• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КУКА ПРАЛІЎ (Cook Strait), праліў паміж Паўн. і Паўд. астравамі Новай Зеландыі, злучае Тасманава м. з Ціхім ак. Даўж. 107 км, шыр. 22—91 км, найменшая глыб. 97 м. На ўсх. беразе сталіца Новай Зеландыі — г. Уэлінгтан. Названы ў гонар Цж.Кука.
    КЎКАЛКА, 1) прамежкавая стадыя ў развіцці насякомага з поўным ператварэннем (гл. Метамарфоз), у час якой знікаюць лічынкавыя органы і развіваюцца органы дарослай асобіны (імага). 2) Арганізм на пэўнай стадыі развіцця. Адрозніваюць 3 тыпы К.: свабодная (адкрытая) — у сеткакрылых, перапончатакрьыіых, большасці жукоў; пакрытая — у матылёў, даўгавусых і прамашоўных караткавусых двухкрылых; скрытая (несапр. кокан, пупарый) — у мух, галіц. К. не корміцца і звычайна нерухомая. Працягласць стадыі К. ад 6—10 суг (у некаторых мух) да многіх месяцаў.
    КЎКАЛЬНІК Нестар Васілевіч (20.9.1809, С.Пецярбург — 20.12.1868), рускі пісьменнік. Брат П.В. Кукарьніка. Скончыў Нежынскую гімназію вышэйшых навук (1829), у якой вучыўся з М.Гогалем. Выкладаў у 1й і 2й віленскіх гімназіях (да 1831), служыў чыноўнікам у Пецярбургу. У 1832 сакратар камісіі па заснаванні Віленскай мед.хірург. акадэміі. У 1836—41 у Пецярбургу выдаваў «Художественную газету» — адно з першых перыяд. выданняў Расіі, прысвечаных жывапісу, час. «Дагерротнп» (1842), «йллюстрацня» (1845—47).
    
    Друкаваўся з 1833 (п’еса «Тарціні»), Драм. творчасць умоўна падзяляюць на «драм. фантазіі» ў вершах і прозе пра лёс мастака («Тарквата Таса», паст. 1835; «Джакоба Саназар», 1834; «Мейетар Мінд», 1839; «Імправізатар», 1844, і інш.) і гіст. трагедыі, у якіх адлюстраваны моманты рус. гісторыі, што найб. ярка дэманструюць працэсы нац. яднання і самасвядомасці («Рука Усявышняга айчыну выратавала», паст. 1834; «Князь Данііл Дзмітрыевіч Холмскі», 1840, муз. М.Глінкі, і інш.). Гіст. аповесці і апавяданні 1830—40х г. прысвечаны пераважна эпосе Пятра I («Сяржант Іван Іванавіч Іваноў, ці Усе заадно», «Два Іваны, два Сцяпанычы, два Кастыльковы» і інш.). На словы К. напісаны рамансы Глінкі «Сумненне», цыкл з 12 рамансаў «Развітанне з Пецярбургам» і інш. Удзельнічаў у напісанні лібрэта опер Глінкі «Руслан і Людміла» і «Жыццё за цара» («Іван Сусанін»), Аўтар «Практычнага курса рускай граматыкі» (Вільня, 1830).
    А.В. Спрынчан.
    КЎКАЛЬНІК Павел Васілевіч (1795, г. Замасць, Польшча — 1884), гісторык, пісьменнік. Др права (1815). Брат Н.В.Кукальніка. Скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію (1815). У 1825—32 заг. кафедры ўсеаг. гісторыі Віленскага унта, у 1832—42 выкладаў у Мед.хірургічнай і Духоўнай акадэміях у Вільні, потым.у каталіцкай семінарыі. Адначасова з 1829 цэнзар, у 1863—65 старшыня цэнзурнага кта. У 1860я г. старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Пад яго рэдакцыяй выдадзены 1ы т. «Актаў Віленскай камісіі» (1865). Аўтар прац па гісторыі ВКЛ. Яго буйнейшая праца «Гістарычныя нататкі пра Літву» (1864), як і шшыя, кампілятыўная, заснавана на даследаваннях Ю.Ярашэвіча, Е.С.Бантке, Ю.І.Крашэўскага, М.Стрыйкоўскага, М.М.БантышКаменскага. Ідэйнапаліт. погляды К. грунтаваліся на заходнерусізме. Аўтар успамінаў, апублікаваных у «Русском архнве» (1873—74). Д.У.Караў.
    
