Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
10.	Прачытайце значэнні прыведзеных мнагазначных слоў. Вызначце тыя значэнні, у якіх словы могуць быць ужытыя ў навуковых тэкстах.
Адціснуць 1. Прыціснуўшы, пашкодзіць, аддзяліць, адрэзаць. 2. Сцісканнем аддзяліць вадкасць. 3. Адцясняючы, прымусіць адысці, адступіць. 4. Націснуўшы, зрабіць адбітак на чым-небудзь. 5. Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; аддрукаваць (спец.).
Банкруцтва 1. Неплацежаздольнасць у выніку разарэння даўжніка. 2. перан. Крушэнне, поўная няўдача ў ажыццяўленні чаго-небудзь.
Гандляр 1. Чалавек, які займаецца прыватным гандлем, купец. 2. Чалавек, які займаецца дробным рыначным або вулічным гандлем. 3. Чалавек, які вышэй за ўсё ставіць уласную выгаду, карысць, асабісты інтарэс (пагард.).
Гаспадарыць 1. Весці гаспадарку. 2. Наводзіць дзе-небудзь парадкі пасвойму (неадабр.).
Знешні 1. Які знаходзіцца звонку, за межамі чаго-небудзь. 2. Які праяўляецца толькі з вонкавага боку і не адпавядае ўнутранаму стану. 3. перан. Павярхоўны, пазбаўлены глыбіні, унутранага зместу. 4. Які адносіцца да зносін з замежнымі дзяржавамі.
Крызіс 1. Рэзкі, круты пералом у чым-небудзь, абвастрэнне становішча. 2. Абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця. 3. Востры недахоп чаго-небудзь, цяжкае становішча.
Мацаваць 1. Трывала прымацоўваць. 2. У горнай справе устанаўліваць крапеж. 3. У марской і авіяцыйнай справах моцна прывязваць, замацоўваць. 4. перан. Рабіць моцным, узмацняць. 5. разм. Правяраць моц чаго-небудзь.
Фіксаваць 1. Адзначаць на паперы, замацоўваць што-небудзь у свядомасці (запісваць, запамінаць). 2. Канчаткова ўстанаўліваць. 3. Сканцэнтроўваць, накіроўваць. 4. Замацоўваць у пэўным становішчы. 5. Апрацоўваць (матэрыял) хімічным рэчывам для за.мацавання саставу, формы (спец.).
Эканомны 1. Які ашчадна расходуе што-небудзь. 2. Сціплы ў расходах, які садзейнічае эканоміі. 3. Які патрабуе невялікіх затрат, дазваляе абысціся меншай колькасцю чаго-небудзь; эканамічны. (Паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы)
11.	Прачытайце анатацыі і зрабіце іх структурна-семантычны аналіз. Перакладзіце першую анатацыю на беларускую мову.
1)	Давыденко, Л.Н.
Белоруссккй вектор экономнческого развнтня : учеб. пособне / Л.Н. Давыденко, Е.Л. Давыденко. Мннск : БГПУ, 2006. 159 с.
В пособнн рассматрнваются проблемы белорусской моделн рыночного развнтня. Раскрываются требовання ВТО к ннстнтуцнональным преобразованням н ннвестнцнонной прнвлекательностп нацнональной экономлкн.
Адресуется студентам, преподавателям н аспмрантам. Предназначается для работы в проблемных кружках по актуальным вопросам экономнческого развлтня.
2)	Пілецкі, В.А.
Гісторыя эканомікі Беларусі (ад старажытных часоў да пачатку XXI ст.) : вучэб.-метад. дапам. / В.А. Пілецкі. Мінск : БДПУ, 2007. 192 с.
У дапаможніку прапанавана рэфератыўнае выкладанне курса ў выглядзе вучэбнай праграмы і факталагічных звестак. Даецца лаканічнае тлумачэнне сфармуляваных тэарэтычных палажэнняў. Змешчаны матэрыялы для сістэматызацыі засвоеных ведаў.
Адрасуецца студэнтам неэканамічных факультэтаў ВНУ, выкладчыкам, аспірантам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
3)	Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый : вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. 1. / пад рэд. А.А. Кавалені, В.Ф. Касовіча. 2-е выд. Мінск : БДПУ, 2004. 150 с.
У дапаможніку разглядаюцца пытанні станаўлення сусветнага традыцыйнага грамадства, усходнеславянскай цывілізацыі і беларускай народнасці. Асвятляюцца працэсы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.
