• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАРА ВЫВЁТРЫВАННЯ, геалагічнае ўтварэнне, складзенае з прадуктаў разбурэння горных парод у выніку выветрывання. Ад карэнных парод адрозніваецца болып рыхлай струкгурай, змененым хім. і мінералагічным складам са значнымі ўключэннямі гліністых мінералаў, часта бурай або чырвонай афарбоўкай. Адрозніваюць астаткавую (прадукгы разбурэння застаюцца на месцы першаснага залягання) і пераадкладзеную К. в. (пераносяцца на нязначныя адлегласці з захаваннем прыкмет мацярынскай пароды). Па форме залягання вылучаюць К. в. плошчавую і лінейную. У залежнасці ад мінералагічнага складу горных парод фарміруюцца латэрытныя, каалінавыя і інш. тыпы. Са стараж. К. в. звязаны радовішчы руд жалеза, нікелю, хрому, алюмінію, рэдкіх металаў, а таксама фосфару, кааліну і інш. На тэр. Беларусі пашыраны астаткавыя плошчавыя К. в. каалінітавага і мантмарыланітавага складу.
    
    КАРА ВЯЛІКІХ ПАЎНіАР’ЯЎ галаўнога мозга, верхні слой шэрага рэчыва на бакавой і медыяльнай паверхні і на аснове паўшар’яў галаўнога мозга чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл; найвышэйшы аддзел цэнтральнай нервовай сістэмы. Складаецца з нерв. клетак (нейронаў, каля 10 млрд.), іх адросткаў (нерв. валокнаў) і прамежкавай тканкі (нейрагліі). Таўшчыня кары на розных участках паўшар’яў ад 1,3 да 5 мм; плошча паверхні ў чалавека да 0,22 м².
       На паверхні кары — барозны і звіліны. Асн. 3 баразны: цэнтр., латэральная і цемяннапатылічная. Барозны падзяляюць паўшар’і на лобную, цемянную, сківічную і патылічную долі; вылучаюць таксама 5ю астраўковую долю. Нерв. клеткі кары маюць розную форму (зорчатыя, верацёнападобныя, павукападобныя, гарызантальныя, пірамідныя), велічыню (шыр. 5—50 мкм, даўж. 10—130 мкм), колькасць і даўжыню адросткаў; на розных яе ўзроўнях групуюцца ў пласцінкі або слаі. Найб. гыповыя гіганцкія пірамідныя клеткі (клеткі Беца), размешчаныя ў 5м слоі пярэдняй цэнтр. звіліны. Ад кожнага цела гэтых клетак адыходзяць кароткія адросткі — дэндрыты і адзін доўгі нейрыт (аксонў які дае пачатак рухалыіым праводным шляхам. Адросткі нерв. клетак ідуць у глыбіню мозга і ўтвараюць яго нервовавалакмісты кампанент — белае рэчыва, валокны якога па даўжыні, сувязях і функцыі падзяляюцца на злучальныя (асацыяцыйныя, звязваюць асобныя ўчасткі кары аднаго паўшар’я), спаечныя (камісуральныя, аб’ядноўваюць кару розных паўшар’яў), праекцыйныя (правадніковыя.
    
    
    38                 KAPA
    
    звязваюць кару паўшар’яў з ядрамі ніжэйшых аддзелаў цэнтр. нерв. сістэм — з падкоркавымі ядрамі, ствалавой ч. галаўнога мозга і ядрамі спіннога мозга). Самая стараж. ч. кары — палеакортэкс, складаевда з адной пласцінкі клетак, займае 0,6% ад пл. кары; уласна старая кара, або архікортэкс — з 2—3 слаёў (2,2% ад пл. кары), новая кара ці неакортзкс — з 6 пласцівак (95,6% плошчы), Паміж новай і старой карой ёсць прамежкавая, або мезакортэкс, з 4—5 пласцінак (1,6% плошчы). У залежнасці ад будовы нерв. клетак, іх прасторавых суадносін і лакалізацыі функцый у кары паўшар’яў вылучаны 52 палі — мазгавыя цэнтры (коркавыя ядры), месцы вышэйшага аналізу і сінтэзу нерв. імпульсаў. У архітэктоніку (слаістую будову) таксама ўключаюць міэла, ангія і гліяархігэктоніку. Лакалізацыя функцый (прывязка да палёў) адносная, чым тлумачыцца магчымасць частковай кампенсацыі страчаных функцый. Пры парушэннях участкаў кары сімптомы раздражнення яе аддзелаў выяўляюцца прыпадкамі: лакалізаванымі сутаргавымі (маторнымі), бяссутаргавымі (сенсорнымі, вегетатыўнавісцэральнымі, з псіхапаталаг. выявамі) ді паліморфнымі. Сімптомы выпадзення (выключэнне функцый) аддзелаў кары моіуць суправаджацца парэзамі (паралічамі), расстройствамі органаў пачуццяў, мовы, псіхікі. Дыфузнае паіпкоджанне кары ў дародавы або ранні дзідячы перыяд прыводзіць да загрымкі псіхамоўнага развіцця ці алігафрэніі, у болыд позні час — да дэменцыі (прыдуркаватасці).
      Літ:. Анохнн П.К. Очеркн по фнзнолопш функцнональных смстем. М., 1975; Ш а д е Дж., Ф о р д Д. Основы неврологмн: Пер. с англ. М., 1976. Г.Г. Шанько.
    