    КУКА.РДА (франц. cocarde), распазнавальны знак устаноўленага ўзору на форменных галаўных уборах ваеннаслужачых узбр. сіл і інш. сілавых струкгур, супрацоўнікаў ваенізаваных і некат. цывільных аргцый (фарміраванняў) многіх краін свету, у т.л. Беларусі. Вядома з сярэдневякоўя ў арміях шэрагу еўрап. краін, у т.л. ВКЛ; мела выгляд султана ці пучка пеўневых пёраў, пазней выраблялася з матэрыі, металу і інш. Ва ўзбр. сілах Расіі ўведзена ў 1732, СССР — у 1940, j Рэспубліцы Беларусь — у 1992. К. вайскоўцаў паказвае на іх прыналежнасць да ўзбр. сіл пэўнай краіны, іх віду, роду войск і г.д.
    
    КУКЕВІЧ Канстанцін Фадзеевіч (1810, Вільня —1842), бел. жывапісец і графік. Вучыўся ў Віленскім унце ў Я.Рустэма і Пецярбургскай AM (1835—39). Вывучаў жыццё і побыт насельніцтва Вілен
    
    
    568             КУКЕНАН
    
    шчыны і Гродзеншчыны. Стварыў шэраг жанравых кампазіцый: «Рускія салдаты ў вёсцы», «Прывал уланаў каля пераправы цераз раку» (абедзве 1830), «Карчма», «Яўрэйскія кантрабандысты ў ваколіцах Вільні» (да 1839). Аўтар графічных замалёвак «Гандляр шапкамі», «Букініст», «Карчма ў прадмесці», «Старызнік». У 1840 выдаў серыю літаграфій — сцэн з нар. жыцця («Вільня, год 1840»). Яго малюнкі былі змешчаны ў альбсме Я.Вільчынскага, выдадзенага ў Вільні.
      Літ:. Д р о 6 о в Л.Н. Жнвопнсь Белорусснм ХГХ — начала XX в. Мн., 1974.
    
    
    
    
    К.Кукевіч. Гандляр шапкамі. 1я пал. 19 ст.
    
    
    КУКЕНАН (Cuquenan), вадаспад у Венесуэле, на р. Кукенан (прыток р. Карані) на Гвіянскім пласкагор’і. Выш. падзення вады 610 м (другі па вышыні ў Паўд. Амерыцы пасля вадаспада Анхель).
    КУКЕНбЙС, Кукейнос, Кокнесе, Кокенгузен, старажытны горад у нізоўі Зах. Дзвіны, адзін з фарпостаў Полацкага княства. Цяпер с. Кокнесе ў Стучкінскім рне Латвіі, за 246 км на ПнЗ ад Полацка. Упершыню ўпамінаецца пад 1205 у «Хроніцы Ліво ніі» Генрыха Латвійскага, калі там княжыў Вячка. У 2й пал. 11 — пач. 13 ст. належаў Полацкаму княству, быў месцам збору даніны з народаў Ніжняга Падзвіння (латгалаў, селаў, ліваў і інш.). У 1206 кн. Вячка ўдзельнічаў у паходзе полацкага кн. Уладзіміра на крыжакоў. У 1208 драўляны замак горада спалены крыжакамі, у 1209 на яго месцы пабудаваны мураваны замак, які з’яўляўся значным гавдл. цэнтрам Полацкай зямлі. Меў цесныя гандл. і эканам. сувязі са Смаленскай, Чарнігаўскай, Кіеўскай, Наўтародскай і інш.
    
    
    землямі. Насельніцтва горада было этнічна мяшанае і складалася з мясц. балтаў (латгалаў і селаў) і славян.
    Г.М.Семянчук.
    
    КУКЕРСІТ [ад ням. назвы Kuckers сяла Кукрузэ (Эстонія)], масіўная, плітчастая, гліністамергелістая горная парода; разнавіднасць гаручых сланцаў. Трапляецца ў адкладах сярэдняга ардовіку. Пашырана ў Прыбалтыйскім сланцавым басейне. Гал. кампаненты: кераген (арган. рэчыва, 20—70%), тонказярністы абломачны матэрыял, карбанат кальцыю. Тонкія пласты (0,03—0,6 м) з найб. колькасцю К. аб’ядноўваюць у прамысл. пласт (магутнасць да 5 м). Попельнасць 40—60%, цеплатворная здольнасць 10,5—11,6 МДж/кі'. Выкарыстоўваецца як паліва, для атрымання быт. газу, бензіну, бітумаў і інш., попел — у вытвсці буд. матэрыялаў, для вапнавання глебы.
    КУКЛАЧбЎ Юрый Дзмітрыевіч (н. 12.4.1949, Масква), расійскі артыст цырка, клоундрэсіроўшчык. Нар. арт. Расіі (1983). Скончыў Дзярж. вучылішча цыркавога і эстр. мастацтва (1971) і Інт тэатр. мастацтва (1983) у Маскве. Працуе ў многіх жанрах. У 1972 першы ў Расіі пачаў выступаць з катамі, у 1989 адкрыў у Маскве тр катоў. Праграмам К. ўласцівы пацяшальная лёгкасць, мяккі гумар. Аўгар кніг «Мае сябры — каты» (1981), «120 катоў Юрыя Куклачова» (1997) і інш.
    КУКЛУКСКЛАн (KuKluxKlan), тэрарыстычная аргцыя ў ЗША. Узнік у 1866 у г. П’юласкі (штат Тэнесі) пасля паражзння рабаўладальніцкіх паўд.
    
