Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Даўж. ад 0,8 да 12 мм, цела цыліндрычнае, бурае або чорнае, бліскучае. Вусікі булавападобныя. За год даюць 1—2 пакаленні.
КАРАЕЎ Кара Абульфаз аглы (5.2.1918, Баку — 13.5.1982), азербайджанскі кампазітар, педагог. Нар. арт. СССР (1959). Акад. АН Азербайджана (1959). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1946, клас
КАРАКАЛ
45
Цз.Шастаковічаў 3 1946 выкладаў у Азерб. кансерваторыі (у 1950—53 рэктар, з 1959 праф.). Глыбокае веданне азерб. фальклору, майстэрства кампазіцыі абумовілі самабытны і ярка сучасны муз. стыль К. Сусв. вядомасць набылі яго балеты «Сем прыгажунь» (паст. 1952), «Сцежкаю грому» (паст. 1958; у Дзярж. тры оперы і балета Беларусі — 1960), сімф. паэма «Лейлі і Меджнун» (1947), сімф. гравюры «Дон Кіхот» (1960), 3 сімфоніі (1943—65), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1967).
І.Л.Караджале KAKapaeJ.
Адна з творчых вяршынь К. — мюзікл «Нястрымны гасконец» (паст. 1978). Сярод інш. твораў: оперы «Радзіма» (з Дж. Гаджыевым, паст. 1945), «Пяшчотнасць» (1972); камернаінстр. ансамблі; 24 прэлюдыі для фп. (1951—63), 12 фуг (1981); рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948, Дзярж. прэмія Азербайджана 1965, Ленінская прэмія 1967.
Літ.: Карагнчева Л. Кара Караев. М., 1968; Кара Караев. Баку, 1988.
КАРАЗІЙНАЎСТбЙЛІВЫЯ МАТЭ
РЫЯЛЫ, металічныя і неметалічныя матэрыялы, якія не разбураюцца пад уздзеяннем агрэсіўных асяроддзяў — кіслот, шчолачаў, солей, кіслароду, вільгаці і інш.
Да метал. К. м. адносяцца нержавеючыя сталі (хромістыя, хроманікелевыя, хроманікельмарганцавыя), чыгуны, бронза, высакародныя металы і інш.; да неметалічных — матэрыялы неарган. (андэзіты, граніты, баштаўніты, каменнае ліццё, кварцавае шкло, сіталы, кіслотатрывалая эмаль, кераміка) і арган. (прыродныя бітумы, смолы', поліэтылен, палістырол, фторапласты, пластычныя масы, графітапласты, графітнавугальныя матэрыялы і інш.) паходжання. Каразійную ўстойлівасць матэрыялаў павышаюць легіраваннем, нанясеннем ахоўных пакрыццяў і інш. Выкарыстоўваюць у вытвсці хім. апаратуры, трубаправодаў, армадаы і інш. вырабаў, прызначаных для эксплуатацыі ў агрэсіўных асяроддзях. А.І.Гараст.
КАРАЗІЙНАЯ ЎСТбЙЛІВАСЦЬ, уласцівасць матэрыялаў супрацьстаяць карозіі. Ацэньваецца макра і мікраскапічнымі зменамі паверхні матэрыялу, часам да паяўлення першага каразійнага ачага (або колькасцю такіх ачагоў, якія ўзніклі за пэўны час), памяншэннем таўшчыні матэрыялу або масы з адзінкі паверхні за адзінку часу, зніжэннем фіз.мех. паказчыкаў і інш. Павышаецца легіраваннем, нанясеннем ахоўных
пакрыццяў (анадзіраваннем, алітаваннем, нікліраваннем, храміраваннем, эмаліраваннем і інш.), афарбоўкай (лакафарбавымі пакрыццямі). К. ў. уласцівая каразійнаўстойлівым матэрыялам. А.І.Гараст.
КАРАЗІЯ (ад лац. corradere скрэбці, саскрабаць), механічнае дэнудацыйнае ўздзеянне на горныя пароды абломкавага матэрыялу (галька, валуны, пясок), які рухаецца вадою, лёдам, ветрам ці перамяшчаецца гравітацыйна па схілах. Пры К. абточваюцца, паліруюцца, высвідроўваюцца подсцільныя пароды, у выніку чаго на паверхні парод утвараюцца барозны, лагчыны і інш. паглыбленні.
КАРАІБСКАЕ МбРА, тое, што Карыбскае мора.
КАРАІМСКАЯ МОВА, адна з цюркскіх моў (кыпчакскаагузская група). Пашырана пераважна на Украіне (Крым і зах' вобласці), у Літве і Польшчы. Mae 3 дыялекгы: крымскі, тракайскі, галіцкалуцкі. Крымскі дыялект у значнай ступені асіміляваны з крымскатат. мовай. Склад галосных гукаў адрозніваецца па дыялекгах; у тракайскім і крымскім дыялектах 8 галосных: «а», «ы», «о», «у», «э», «м», «б», «ў»; у галіцкім дыялекце 6 галосных («о», «ў» замяняюць «э», «н», напр., кбз//кэз — вока); шыпячыя «ш», «ч» замяняюцца на свісцячыя «с», «ц». У сінтаксісе моцны ўплыў слав. моў; у лексіцы шмат славянскіх, у т. л. ў тракайскім дызшекце — бел. запазычанняў. Першыя рукапісныя пераклады Бібліі (14 ст.). Адзіная літ. мова не сфарміравалася, паколькі большасць караімаў выкарыстоўвала стараж.яўр. пісьмо, а пазней лац. і кірылічны алфавіты. Друкаваныя выданні з 19 ст.
Літ:. М у с а е в К.М. Краткнй грамматнческнй очерк каранмского языка. М., 1977.
А.Я. Супрун.
КАРАІМЫ, 1) паслядоўнікі секты іудаізму (узнікла ў 8 ст.), пгго жывуць пераважна ў Ізраілі і прызнаюць свяшчэннай кнігай толькі Стары запавет. 2) К. (саманазва карайлар) — народ на Ўкраіне (у асноўным у Крыме) і ў Літве. 2,6 тыс. чал. (1989). Невял. групы жывуць таксама ў Польшчы. Гавораць на караімскай мове.
КАРАІСКАКІС (Karaiskakes) Георгіяс (каля 1780, г. Аграфа, Грэцыя — 4.5.1827), дзеяч грэчаскага нац.вызв. руху, военачальнік. Удзельнік руху клефтаў. У пач. грэчаскай нацыянальнавызваленчай рэвалюцыі 1821—29 камандаваў атрадам, пасля партыз. атрадам у тыле тур. арміі. У 1826 галоўнакамандуючы войскамі кантынент. Грэцыі, якія ў снеж. 1826 вызвалілі значную ч. Цэнтр. Грэцыі. Забіты ў баі пры вызваленні Акропаля.
КАРІІЧАЎ Леў Сяргеевіч (н. 16.5.1936, г. Разань, Расія), бел. пісьменнік. Скончыў БШ (1960). 3 1953 працаваў у буд. установах, выдве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1967—76), газ. «Звязда», на кінастудыі «Беларусьфільм», у час. «Нёман», Тэатры юнага
гледача, газ. «йзвестня» (да 1986). Друкуецца з 1958. Піша на бел. і рус. мовах. У п’есах «I выхавай сына» (паст. 1967 пад назвай «Мала сказаць — люблю»), «Зорныя ночы» (паст. 1977 пад назвай «Трэцяга не дадзена»), «Слова гонару» (1982), «I на ўсе часы» (1985), «Апанаванасць» (1989), аповесці «Двое на востраве» (1994) ставяцца актуальныя маральнаэтычныя праблемы сучаснасці. Аўтар эсэ «Таямнічасць і дакор Багдановіча» (1991), крытычных і публіцыстычных артыкулаў, вершаў, інсцэніровак для радыё, кінасцэнарыяў дакумент. фільмаў. Стваральнік, кіраўнік і рэжысёр аўтарскага камернага тра (1998, паст. п’есы «Яна і Ён» пра Я.Купалу, аўтарскія «Што наша жыццё», «Бацька Мінай» і ІНШ.). Г.А.Фатыхава.
КАРАЙІ, К а р а л ь і (Karolui) Міхай (4.3.1875, Будапешт — 18.3.1955), венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Граф. У 1906—18 дэп. парламента. 3 кастр. 1918 кіраўнік Нац. савета з прадстаўнікоў розных партый, а пасля перамогі рэвалюцыі ў Венгрыі (31.10.1918) — • кіраўнік урада; у студз.—сак. 1919 прэзідэнт Венг. рэспублікі. Пасля абвяшчэння Венг. сав. рэспублікі (24.3.1919) эмігрыраваў. За мяжой выступаў супраць дыктатуры М. Хорці (1920—44), удзельнічаў у антыфаш. і антываен. руху, у т. л. ўзначальваў «Рух за дэмакратычную Венгрыю» ў Вялікабрытаніі (1943). 3 1946 зноў на радзіме, у 1947—49 венг. пасланнік у Парыжы. Пратэстуючы супраць паказальнага працэсу Л. Райка і рэпрэсіўнага кіраўніцтва М. Ракашы, выйшаў у адстаўку і застаўся ў эміграцыі.
КАРАКА Пётр Сямёнавіч (н. 8.1.1940, в. Сведскае Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.), бел. філосаф. Др філас. н. (1990), праф. (1991). Пасля заканчэння БДУ (1968) там працуе. Навук. працы ў галіне філас. пытанняў біялогіі.
Тв.: Фнлософскне аспекты нндмвндуального развмтмя органнзма. Мн,, 1974; Революцня в современной бнологнм н ее соцнальные аспекты. Мн., 1982.
Каракал.
КАРАКАЛ (Felis caracal), млекакормячае роду кашэчых. Пашыраны ў пустынях Азіі і Афрыкі. Жыве ў расколінах
46 КАРАКАЛГІАКСТАН
скал, пячорах, густых зарасніках, норах інш. жывёл. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўжыая цела да 82 см, хваста да 30 см, маса да 13 кг. Знешне падобны на рысь, але цела больш тонкае, зграбнае, на высокіх тонкіх нагах. На ханцах вушэй чорныя доўгія кутасікі. Поўсць хароткая, рудаватапясочная, аднатонная. Нараджае 2—4 кацяняці. Корміцца зайцаміталаямі, дробнымі грызунамі. птушкамі, паўзунамі. Э.Р.Самусенха.
КАРАКАЛПАКСТАН, Рэспубліка Каракалпакстан, у складзе Узбекістана. Пл. 164,9 тыс. км². Нас. 1428,9 тыс. чал. (1996), гарадскога 49%. Сярэдняя шчыльн. 8,7 чал. на 1 км². Найб. густа заселена даліна р. Амудар’я. Жывуць каракалпакі (32%), узбекі (33%), казахі (26%), рускія, туркмены, татары, карэйцы і інш. Сталіца — г. Нукус. Найб. гарады: Тахіяташ, Хаджэйлі, Муйнак, Кунград, Чымбай, Біруні і інш.
Прырода. Характарызуецца раўнінным рэльефам з невял. ўзвышшамі. На ПдУ і У — узгорыстая пустыня Кызылкум, на 3 — плато Усцюрт выш. да 292 м, паміж імі — даліна і дэльта Амудар’і. На Пн К. Аральскае м., якое з канца 1980х г. аб’яўлена зонай экалагічнага бедства. Карысныя выкапні: буд. матэрыялы (граніт, мармур, вапнякі, мергель), фасфарыты, руды каляровых металаў, кухонная і глаўберава солі, тальк, графіт, прыродны газ, нафга. Клімат рэзка кантынентальны. Уплыў Аральскага м. нязначны. Лета сухое, гарачае, зіма халодная, бясснежная. Сярэдняя тра студз. ад 5 °C да 8 °C, ліп. 26— 28 °C. Ападкаў каля 110 мм за год. Гал. рака Амудар’я з’яўляецца асн. крыніцай для арашэння, буйной трансп. артэрыяй; багатая рыбай. Арашальныя каналы Кегейлі, Куанышджарма, Кызкеткен і інш. Невял. азёры, балоты. Глебы ў даліне і дэльце Амудар’і шэразёмналуіа • выя, такыравыя засоленыя, на шіато Усцюрт шэрабурыя пустынныя, такыры, саланчакі, у пустыні Кызылкум пясчаныя шэразёмы або голыя пяскі. У даліне Амудар’і тугайная расліннасць і зараснікі трыснягу, на Усцюрце — чор
Да арт. Каракалпакстан. Адміністрацьшны будынак у г. Нукус.
ны саксаул, у Кызылкумах — палын, асака, ксерафільныя злакі, саксаул і інш. Запаведнік БадайТугай.
Гісторыя. Тэр К. заселена з эпохі неаліту. Этнагенез каракалпакаў звязаны з плямёнамі, што насялялі дэльтавыя і стэпавыя вобласці Сырдар’і і Прыаралля. Як народнасць каракалпакі сфарміраваліся да 16 ст. У 17 — сярэдзіне 18 ст. займалі тэр. ў сярэднім і ніжнім цячэнні Сырдар’і. Вялі паўкачавы спосаб жыцця, займаліся жывёлагадоўляй, земляробствам і рыбалоўствам. Улада належала феад.родавай знаці і мусульм. духавенству. Каракалпакі залежалі ад каз. ханаў. Пасля захопу іх тэрыторыі джунгарамі (1723) рассяліліся па Сярэдняй Азіі. Да 1811 Хівінскае ханства заваявала б. частку К., а яе насельніцтва перасяліла ў дэльту Амудар’і і абхлала вял. падаткамі. Каракалпакі паўставалі супраць прыгнятальнікаў у 1827—28, 1855—56, 1858—59. Пасля паходу рас. войск на Хіву ў 1873 землі каракалпакаў на правым беразе Амудар’і далучаны да Рас. імперыі; створаны Амудар’інскі аддзел, які ў 1887 уключаны ў Сырдар’інскую вобл. Частка каракалпакаў, што жыла на левабярэжжы, пэўны час заставалася ў Хівінскім ханстве. Каракалпакі ўдзельнічалі ў рэв. выступленнях 1905—07 і Сярэднеазіяцкім паўстанні 1916. У снеж. 1917 устаноўлена сав. ўлада. 3 крас. 1918 К. у складзе Туркменскай АССР. Левабярэжная яе частка, якая заставалася ў Хівінскім ханстве, у крас. 1920 увайшла ў Харэзмскую нар. сав. рэспубліку. У ходзе нац.дзярж. размежавання каракалпакі аб’яднаны. У 1925 утворана Каракалпакская аўт. вобласць у сюіадзе Каз. АССР, з 1930 — у РСФСР У 1932 К. ператвораны ў Каракалпакскую АССР у складзе РСФСР, з 1936 — у складзе Узб. ССР. У снеж. 1990 Вярх. Савет рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце К. У ліст. 1991 уведзена пасада прэзідэнта, у студз. 1992 прынята назва Рэспубліка Каракалпакстан.