Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Ю.В. Бажэнаў, M.A. Дабрынін.
КАПУЦЬІНЫ (Cebus), род учэпістахвостых малпаў падатр. вышэйшых прыматаў. 4 віды, 33 падвіды. Пашыраны ў Паўд. Амерыцы, ад Гандураса да Бразіліі. Жывуць у вільготных лясах групамі да 30 асобін, у якіх пераважаюць самкі, але кіруе самецважак; рухавыя, могуць плаваць.
Даўж. цела да 57 см, хваста да 56 см, маса да 3,3 кг. Афарбоўка карычневая або шэрая. У самцоў вял. іклы. На галаве валасы накшталт манаскага клабука (адсюль назва, якая азначае «манах з капюшонам»). Усёедныя. Нараджаюць 1 дзіцяня. Развіты гукавая камунікацыя, эмоцыі, пачуцці (напр., згода, задавальненне, плач).
КАПЦЁЎКА, вёска ў Гродзенскім рне, на аўгадарозе Гродна — г. п. Вял. Бераставіца. Цэнтр сельсавета і с.г. калекг. прадпрыемства «Капцёўка». За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Гродна. 735 ж., 238 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая Marina сав. воінаў і партызан. Царква, касцёл.
КАПЦЭВІЧ Вячаслаў Міхайлавіч (н. 15.9.1947, г. ДавыдГарадок Столінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Др тэхн. н. (1990). Скончыў БДУ (1969). 3 1969 у Інце цепла і масаабмену АН Беларусі, з 1974 у НДІ парашковай металургіі БПІ, з 1995 у Бел. аграрным тэхн. унце. Навук. працы па тэхналогіі стварэння сітаватых матэрыялаў для фільтраў вадкасцей і газаў метадамі параіпковай металургіі.
Тв.: Порнстые порошковые матермалы м нзделня мз ннх. Мн., 1987 (разам з П.А Віцязем, В.К. Шэлегам); Форммрованне структуры м свойств пормстых порошковых матермалов. М., 1993 (у сааўг.). Л.В.Бароўка. КАПЦ^ВІЧЫ, пасёлак у Петрыкаўскім рне Гомельскай вобл.; чыг. станцыя на лінй Калінкавічы — Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 17 км на ПнЗ ад г. Петрыкаў, 191 км ад Гомеля. 1378 ж., 602 двары (1997).
У 16 ст. сяло ў Мінскім ваяв. ВКЛ. У 1886 у Ляскавіцкай вол. Мазырскага пав., 292 ж., 37 двароў, царква, вінакурня. 3 1884 чыг. ст. У 1888 адкрыта царк.прыходская школа. У 1904 прадпрымальнікі браты I і А Кеневічы заснавалі лесапільны зд. Напярэдадні 1й сусв. вайны адкрыта чыг. нар. вучылішча. 3 1924 у Петрыкаўскім рне. 3 15.7.1935 рабочы пасёлак. У 1942 і 1943 ням. фашысты загубілі ў К. 63 жыхары. 3 24.8.1951 вёска, пазней пасёлак. У 1971 у К. 1915 жыхароў.
Агароднінасушьшьны зд, дрэваапр. цэх, акц. тва «Жыткавічлес». Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
КАПЦЙГ Валянцін Афанасьевіч (9.6.1931, г. Юхнаў Калужскай вобл., Расія — 10.1.1997), расійскі хімікарганік. Акад. Pac. АН (1979; чл.кар. 1968). Замежны чл. АН Беларусі (1995). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Маскоўскі
хім.тэхнал. інт (1954), дзе і працаваў. 3 1959 у Інце арган. хіміі Сібірскага аддз. Pac. АН (з 1987 дырэктар), адначасова ў Новасібірскім унце (у 1978— 80 рэктар). 3 1980 віцэпрэзідэнт Рас. АН і старшыня яе Сібірскага аддзялення. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэакцый ізамерызацыі замешчаных араматычных злучэнняў, выкарыстанні ЭВМ для рашэння струкгурных задач арган. хіміі. Устанавіў асаблівасці будовы і заканамернасці пераўіварэння кар
Ф.М.Капуцкі. В.АКапцюг.
бакатыёнаў, што паслужыла асновай колькаснай тэорыі малекулярных перагруповак. Распрацаваў новыя спосабы атрымання і выкарыстання арган. злучэнняў розных тыпаў (для інгібіравання акісляльнай дэструкцыі палімераў, як дабаўкі для паляпшэння рэалагічных уласцівасцей нафтаў і інш.). Ленінская прэмія 1990.