    
    Кукмь звычайны.
    
    штатаў у грамадзянскай вайне ў ЗША 186}—65 для барацьбы метадамі падпалаў, паліт. забойстваў, «Лінча суда» і інш. супраць Рэканструкцыі Поўдня 1865—77, руху за грамадз. правы неграў, паліт. апанентаў з ліку радыкальных членаў Рэсп. партыі. Створаны на ўзор тайнага ордэна (арганізац. структура, адзенне, рытуалы). У 1869 каля 500 тыс. членаў. У 1869—71 забаронены федэральнымі ўладамі, у 1882 абвешчаны супярэчным канстытуцыі ЗША. Пэўны час вёў нелегальную дзейнасць. Адноўлены ў 1915 каля г. Атланта, пашырыўся ў Індыяне і інш. штатах Сярэдняга Захаду. Праследаваў рэліг., расавыя і этн. меншасці (католікаў, яўрэяў, неграў, ірландцаў), інтэлігенцыю, праціўнікаў сухога закону і рабочыя аргцыі. Найб. размаху дзейнасць К.к.к. дасягнула ў 1920я г. (у 1923 каля 4—5 млн. членаў). У 1960я г. намагаўся перашкодзіць увядзенню ў дзеянне заканадаўства аб грамадз. правах неграў на Пд ЗША. У 1989 налічваў 6,5 тыс. членаў.
    
    КУКОБНІКІ, тое, іпто валачобнікі.
    
    КУКблЬ (Agrostemma), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. 3 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі — К. звычайны (A. githago), нар. назвы зязюльчын лён, тугаль. Трапляецца рэдка. Расце як пустазелле ў пасевах збожжавых культур, на папарах і чыг. насыпах.
      Аднагадовыя травяністыя расліны выш. 40—70 см. Сцябло апушанае, прамастойнае ці слабагалінастае. Лісце лінейнае, супраціўнае. Кветкі буйныя, цёмнаружовыя, часам белыя. Плод — шматнасенная каробачка. Насенне ядавітае, дамешак яго ў муцэ і кармах небяспечны для чалавека і жывёлы. Лек. расліны.
    
    КУКОНІН Уладзімір Ягоравіч (н. 14.7.1937, с. Пакроўскае Ухалаўскага рна Разанскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд. тэхн. н. (1969). Скончыў Разанскі радыётэхн. інт (1960). 3 1975 у Інце тэхн. кібернетыкі, з 1992 у Навук. цэнтры праблем механікі машын Нац. АН Беларусі. Навук. працы па кантральнавымяральнай тэхніцы, спектральным аналізе і лічбавых метадах апрацоўкі сігналаў. Распрацаваў бартавы выліч. комплекс для дарожных выпрабаванняў трансп. сродкаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. •
      Тв.: Цнфровая фнльтрацня н обработка сягналов. Мн., 1995 (разам з В.І.Пяцько, М.Б.Шыхавым) М.П.Савік.
    
    КУКРАШ Леанід Васілевіч (н. 27.7.1938, в. Рачэнь Любанскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларурі (1995, чл.кар. 1992), др с.г. н. (1983). Скончыў БСГА (1960) 3 1972 у Бел. НДІ земляробства і кармоў (з 1984 заг. аддзела, з 1987 нам. дырэкгара), з 1994 гал. саветнік упраўлення АПК Савета Міністраў Беларусі. Навук. працы па павышэнні прадукцыйнасці зернебабовых культур. Вывеў (у сааўт.) сарты гароху Белус і
    
    
    кукуруза ⁵⁶⁹
    
    Л.В.Кукраш.
    
    Агат, яравой вікі Наталі, яравога трыцікале Інэса.
       Тв.: Внка. М., 1989; Внка яровая: Бнологня н культагенез. Мн., 1991; Горох. Мн., 1997 (разам з Н.П.Лукашэвіч).
    КЎКРАШ Лідзія Міхайлаўна (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна), бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.ТІ.Кукраша. Др. с.г. н. (1992). Скончыла БСГА (1958). 3 1958 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадаівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.
    КЎКРАШ Мікалай Патапавіч (н. 15.5.1928, в. Закальное Любанскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Др с.г. н. (1987). Скончыў БСГА (1958). У 1958—94 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці глебы, тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур.