Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАРАКСКАЯ СОПКА, дзеючы вулкан на Камчатцы, у Расіі. Выш. 3456 м. Складзены з андэзітабазальтавых лаў, шлакаў, попелаў. Належыць да тыпу стратавулканаў. На схілах зараснікі з каменнай бярозы і сланікаў. Апошняе вывяржэнне ў 1956—57.
КАРАКУЛЬ, каракульскія с м у ш к і, шкуркі, знятыя з ягнят каракульскай пароды авечак на 1—3я суткі пасля нараджэння.
Каштоўнае футра, мае пругкую, шаўкавістую, бліскучую воўну з завіткамі рознай формы (валькаватыя, бобападобныя, кольчатыя і інш.) і памераў (4,5—8 мм), якія ўтвараюць малюнак смушка. Найб. каштоўныя шкуркі — з валькаватымі завіткамі, размешчанымі паралельнаканцэнтрычнымі або прамымі радамі даўж. 12—30 мм і больш. Часцей трапляюцца чорныя (больш як 80%) і шэрыя (12—15%) смушкі, каляровых мала. Са шкурак неданошаных каракульскіх ягнят атрымліваюць каракульчу.
КАРАКУЛЬСКАЯ ПАРбДА а в е ч а к, парода грубашэрсных, тлустахвостых авечак смушкавага кірунку. Выведзена ў старажытнасці ў Сярэдняй Азіі нар. селекцыяй. Вядома як найлепшая сярод смушкавых парод. Асн. прадукцыя — каракульскія смушкі. Гадуюць у Іране, Афганістане, краінах Паўд.Зах. Афрыкі, у сярэднеазіяцкіх краінах, на Украіне, у Малдове.
Баран каракульскай пароды
У авечак галава паўгарбаносая, тулава глыбокае, хвост доўгі, з адкладаннямі тлушчу рознай формы. Бараны пераважна рагатыя, авечкі бязрогія. Жывая маса бараноў 70—80 кг, матак 45—50 кг. Масць у маладым узросце чорная (у 80% авечак), шэрая, карычневая, каляровых адценняў. Шэрснае покрыва нованароджаных ягнят складаецца пераважна з валькаватых і бобападобных завіткоў, якія ствараюць прыгожы малюнак. Воўна дарослых авечак ідзе на выраб лямцу і дываноў.
КАРАКУЛЬЧА, шкурка заўчасна народжанага ягняці каракульскай пароды авечак. Mae кароткае шаўкавістае валасяное покрыва з муаравым малюнкам і несфарміраванымі завіткамі; колер, як у каракуля. Ідзе на выраб жакетаў, каўняроў, галаўных убораў.
КАРАКЎМСКІ КАНАЛ, арашальнаабвадняльнасуднаходны канал у Туркменістане. Будаўніцтва з 1954. Пачынаецца з р. Амудар’я, вышэй г. Керкі. Працягваецца на 3 праз паўд. ч. Каракумаў і перадгор’і Капетдага. Даўж. 1100 км (1989), шыр. 100 м, прапускная здольнасць 502 м³/с. 226 гідратэхн. збудаванняў, 8 помпавых станцый, 3 вадасховішчы. Пл. арашэння больш за 500 тыс. га, абваднення пашаў — 200 тыс. га. Забяспечвае вадой гарады Ашгабат, Тэджэн, Мары, ГеокТэпе, Бахардэн.
КАРАКУМЫ (цюрк. чорны пясок) Прыаральскія, пясчаная пустыня на ПнУ ад Аральскага м., у Казахстане. Пл. каля 35 тыс. км². Узніклі пераважна ад перавеву стараж. алювію. Рэльеф раўнінна хвалісты, катлавінна і барханавабугрысты, чаргуецца з азёрамі і саланчакамі ( соры). Клімат рэзка кантынентальны, сухі. Сярэдняя тра студз. 1214 °C, ліп. 24 — 26 °C. Ападкаў
ад 100 да 150 мм за год. Участкі жытняковапалыновай і псамафітнай расліннасці. Пашы. Водазабеспячэнне за копгг калодзежаў і артэзіянскіх свідравін.
КАРАКУМЫ Тур к м е н с к і я, пясчаная пустыня на Пд Сярэдняй Азіі, у Туркменістане. На Пн і ПнУ абмежавана Сарыкамышскай упадзінай і далінай Амудар’і, на ПдУ — узвышшамі Карабіль і Бадхыз, на Пд — падгорнай раўнінай Капетдага, на 3 — сухім рэчышчам Зах. Узбоя. Пл. каля 350 тыс. км². К. ўтвораны пераважна з пясчаных адкладаў праАмудар’і, на Пд — з асадкаў рэк Тэджэн і Мургаб. Пераважаюць пяскі, у асноўным замацаваныя градавыя, на Пд — бугрыстыя; пашыраны таксама сыпучыя барханавыя пяскі, пераважна вакол такыраў, пгго ўтварыліся на гліністых адкладах стараж. рачных рааліваў. Характэрны саланчаковыя катлавіны—шоры. Радовішчы карысных выкапняў: сера (Дарваза), газ (Дарваза—Зеаглі, Ачак, БайрамАлі), нафта. У рэльефе К. вылучаюцца: паўн. Заунгузскія К., або Заунгузскае плато (выш. пясчаных град да 40—60 м); паўд. Нізінныя, або Цэнтральныя, і Паўд.Усходнія К. (выш. град ад 3—5 м да 30 м). Па мяжы Нізінных і Заунгузскіх К. размешчаны Унгуз. У Паўд.Усх. К. знаходзіцца сухое рэчышча Узбоя Келіфскага.
