрытаніі, дзе праводзіў даследаванні пад кіраўніцівам Э.Рэзерфорда. Арганізатар і першы дырэкгар (1935—46 і з 1955) Інта фіз. праблем AH СССР. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы і тэхніцы звышмоцных магн. палёў, фізіцы і тэхніцы нізкіх тр, электроніцы вял. магутнасцей, фізіцы высокатэмпературнай плазмы. У 1928 выявіў у моцных магн. палях лінейную залежнасць эл. супраціўлення шэрагу металаў ад напружанасці поля (Капіцы закон). Адкрыў звышцякучасць вадкага гелію (1938). Распрацаваў спосаб звадкавання паветра пры дапамозе турбадэтандэра, новы тып магутнага звышвысокачастотнага генератара. Устанавіў, што пры высокачастотным разрадзе ў шчыльных газах утвараецца стабільны плазменны шнур з трай элек
    
    
    тронаў 10⁵—10⁶ К. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943. Нобелеўская прэмія 1978. Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР 1959.
      Тв:. Экспернмент. Теорня. Практнка: Сг. н выступл. 4 нзд. М., 1987.
      Літ.: Фнзнкн о себе. Л., 1990.
    
    
    КАПІЦЫ ЗАКбН, эмпірычная заканамернасць, паводле якой эл. супраціўленне полікрышталічных узораў металаў у моцных магн. палях прапарцыянальнае напружанасці магн. поля. Устаноўлены П.Л.Капіцай у 1928 для медзі, золата і серабра. Тлумачыцца тэорыяй гальванамагнітных з ’яў.
    КАПІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 13.3.1954, Мінск), бёл. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Др біял. н. (1993). Сын М.Ф. Капіча. Скончыў БДУ (1976). 3 1976 у Інце мікрабіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па біяхіміі біялагічнаакіыўных рэчываў мікраарганізмаў, мікрабіял. біятэхналогіі, мікалогіі.
       7k: Антнокнслнтельная аютвность экстрактов ммцелня кснлотрофных базндноммцетов // Мккологмя н фятопатологня. 1995. Т. 29, вып. 5—6.
    КАПІЧ Мікалай Фёдаравіч (н. 15.8.1918, в. Шаенка Шумілінскага рна Віцебскай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (1979), праф. (1981). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1987). Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1957). 3 1936 настаўнік сярэдняй школы ў Асвейскім рне. 3 1945 на парт. рабоце, з 1958 заг. аддзела ЦК КПБ. У 1969—75 дырэктар Інта гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1975—91 ст. выкладчык, заг. кафедры, прафесар Мінскай ВПШ. Чл. ЦК КПБ у 1960— 76. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1963—71. Чл. рэдкалегіі «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967). Аўтар прац па гісторыі КПБ.
    КАІПШЧА (ад стараж.слав. капь — выява, ідал), культавае збудаванне ўсх. і прыбалт. славян язычніцкага перыяду. У 1951 пры раскопках у Пярыні каля Ноўгарада выяўлены рэшткі слав. К. 10 ст., прысвечанага Перуну. Уяўляла сабой круг дыяметрам 21 м, на якім у васьмі месцах гарэў агонь; у цэнтры стаяў драўляны ідал Перуна. Паводде падання, каля Полацка на беразе Валовага возера было К. Перуна і Бабыягі. Рэшткі свяцілішча сельскай абшчы
    
    
    28
    
    КАПЛАН
    
    ны 10 ст. раскапалі археолагі ў 1969 каля в. Ходасавічы Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. Тут стаяў драўляны ідал, вакол якога ў час святкаванняў распальвалі вогнішчы.
    
    КАПЛАН Лазар Майсеевіч (31.7.1917, в. Скароднае Ельскага рна Гомельскай вобл. — 10.6.1994), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскае артыл. вучылішча (1938), Вышэйшую афіцэр
    
    
    сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч.
    
    вайну з жн. 1941 на Паўд.Зах., Паўн,Зах., 2м Прыбалт. і 1м Укр. франтах. Удзельнік абароны г. Севастопаль. Нам. камандзіра артыл. палка маёр К. вызначыўся 18—27.7.1944 пры вызваленні Латвй: на чале групы разведчыкаў захапіў пераправу на р. Істранка, батарэя пад яго камандаваннем паспяхова адбівала контратакі праціўніка. Да 1959 у Сав. Арміі, падпалкоўнік. Аўтар кн. «Вогненныя гады» (1970).
    
    КАІІЛАНЦЫ, вёска ў Бярэзінскім рне Мінскай вобл., на р. Клява, каля аўтадарогі Беразіно — Клічаў. Цэнтр сельсавета. За 10 км на ПдУ ад г. Беразіно, 111 км ад Мінска, 52 км ад чыг. ст. Градзянка. 346 ж., 168 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, сав. воінаў і партызан. Каля вёскі гарадзішча жал. веку і ранняга феадалізму.
    
    КАПЛАНЯН Рач’я Мікітавіч (14.11.1923, с. Гяргяр, Арменія — 1988), армянскі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. СССР (1971). Скончыў Ерэванскае тэатр. вучылішча (1940). 3 1937 працаваў у Ерэванскім тры юнага гледача (акцёр, у 1953—56 і 1959—62 гал. рэжысёр), Арм. тры оперы і балета імя Спендыярава (1962—65, гал. рэжысёр). У 1967 на базе створанага ім тэатрастудыі арганізаваў Ерэванскі драм. тр, яго гал. рэжысёр, з 1986 дырэктар і маст. кіраўнік тра імя Сундукяна. Сярод пастановак: «Каварства і каханне» Ф. Шылера (1955), «Начны цуд» Ягджана (1960), «60 гадоў і тры гадзіны» Араксманяна (1964), «Хачатур Абавян» Арменяна, «Любоў і смех» паводле Ацяна (1970) і інш. ГІісаў п’есы. Дзярж. прэмія СССР 1981.
    
    КАІІЛЕР Аляксей Якаўлевіч (11.10.1904, Кіеў — 11.9.1979), расійскі
    
    
    кінадраматург. Засл. дз. маст. РСФСР (1969). Адзін з заснавальнікаў тра «Арлекін» у Кіеве (1919). 3 1939 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. інце кінематаі’рафіі. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Ленін у Кастрычніку» (1937), «За вітрынай універмага» (1956), «Паласаты рэйс» (1961, у сааўг.), «Чалавекамфібія» (1962, паводле рамана А. Бяляева), «Прымаю бой» (1966), «Сіняя іпушка» (паводле М. Метэрлінка, 1976, у сааўт.), тэлефільма «Вера, Надзея, Любоў» (1972) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1981.