• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    Да арт Кардыльеры Парк МаўнтРобсан у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
    
    сан, горы Макензі, уласна Скалістыя горы (г. Элберт — 4399 м) і Усх. СьераМадрэ. Да ўнутранага пояса належаць: на Алясцы — шырокія тэктанічныя ўпадзіны, якія чаргуюцца з плоскавяр
    
    
    
                ⁶⁸ _J^b^
    
    
    шыннымі горнымі масівамі выш. да 1500—1700 м (горы Кілбак, Кускаквім, Рэй); у Канадзе — шматлікія высокія плато (Юкан, Стыкін, Фрэйзер), горныя масівы і хрыбты (горы Касіяр— Омінека, 2590 м; Калумбійскія горы, да 3581 м); у ЗША і Мексіцы — высакагорныя масівы ў вобласці пашыранага развіцця баталітаў у штаце Айдаха (выш. да 3857 м), вулканічныя плато Снейк і Калумбійскае плато, нагор’е Вялікі Басейн, ступеньчатае плато Каларада і Мексіканскае нагор’е. Кардыльеры Цэнтр. Амерыкі складаюцца з 3 дуг: 2 з іх працягваюць ланцугі К.П.А. — Усх. СьераМадрэ і Паўд. СьераМадрэ, трэцяя — Вулканічная Сьера (вулкан Тахумулька, 4217 м, — найвыш. пункг Цэнтр. Амерыкі) працягваецца ад тэр. Гватэмалы да Панамы і злучаецца з Андамі Паўд. Амерыкі.
      К.П.А. сфарміраваны ў мезакайназоі з рознаўзроставых геал. структур: дакембрыйскіх (плато Каларада, некат. хрыбты Скалістых гор), крьппт. палеазойскіх утварэнняў (плато Юкан, хрыбты Брукса, Макензі), мезазойскіх баталітаў (Берагавы хр., СьераНевада), складкавых асадкавых і вулканагенных тоўшчаў (хрыбты зах. пояса), кайназойскіх вывергнугых парод (Папярочная Вулканічная Сьера, Аляскінскі хр.). Радовішчы свінцовацынкавых, меднамалібдэнавых руд, вальфраму, урану, золата, нафты і інш. Ледавікі болып развіты ў паўн. частцы К.П.А^ Агульная пл. зледзянення каля 67 тыс. км . Найб. нізкая (300—450 м) снегавая мяжа апускаецца на ціхаакіянскім схілс гор Паўд. Аляскі, месцамі зніжана да ўзроўню акіяна; найб. высока (больш за 4500 м) размешчана ў Мексіцы.
      На схілах К.ПА. бяруць пачатак рэкі басейнаў Місуры, Юкана, Калумбіі, Каларада, Фрэйзера і інш. Найб. паўнаводныя горныя рэкі з вял. падзеннем і зарэгуляваным азёрамі вадасцёкам маюць вял. гідраэнергапатэнцыял, шырока выкарыстоўваюцца для атрымання элекграэнергіі і на арашэнне. У К.П.А. назіраецца паслядоўная змена клімату ад арктычнага да трапічнага.. Найб. амплітуды сярэднегадавых тэмператур адзначаліся на ўнутр. плато. Сярэдняя тра студз. на шіато Юкан каля 30 °C, ліп. 15 °C. На нагор’і Вял. Басейн адпаведна 0 °C і 24 °C. К.П.А. працягваюцца перпендыкулярна пераносу паветр. мас, таму вільготнасць клімату крайніх паясоў і ўнутр. адрозніваецца. Ва ўмераным поясе больш вільготны крайні 3 (у Берагавым хр. ападкаў 4000—6000 мм за год), у трапічным — крайні У (на Мексіканскім нагор’і ападкаў 2000 мм за год). На ўнутр. пласкагор’ях — 200— 400 мм, у пустыні Махаве — 50 мм за год. Паўн. частка К.П.А. занята хвойнымі лясамі. Яны цягнуцца ўздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа ад Паўд. Аляскі да штата Каліфорнія. Лясы таежнага тыпу растуць таксама на наветраных схілах Скалістых гор і ўнутр. плато да 50" паўн. ш. Далей на Пд сухія стэпы, паўпустыні і пустыні з палыновалебядовай і сукулентнай (какгусы, агавы, юкі) расліннасцю. Вонкавыя схілы Мексіканскага нагор’я ўкрыты вільгот
    
