Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У другім выданні, дапоўненым і перапрацаваным, асобна разгледжана тэма «Пераклад як від работы з тэкстам», у якой актуалізуецца ўвага на асаблівасцях і ў той жа час, як паказвае практыка, цяжкасцях перакладу на беларускую мову адпаведных рускамоўных адзінак.
Акрамя гэтага, амаль ва ўсіх раздзелах дапаможніка пашыраны тэарэтычны матэрыял і абноўлена практычная частка. А раздзел «Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы» прызначаны дапамагчы авалоданню арфаграфічнымі правіла*мі, кадыфікаванымі ў новай рэдакцыі «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», паколькі дакладнае веданне нормаў пісьма складае неад’емны элемент не толькі моўнай, але і агульнай культуры чалавека.
Аўтары шчыра спадзяюцца, што змешчаныя ў вучэбным дапаможніку матэрыялы і практыкаванні будуць садзейнічаць павышэнню культуры іірафесійнага маўлення і нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы.
Тэма 1
ГІСТОРЫЯ I СУЧАСНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1	.1. Мова як грамадская з'ява. Функцыі мовы
Мова найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Яна ўзнікае ў грамадстве і для патрэб грамадства. Грамадскі характар мовы рэалізаваны ў яе сацыяльнай ролі. Уключэнне чалавека ў грамадства, грамадскія стасункі усё гэта становіцца магчымым праз мову. У той жа час і вылучэнне чалавека як вышэйшага віду жывых істот непарыўна звязана з мовай і залежыць ад яе. Мова маці, сям’і, першаснага асяроддзя ўвасабляе другую сігнальную сістэму і дае магчымасць дзіцяці далучыцца да роду чалавечага, стаць асобай. Сацыяльная прырода чалавека выяўлена ў мове, дзякуючы якой ён далучаецца да пэўнага калектыву людзей, народнасці, нацыі, фарміруецца як асоба. 3 мовай у значнай ступені звязана інтэлектуальнае развіццё асобы. Іншымі словамі, чалавечая мова ператварае біялагічную істоту чалавека ў сацыяльную.
Слова «мова» ўжываецца не толькі для абазначэння асноўнага сродку чалавечых зносін, але і для абазначэння сродку зносін пэўнай этнічнай групы (беларуская мова, французская мова і г.д.). Канкрэтныя этнічныя мовы формы існавання агульначалавечай мовы. Нацыянальная мова складваецца ў перыяд ператварэння народнасці ў нацыю, паколькі нацыя як гістарычная супольнаць, акрамя агульнасці тэрыторыі, эканамічнага жыцця і асаблівасцей псіхічнага складу, характарызуецца найперш агульнасцю мовы. Нацыянальная мова кансалідуе людзей у нацыю, з’яўляецца сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі. Авалоданне нацыянальнай мовай забяспечвае сацыялізацыю асобы, фарміруе нацыянальную самасвядомасць. Праз авалоданне нацыянальнай (роднай) мовай чалавек далучаецца да сацыяльных, інтэлектуальных, маральна-этычных, мастацкіх каштоўнасцей свайго народа, а значыць, і грамадска-гістарычнага вопыту ўсяго чалавецтва.
Звычайна кожная нацыя атаясамліваецца з адной нацыянальнай мовай (беларусы з беларускай, палякі з польскай). Але ў сучасным свеце ёсць мовы, якія з’яўляюцца сродкам зносін некалькіх нацый адначасова. Напрыклад, партугальская мова ў Партугаліі (пар-
тугальцы) і Бразіліі (бразільцы), іспанская мова ў Іспаніі (іспанцы) і краінах Цэнтральнай і Лацінскай Амерыкі (аргенцінцы, венесуэльцы, перуанцы, чылійцы, кубінцы і інш.). Магчымыя і адваротныя сітуацыі, калі адна нацыя карыстаецца некалькімі мовамі. Напрыклад, зараз насельніцтва нашай краіны карыстаецца беларускай і рускай мовамі, у Бельгіі гавораць на французскай і фламандскай мовах.
Акрамя стасункаў унутры нацыі, чалавецтва мае патрэбу і неабходнасць у кантактаванні з іншымі этнічнымі калектывамі. Такім чынам, існуе патрэба і ў мове міжнацыянальных зносін і замежных мовах, паколькі мовы народаў свету з’яўляюцца скарбніцай ведаў і вопыту чалавецтва. Роля міжнацыянальных і міжмоўных кантактаў узрастае і набывае з цягам часу ўсё большую актуальнасць.
