Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
•	навуковыя тэрміны: кораня, сінуссг,
•	назвы розных відаў спорту, танцаў, гульняў: тэніса, вальса.
УВАГА! Выбар канчаткаў мнагазначных слоў абумоўлены кантэкстам (тэрмін, народ, дуб і інш.). Напр.: На плошчы было шмат народу і Развіццё беларускай мовы цесна звязана з гісторыяй беларускага народа.
ТРЭБА ПАМЯТАЦЬ! Назоўнікі другога скланення ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку і назоўнікі першага скланення ў месным склоне адзіночнага ліку пасля мяккіх асноў маюць канчатак -і: зямлі, у полі (параўн. рус.: земле, в поле). У адзначаных склонах назоўнікі з асновай на заднеязычныя [r], [к], [х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с] і маюць канчаткі -е/-ы (не пад націскам) і -э (пад націскам): кніга кнізе, эканоміка эканоміцы, эпоха эпосе, рака на рацэ (параўн. рус.: кнйге, экономйке, эпохе, на реке).
Назоўнік двор у месным склоне можа мець канчаткі -ы ці -э: на школьным двары (участак каля будынка) на дварэ было сонечна (на вуліцы).
3.	Разыходжанні ва ўтварэнні дзеепрыслоўяў незакончанага трывання: у беларускай мове выкарыстоўваюцца суфіксы -учы (-ючы), -ачы (-ячы) гандлюючы, робячы і інш. Параўн. з рускай мовай: тпоргуя, делая.
УВАГА! У беларускай мове ўтвараюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад дзеясловаў біць, піць, віць, ліць, шыць, жаць (б’ючы, п’ючы, льючы), ад дзеясловаў тыпу мазаць, пісаць, рэзаць (мажучы, пішучы). У рускай мове такіх дзеепрыслоўяў няма.
4.	Разыходжанні ў адмаўленнях. У беларускай і рускай мовах ёсць шэраг слоў з адмаўленнем «не», «без» («бяз»), якія перакладаюцца з іншым адмаўленнем або ўвогуле без яго, напр.: рус. негодованйе бел. абурэнне, недостойно ганебна, невесомость бязважкасць, нескончаемый бясконцы, непронзвольно міжволі, небезынтересный даволі цікавы, небезызвестный даволі вядомы, опасность небяспека, безграмотпность непісьменнасць, бесчйсленный незлічоны і інш.
5.	Несупадзенне ў аб’ёме лексічнага значэння. Шэраг мнагазначных слоў і слоў-амонімаў рускай мовы не з’яўляюцца такімі ж у беларускай і перакладаюцца рознымі словамі ў залежнасці ад значэння. Напрыклад:
Руская мова
Беларуская мова
среда
серада 'дзень тыдня’;
асяроддзе ‘сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў’ (сацыяльнае асяроддзе)
почкй
ныркі ‘ўнутраныя органы’;
пупышкі (на шлінках дрэў)
остановка
спыненне {працэс спынення руху)
прыпынак ‘месца спынення’ (ррыпынак грамадскага транспарту)
Руская мова
Беларуская мова
область
вобласць ‘частка якой-небудзь тэрыторыі’ {Мінская вобласць);
галіна (сфера, галіна народнай гаспадаркі)
лйцо
твар ‘пярэдняя частка галавы чалавека’;
асоба ‘асобны чалавек, індывідуум’ (давераная асоба, юрыдычная асоба)
час
час ‘прамежак, пэўны момант; перыяд, эпоха’ (вольны час; час абеду; даваенны час);
гадзіна ‘60 мінут’
свет
свет ‘Зямля, сусвет; галіна жыцця, дзейнасці, з’яў’ (падарожнічаць па свеце, свет навукіу
святло ‘прамяністая энергія; крыніца асвятлення’ (сонечнае святло', электрычнае святло)
судйть
судзіць ‘разглядаць справу ў судовым парадку; ацэньваць’ (судзіць махляра; судзіць футбольны матчУ
меркаваць ‘разважаць’ (меркаваць аб рабоце па выніках)
покой
пакой ‘асобнае памяшканне’ (прыёмны пакойу
спакой ‘адсутнасць трывогі, хваляванняў; заспакаенне’ (спакой на душы)
Таксама ж і беларускія мнагазначныя словы могуць перакладацца на рускую мову некалькімі адпаведнікамі ў залежнасці ад значэння.
