Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
якія вызначаюць усе іншыя грамадскія адносіны. Эканамічнае жыццё грамадства складаецца з разнастайных з’яў і працэса, сутнасць якіх неабходна шукаць у грамадскай вытворчасці. Паняцце «эканоміка» часцей спажываецца для характарыстыкі грамадскай вытворчасці. Існуюць розныя падыходы да вызначэння зместу эканоміцы. Па-першае эканоміка разглядаецца як сукупнасць вобласцей і відаў матэрыяльнай вытворчасці і невытворчай сферы. У ёй ствараюцца даброты і паслугі, без якіх чалавечае грамадства не можа існаваць і развівацца. Па-другое з эканомікай звычайна асацыіруецца сукупнасць эканамічных зносін, якія складаюцца ў сістэме вытворчасці, размеркавання, абмену і спажывання. Гэтыя адносіны ствараюць эканамічны базіс грамадства, над якім размяшчаюцца ідэалагічныя і палітычныя надбудова. Па-трэцяе пад эканомікай разумеецца вобласць навукі, што вывучае функцыянальныя або галіновыя аспекты эканамічных адносін. Па-чацвёртае даследчыкі маюць на ўвазе эканоміку, калі вылучаюць мікраі макра-эканамічны ўзровень вытворчасці і інтэрэканоміку. Мікра-эканоміка выступае як адасобленая вытворчасць або прадпрыемства, макра-эканоміка паўстае як нацыянальная эканоміка, інтэрэканоміка характарызуе заканамернасці ўзнікнення і развіцця сусветнай гаспадаркі. Па-пятае вылучаюць розныя формы эканомікі: рыначную, змяшаную і інш. Эканоміка разглядаецца як гаспадарка раёна, краіны, групы краін або ўсяго міру (сусветная эканоміка).
20.	Прачытайце сказы. Якія «недарэчнасці» з пункту гледжання стылёвай арганізацыі, правільнасці ўжывання слоў, іх формаў, словазлучэнняў вы заўважылі? Выпраўце іх і запішыце свой варыянт.
1. Рэспубліка ахоўвае гонар, здароўе, правы і законныя інтарэсы сваіх грамадзян, як на сваёй квітнеючай усімі краскамі вясёлкі тэрыторыі, так і за яе межамі. 2. Гэтак жа эфектна ў будаўніцтве выкарыстанне зборных канструкцый. 3. На складах скапілася ні мала ні многа звыш 120 тон дробных трохсантыметровых ласкуцікаў футра. 4. Прэмёр пакінуў дружалюбную запіс у кнізе ганаровых гасцей. 5. He сакрэт, што і заводскія службы нясуць не апошнюю віну за склаўшаяся ў гэтым калектыве становішча.
21.	Прачытайце ўрывак з кнігі Б.А. Плотнікава «Кіраўніку аб мове». Пра якія якасці маўлення ідзе гаворка?
Для таго каб аптымальна і ўсебакова выкарыстаць свае здольнасці, інтэлектуальны патэнцыял і духоўныя рэсурсы, умела прымяняць іх у сваёй штодзённай дзейнасці, кіраўнік павінен не толькі інтуітыўна, аўтаматычна, спантанна эксплуатаваць наяўныя ў яго свядомасці моўныя сродкі, але і тэарэтычна ведаць экспрэсіўныя ўласцівасці мовы, яе магчымасці ўплываць на іншых людзей, пераконваць іх, рабіць сваімі аднадумцамі ў канкрэтнай справе, знаць арганізацыйныя і мабілізацыйныя асаблівасці мовы, якія здольныя яднаць людзей і мэтанакіравана выкарыстоўваць іх агульныя магчымасці на карысць інтарэсаў фірмы, калектыву, прадпрыемства, установы і г.д.
Надзвычай істотным фактарам для маўленчай дзейнасці кіраўніка служыць аргументацыя асноўных момантаў, палажэнняў, частак свайго выступлення ці даклада, ці справаздачы і г.д. Чым больш шырока, разнастайна, дарэчна ўжывае кіраўнік розныя спосабы доказаў для сказанага ці напісанага, тым больш эфектыўным і пераканальным будзе яго маўленчы акт (вусны ці пісьмовы). У якасці аргументацыі вербальных дзеянняў прамоўцы служаць выкарыстанне канкрэтных фактаў (па магчымасці іх наглядная дэманстрацыя ці непасрэдна, ці праз малюнак, схему, іншыя ілюстрацыі), ужыванне сілагізмаў, а таксама іншых лагічных пасылак і заключэння (індукцыі, дэдукцыі, аналізу, сінтэзу і інш.), статыстычныя дадзеныя, гістарычныя экскурсы, вынікі спецыяльных апытанняў, думкі эксперта і ўвогуле аўтйрытэтных і кампетэнтных асоб у пэўнай галіне ведаў, дарэчныя цытаты вядомых вучоных, дзеячоў культуры, палітыкі і інш.
Толькі на карысць выступлення можа паслужыць умелае выкарыстанне крылатых выразаў, афарызмаў, прыказак і прымавак, фразеалагізмаў, усяго спектра моўных тропаў (параўнанні, метафары, эпітэты і інш.).
Неад’емнай часткай агульнай культуры, іміджу, аўтарытэту кіраўніка служаць граматнае і правільнае афармленне ім дзелавых папер, дакументаў, анкет і да т.п.; своечасовы і канструктыўны адказ на ўсе службовыя пісьмы, запыты, уведамленні, запрашэнні, віншаванні, рэкламацыі.
Растлумачце лексічнае значэнне тэрмінаў сілагізм, індукцыя, дэдукцыя, аналіз, сінтэз.
Як вы разумееце выдзелены ў тэксце выраз?
22.	Прачытайце тэксты. Пра якія адметнасці беларускага словаўтварэння вы даведаліся?
Тэкст 1. Утварэнні назоўнікаў з суфіксам -цель не маюць пашырэння ў беларускай мове, бо сам гэты словаўтваральны сродак чужы нашай мове. Там, дзе расійская мова мае словы з суфіксам -тель, у беларускай мове звычайна выкарыстоўваюцца адпаведнікі з іншымі суфіксамі: -льнік, -нік, -ец/ -ца, -овец / -аўца, -чык, -шчык, -ун, -іт, -ач, -ар, -аль, -к-а, -ыр і іншыя (усяго 18 фармантаў): наймальнік нанйматель, збіральнік собйратель, вынаходнік йзобретатель, шкоднік вредйтель, просьбіт просйтель.
Найчасцей беларускамоўныя эквіваленты да расійскамоўных лексемаў на -тель маюць суфікс -льнік. Другое месца належыць утварэнням з -нік.
Словы на -цель не маюць сваёй утваральнай базы: іх словаўтваральнае слова (аснова) або зусім не выкарыстоўваецца ў беларускай мове, або мае іншую марфемную будову. Параўн.: правіцель але кіраваць (а не правіць), паручыцель але даручаць (а не паручаць), збавіцель але пазбыцца (а не збавіцца).
Суфікс -цель, як неўласцівы беларускай мове, не ўваходзіць у склад вытворных суфіксавых сродкаў. Замест штучных для беларускай мовы словаў з суфіксамі -тельн-, -тельскмы маем утварэнні з іншымі фармантамі: даверчая грамата (рас. верйтельная грамота), плавальны (плавательный).
I ніяк нельга пагадзіцца з БРС-89, калі ён касуе натуральнае беларускае слова просьбіт (утварэнне ад просьба), кваліфікуючы яго як застарэлае, a на яго месца ставіць слова з неўласцівым беларускай мове суфіксам -цель'. прасіцель. Замест штучнага для нашае мовы ўтварэння з -цель любіцель у беларускай мове здаўна бытуе аматар, якое мае і свае вытворныя: аматарскі, аматарства, чаго не скажаш пра любіцель і любіцельства.
Пра неўласцівасць беларускай мове ўтварэнняў з суфіксам -цель сведчаць і найноўшыя тэрміналагічныя слоўнікі: групавальнік, дзельнік, водаачышчальнік і інш. (Паводле П. Сцяцко)
Тэкст 2. Суфіксы -ні -ов(-ёв-, -ав-, -ев-) пры ўтварэнні адносных прыметнікаў выступаюць як самыя спалучальныя, г.зн. здатныя спалучацца з найбольшай колькасцю ўтваральных асноў (параўнальна з іншымі суфіксамі). I ўсё ж сярод іх у беларускай мове ў цэлым шэрагу выпадкаў пераважае суфікс -ов(-ав-, -ев-). Так, апошнім часам агульнаю нормаю лічацца ўтварэнні вясновы fi веснавы), зімовы, цэментавы fa не вясенні, зімні, цэментны). У тэрміналагічных слоўніках: сеткавы, клеткавы, працэнтавы, выбарковы, зборкавы, кнопкавы.
Двухтомавы «Беларуска-рускі слоўнік» (Мн., 1988-1989) падае нямала дублетных утварэнняў з суфіксамі -ні -ов(-ав-, -ев-): аднакаранёвы і аднакарэнны, асяродкавы і асяродачны, беспрацэнтавы і беспрацэнтны, задаткавы і задатачны і інш. I ўсё ж слоўнік аддае перавагу супольным з усесаюзным стандартам утварэнням з суфіксам -н-. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці. У моўнай практыцы пераважаюць утварэнні з -ов(-ав-, -ев). I вось чаму.
1.	Гэты словаўтваральны сродак дае магчымасць захаваць у ранейшым, нязменным выглядзе ўтваральную аснову ў складзе прыметніка, і тым самым вытворнае слова мае празрыстую матывацыю свайго значэння.
2.	Суфікс -ов(-ав-, -ев-) дазваляе ўнікнуць немілагучнасці ці амаль невымоўнага збегу зычных на стыку асновы і суфікса -н-: параўн.: канструктавы і канструктны.
3.	3 суфіксам -ов(-ав-, -ев-) не парушаецца аднастайнасць напісання (і вымаўлення) утварэнняў ад сваіх і пазычаных слоў: кампоставы, кантраставы, баластавы як і тайговы, рынкавы. Пры далучэнні суфікса -нда ўтваральнай асновы з канцавымі санорнымі рв узнікае збег трох санорных (рвн), які паводле фанетычнага прынцыпу трэба было б пісаць: рэзерўны, кансерўны. Суфікс -ов(-ав-) здымае такое напісанне (рэзервавы, кансервавы), як і само вымаўленне (неўласцівы збег зычных). (Паводле П. Сцяцко)
Выберыце тую форму слова, што з’яўляецца болыа блізкай беларускай мове: крыўднік крыўдзіцель. Адказ абгрунтуйце.
23.	3 «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» выпішыце 10—15 адносных прыметнікаў з суфіксамі -ні -ов-(-ав-, -ев-). Якія з гэтых суфіксаў выкарыстоўваюцца часцей? Чаму?
24.	Падрыхтуйце вуснае паведамленне на тэму «Утварэнне у беларускай мове дзеясловаў з суфіксамі -ава(-ява-) і -ірава(-ырава-)».
25.	Прачытайце і перакладзіце тэкст або ўрывак з яго. На аснове атрыманых звестак складзіце характэрныя дыялогі, удзельнікамі якіх могуць быць англічане, амерыканцы, французы, немцы, італьянцы, японцы, лацінаамерыканцы, арабы. Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Дзелавы этыкет беларусаў».
В последнее вре.мя растет актуальность международных деловых контактов. Поэтому любому руководлтелю необходнмо знать особенностл делового этнкета н пслхологлл партнеров-нностранцев.
Англлчане стремятся лзбежать категорпчностн. Люблмые выраження англлчан «мне кажется», «я думаю», «я полагаю», «возможно, я не прав». 14х характернзует сложность по возможностл лзбегать однозначных ответов «да» н «нет», что создает лногда трудностл в понлманлл лх коммунлкатлвных намеренлй ллостранцамл. Сам аягллйсклй язык лдноматлчен, одно слово может лметь много значенлй, л потому понлманле англлйской речн, понлманне того, что на самом деле хотел сказать алгллчанлн н чего он не хотел сказать, бывает нелёгклм делом. Англлчанлн нсключнтельно вежлнв л требует такого же обраіцення от друглх, он молчаллв, с незнакомымл людьмл не вступает в беседу л не обсуждает каклх-ллбо вопросов, он может быть холоден, л его надо «разговорлть». В то же время он чуток к намекам, хорошо понлмает юмор, но не люблт «грязных» шуток л потому нногда осуждает шумные л не сллшком прлллчные немецкле шуткл. Суіцествует поговорка: «Молчанле знак согласля». Но для англнчан молчалле означает мменно молчанле, нежеланле отвечать л больше нлчего. Оно не подразумевает согласля с вамл.
Англлйскле блзнесмены отллчаются высоклм професслоналлзмом. Онл неохотно лдут на сделкл, отдача от которых будет через 5-10 лет. Онл, как правлло, лнтелллгентные людл, лнтересуются лскусством, спортом. Англлчане умеют не только работать, но л отдыхать л укрепляют свол контакты во время лгры в теннлс, гольф, во время скачек л посеіценля театров. Олл очень актлвны на разллчных семлнарах, слмпозлумах, выставках. Блзнесмены тесно связаны с парламентом, консерватлвной партлей л правлтельством л благодаря этому умеют отстоять свол деловые лнтересы.