Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
М.Ф. Сарока. КАРДЭБАЛЁТ (франц. corps de ballet), ансамбль танцоўшчыц і танцоўшчыкаў, якія выконваюць групавыя і масавыя танцы ў балеце, оперы, аперэце. Можа выкарыстоўвацца самастойна, у масавых танцах, у спалучэнні з ансамблем і салістамі. Служыць эмацыянальным «акампанементам» танцу саліста. Часта танец саліста і К. звязвае ансамбль карыфеяў, які перадае рухі ад саліста да К. і наадварот. У балетах 19 ст. асн. ролю адыгрываў жаночы К. У 20 ст. з развіішём мужчынскаіа танца павялічылася вобразнае значэнне мужчынскага К. Шырока выкарыстоўваецца на эстрадзе.
КАРДЭГАРДА (ад франц. core de garde каравул, каравульнае памяшканне), збудаванні ў гарадах і замках 16—18 ст. для размяшчэння варты. Будавалі з цэглы, каменю, дрэва, у тэхніцы «прускага муру». Аб’ядноўвалі К. з брамамі, астрогамі, мытняй. Часам існавала як асобнае памяшканне. Унутры былі жылыя памяшканні для салдат, у вял. К. — афіцэрскі пакой. На Беларусі вядомы К. ў гарадах Нясвіж, Пінск, Слуцк, Чачэрск, ДавыдГарадок, Копысь (Аршанскі рн), г. п. Мір (Карэліцкі рн) і інш. С.А. Сергачоў.
КАРДЭГАРДЫЯ, 1) у 17 ст. ўсе каравулы, якія выстаўлялі ў крэпасці, ваен. лагеры ці інш. месцы размяшчэння войск, пазней памяшканне для каравула і ўтрымання арыштаваных пад вартай. 2) У канцы 19 ст. пабудова казематнага тыпу каля варот крэпасці або ўваходаў у асобныя часткі ўмацавання, звычайна абсталяваныя байніцамі.
КАРДЭНАС, КардэнасіДэльРыо; (Cardenas у de Rio) Ласара (21.5.1895, г. Хікільпан, штат Мічаакан, Мексіка — 19.10.1970), ваенны, дзярж. і паліт. дзеяч Мексікі. Дывізійны генерал (1928). Удзельнік Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17. У 1928—32 губернатар штата Мічаакан, з 1931 міністр унутр. спраў, з 1933 ваен. міністр. У 1934—40 прэзідэнт Мексікі. Яго ўрад нацыяналізаваў уласнасць амер. і англагаландскіх нафтавых кампаній, чыгункі, што належалі англаамер. трэстам, праводзіў агр. рэформу. У 1943—45 міністр нац. абароны. 3 1949 актыўны ўдзельнік Руху прыхільнікаў міру, з 1950 віцэстаршыня Сусв. Савета Міру (з 1969 ганаровы старшыня). 3 1966 член т. зв. трыбунала Расела, які займаўся расследаваннем злачынстваў ЗША у В’етнаме.
Кар’ер Мікашэвіцкага рацовішча будаўнічага каменю.
КАР’ЁР [франц. саггіёге ад позналац. quarraria (quadraria) каменяломня], сукупнасць горных абсталяваных для здабычы вугалю, руд і нярудных карысных выкапняў адкрытым спосабам (гл. Адкрытая распрацоўка радовішчаў). Глыбіня да соцень метраў, плошча да тысяч гекгараў. У вугальнай прамсці наз. разрэзам, у гарнаруднай — рудніком, па здабычы каменю — каменяломняй. Пасля выпрацоўкі радовішчаў К. падлягаюць рэкультывацыі. На тэр. Беларусі ёсць К. па здабычы буд. матэрыялаў.
КАР’ЕР НАДЗЕІ, радовішча абліцовачнага каменю ў Лельчыцкім рне Гомельскай вобл., за 2,5 км на Пд ад в. Глупікавічы. Паклад прымеркаваны да дапалеазойскіх парод паўн. ч. Украінскага крышт. шчыта. Карысныя выкапні — мігматыты ад светлашэрага да
цёмнашэрага колеру, палоскавыя, дробна і сярэднезярністыя, складзеныя з плагіяклазаў, мікраклінаў, слюд, амфіболаў. Разведаныя запасы 3,4 млн. м³, перспектыўныя 3,3 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 32—42 м, ускрышы (пяскі, супескі, выветраныя мігматыты) 0,6—12 м. Мігматытавыя абліцовачныя пліткі выкарыстоўваюцца ў будве. Распрацоўваецца дзярж. прадпрыемствам «Граніт». А.П. Шчураў. КАР’ЁРА (ад італьян. camera бег, жыццёвы шлях, поле дзейнасці), высокае становііпча асобы ў грамадстве, дасягнутае дзейнасцю ў якойн. галіне; вядомасць, слава, напр., бліскучая К. Род дзейнасці, прафесія, занятак, напр., К. настаўніка, артыстычная К.