Руская мова
Беларуская мова
бок
сторона ‘напрамак, прастора, месца; чалавек ці група асоб' (южная сторона, разные стороны);
бок ‘правая або левая частка цела’ (кольнуло в бок)
вялікі
большой ‘значны па велічыні, памеры, колькасці’ (большой городу
вялікі ‘выдатны па значэнні, ролі’ (велнкая победа, велйкйй учёный)
6.	Разыходжанні ў сінтаксісе. У падтэме 5.6.1. разглядаліся найболып істотныя асаблівасці сінтаксісу беларускай мовы, якія неабходна ўлічваць пры перакладзе. Варта спыніцца яшчэ і на спосабах перакладу з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікаў і дзеепрыметнікавых зваротаў, бо тут праяўляецца выразнае несупадзенне.
6.3.	Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у беларускай мове
Для сучаснай беларускай літаратурнай мовы характэрны не ўсе магчымыя формы дзеепрыметнікаў. Пашыранымі з’яўляюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу з суфіксам -л(пацямнелы, пачырванелы) і залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -ян-, -тп(напісаны, засеяны, зжаты). Неўжывальнымі лічацца формы незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч(пішучая, узрастаючая) і прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш(пабялеўшая, вырасшая), а таксама формы залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ом-, -ем-, -ім(будуемы, узводзімы'). Зваротныя дзеепрыметнікі (тыпу палепшыўшыйся) у беларускай мове ўвогуле не ўжываюцца. У рускай мове актыўна выкарыстоўваюцца ўсе названыя формы дзеепрыметнікаў. У сувязі з гэтым пры перакладзе ўзнікае праблема адэкватнай перадачы дзеепрыметнікаў і дзеепрыметнікавых зваротаў па-беларуску.
Існуюць розныя спосабы пазбегнуць неўжывальных формаў дзеепрыметнікаў.
1.	Дзеепрыметнікавы зварот перабудаваць у даданы сказ (находяіцйеся в обрагценйй деньгй грошы, што знаходзяцца ў абарачэннг, женіцйны, работаюіцйе на предпрйятйй жанчыны, якія працуюць на прадпрыемстве).
2.	Перарабіць выраз, замяніўшы дзеепрыметнік аднакаранёвым:
•	назоўнікам (лйцо, составйвшее документ складальнік дакумента\ будуіцее фйрмы будучыня фірмы\ посеіцаюіцйе бассейн наведвальнікі басейнсг, студенты, окончйвшйе 3 курс, могут быть тпрудоустроены no спецйальностй пасля заканчэння 3 курса студэнгпы могуць быць працаўладкаваны па спецыяльнасці);
•	прыметнікам (соответствуюіцйй налог адпаведны падатпак, договарйваюгцйеся стороны дагаворныя бакі, колйчество заболевшйх грйппом колькасць хворых на грып; плата, превышаюіцая расход плата, большая за выдаткі);
•	дзеясловам (развйваюіцееся сотруднйчество прйносйт результаты супрацоўніцтва развіваецца і прыносіць вынікі; поднявшййся самолёт скрылся за облакамй самалёт узняўся і знік за аблокаміу,
•	дзеепрыметнікам ва ўжывальнай форме (уцелевшее зданйе уцалелы будынак, устаревшйе сведенйя састарэлыя звесткіу
•	дзеепрыслоўем (работаюіуйй с молодымй спецйалйстамй брйгадйр передаёт йм свой опыт працуючы з маладымі спецыялістамі, брагадзір перадае ім свой вопыт; клйенты, сделавшйе заказ на этой неделе, получат подарок зрабіўшы заказ на гэтым тыдні, кліенты атрымаюць падарунак; заметйвшйй машйну человек остановйлся заўважыўшы машыну, чалавек спыніўся).
3.	Замяніць развітым прыдаткам (цйфры, показываюіцйе дйнамйку лічбы-паказальнікі дынамікГ).
4.	Змяніць парадак слоў (інверсія): хозяйствумлцйй субьект суб’ект гаспадарання, комплектуюіцйй огпдел аддзел камплектавання.
5.	Калі дзеепрыметнік не мае істотнай сэнсавай нагрузкі, пры перакладзе яго можна апусціць (время, отведённое для рекламы час длярэкламы; меры, оказываюіцйе воздейстпвйе меры ўздзеяння; выплаты, устанавлйваемые законом выплаты згодна з законам).
1 Пытанні для самакантролю
1.	Што называюць адзінкай перакладу? На якіх моўных узроўнях яна вылучаецца?