    КАРАБАГАЗГОЛ (цюрк. кара — чорны, багаз — заліў, гол — возера), салёнае возера (былы заліўлагуна) каля ўсх. берага Каспійскага м., на 3 Туркменістана. Да 1980 злучалася з Каспійскім м. вузкім (да 200 м) аднайменным пралівам, даўж. каля 11 км. Пл. заліва складала каля 12 тыс. км², найб. глыб. 3,5 м; узровень вады знаходзіўся на 4,5 м ніжэй узроўню мора і быў абумоўлены надзвычай высокім выпарэннем з паверхні, што выклікала пастаянны прыток вады (ад 6 да 25 км³/год). У 1980 заліў перакрыты глухой дамбай «з мэтай захавання ўзроўню Каспійскага м.», у выніку чаго возера абмялела, салёнасць павысілася (больш за 310°/оо). У 1984 для падтрымання мінім. неабходнага ўзроўню расолу пабудавана водапрапускное збудаванне. Найбуйнейшае ў свеце радовішча мірабіліту. Цэнтр здабычы і перапрацоўкі сульфату—Бекдаш.
    
    КАРАБАН Сцяпан Ігнатавіч (8.1.1902, в. Дзехнаўка Мінскага рна — 14.1.1974), бел. літ.знавец. Др філал. н. (1960), праф. (1961). Скончыў БДУ (1931). 3 1934 працаваў у Інце філасофіі і права АН Беларусі, з 1937 у Мінскім пед. інце. Друкаваўся з 1938. Даследаваў філас., літ.эстэт. погляды В. Бялінскага і Дз. Пісарава. Вывучаў светапогляд і праблематыку творчасці Я. Купалы. Аўтар нарысаў па гісторыі бел. літ. крытыкі і эстэт. думкі, у якіх не пазбегнуў вульгарнасацыялагічных ацэнак.
    
    
       Тв:. Очеркм нсторнн белорусской эстетнческой мыслн м лнтературной хрптнкм. Мн., 1971; Нарысы гісторыі беларускай савецкай крытыкі 20—30х гг. Мн., 1971.
    КАРАБАНАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 1.1.1948, г. п. Зэльва Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі жывёл. Др біял. н. (1993). Скончыў Віцебскі вет. інт (1975). 3 1991 у Гродзенскім дзярж. унце. Навук. працы па распрацоўцы сарбентаў. і цеплалячэбных сродкаў з абязводжанага сапрапелю, фізіял. асновах выкарыстання сапрапеляў у кармленні маладняку жывёл, распрацоўцы біягенных жалезазмяшчальных прэпаратаў для прафілактыкі анеміі маладняку жывёл.
    
    КАРАБАХСКАЕ НАГбР’Е, вулканічнае лававае нагор’е ў Закаўказзі, паміж Зангезурскім і Карабахскім хрыбтамі, у Азербайджане і Арменіі. Выш. да 3616 м (г. Далідаг). Над паверхняй нагор’я ўзнімаюцца патухлыя вулканічныя конусы да 3581 м (г. Кызылбагаз). Каменныя россыпы, субальпійскія лугі. Пашавая жывёлагадоўля.
    КАРАБАХСКАЕ ХАНСТВА, дзяржава ў Закаўказзі ў міжрэччы Аракса і Куры ў сярэдзіне 18— пач. 19 ст. Вылучылася ў 1747 са складу Ірана. Заснавальнік — Панах Аліхан (правіў у 1747—59). Сталіца з 1752 — г. Панахабад (цяпер Шуша). Асн. заняткі насельніцтва—земляробства, жывёлагадоўля, рамёствы. Пры Ібрагіме Халілхане (1759—1806) ханства падпарадкавала ўвесь Карабах, Нахічэвань, землі Паўд. Азербайджана. Перад пагрозай заваявання з боку Ірана і Турцыі ў 1805 Ібрагім падпісаў дагавор аб пераходзе дзяржавы пад пратэкгарат Расіі. Гэта прывяло пры яго пераемніку да скасавання ханства рас. ўладамі (1822, пераўтворана ў Карабахскую прав.).
      КАРАБАХСКІ ХРЫБЕТ, горны хрыбет М. Каўказа, у Азербайджане. Цягнецца ад р. Тэртэр да даліны р. Аракс. Выш. да 2725 м (г. БёюкКірс). Складзены пераважна з асадкавых і вулканагенных парод. На схілах дубовыя лясы. Ракой Акера, што цячэ ўздоўж паўд.зах. схілаў хрыбта, аддзелены ад Карабахскага нагор’я.
      КАРАБЕЙНІКАЎ Трыфан (? — пасля 1594), маскоўскі купец, пазней дзяк. У 1582 па даручэнні Івана IV Грознага ездзіў на святую гару Афон (Грэцыя) з міласцінай на супакаенне душы забітага бацькам царэвіча Івана. У час другога падарожжа (1593—94) наведаў Канстанцінопаль і Палесціну, прывёз у Маскву мадэль труны Гасподняй. Пра другое падарожжа напісаў «Хаджэнне Трыфана Карабейнікава...» (было распаўсюджана больш чым у 200 спісах), у якім падрабязна апісаны гарады Беларусі, праз якія ён праязджаў на шляху з Масквы ў Канстанцінопаль (Орша, Бобр, Крупкі, Нача, Барысаў, Мінск, Слуцк, Лістапады, Хвастова, Тураў), дадзены цікавыя харакгарыстыкі Слуцка і Турава. К. належаць «Апісанне шляху ад Масквы да
    
