Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
дажджоў» (1949), «Не спіце» (1956, у сав. пракаце «Пад покрывам ночы», прыз Міжнар. кінафестывалю за гал. ролю ў Карлавых Варах, 1957), «Маё імя клоун» (1970), «Любоўная немач» (1982) і інш. Сярод інш. прадстаўнікоў дынастыі К. — акцёры Шашы, Раджыў і інш. А.П.Бабкова.
«КАПЎСНІК», жартаўлівае гумарыстычнае парадыйнае тэатралізаванае прадстаўленне. Узнік у дарэв. Расіі. «К». наладжвалі работнікі траў у час Вял. посту (назва ад традыц. поснага блюда — капусты ці пірага з капустай). У Пецярбургу найб. вядомы т. зв. «Вар
ламаўскія К.» (вечары ў доме акцёра К.А. Варламава). У Маскве першыя «К» ў выглядзе закрытых вечарын з пародыямі і жартамі арганізоўвала Тва мастацтва і лры. Пазней праводзіліся ў МХАТ (1902, 1903, 1908). У сав. час былі пашыраны як від маст. самадзейнасці. Форма вечароў «К.» захавалася да нашага часу ў вядучых бел. трах у дні свят, юбілеяў, а таксама як студэнцкія вечарыны.
КАПУСТА (Brassica), род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Найважнейшыя віды К. вырошчваюць ва ўсім свеце (культывуюць з ранняга неаліту). На Беларусі 6 відаў: К. агарод
Калуста: 1 — кармавая; 2 — пекінская;
3 — кальрабі; 4 — брусельская; 5 — белакачанная; 6 — цвятная; 7 — чырвонакачанная.
ная (В. оіегасеа), бручка, гарчыца, pane, рэпа, свірэпіца.
К. агародная вызначаецца незвычайнай марфал. зменлівасцю, мае мноства разнавіднасцей і форм. Найб. вядомыя ў культуры: К. белакачанная — лісце качана буйное, простае, лірападобнае або суцэльнае, светла або інтэнсіўназялёнае з фіялетавым адценнем. У лісцях К. чырвонакач а н н а й ёсць пігмент антацыян. С а в о й с к а я К. мае рыхлы качан з пухіраватамаршчакаватага лісця. Брусельская К. ўгварае сцябло выш. да 1 м, у пазухах лісця развіваюцца дробныя качанчыкі. Л і с ц е в а я К. мае тоўстае сцябло да 1,5 м выш. з буйным мясістым лірападобным або суцэльным лісцем. У кальрабі клубнепадобна патоўшчанае сцябло (сцеблаплод); лісце ча
32 КАПУСТА
ранковае, перысталопасцевае або лірападобнае. Пекінская К. мае разетку буйнога (да 60 см даўж.) лісця, сабранага ў рыхлы Kanan. Ц в я т н а я К. ўтварае цыліндрычнае сдябло выш. да 70 см, на якім шматлікія зрослыя кветаносныя парасткі. Усе К. — святлалюбныя і холадаўстойлівыя. Верагодны зыходны від — К. д з і к а я (В. sylvestris). Амаль усе К. (акрамя цвягной і пекінскай) — двухгадовыя расліны. У 1ы год фарміруюць вегетатыўныя органы (качан, разетку лісця, сцеблаплод), на 2і — цвітуць і даюць насенне. Агароднінная, кармавая і алейная расліна.
Літ.: Чулков a Е.Н., Переднев В.П., Городнлов Н.А. Капуста. Мн., 1973; Советы огороднпкам. 2 нзд., Мн., 1989.
У.П.Пярэднеў.
КАПЎСТА, традыцыйная бел. страва з варанай дробна пакрышанай капусты з бульбай, прыправамі, часам грыбамі. Гатуюць з мясам або затаўкаюць здорам ці заскварваюць; часта перад ядою прыпраўляюць смятанаю.
КАПЎСТА Піліп Піліпавіч (25.12.1907, с. Жоўтае Пяціхацкага рна Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 6.1.1973), адзін з кіраўнікоў парт. руху ў Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Ген.маёр (1943). 3 1931 у Чырв. Арміі. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939, сав.фінл. вайны 1939—40. 3 чэрв. 1941 на фронце, камандзір палка. У партызанах з сак. 1942: нач. штаба, камісар атрада, з мая 1942 камандзір партыз. брыгады імя Варашылава, са снеж. 1942 — партыз. злучэння Слуцкай зоны. У сак.— ліп. 1943 чл. Слуцкага падп. міжрайкома КП(б)Б, са жн. 1943 нач. штаба Беластоцкага партыз. злучэння, адначасова ў ліст. 1943 — ліп. 1944 чл. Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны ў Сав. Арміі.
