Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Для арабов однлм лз важнейшмх условлй контактов, связей, переговоров является установленле доверня. Онл стараются не столько предугадать решенле проблемы путем аналлза событлй, сколько лзвлечь решенле лз опыта прошлого.
В арабсклх странах сушествуют свол нормы этлкета, протокола, обычал, как правлло, связанные с образом жлзнл, реллглей, лдеологлей. Нх, конечно, надо знать прл установленлл контактов, прн беседах, переговорах, в особенностн, еслл вы едете в арабскую страну. Прежде всего это отношенне к Корану, к мусульманской реллглл. He следует допускать ннкакой крлтлкл Корана л, конечно, нужно проявлять уваженле к нему. Учлтывать то отношенле к женшлле, которое прлнято в стране: нл в коем случае не подавать руку женідяне. He подавать нл в коем случае мужчлне левую руку для прлветствля.
Прл знакомстве, контакте ле рекомендуется расспрашлвать о жене, передавать ей прлветы, л наоборот: еслл вы знаете, что у вашего партлера есть детл, нужло расспрослть о нлх, рассказать о сволх детях.
У мусульман, арабов не прлнято употреблять влно л, прлглашая на ланч, обед, коктейль, не надо прлнуждать лх плть его. Нельзя подавать к столу свлнлну. (Паводле часопіса «Секретарь»)
26.	Па матэрыялах бёларускіх СМІ падрыхтуйце паведамленне аб якойнебудзь падзеі у сферы, блізкай да вайіай спецыяльнасці. Пры адказе імкніцеся захаваць высокую культуру прафесійнага маўлення.
Тэма 6
ПЕРАКЛАД ЯК ВІД РАБОТЫ 3 ТЭКСТАМ
6.1.	Асноўныя адзінкі перакладу
Мова гэта своеасаблівы код, праз які ажыццяўляецца абазначэнне прадметаў і з’яў рэчаіснасці пры дапамозе ўмоўных знакаў. У навуковай літаратуры пераклад вызначаецца як перавыражэнне, перакадзіраванне тэксту, створанага на адной мове, у тэкст на іншай мове. Гэта здзяйсняе перакладчык, які творча падбірае варыянт у залежнасці ад рэсурсаў мовы, тыпу і задач перакладу, асаблівасцей тэксту і свайго досведу. Пры гэтым адзінка перакладу адной мовы можа не супадаць з адзінкай перакладу іншай мовы.
Адзінкай перакладу лічыцца мінімальны моўны адрэзак першакрыніцы (тэксту-арыгінала), які семантычна ўспрымаецца як цэлае [2], У якасці адзінкі перакладу можа выступаць любы элемент моўнага ўзроўню ад фанем (графем) да тэкстаў. У залежнасці ад гэтага можна вылучыць наступныя віды перакладу.
Гукавы пераклад выкарыстоўваецца звычайна ў тых выпадках, калі пераклад іншамоўнага слова немагчымы або непажаданы, найчасцей пры запазычванні слоў для абазначэння паняццяў, якіх няма ў мове, на якую робіцца пераклад, у спецыфічнай літаратуры, на геаграфічных картах, у турыстычных даведніках, пры перакладзе прэйскурантаў, тэхнічнай дакументацыі і г.д. Пры гэтым гукі замяняюцца найбольш блізкімі да іх па гучанні (рус. Денйс Дергачёв, Мгорь Греіцевскйй бел. Дзяніс Дзергачоў, Ігар Грашчэўскі). Як бачым, для дакладнай і правільнай перадачы на пісьме іншамоўных уласных імёнаў неабходна ведаць фанетычныя законы беларускай мовы і іх замацаванне ў якасці арфаграфічных нормаў.
Памарфемны пераклад. Марфема выступае як адзінка перакладу вытворных слоў (до-сроч-н-ый да-тэрмін-ов-ы, дел-о-пройзводств-о справ-а-вод-ств-а, бяаг-о-творйт-ель-н-ость дабр-а-чынн-асць'). Від перакладу, які займае прамежкавае становішча паміж словаўтварэннем і запазычваннем, называецца калькаваннем. Калькаванне стварэнне новых слоў са свайго моўнага матэрыялу, але на ўзор адпаведнай іншамоўнай лексемы. Калькі (словы, што ўтва-
раюцца ў працэсе калькавання) адначасова з’яўляюцца вынікам і словаўтварэння, і запазычвання: агульнакарысны (з рус. обіцеполезный), грамадазнаўства (рбгцествоведенйе), спажывецкі (потребйтельскйй) і інш. Аднак не трэба імкнуцца да механічнага перакладу суадносных марфем, бо ў выніку можа атрымацца ненатуральнае, штучна створанае слова (правіцель, натхніцель, пенсіённы і інш.).