Адрасуецца студэнтам БДПУ, аспірантам, выкладчыкам, усім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.
Падрыхтуйце анатацыю да навукова-папулярнай кнігі. Пры іэтпым можаце выкарыстоўваць наступныя звароты:
Кніга змяшчае...; У кнігу ўключаны (увайшлі)...; У кнізе змешчаны...;
У кнізе аналізуюцца (вырашаюцца, выкладзены)...; Чытач знойдзе звесткі (інфармацыю) пра...; Кніга дае ўяўленне пра...; Твор (праца) прысвечаны(а)...; Аўтар робіць спробу вырашыць...; Аўтар расказвае (разважае, раскрывае, прапануе ўвазе чытачоў, прасочвае, разглядае) і г.д.
12.	Напішыце рэцэнзію ці водгук на тэкст па вашай спецыяльнасці. Пры неабходнасці звяртайцеся да клішыраваных выразаў:
У рабоце даследуецца (што?)...; Паказана (што?)...; Вялікае месца ў даследаванні займае разгляд (чаго?)...; У рабоце даецца характарыстыка (чаго?)...; Даследаванне праводзіцца праз разгляд такіх праблем, як...; У рабоце аналізуецца (што?)...; Асноўная ўвага звяртаецца (на што?)...; Адзначаецца, што...; Падкрэсліваецца, што...; Асаблівая ўвага надаецца пытанням (чаго?)...; У рабоце знайшла адлюстраванне распрацоўка праблем (чаго?)...; Устанаўліваюцца крытэрыі (чаго?)...; У рабоце падрабязна асвятляюцца (што?)...; Разглядаецца (што?)...; Характарызуецца (што?)... .
13.	Напішыце рэферат на адну з прапанаваных тэм:
1.	Мова. Асоба. Радзіма.
2.	Мова духоўны скарб народа.
3.	Мова адзенне душы чалавека.
4.	Моўная сітуацыя ў сучаснай Беларусі.
5.	«Залаты век» у гісторыі беларускай дзяржавы.
6.	Якасць катэгорыя універсальная.
7.	Рэклама рухавік прагрэсу.
8.	Як прывабіць спажыўца?
9.	Гандляр не махляр.
10.	Этыкет гандлёва-эканамічных зносін.
11.	Гісторыя ўзнікнення грошай.
12.	Тэхнічны прагрэс і экалогія.
13.	Гісторыя транспарту.
14.	Сапраўдныя каштоўнасці.
14.	Складзіце рэзюмэ, улічыўшы, што тыпавое рэзюмэ ўключае:
•	персанальныя даныя (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння, сямейнае становішча);
•	адрасы і тэлефоны з пазначэннем часу для кантактаў;
•	найменне вакансіі, на якую прэтэндуе аўтар рэзюмэ;
•	асноўны тэкст, дзе змяшчаецца пералік месцаў працы і (ці) вучобы ў адваротным храналагічным парадку з пазначэннем поўнай афіцыйнай назвы арганізацыі, тэрміну працы ў ёй і назвы пасады (ці вучэбнай спецыяльнасці);
•	дадатковыя звесткі (вопыт пазаштатнай працы, грамадская дзейнасць, прафесійная перападрыхтоўка);
•	іншыя звесткі (дадатковыя веды і навыкі: замежныя мовы, замежныя паездкі, уменне карыстацца камп’ютарам, кіраваць аўтамабілем);
•	адзнакі і ўзнагароды, вучоныя ступені (неабавязковы раздзел);
•	цікавасці і схільнасці, якія маюць дачыненне да прафесійнай пазіцыі (факультатыўны раздзел);
•	іншая інфармацыя (па жаданні аўтара);
•	рэкамендацыі (звесткі пра рэкамендацыі);
•	дата складання рэзюмэ і подпіс.
15.	Напішыце аўтабіяграфію ў адпаведнасці з планам:
1.	Дата і месца нараджэння.
2.	Адукацыя.
3.	Месца працы (вучобы).
4.	Месца жыхарства.
5.	Сямейнае становішча.
6.	Дата, подпіс.
16.	Да рускіх словазлучэнняў прыведзены беларускія адпаведнікі, адзначаныя ў кнізе С. Серады «Дзелавод. Узоры афіцыяльных папер, слоўнік тэхнічна-канцылярскіх выразаў і іншыя патрэбныя ў дзелаводстве веды» (1926 г.). Паразважайце наконт прапанаваных беларускамоўных варыянтаў і зрабіце вывады.