КАПЎСЦІН Аляксандр Пятровіч (12.2.1924, в. Старая Рудня Жлобінскага рна Гомельскай вобл. — 16.10.1996), бел. пісьменнік. Скончыў Гомельскі настаўніцкі інт (1955), Вышэйіпыя юрыд. курсы ў Маскве (1959). Працаваў у органах юстыцыі, у газ. «Гомельская праўда», у БелТА, з 1973 у газ. «Літаратура і мастацтва» (у 1974—96 нам. гал. рэдактара). Друкаваўся з 1943. Першы зб. прозы «Суд ідзе» (1959). У творах узнімаў маральнаэтычную і прававую праблематыку сучаснасці: збкі аповесцей, апавяданняў, нарысаў «Суд вырашыў...» (1975), «Покліч сэрца», «Белыя гусі лета прарочаць» (абодва 1976), «Размова ў дарозе» (1977), «Скажу праўду» (1979), «Быць чалавекам» (1981), «Дружба вывела да зорак» (1985) і інш. Пісаў гумарэскі, гумарыст. апавяданні, публіцыст. артыкулы. Перакладаў з рус. і польск. моў.
Тв.: Рэха даўніх баёў. Мн., 1984; Гудок далёкага поезда. Мн., 1986; Салёная раса. Мн., 1988.
КАПЎСЦІН Міхаіл Дзянісавіч (18.11.1907, в. Мікулічы Бабруйскага рна Магілёўскай вобл. — 8.2.1968), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вай
ну з 1942 на Волхаўскім, 3м Укр., 1м Бел. франтах. Вызначыўся пры вызваленні Украіны і Малдавй. 10—11.5.1944 у баях на правым беразе р. Днестр каля г. Ціраспаль мал. лейтэнант К. замяніў параненага камандзіра батальёна. Батальён на чале з К. 2 дні адбіваў контратакі ворага, знішчыў больш за 400 гітлераўцаў, 23 танкі і самаходныя гарматы. Ў ліп. 1944 батальён прарваў абарону праціўніка каля в. Мілянавічы на 3 ад г. Ковель і захапіў вышыню. Удзельнік вызвалення Варшавы і баёў за Берлін. Да 1946 у Сав. Арміі, пасля на адм.гасп. рабоце.
КАПУСЦІН ЯР, касмадром і палігон у Архангельскай вобл. Расіі. Засн. ў 1946. 3 К. Я. здзейснены запускі геафіз. ракет «Вертыкаль», ШСЗ з серый «Космас» і «Інтэркосмас», інд. ШСЗ «Арыябхата» і «Бхаскара», франц. ШСЗ «Снег3» і інш.
КАПУТДЖЎХ, найвышэйшы пункт Зангезурскага хр. Армянскага нагор’я, на мяжы Нахічэванскай аўт. рэспублікі і Арменіі. Выш. 3904 м. Невял. ледавікі.
КАПУЦІКЙН Сільва (Сірвард) Барунакаўна (н. 5.1.1919, Ерэван), армянская паэтэса. Скончыла Ерэванскі унт (1941). У паэт. збках «У гэтыя дні» (1945), «На беразе Зангі» (1947), «Мае родныя» (1951, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Роздум на паўдарозе» (1960), «Ліліт» (1981), «Зіма ідзе» (1983) і інш. тэмы нац. адраджэння Арменіі, багаты свет пачуццяў сучаснікаў, праблемы сувязі мастацтва і рэчаіснасці. Аўтар кніг нарысаў і эсэ «Караваны япічэ ў дарозе» (1964), «Мерыдыяны карты і душы» (1978), п’ес «Адкуль ляціш, журавель?» (I960), «I ты, Брут» (1976). Пераклала на арм. мову асобныя творы Я. Купалы. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі М. Аўрамчык, Р. Барадулін, В. Вярба, В. Іпатава, К. Камейша, В. Коўтун.
Тв:. йзбр. пропзв. Т. 1—2. М., 1978.
С.Арзуманян.