Памарфемна нельга перакладаць тапонімы (уласныя імёны геаграфічных аб’ектаў): напр., Красноводск, Североморск не могуць гучаць як Чырванаводск, Наўночнаморск, а толькі Краснаводск, Севераморск. Увогуле, перадача на іншую мову ўласных імёнаў надзвычай складаная праблема лінгвістыкі. Для вырашэння спрэчных момантаў неабходна звяртацца да слоўнікаў.
Пераклад асобных слоў адзін з самых распаўсюджаных відаў перакладу, пры якім да кожнага слова адной мовы адшукваецца адпаведнік у другой мове. Такім спосабам перакладаюцца простыя па структуры сказы, напр.: Многйе предпрйятйя страны шцут партнеров в далеком зарубежье Многія прадпрыемствы краіны шукаюць партнёраў у далёкім замежжы. Аднак і пры такім, здавалася б, лёгкім спосабе перакладу могуць быць свае цяжкасці. Адной з іх з’яўляецца наяўнасць у любой мове сінонімаў, амонімаў, мнагазначных слоў, напр.: Мы достйглй первых успехов в областй регйонального сотруднйчества Мы дасягнулі першых поспехаў у галіне (не вобласці) рэгіянальнага супрацоўшцтвсг, He прйблйжайтесь к транспортному средству, которое двйжетпся, до полной его остановкй He набліжайцеся да транспартнага сродку, які рухаецца, да поўнага яго спынення (не прыпынку).
Пераклад слоў можа выклікаць цяжкасці пры перадачы на іншую мову безэквівалентнай лексікі (слоў, якія не маюць аднаслоўных эквівалентаў у іншай мове). He маюць аднаслоўных беларускіх адпаведнікаў такія рускія словы, як, напрыклад, обіуаться мець зносіны, отчество (імя па бацьку), скотнйк {даглядчык жывёлы').
Пераклад словазлучэнняў. Пры перакладзе словазлучэнняў (сэнсавых і граматычных аб’яднанняў некалькіх паўназначных слоў) неабходна памятаць пра тое, што ў кожнай мовы свае асаблівасці выражэння граматычнай і сэнсавай сувязі слоў. Таму нават пераклад свабодных словазлучэнняў не варта разумець як пераклад асобных іх кампанентаў. Напр.: вйдеть своймй глазамй бачыць на свае вочы (а не бачыць сваімі вачамі), поблагодарйтпь его перед всемй падзякаваць яму пры ўсіх (а не падзякаваць яго перад усімі), управляюіцйй деламй кіраўнгк спраў (а не кіраўнік справамі).
Калі ў склад словазлучэння ўваходзіць некалькі кампанентаў, якія выражаюць цэласнае паняцце і па сваёй функцыі набліжаюцца
да слова, то перакласці яго шляхам падбору эквівалентаў да кожнага кампанента паасобку немагчыма, не парушыўшы семантычнай цэласнасці словазлучэння. Такія фразеалагічныя спалучэнні перакладаюцца як адзінства і нярэдка зусім не супадаюць наборам кампанентаў з мовай арыгінала (напр., вйдетпь насквозь бачыць навылёт, в конце концов нарэшце, no крайней мере прынамсі, был прав меў рацыю, с бухты-барахты проста з моста, зарубйть на носу заламаць асінку).
Пераклад сказаў. Калі сувязь паміж словамі ў сказе свабодная, то такі сказ можна перакласці па асобных словах ці словазлучэннях. Адзінкай перакладу сказ з’яўляецца пры перакладзе прыказак, прымавак, устойлівых клішэ і формул (надпісы, формулы ветлівасці). У гэтых выпадках сказ уяўляе сабой адзінства, якое, таксама як і фразеалагічнае словазлучэнне, нельга перакласці праз падбор эквівалентаў да яго частак. Галоўнае пры такім перакладзе дакладна захаваць сэнс, пазбегнуць двухсэнсоўнасці. Параўн.: Пройтй огонь, воду й медные трубы 3 сямі печаў хлеб есцў Одйн в поле не войн Адной рукою і вузла не завяжаш; Удачй Вам! Хай Вам шчасціць!; Дабранач! Доброй ночй!