КАР’ЁРІІАЕ пбЛЕ, плошчы радовіпічаў карысных выкапняў з масівам покрыўных і змяшчальных пустых парод, якія адводзяода для адкрытай (кар’ернай) распрацоўкі. На тэр. Беларусі К. п. прызначаюцца пераважна для здабычы гліны, пяску, пясчанажвіровага матэрыялу, карбанатнай сыравіны. Пасля выпрацоўкі кар'ераў на месцы К.п. праводзіцца рэкультывацыя зямель з мэтай вырашэння задач аховы прыроды і выкарыстання парушаных зямель у гасп. абароце.
КАР’ЕРЫЗМ, маральная якасць чалавека; імкненне да дзелавога і грамадскага поспеху, павышэння сац. статуса, дасягнення асабістага поспеху любымі сродкамі, калі не ўлічваюцца грамадскія інтарэсы. Узнікае на базе сац. і бюракратычнай іерархй грамадства, што развіваецца ва ўмовах сац. няроўнасці. К. — адно з выяўленняў эгаізму ў сферы службовай дзейнасці; кар’ерысту ўласцівы беспрынцыповасць, прыстасавальніцтва да абставін, зменлівасць поглядаў у залежнасці ад сітуацыі, абыякавасць да лёсу людзей і інтарэсаў справы. Гл. таксама Кар’ера.
КАРЖАНЕЎСКАЙ ПІК, адна з найбольш высокіх вяршынь Паміра, у паўн.зах. адгор’ях хрыбта Акадэміі Навук, у Таджыкістане. Выш. 7105 м. Адкрыты М.Л.Каржанеўскім у 1910 і названы ім у гонар жонкі — Я.Каржанеўскай. Першае ўзыходжанне ў 1953.
КАРЖАНЁЎСКАЯ Галіна Анатолеўна (н. 27.8.1950, в. Лясішча Слуцкага рна Мінскай вобл.), бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1973). Настаўнічала. У 1980—82 на Бел. тэлебачанні, з 1984 у газ. «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1967. У кнігах паэзіі «На мове шчасця» (1973), «Мой сад» (1976), «Званы гадоў» (1980), «Жылабыла...» (1983), «Вечны водгук» (1988), «Невымоўнае» (1991) паэтызуе высакароднасць чалавечых пачуццяў і ўчынкаў, багацце духоўнага свету гераінісучасніцы. Яе вершы адметныя глыбокім лірызмам, эмацыянальнай стрыманасцю і драматычнасцю. Піша для дзяцей: п’есы «Іван Сві
70 КАРЖАНЕЎСКІ
таннік» (паст. 1981), «Шукайце кветкупапараць» (паст. 1985), «Зуб мудрасці» (1984), «Мора, аддай пярсцёнак» (1987), «А як жа Непаседа?», «Чарнабог» (усе паст. 1996), збкі вершаў «Сінічка на балконе» (1989), «Рэчы для малечы» (1996) і інш. Аўтар чытанак для 1—2га класаў «Акрайчык» (1995, з М.Яфімавай) і для 3—4га класаў «Сцяжынка» (1997). Выступае як публіцыст, крытык, перакладчык. Л.М.Гарэлік. КАРЖАНЕЎСКІ Антон Станіслававіч (10.11.1910, в. Валынцы Верхнядзвінскага рна Віцебскай вобл. — 20.4.1991), бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1932), вучыўся ў М.Эндэ, Ф.Фогта. Сярод твораў, якім
АКаржанеўекі. Тужлівая нотка. 1982.
уласціва насычанасць колеру, выразная мадэліроўка аб’ёмаў, пленэрная непасрэднасць кампазіцыйнага ладу, лірычныя пейзажы «Над Свіслаччу» (1938), «Сафійскі сабор у Полацку» (1955), «Апошняе лісце» (1966), «Горад над Дзвіной» (1973), «Стары Віцебск» (1979), «Тужлівая нотка» (1982), «Восеньскі пейзаж» (1984), «Богаяўленскі сабор у Полацку» (1988); нацюрморты «Півоні, яблыкі, кавуны» (1953), «Ружы» (1962), «Нацюрморт з лямпай» (1977) і інш. М.Л.Цыбульскі. КАРЖАНЕЎСКІ Іосіф (31.3.1806, Слуцкі рн Мінскай вобл. — 1870), бел. вучоны ў галіне хірургіі і інфекц. хвароб. Др медыцыны (1829), праф. (1837). Скончыў мед. фт Віленскага унта (1827). 3 1842 займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільні. Навук. працы па пытаннях сыпнога тыфу, лячэнні пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.