2.	Як можна ахарактарызаваць кожны з відаў перакладу?
3.	У чым, на ваш погляд, заключаецца складанасць перакладу з блізкароднасных моў?
4.	Якія асаблівасці беларускай мовы неабходна ведаць, перакладаючы рускамоўныя тэксты?
5.	Што ўплывае на выбар канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў форме роднага склону адзіночнага ліку?
6.	Якія формы дзеепрыметнікаў не ўласцівыя нашай мове?
7.	Як пазбегнуць неўжывальных формаў дзеепрыметнікаў у беларускай мове?
Ў Практычныя заданні
1.	Утварыце словазлучэнні з прыведзенымі назоўнікамі, падабраўшы да іх азначэнні, і перакладзіце словазлучэнні на рускую мову. Якія адметнасці назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можна адзначыць?
Запіс, летапіс, гусь, подпіс, медаль, стэп, брыво, дзверы, шынель, рукапіс, боль, цень, перапіс, моц, жаль, мазоль, сажань, дроб, пыл, палын, фальш.
2.	Перакладзіце на беларускую мову наступныя словазлучэнні. Звярніце ўвагу на род і лік назоўнікаў у кожнай мове.
I. Заготовка свеклы, экспорт овоіцей, рост цен на фрукты, выпнть чашку кофе, обеспечнть крупой н макаронамн, дверь рабочего кабннета, обсуднть поведенне персонала, награднть медалью, неразборчнвая запнсь, государственный займ, недвнжнмое нмушество.
II. Незавершенное пронзводство, рабочая неделя, оптовая торговля, полная себестонмость, расчётная прпбыль, ремонтное хозяйство, рацноналнзаторское предложенне, закупнть новую посуду, выставка жнвопнсн, продажа товаров.
3.	Складзіце словазлучэнні «прыметнік + назоўнік» і «назоўнік + назоўнік», выкарыстаўшы наступныя словы:
а)	вытворчасць, гандаль, гусь, дабрабыт, какава, нарада, посуд, раўнавага, сабака, салата, сыравіна, якасць;
б)	беспрацоўе, буракі, гаспадарка, зала, кава, камода, маёмасць, прыбытак, пыл, рызыка, праца, яблык.
4.	Вызначце род назоўнікаў, утварыце з імі словазлучэнні «прыметнік + назоўнік».
Рэзюмэ, паблісіці, вігі, торы, бэквардэйшн, камюніке, авіза, авеню, клішэ, жалюзі', турнэ, дасье, кенгуру, поні, танга, бра, івасі, алібі, мадэмуазэль, амплуа, маэстра, інтэрв’ю, кашнэ, журы.
5.	Падабраўшы да беларускіх назоўнікаў рускія адпаведнікі, а да рускіх беларускія, параўнайце іх род.
а)	сведка, абаронца, хвалько, мурашка, сяўба, мясціна, прадмова, назва, помста, упартасць, гваздзік, рамонак, півоня, вяргіня, хлапчанё, асяроддзе, шчупак, двайняты, ярына, лекі;
б)	лакомка, плакса, ябеда, тополь, рожь, дробь, собака, тень, орлёнок, утёнок, творчество, туфля, крупа, валерьяна, хлопоты, равнодушне, ознмые.
6.	Выпішыце ў першы слупок назоўнікі, што маюць у беларускай мове абедзве формы ліку, у другі толькі форму адзіночнага ліку, у трэці толькі форму множнага ліку.
Алешнік, крупы, прыцемкі, маліны, чарніла, клопат, двайняты, дзверы, спакуса, краявід, рэшткі, дажынкі, насельніцтва, арэлі, вячоркі, вокны, акуляры, садавіна, збожжа, алей, лекі, хлеб, спаборніцтва, абставіны, зносіны, стаўленне, павага, дабрабыт.
7.	Пастаўце назоўнікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку. Ад чаго будзе залежаць выбар канчаткаў?
Аналіз, рынак, трэст, аўтарытэт, маркетынг, кіраўнік, тэніс, характар, рубель, кілаграм, год, каэфіцыент, камітэт, дакумент, інстытут, кантынент, вальс, інтэлект, апетыт, разлік, інтэрвал, фармат, сусвет, момант, рэалізм, апендыцыт, змрок, холад, штаб, дыялог, тварог, хлеб, твар, горад, вопыт, кантраст, імідж, поспех, тавар, фонд, менталітэт, арыгінал, актыў, сродак.