Клімат рэзка кантынентальны, сухі. Сярэднія тры студз. ад 5 °C на Пн да 3 °C на Пд, ліп. адпаведна ад 28 °C да 34 °C. Сугачныя амплітуды тры паветра да 50 °C. Ападкаў ад 60 да 150 мм (на Пд) за год. Па паўн.ўсх. мяжы К. цячэ р. Амудар’я; Тэджэн і Мургаб губляюцца ў пясках. К. багатыя грунтавымі водамі. Глебы на зарослых пясках шэрабурага тыпу, у паніжэннях — саланчакі і такыры. Пераважае рэдкая травяністая расліннасць (пясчаная асака) з зараснікамі хмызнякоў (белы і чорны саксаул, пясчаная акацыя, эфедра, астрагалы), на барханавых пясках — кандым, чэркез, злак селін. Жывёльны свет: пясчаная рысь—каракал, джэйран, ліс, дзікабраз, заяц, грызуны, стэпавая чарапаха, яшчаркі—агама, геконы, варан, змеі; птушкі — саксаульная сойка, пустынны груган, павукападобныя — фалангі, скарпіёны. Большая ч. пустыні ўвесь год выкарыстоўваецца як паша. Уздоўж Амудар’і, Мургаба, Тэджэна, арашальнага Каракумскага канала аазіснае земляробства. У Паўд.Усх. К. — Рэпетэкскі запаведнік.
Такыр у Каракумах
КАРАКУРТ (Latrodectus tredecimguttatus), ядавіты павук сям. тэрыдыід. Пашыраны ў Зах. Азіі, Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы. Жыве ў стэпах, паўпустынях, пустынях, перадгор’ях.
Даўж. самцоў 4—7 мм, самак 10—20 мм. Самкі чорныя, у самцоў і маладых самак чырв. плямы на брушку. Ядавітыя залозы — у галавагрудзях. Яд — бялковы таксін, які мае нейр'атропнае дзеянне.
Каракурт.
КАРАЛАВАЕ мбРА (Coral Sea), паўзамкнёнае мора Ціхага ак. каля берагоў Аўстраліі, паміж авамі Новая Гвінея, Саламонавымі, Новыя Гебрыды, Новая Каледонія, рыфам Фрэдэрык. Пралівам
КАРАЛЕВЫ
49
Торэса звязана з Індыйскім ак. Пл. 4068 тыс. км². Найб. глыб. 9174 м. Шматлікія каралавыя астравы і рыфы, у т. л. Вял. Бар’ерны рыф. Дно моцна расчлянёнае. Цячэнні ўтвараюць цыкланальны кругаварот, на зах. ускраіне якога бярэ пачатак Усх.Аўстралійскае цячэнне. Тра вады на Пд ад 19 °C у жн. да 24 °C у лют., на Пн да 28 °C. Салёнасць да 35,5%о. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 7,2 м). Гал. парты: Кэрнс (Аўстралія), ПортМорсбі (Новая Гвінея), Нумеа (Новая Каледонія).
КАРАЛАВЫЯ АСТРАВЫ, астравы, утвораныя на паверхні каралавых пабудоў у акіянах і морах трапічнага пояса ў выніку дзеянняў хваль і прыбою з прадукгаў мех. разбурэння каралавых вапнякоў і калоній жывых каралаў (гл. Атол, Бар’ерны рыф).
КАРАЛАВЫЯ ПАБУДбвЫ, к a р a лавыя рыфы, падводныя і надводныя вапняковыя грады ў трапічных морах. Фарміруюцца звычайна на глыбіні ад 30—50 м да 1—2 м пры нармальнай салёнасці і празрыстасці вады з трай больш за 20 °C. Складаюцца пераважна з вапняковых шкілетаў каралаў, вапняковых водарасцей, імшанак і ракавін малюскаў. Да К. п. адносяцца атолы, бар’ерныя рыфы, берагавыя і ўнутрылагунныя рыфы. Гл. таксама Арганагенныя пабудовы.
КАРАЛАВЫЯ ПАЛІПЫ (Anthozoa), клас беспазваночных марскіх жывёл тыпу кішачнаполасцевых. Пашыраны ва ўсіх морах з дастаткова высокай салёнасцю. Пераважна каланіяльныя арганізмы. Вядомы з кембрыю. На Беларусі выяўлены з ардовіку 4 групы выкапнёвых К. п.: абуляты, 4 і 8прамянёвыя каралы, геліялітыды. Сучасных К. п. 2 падкл., 8 атр., каля 6 тыс. відаў.