    натрапічнымі лясамі. На Ціхаакіянскім узбярэжжы Цэнтр. Амерыкі пераважна лістападныя трапічныя лясы. Міжгорныя катлавіны заняты рэдкалессямі і другаснымі саваннамі. Жывёльны свет багаты і разнастайны: шэры і чорны мядзведзі, горны карыбу, снежная каза, віларогая антылопа, пума, рысь, воўк, грызуны, паўзуны і птушкі. Стэпавыя землі далін апрацоўваюцца, лесастэпы выкарыстоўваюцца пад пашу; у субтропіках на арашальных землях рачных далін — садаводства; у тропіках вял. плошчы пад плантацыямі трапічных культур і пасевамі збожжавых. Заселена ў асноўным узбярэжжа. М.В. Лаўрыновіч.
    КАРДЫНАЛ (ад лац. cardinalis галоўны), у царкоўнай іерархіі каталіцкай царквы 2і пасля папы рымскага чын. Бліжэйшыя саветнікі і памочнікі папы па кіраўніцтве царквой, маюць сан епіскапа. Назначаюцца са згоды кансісторыі — сходу кардынальскай калегіі. На канклаве з К. выбіраецца папа рымскі.
    КАРДЫНАЛЕ (Cardinale) Клаўдзія (н. 15.4.1939, г. Туніс), італьянская кінаактрыса. Вучылася ў эксперым. кінацэнтры ў Рыме. Ролі адметныя тонкай ін дывідуалізацыяй характараў: «Рока і ягс браты» (1960), «Леапард» (1962), «Туманныя зоркі Вялікай Мядзведзіцы» (1965), «Сямейны партрэт у інтэр’еры» (1974; усе рэж. Л. Вісконці), «Восем з паловай» (1963, рэж. Ф. Феліні), «Фіцкаральда» (1982, рэж. В Герцаг), «Генрых IV» (1984, рэж. М. Белокіо) і інш. У 1969 знялася ў сав.італьян. фільме «Чырвоная палатка» (рэж. М.К. Калатозаў).
    КАРДЫСКІ МІРНЫ ДАГАВЙР 1661 Падпісаны паміж Расіяй і Швецыяй 1 ліп. ў мяст. Кардыс (цяпер Кярдэ каля г. Тарту, Эстонія). Канчаткова завяршыў рас.швед. вайну 1656—58. Апынуўпіыся ў неспрыяльных умовах (шэраг паражэнняў ад войск Польшчы і ВКЛ, заключэнне Аліўскага міру 1660 паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй), Расія ў абмен на згоду Швецыі не дапамагаць Рэчы Паспалітай у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 саступала Швецыі гарады, якія раней утрымлівала паводле Валіесарскага дагавора 1658 і пагаджалася на аднаўленне рас.швед. мяжы, устаноўленай Сталбоўскім мірам 1617 (без выхаду да Балтыйскага м.). У 1683 дагавор пацверджаны без змен.
    КАРДЫФ (Cardiff), галоўны горад Уэльса (Вялікабрытанія). Адм. ц. графстваў СаўгГламорган і МідГламорган. Засн. каля 75.284 тыс. ж. (1991). Порт у Брыстольскім зал. Аэрапорт. Прамысл. і культ. цэнтр Уэльса. Прамсць: металургічная, маш.буд., харч., папяровая, паліграфічная. Уэльскі унт. Нац. музей Уэльса. Уэльскі нар. музей (нар. мастацгва). Арх. помнікі: замак (каля 1090), Ландафскі сабор (12—15 ст.), царква СентДжон (15 ст.), ратуша (1904), Храм Міру (1938). Цэнтр уэльскай культуры (фестывалі песні, музыкі і паэзіі).
    