Літ.: В.А Коптюг: Указ. науч. тр., 1981— 1986. Новосмбмрск, 1986.
КАПЦЮГАНСКІ ВАЛЎН, геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). За 1,3 км на Пд ад в. Ладыга ІІІчучынскага рна Гродзенскай вобл., ва ўрочышчы Капцюганскі Лес. Валун гранітагнейсу. Даўж. 4,7 м, шыр. 3,4 м, выш. 2,2 м, у абводзе 12,4 м, аб’ём 18,6 м³, маса каля 49 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад са Скандынавіі. У язычніцкія часы — культавы фетыш. В.Ф.Вінакураў.
КАПЦЯЕВА Аігтаніна Дзмітрыеўна (7.11.1909, прыіск Южны Зейскага рна Амурскай вобл., Расія — 12.11.1991), руская пісьменніца. Скончыла Літ. інт у Маскве (1947). Друкавалася з 1935. Аўтар аповесці «Калымскае золата» (1936), кн. нарысаў «Былі Алдана» (1937) пра жыццё і працу сібірскіх старацеляў, шахцёраўгарнякоў. У раманах «Фарт» (1940), «Таварыш Ганна» (1946), «Дар зямлі» (1963), трылогіі «Іван Іванавіч» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Дружба» (1954), «Адвага» (1958) тэмы кахання, сям’і, грамадскага прызначэння чалавека, перамены ў сац. і духоўным жыцці народаў Поўначы. Гісторыкарэв. раман «На Уралерацэ» (кн. і—2, 1969—78) прысвечаны падзеям грамадз. вайны. Дакументальнапубліцыстычныя нарысы К. у збках «Па слядах Ермака. 3 дзённіка пісьменніка» (1972), «Палымяныя кветкі пустыні» (1982).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1972—75.
С.Ф.Кузьміна.
КАПЧАГАЙСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА, на р. Ілі, у АлмаАцінскай і ТалдыКурганскай абл. Казахстана. Утворана плацінай аднайм. ГЭС. Запаўняецца з 1970. Пл. 1847 км², аб’ём 28,14 км³, даўж. 180 км, найб. шыр. 22 км. Шматгадовае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбаводства і рэкрэацыі.
КАПШАН Уладзімір Міхайлавіч (н. 20.4.1940, г. Рэчыца Гомельскай вобл.), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1970). Працуе ў галіне афармленчага мастацтва і жывапісу. Аформіў інтэр’еры: музеі Я. Купалы ў в. Вязынка Маладзечанскага рна Мінскай вобл. (1972, з Э. Агуновічам), стараж.бел. культуры ІМЭФ Нац. АН Беларусі (1979), нар. творчасці ў в. Моталь Іванаўскага рна Брэсцкай вобл. (1996) і інш.; бел. раздзел на Міжнар. выстаўцы ў Брно (Чэхаславакія, 1983, з В. Чуглазавым), Міжнар. кірмашу ў Бухарэсце (1984), Нац. выстаўкі нар. творчасці Беларусі ў Мінску (1996). Сярод жывапісных твораў: «Халодны дзень» (1985), «Зімовы настрой» (1987), «Палявыя кветкі» (1996), серыі пейзажаў «Стары Мінск» (1991), «Нарачанскі край» (1995), «На Браслаўшчыне» (1996—97) і інш. Л.Ф.Салавей.
КАІТШЧЫНА, ка п ш ч ы з н а, дзяржаўны падатак у ВКЛ у 15—16 ст. за трыманне карчмы і продаж у ёй спіртных напіткаў (піва, мёду, гарэлкі). Памер К. вызначаўся вял. князем і вагаўся ад 0,5 капы (30 грошаў) да 2,5 капы (150 грошаў). Збіралася адзін раз у год спец. прызначанымі гаспадарскімі дваранамі. У некаторых выпадках вял. князь адмаўляўся ад К. на карысць ваявод, старостаў, гарадоў. 3 сярэдзіны 16 ст. паступова знікла зза раздачы корчмаў на водкуп прыватным асобам. У каралеўскіх гарадах захавалася да 18 ст. ў выглядзе чопавага.