Даўж. асобін ад некалькіх міліметраў да 1 м. Цела звычайна цыліндрычнае, пабудавана паводле радыяльнага тыпу сіметрыі. Многія К. п. маюць валнавы або рагавы шкілет, Размнажэнне палавое і бясполае (пачкаванне). Са шкілетаў К. п. складаюцца царалавыя рыфы і арганагенныя пабудовы, вырабляюць упрыгожанні. Э.Р.Самусенка.
КАРАЛЁВІЧ Юрый Мікалаевіч (н. 26.4.1955, Мінск), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1981). 3 1981 на Мінскім маст.вытв. камбінаце. Працуе ў манум.дэкар. мастацтве і станковым жывапісе. Творы вызначаюцца геаметрызаванасцю кампазіцый, строгай лінеарнасцю форм, яркай дэкар. колеравай гамай. Сярод манум. работ: афармленне Веткаўскага музея нар. творчасці (Гомельская вобл., 1983), будынкаў райвыканкома г. Глыбокае Віцебскай вобл. (впражы, 1985), аблвыканкома ў Віцебску (сграфіта), Рэсп. спарт. вучылішча алімп. рэзерву ў Мінску (мазаіка, вітраж, сграфіта), станцыі метро «Першамайская» ў Мінску (усе 1990). Аўтар станковых карцін «Раніца» (1985), «Полымя Т. Касцюшкі» (1996), «Зімовая казка» (1997) і інш. Іл. гл. пры арт. Мазаіка.
КАРАЛЁВЫ МОД ЗЯМЛЯ (Queen Maud Land), частка Усх. Антарктыды паміж 20° зах. і 45° усх. д. На Пн абмываецца морамі Лазарава, РысерЛарсена і Касманаўтаў. Паверхня магуінага ледавіка ўздымаецца на Пд да выш. 3500 м. Берагі ўяўляюць сабой шэльфавыя ледавікі. У прыбярэжнай ч. асобныя горныя хрыбты і вяршыні ўзнімаюцца над паверхняй ледавіка і дасягаюць вышыні больш за 3000 м. Дзейнічаюць навук. станцыі: Новалазараўская (Расія), САНАЭ (Паўд.Афр. Рэспубліка), Сёва (Японія). Адкрыта ў 1930 нарв. экспедыцыяй Я. РысерЛарсена. Названа ў гонар нарв. каралевы.
КАРАЛЁВЫ МЭРЫ ЗЯМЛЯ (Queen Mary Land), частка Усх. Антаркгыды паміж 92°03' і 100°04' усх. д. Узбярэжжа— Бераг «Праўды» — абмываецца водамі мораў Дэйвіса і Моўсана. Паверхня, акрамя ўзбярэжнай часткі, укрьгта ледавіком, стромка ўздымаецца ў глыбіні мацерыка да выш. 2500—3000 м. На ўзбярэжжы выхады карэнных парод. На
/
3
Каралавыя палілы: 1 — акгынія; 2 — дэндранефтыя; 3 — дыплорыя; 4 — карал чырвоны.
Беразе «Праўды» з 1956 працуе рас. навук. станцыя Мірны. Адкрыта ў 1912 аўстрал. антаркгычнай экспедыцыяй Д. Моўсана. Названа ў гонар англ. каралевы.
КАРАЛЁВЫ ШАРЛОТЫ АСТРАВЫ (Queen Charlotte Islands), архіпелаг у Ціхім ак., каля ўзбярэжжа Канады (прав. Брыт. Калумбія). Пл. 10,3 тыс. км². Нас. больш за 3 тыс. чал. Буйныя авы — Грэям (выш. да 1250 м) і Морсбі. Належаць да знешняга пояса канад. горнай сістэмы Кардыльераў, часткова затопленага. Зах. берагі гарыстыя, фіёрдавыя. На ПнУ шырокая нізіна з унутр. бухтай Масет. Радовішчы каменнага вугалю. Клімат умераны, вельмі вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўка, рыбалоўства. Правінцыяльны парк Найкун. Гал. населены пункг — КуінШарлот. Адкрыты ў 1774 ісп. экспедыцыяй X. Перэса. Названы ў гонар англ. каралевы.
2
4
50
КАРАЛЕНКА
КАРАЛЁНКА Уладзімір Галакціёнавіч (27.7.1853, г. Жытомір, Украіна — 25.12.1921), рускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Ганаровы акад. Пецярбургскай АН (1900, у 1902 адмовіўся ад звання). Вучыўся ў Тэхналагічным (1871—73) і Горным (1877—78) інтах у Пецярбургу, у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі (1874—76) у Маскве. Яго светапогляд фарміраваўся пад уплывам ідэй рус. рэв. народнікаў. У 1876—77 у ссылцы ў Кранштаце, у 1879 у Вяцкай губ., у 1881—84 у Якуціі. 3 1885 жыў у Н. Ноўгарадзе, з 1896 у Пецярбургу, з 1894 чл. рэдакцыі народніцкага час. «Русское богатство», у 1904—18 (з перапынкамі) яго рэдактар, з 1900 у Палтаве. Друкаваўся з 1878. Жыццё наоода. чго духоўнае багацце,