КАРЖАНЕЎСКІ Мікалай Канстанцінавіч (1904, Мінск — 22.6.1943), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Перад вайной пракурор Баранавіцкай вобл. 3 першых дзён ням.фаш. акупа
цыі Мінска ўключыўся ў падп. барацьбу. У жн. 1941 стварыў падп. групы на плодаагароднінных базах № 1 і № 2. 3 вер. 1942 сакратар Кастрычніцкага падп. райкома КП(б)Б Мінска, удзельнічаў у распаўсюджванні падп. газ. «Звязда». Падтрымліваў сувязь з Дзяржынскім патрыятычньш падполлем. 2.10.1942 схоплены гітлераўцамі і пасля катаванняў спалены ў Трасцянецкім лагеры смерці.
КАРЖЫНСКІ Дзмітрый Сяргеевіч (13.9.1899, С.Пецярбург — 1985), савецкі геолаг, адзін з заснавальнікаў фіз.хім. петралогіі і мінералогіі. Акад. AH СССР (1953, чл.кар. 1943). Чл. многіх замежных тваў і акадэмій. Герой Сац. Працы (1969). Сын СД.Каржынскага. Скончыў Ленінградскі горны інт (1926). Вывучаў геалогію і мінер.
радовішчы Казахстана, Усх. Сібіры, Урала, Сярэдняй Азй. Распрацаваў асновы фіз.хім. тэорыі працэсаў мінералаўтварэння: тэрмадынамічную тэорыю прыродных мінер. сістэм з рухомымі кампанентамі, фіз.хім. аналіз парагенезісаў мінералаў і тэорыю метасаматычнай занальнасці. Прапанаваў тэорыю біметасаматычнага і кантактаваінфільтрацыйнага скарнаўтварэння і кіслотнаасноўнай гідратэрмальнай эвалюцыі раствораў. Абгрунтаваў прынцып кіслотнаасноўнага ўзаемадзеяння пры крышталізацыі расплаваў. Дз'ярж. прэміі СССР 1946, 1975. Леншская прэмія 1958. Залаты медаль імя У.І.Вярнадскага (1972). Яго імем наз. мінерал каржынскіт.
КАРЖЬІНСКІ Сяргей Іванавіч (7.9.1861, г. Астрахань, Расія — 1.12.1900), рускі батанік, аўтар тэорыі наступлення лесу на стэп. Акад. Пецярбургскай АН (1896). Скончыў Казанскі унт (1885). У 1888—92 праф. Томскага унта, з 1892 гал. батанік Пецярбургскага бат. саду, з 1893 дырэктар бат. музея АН. Адзін з заснавальнікаў фітацэналогіі. Апісаў расліннасць Сярэдняй Азіі,
прапанаваў агульнае бат.геагр. раянаванне Расіі. Пачаў выданне «Гербарыя рускай флоры» (1898). Незалежна ад Дэ Фрыза абгрунтаваў мутацыйную тэорыю («тэорыя гетэрагенезу», 1899).
КАРЗЁНКА Георгій Уладзіміравіч (н. 24.12.1953, Мінск), бел. гісторык. Др гіст. н. (1996). Сын У.М.Карзенкі. Скончыў Мінскі пед. інт (1976), настаўнічаў. 3 1980 у Інце гісторыі Нац. АН Беларусі. Даследуе праблемы гісторыі бел. навукі, станаўлення і развіцця навук. устаноў, стварэння іх матэрыяльна тэхн. базы, фарміравання і развіцця сістэмы падрыхтоўкі навук. кадраў і інш.
Тв.: Наука н техннка Советской Белорусснн в 1917—1990 гг.: Хроннка важнейшях событай. Мн., 1991 (у сааўт.); Научная ннтеллнгенцмя Беларуся в 1944—1990 гг. (подготовка, рост, структура). Мн., 1995.
КАРЗЕНКА Уладзімір Мікалаевіч (н. 24.12.1929, Мінск), бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і гігіены. Др мед. н. (1974), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед. інт (1953). У 1953—69 і з 1976 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. 3 1982 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Беларусі (да 1987 заг. кафедры). Навук. працы па эпідэміялогіі і прафілактыцы заанозных, прыроднаачаговых і асабліва небяспечных інфекц. хвароб, даследаванні ратавірусаў, гігіене фіз. культуры і спорту, валеалогіі.
Тв:. Гнгненнческое обеспеченне занятяй фнзнческой культурой я спортом. Мн., 1986 (у сааўг.); Валеологмя — наука о здоровье (ясторня н современность) (разам з І.У.Брусковай) // Тайны долголетня: О некоторых эффектнвных направленяях продленмя жнзнн. Гомель, 1996.