    Царграда» (1594) і «Справаздача маскоўскаму ўраду аб раздадзеных грашах у час другога пасольства ў Канстанцінопаль разам з дзякам Агаркавым па даручэнні цара Фёдара» (1594).
    
    КАРАБЕЛЬ (ад грэч. karabos судна), 1) К . м а р с к і — у шырокім сзнсе тое ж, што і судна. У эпоху ветразевага флоту — буйное баявое 3мачтавае судна з прамымі ветразямі і моцным артыл. узбраекнем (гл. Ветразевае судна). Цяпер К. наз. ваен. судны ўсіх класаў (гл. Карабель ваенны). 2)К. паветр а н ы — буйны шматмесны авіяц. або паветраплавальны апарат (самалёт, верталёт, дырыжабль). 3) К. касм і ч н ы — пілотны лятальны апарат для палётаў людзей у космас або беспілотны (транспартны) для дастаўкі грузаў на арбітальную станцыю (гл. Касмічны карабель).
    
    КАРАБЕЛЬ ВАЕННЫ, баявы або спец. прызначэння карабель, які ўваходзіць у склад ваеннамарскога флоту. Mae ўзбраекне, інш. тэхн. сродкі для рашэння баявых і забяспечвальных задач, ваен. экіпаж і нясе ваеннамарскі флаг.
      Першыя К. в. з’явіліся ў стараж. Егіпце, Фінікіі, Грэцыі, Рыме: яны былі драўляныя, рухаліся з даламогай вёслаў. У 5 ст. да н.э. пачалі будаваць К. в. з некалькімі радамі вёслаў (напр., з трыма — трырэмы). Зброяй на іх былі тараны, кідальныя машыны, экіпаж да некалькіх соцень чалавек. У 7 ст. ў Венецыі створана галера, якая акрамя вёслаў мела ветразі. У 16—17 ст. набыў пашырэнне галеас. Пераход ад грабнога да ветразевага флоту адбываўся да 17—18 ст., гал. зброяй К. в. стала артылерыя. У 17 ст. К. в. пачалі дзяліць на 6 разрадаў (рангаў): караблі 1—3га рангаў прызначаліся для вядзення артыл. бою і наз. лінейнымі караблямі (лінкоры), 4—5га рангаў— для вядзення разведкі (фрэгаты), 6га рангу — пасыльныя. 3 2й пал. 18 ст. для дзеянняў у прыбярэжных водах і ка мелкаводдзі сталі выкарыстоўвацца кананерскія лодкі. На працягу стагоддзяў у ваен. мэтах выкарыстоўваліся таксама брандэры, брыгі, брыганціны, карветы, кліперы, шхуны 1 інш. У 1807 пабудаваны першы параход (Р.Фултан, ЗША); пачаўся пераход ад ветразевых суднаў да паравых — напачатку колавых, а з вынаходствам у 1840я г. грабнога бінта — да грабных з парасілавымі ўстаноўкамі. У 19 ст. з'явіліся мічная зброя (міны), тарпеды, а з канца 19 ст. асн. ударнай сілай флоту сталі браняносцы. Для іх баявога забеспячэння створаны крэйсеры і мінаносцы. У канцы 19— пач. 20 ст. сталі будаваць мінныя загараджальнікі, падводныя лодкі, эскадраныя мінаносцы (эсмінцы), дрэдноуты. 3 1910х г. распачата будва тральшчыкаў. У 1ю сусв. вайну з’явіліся авіяносцы, вартавыя караблі, тарпедныя катэры. У 2ю сусв. вайну лінкоры страцілі ранейшае значэкне і разам з крэйсерамі сталі сіламі забеспячэння авіяносцаў. Вырасла роля падводных лодак, пашырыліся лроцілодачныя караблі. 3 1950—70х г. К. в. аснашчаюць ядзернымі сілавымі ўстаноўкамі, ракетнаядзернай зброяй, найноўшымі радыёэлектроннымі сістэмамі, сродкамі навігацыі і сувязі; будуюцца судны на паветранай падушцы і судны на падеодных крылах. На тэр. Беларусі ў 1й пал. 20 ст. ў складзе рачных ваен. флатылій (Дняпроўскай, Заходнядзвінскай, Прыпяцкай, польскай і сав. Пінскіх) былі вартавыя караблі, кананерскія лодкі, маніторы, мінныя загараджальнікі, тралыпчыкі, бранякатэры, катэрытралыпчыкі і інш.