КАПУЦКІ Андрэй Рыгоравіч (парт. псеўд. Лёкса, X в а с т о ў, літ. псеўд. Язэп П р а л е с к а; 2.5.1897, г. Маладзечна Мінскай вобл. — 17.5.1934), дзеяч рэв. і нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі, літаратар. Скончыў Камуніст. унт Беларусі (1931). 3 1916 у арміі, з 1919 у Чырв. Арміі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. На 2й канферэнцыі КПЗБ (1924) выбраны чл. ЦК. Ў пач. 1925 актыўна падтрымліваў сэцэсію. У сак. 1928 па даручэнні ЦК КПЗБ разам з С.А.Клінцэвічам удзельнічаў у ліквідацыі ў Вільні М.І.ГурынаМаразоўскага. Тройчы (1920, 1922, 1925) быў арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў турму. У час знаходжання ў БССР працаваў у Гістпарце пры ЦК КП(б)Б, заг. секгара друку ЦК КП(б)Б, в.а. рэдактара газ. «Савецкая Беларусь». У 1933 арыштаваны па справе «Беларускі нацыянальны цэнтр», у 1934 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.: Паноў трэба знішчаць гуртам: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1932.
М.М.Клімовіч, УМ.Міхнюк.
КАПЎЦКІ Фёдар Мікалаевіч (н. 10.1.1930, в. Селівонаўка Маладзечанскага рна Мінскай вобл.), бел. хімік. Акад. Нац. АН Беларусі (1994; чл.кар. 1989), др хім. н. (1984), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1976). Скончыў БДУ (1954), дзе і працаваў з 1956 (у 1964—65 у Дзярж. кце CM БССР па каардынацыі н.д. работы). 3 1973 нам., з 1977 першы нам. міністра вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі БССР. 3 1989 прарэктар, з 1990 рэктар БДУ. 3 1996 у НДІ фіз,хш. праблем пры БДУ. Навук. працы па структурнай і хім. мадыфікацыі цэлюлозы і яе вьпворных. Распрацаваў фіз.хім. асновы атрымання матэрыялаў тэхн. прызначэння на аснове вытворных цэлюлозы (аксіды металаў, высокатэмпературныя звышправаднікі); тэхналогію вытвсці лек. прэпаратаў пралангаванага дзеяння, лакафарбавых матэрыялаў з адходаў нафтаперапрацоўкі; метады атрымання сумесных раствораў цэлюлозы з сінт. палімерамі і ўмовы іх перапрацоўкі ў валокны і плёнкі.
Тв.: Лекарственные препараты на основе пронзводных целлюлозы. Мн., 1989 (разам з Т.Л. Юркштовіч); Катнонный олпгомер пппернлена: смнтез, свойства п прммененпе. Мн., 1997 (разам з В.П.Мардыкіным).
Літ.: Ф.Н.Капуцкнй // Вестн. БГУ. Сер. 2. Хнмня. Бнологня. Географпя. 1995. № 1.
П.М. Бараноўскі.
КАПУЦЫН, кветкавая расліна, тое, цгго настурка.
КАПУЦЫНЫ (італьян. cappuccino ад cappuccio капюіпон), каталіцкі манаскі ордэн. Засн. ў Італіі ў 1525 як адна з трох галін ордэна францысканцаў. Заснавальнік Матэо Серафіні з Баскіо імкнуўся надаць ордэну характар аскетызму часоў св. Францыска Асізскага (13 ст.), пашырыць уплыў на ніжэйшыя слаі грамадства. У 1619 папа Павел V зацвердзіў ордэн як самастойны. У апошняй чвэрці 16 ст. К. распаўсюдзіліся ў Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, у 17 ст. праніклі ў Бразілію, Цэнтр. Амерыку, Індыю і інш. У адрозненне ад адукаваных езуітаў К. вялі місіянерскую дзейнасць сярод простага люду, іх называлі пралетарыямі сярод манахаў. У ВКЛ яны аселі ў Любяшове (1756, цяпер Валынская вобл. Украіны) і Юравічах (1781, цяпер Калінкавіцкі рн Гомельскай вобл.). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з канца 18 ст. дзейнасць К. у Рас. імперыі стала затухаць, у 1888 іх кляштары зачынены. Жаночая галіна ордэна — капуцынкі — засн. ў 1538. Іх кляштары былі ў Германіі, Швейцарыі, Перу. У 2ю сусв. вайну ордэн моцна пацярпеў, але аднавіўся. У 1965 у свеце былі 93 адм.тэр. адзінкі К. (правінцыі, віцэправінцыі і інш.). 3 1940 у Рыме дзейнічае Гістарычны інт, які даследуе гісторыю францысканцаў, у т. л. К.; з 1931 выдаецца квартальнік «Collectanea Franciscana» («Францысканскія зборнікі»).
КАПЫЛОВІЧ 33
Літ.: D у d у с z АР. Dzieje zakonu braci mniejszych Kapucyndw na Litwie (1756—1993). Rzym, 1994; Ko'sciol katolicki w Polsce 1918— 1990: Rocznik statystyczny. Warszawa, 1991.