    КАРДЫЯ... (ад грэч. kardia сэрца), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да сэрца, напр., кардыяграфія, кардыялогія.
    КАРДЫЯГРАФІЯ (ад кардыя... + ... графія), метады графічнай рэгістрацыі сардэчнай дзейнасці, якія дапамагаюць удакладніць дыягназ хвароб. Аб’ядноўвае шэраг методык даследавання сэрца. У клінічнай пракгыцы найчасцей выкарыстоўваюць электракардыяграфію, эхакардыяграфію, фонакардыяграфію і рэакардыяграфію. Робяць К. спец. электроннымі прыборамі — кардыёграфамі. КАРДЫЯЛбГІІ БЕЛАРЎСКІ НДІ М і ністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1977 у Мінску на базе праблемнай н.д. лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання (з 1970) Мінскага мед. інта. Асн. кірункі навук. даследаванняў: распрацоўка навук. асноў прафілактыкі, метадаў дыягностыкі, рэабілітацыі і лячэння (у т. л. хірургічнага) ішэмічнай хваробы сэрца і артэрыяльных гіпертэнзій, аўтаматызаваных праграмнатэхн. сродкаў і прыбораў для іх выяўлення і кантролю эфектыўнасці, лячэбных і аздараўленчых мерапрыемстваў пры сардэчнасасудзістых захворваннях і інш. У інце працуюць лаўрэаты Дзярж. прэміі Беларусі 1996 акад. Нац. АН Беларусі Г.І. Сідарэнка (заснавальнік інта), Ю.П. Астроўскі, Л.З. Паланецкі, Я.Г. Нікіцін, А.У. Фралоў, У.У. Мірончык, А.П. Вераб'ёў. (Дырэктар інта з 1993 М.А. Манак?) На базе інта працуе Рэсп. цэнтр рардэчнасасудзістай хірургіі (аперацыі па карэкцыі парокаў сэрца, рэканструкцыі сасудаў і інш.). В.М. Гайдук. КАРДЫЯЛбі'ІЯ (ад кардыя... + ... логія), раздзел медыцыны, які вывучае сардэчнасасудзістую сістэму чалавека, яе хваробы, іх прафілактыку, дыягностыку і лячэнне.
       Асобныя звесткі пра будову сардэчнасасудзістай сістэмы чалавека вядомы са старажытнасці. Схему кровазвароту распрацаваў рымскі ўрач К. Гален (2 ст.), яхая толькі ў 1628 была абвергнуіа англ. вучоным У. Гарвеем. У 17—19 ст. апісаны каранарны кровазварот, асобцыя заганы сэрца, грудная жаба. У 19 ст. ўклад у даследаванне сардэчнасасудзістай сістэмы зрабілі чэш. фізіёлаг Я. Пуркіне, ням. ўрач В. Гіс, англ. вучоныя А Кіс і М. Флэк; у Расіі — І.М. Сечанаў, І.Ф. Цыён, АБ. Фохт, І.П. Паўлаў, В.Я. Данілеўскі, Л.А Арбелі. К.М. Быкаў і інш. У самаст. раздзел унугр. хвароб К. вылучылася ў пач. 20 ст.
       На Беларусі станаўленне К. адпосіцца да 1977, калі створаны Бел. НДІ кардыялогіі. Навук. працы вядуцца таксама ў Бел. інце ўдасканалення ўрачоў, мед. інтах. Уклад у развіццё К. зрабілі Г.І. Сідарэнка, У.В. Гарбачоў, М.Ф. Волкаў, Я.Б. Бардзін, АГ. Даўгяла і інш. Вывучаюцца пытанні эпідэміялогіі сардэчнасасудзістых захворванняў. Распрацаваны эфектыўныя метады прафілактыкі, лячэння і рэабілітацыі хворых на ппертанічную хваробу і ішэмічную хваробу сэрца, новыя віды аперацый на сэрцы і сасудах, створаны штучны клапан сэрца, прэпараты з кардыялагічным дзеяннем. Дапамога хворым аказваецца ў Мінскім і абл. кардыялагічных дыспансерах, кабінетах і стацыянарах, аддаяленнях рэабілітацыі ў санаторыях.
    М.Ф. Сарока.
    
    КАРЖАНЕЎСКАЯ 69
    
    КАРДЫЯСКЛЕРбЗ (ад кардыя... + ... склероз), міякардыясклероз, разрастанне апучальнай тканкі ў мышцы сэрца. Найчасцей бывае як вынік хранічнага ці вострага захворвання сэрца (інфаркт міякарда, міякардыт, кардыяміяпатыя, на фоне ішэмічнай хваробы сэрца). Першасны К. бывае рэдка. Постінфарктны К. — вынік некрозу ўчастка міякарда, велічыня яго адпавядае памерам інфаркту міякарда, рубцовыя палі не могуць скарачацца. К. без ачаговых некратычных змен развіваецца на фоне ішэмічнай хваробы сэрца. Міякардытычны К. — вынік міякардыту віруснага, бактэрыяльнага ці алергічнага генезу. Пры К. павялічваюцца памеры сэрца, развіваюцца сімптомы недастатковасці сардэчнага кровазвароту (задышка, тахікардыя, ацёкі, павелічэнне памераў печані, застоі крыві ў сасудах, лёгкіх і інш.). Лячэнне тэрапеўтычнае. М.Ф. Сарока.
    
    КАРДЫЯСПАЗМА (ад грэч. kardia, тут — уваход у страўнік + ... спазма), хвароба, якая праяўляецца спазмай стрававода ў месцы пераходу яго ў страўнік. Асн. прыкмета — загрудзінны боль, пачуццё распірання. У пачатку хваробы — цяжкасць пры глытанні (дысфагія), іншы раз першых порцый ежы, асабліва халоднай. У большасці хворых лепш праходзіць цёплая вадкая ежа, у некаторых — цвёрдая. Непрыемныя адчуванні ўзмацняюцца пры хуткай ядзе. Боль бывае і пры пустым страваводзе. Пры зрыгванні застаялыя ў страваводзе масы (сліна, рэшткі ежы, слізь) могуць зацякаць у дыхальныя шляхі і выклікаць аспірацыйныя запаленні, абсцэсы лёгкіх і інш. Лячэнне: дыетатэрапія, спазмалітыкі, хірургічнае.