Вступнть в должность прыняць пасаду;
годовой отчёт справаздача за год;
за ненменнем временн з прычыны браку часу;
нзбралн его председателем абралі яго за старшыню;
коммерческнй учёт векселя камерцыйнае (гандлёвае) адлічэньне з вэксалю;
назначнть кем прызначыць за каго;
окончллось благополучно вышла на добрае;
передать в непосредственное распоряженне перадаць пад беспасярэдні загад;
учёт векселя адлічэньне з вэксалю.
17.	Перакладзіце прыведзеныя словазлучэнні рускай мовы на беларускую, назавіце адметныя рысы ў іх будове.
Рассказать по секрету, выбрать по своему вкусу, преуспевать в жнзнн, болыпой по размеру, бывшнй в употребленнн, по случаю праздннка, по
всем направленням, no закону, no моему мненпю, создан по образцу, по выбору, ндтн по самому берегу, трн ннтересных учебннка, болеть грнппом, умнее сестры, заданпе на дом, по нзвестным странам, дом в девять этажей, заведуюіцпй кафедрой, по сообіценпю радпо, сказать во весь голос, жнть у самого моря, два раза в неделю.
18.	Прачытайце тэкст. Вызначце, якая якасць маўлення парушана? Запішыце свой варыянт, змяніўшы ў ім парадак размяшчэння частак тэксту (сказаў). Дзякуючы чаму гэта магчыма ажыццявіць?
Сярод форм міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, што шырока выкарыстоўваюцца ў развітых краінах і краінах, якія сталі на шлях развіцця, важнае месца займаюць свабодныя эканамічныя зоны. Рэзідэнты СЭЗ маюць асобы парадак рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці. Таму ідэя стварэння СЭЗ атрымала шырокае распаўсюджанне і ў Беларусі. Рэзідэнты СЭЗ выплачваюць абмежаваную колькасць падаткаў. Акрамя таго, па шэрагу падаткаў прадастаўляюцца прэферэнцыі ў параўнанні з агульнарэспубліканскім падатковым рэжымам.
Сусветная практыка паказвае, што яны з’яўляюцца адной з эфектыўных мадэлей тэрытарыяльна-гаспадарчага кіравання і могуць забяспечыць паскоранае развіццё асобных рэгіёнаў краіны за кошт прыцягнення замежных інвестыцый і прагрэсіўных тэхналогій. За параўнальна кароткі перыяд функцыянавання назіраюцца станоўчыя вынікі іх дзейнасці: павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці экспарту тавараў і паслуг, стварэнне новых рабочых месцаў, больш значны ўплыў на макраэканамічныя паказчыкі тэрытарыяльных утварэнняў, рост падатковых паступленняў і збораў у бюджэты розных узроўняў і ў пазабюджэтныя фонды.
3 мэтай прыцягнення інвестыцый (у першую чаргу замежных) у эканоміку краіны, павелічэння аб'ёмаў экспарту, укаранення новых тэхналогій, развіцця імпартазамяшчальных вытворчасцей у перыяд 1996-2002 гг. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь было створана шэсць свабодных эканамічных зон: СЭЗ «Брэст» (1996 г.), СЭЗ «Мінск» (1998 г.), СЭЗ «Гомель-Ратон» (1998 г.), СЭЗ «Віцебск» (1999 г.), СЭЗ «Магілёў» (2002 г.) і СЭЗ «Гроднаінвест» (2002 г). Свабодныя эканамічныя зоны рэспублікі комплексныя зоны, якія аб’ядноўваюць функцыі экспартнай, вытворчай, свабоднай мытнай зон. (Па матэрыялах інтэрнэта)
Зрабіце вывад аб тыпах простых і складаных сказаў. Якія з іх пераважаюць у навуковым стылі? Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
19.	Прачытайце тэкст. Выпраўце арфаграфічныя, лексічныя, марфалагічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя і іншыя тыпы памылак. Падзяліце тэкст на абзацы, вызначце асноўныя сродкі сувязі паміж сказамі, абзацамі.
Грамадства ўяўляе сабой сукупнасць людзей, якія аб’днаныя на пэўнай ступені гістарычнага развіцця тымі ці іншымі эканамічнымі адносінамі, і