КАПЫЛЁНКА Аляксандр Іванавіч (1.8.1900, г. Краснаград Харкаўскай вобл., Украіна — 1.12.1958), украінскі пісьменнік. Скончыў Харкаўскі інт нар. асветы (1925). Друкаваўся з 1920. У збках апавяданняў «Імсм украінскага народа» (1924), «Буйны хмель» (1925), «Цвёрды матэрыял» (1928) адлюстраваў падзеі рэвалюцыі і класавую барацьбу ў краіне, у кнігах «Залатая грамата» (1937), «Сонечная раніца» (1949), «Суседзі» (1955), аповесцях і раманах «Вызваленне» (1930), «Дзесяцікласнікі» (1938), «Зямля вялікая» (1957) — героіку Вял. Айч. вайны і мірнага будва. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Л. Салавей, А. Чаркасаў, А. Шарахоўская.
Тв:. Вмбрані творн. Т. 1—2. Клів, 1980.
Літ.: Кнлнмннк О.В. Олександр Копмленко. 2 внд. Кйв, 1984. ВЛ.Чабаненка.
КАПЫЛОВІЧ Іван Іванавіч (н. 2.2.1944, в. Забалацце Мазырскага рна
2. Зак. 404.
34
КАПЫЛОВІЧ
Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» (1967—69). Друкуецца з 1963. У збках апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым»( 1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988), «Імянны гадзіннік» (1991) тэмы жыцця сучаснай вёскі, гар. інтэлігенцыі, услаўленне чалавека працы, важныя пытанні сучаснасці. Аўгар раманаў «Пасынак» (1993), «Крумкач» (1997).
І.І.Капыловіч.
КАГІЫЛбВІЧ Мікола (Мікалай Фаміч; н. 10.7.1937, в. Астражанка Лельчыцкага рна Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). Працаваў настаўнікам, на Бел. радыё, у рэд. газ. «Звязда», у выдвах «Беларусь» (1964— 71, 1981—83), «Мастацкая літаратура» (1973—81). Друкуецца з 1960. Асн. тэматыка творчасці — сучаснае жыццё вёскі, маральнаэтычныя праблемы, падзеі мінулай вайны, чарнобьшьская катастрофа. Аўгар збкаў аповесцей і апавяданняў «Скрозь жывуць людзі» (1968), «Засада» (1979), «Дні ціхай восені» (1981), «Чужы сваяк» (1987). Піша для дзяцей.
КАПЫЛЬ, горад, цэнтр Капыльскага рна Мінскай вобл., на р. Мажа. За 120 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Цімкавічы на лініі Баранавічы— Асіповічы. 10,8 тыс. ж. (1998).
Упершыню ўпамінаецца пад 1274 у ГаліцкаВальшскім летапісе. 3 1320х г. у складзе
ВКЛ. У 1395 утворана Капыльскае княства з цэнтрам у К., уладанне кн. Уладзіміра Альгердавіча, з пач. 15 ст. рэзідэнцыя князёў Алелькавічаў. У жн. 1506 слуцкія і капыльскія баяры разбілі каля К. рэшткі войска крымскіх татар. 25.11.1595 у час Налівайкі паўстання 1594—96 каля К. адбыўся бой казацкага атрада на чале з палкоўнікам Марцінкам з войскам К. Радзівіла. 3 1612 К. перайшоў да Радзівілаў. У 1652 К. атрымаў прывілей на магдэбургскае права, меў герб — на залатым полі выява паляўнічага рога. 3 канца 16 ст. ў К. былі кальвінскі збор і царква. У 17 ст. К. славіўся рамёствамі; было 6 цэхаў. 3 1791 у складзе Случарэцкага пав. Наваірудскага ваяв. 3 1793 у Рас. імперыі — мястэчка Слуцкага пав. Мінскай губ. 3 1832 прыватнаўладальніцкае мястэчка кн. Вітгенштэйна. У 1880я г. ў К. створана група народнікаў. У 1897 — 4463 ж., піваварны завод, 2 млыны, 6 крам, 3 школы, царква, касцёл, кальвінскі збор, 2 яўр. малітоўныя дамы. У 1903 створана група, у 1905 аргцыя РСДРП. У лют.—снеж 1918 акупіраваны герм., у жн. 1919 — ліл. 1920 — польскімі войскамі. 3 ліп. 1924 цэнтр раёна. У 1926 — 4 гыс. ж., сыраварны і цагельны зды, ганчарная, шавецкая арцелі. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. 3 29.6.1941 да 1.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі тут 2915 жыхароў, адбыліся капыльскія баі 1942, 1944 партызан з гітлераўцамі. У 1977 — 5,7 шс. ж. 3 29.4.1984 горад.
Капыльскі завод гумаватэхнічных вырабаў, прадпрыемствы харч. прамсці. Капыльскі краязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнік архітэкгуры — царква (19 ст.). Помнікі археалогіі — гарадзішча і курганныя могільнікі.