Пераклад тэкстаў. Адзінкамі перакладу з’яўляюцца такія тэксты, як, напрыклад, паэтычныя творы, тэксты рэкламы, назвы мастацкіх твораў, бо яны ўяўляюць сабой семантычныя адзінствы.
Зрабіць якасны пераклад з адной мовы на другую дапамогуць перакладныя слоўнікі, а таксама моўны густ і дасведчанасць перакладчыка.
6.2.	Асаблівасці перакладу
з рускай мовы на беларускую
Дзяржаўнасць беларускай і рускай моў у Рэспубліцы Беларусь выклікае патрэбу дасканалага валодання абедзвюма мовамі. Пераклад з блізкіх, роднасных моў можа памылкова здавацца нескладанай працай. Але кожная мова валодае шэрагам лексічных і граматычных асаблівасцей, без добрага ведання якіх якасны пераклад наўрад ці магчымы. Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую неабходна памятаць пра наступныя разыходжанні паміж імі:
1.	Разыходжанні ў націску. Шэраг суадносных беларускіх і рускіх лексем адрозніваюцца месцам націску: арёст арышт, арендбванный арэндаваны, момёнт мбмант, стёпень ступёнь, укомплектбванный укамплектпаваны і інш. (гл. падтэму 1.7).
2.	Разыходжанні ў граматычных катэгорыях: родзе, ліку, склоне (рус. медаль, надпйсь, перепйсь, запйсь, подпйсь, продажа (ж. р.), зал
(м. р.) бел. медаль, надпіс, перапіс, запіс, подпіс, продаж (м. р.), зала (ж. р.); рус. крупа, поведенйе (толькі адз. л.) бел. крупы, паводзіны (толькі мн. л), рус. дверь (адз. і мн. л.) бел. дзверы (толькі мн. л.)).
Нярэдка пры перакладзе з рускай мовы на беларускую (і наадварот) змяняецца склон залежных кампанентаў словазлучэння: ходйть no корйдорам хадзіць па калідорах, комйссйя no жйлшцному стройтельству камісія па жыллёвым будаўпіцтве, дйплом с отлйчйем дыплом выдатніка, задержка за деньгамй затрымка ў грашах і інш.
Неабходна добра ведаць асаблівасці скланення назоўнікаў у беларускай мове. Так, у адрозненне ад рускай мовы назоўнікі другога скланення ў форме роднага склону адзіночнага ліку ў беларускай мове могуць мець як канчаткі -а (-я), так і -у (-ю): маркетынгу, рынку, універсітэта і інш.
НАГАДАЕМ! У такіх выпадках выбар канчаткаў залежыць ад лексічнага значэння слова. 3 канчаткам -у (-ю) ужываюцца назоўнікі, што абазначаюць:
•	абстрактныя паняцці, пачуцці, стан і г.д.: клопату, крыку, жалю;
•	зборныя прадметы: калектыву, гаю, лесу, алешніку,
•	рэчыўныя прадметы: мёду, маку, атласу. Але: хлеба, аўса;
•	з’явы прыроды: грому, ветру,
•	грамадскія фармацыі, вучэнні, тэорыі (як правіла, такія словы заканчваюцца на -ізм/-ызм): рэалізму, кансерватызму, парламентарызму,
•	назвы захворванняў: грыпу, радыкуліту
•	месца, прастору, напрамак: краю, небасхілу, захаду. Але: поўдня.
3 такім канчаткам назоўнікі ўжываюцца ў фразеалагізмах: звесці з розуму, з веку ў век, не да густу.
Канчатак -а (-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:
•	асоб, жывых істот: сябра, каня, школьніка, дырэктара;
•	канкрэтныя прадметы: алоўка, сшытка;
•	арганізацыі, прадпрыемствы, установы: завода, саюза, інстытуту
•	неселеныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, Міпска',
•	адзінкі вымярэння: кілаграма, градуса, ампера;