Акрамя названых значэнняў, слова «мова» ўжываецца і для абазначэння індывідуальных асаблівасцей асобнага чалавека індывіда. Нярэдка творчыя асобы здольныя адлюстроўваць у сваёй мове не толькі агульначалавечыя моўныя заканамернасці і заканамернасці пацыянальнай мовы, але і ўласны вопыт, манеру пісьма, маўленчыя здольнасці, характар, светапогляд і г.д. У гэтым сэнсе можна гаварыць, напрыклад, пра «мову Янкі Купалы», «мову Пушкіна».
Сукупнасць дапаможных сродкаў зносін таксама называюць «мовай». У паўсядзённым жыцці мы карыстаемся мовай жэстаў, мовай мімікі, мовай рухаў.
Мовамі можна лічыць і розныя сістэмы знакаў. У сувязі з гэтым можна гаварыць пра існаванне, напрыклад, мовы знакаў дарожнага руху, мовы ЭВМ, мовы матэматычных, фізічных, хімічных формул.
Многія віды мастацтва жывапіс, музыка, кіно таксама валодаюць мовай, праз якую далучаюць асобу да духоўнага і культурнага жыцця, садзейнічаюць яе маральнай і мастацкай эвалюцыі.
3	улікам дыферэнцыяцыі ролі і сітуацыйнага значэння можна вылучыць наступныя функцыі мовы:
•	Камунікатыўная функцыя стасункаў паміж людзьмі, якая выяўляе сацыяльны характар мовы (вядучая, асноўная функцыя).
•	Намінатыўная праяўляецца ў тым, што з’явы рэчаіснасці, прадметы становяцца здабыткам чалавечай мовы таму, што набываюць найменні (назвы).
•	Пазнавальная (кагнітыўная) дзякуючы ёй чалавек далучаецца да набыткаў сусветнай культуры і навукі праз веды, назапашаныя і абагульненыя з дапамогай мовы; адначасова мова з’яўляецца і інструментам пазнання.
•	Экспрэсіўная мова з’яўляецца адным з галоўных спосабаў выражэння думак і пачуццяў чалавека. Праз мову перадаецца не толькі
інфармацыя, але і настрой, пачуцці, светапогляд чалавека, стаўленне да прадмета гутаркі і суразмоўцы.
•	Мастацкая (эстэтычная) увасоблена ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні. Прыгажосць мовы магчымая галоўным чынам дзякуючы вобразнасці і выкарыстанню розных выяўленчых сродкаў.
•	Акумулятыўная дапамагае захаваць і перадаць у спадчыну наступным пакаленням багатыя культурныя традыцыі.
•	Рэгулятыўная (фактычная) функцыя наладжвання кантактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі ў працэсе зносін.
•	Этнічная усведамленне свайго этнічнага «я» ў сусветнай супольнасці людзей.
Розныя функцыі мовы рэалізуюцца звычайна не паасобку, а ў адзінстве.
1.2.	Мова і маўленне. Тыпы маўлення
Мова і маўленне паняцці вельмі блізкія, узаемазвязаныя, і таму на першы погляд здаюцца тоеснымі. Аднак глыбокае разуменне пытання дае магчымасць выявіць істотную розніцу паміж гэтымі катэгорыямі. Пад мовай прынята разумець сукупнасць і сістэму сродкаў зносін, іншымі словамі, гэта знакавы механізм. Маўленне ж гэта своеасаблівая форма прымянення і рэалізацыі моўных сродкаў. Інакш кажучы, маўленне функцыянаванне мовы. Мова як знакавая сістэма выяўляецца ў працэсе маўленчай дзейнасці. Такім чынам, маўленне арганізаваны па законах мовы працэс выкарыстання моўных адзінак, прадстаўлены праз разнастайныя акты рэалізацыі камунікатыўных патрэб людзей.
Праз маўленне рэалізуецца камунікатыўная функцыя мовы. Маўленчая камунікацыя прадугледжвае ўменне чалавека хутка зарыентавацца ў любой жыццёвай сітуацыі: адказаць на пытанне, выступіць на сходзе, напісаць ліст і г.д. Па сутнасці, гэта адна з істотных частак сацыяльнай актыўнасці асобы. Удзельнікаў маўленчай камунікацыі называюць камунікантамі. Звычайна маўленчая дзейнасць двухбаковы працэс, які спалучае гаварэнне і слыхавое яго ўспрыманне (слуханне), а пры пісьмовай камунікацыі пісьмо і чытанне [51].
Існуе мноства падыходаў да вызначэння тыпаў маўлення, але часцей за ўсё пры іх класіфікацыі ўлічваюць наступныя ўмовы:
•	форму камунікацыі: вуснае і пісьмовае маўленне;
•	колькасць удзельнікаў камунікацыі: маналагічнае (маўленне аднаго чалавека) і дыялагічнае (маўленне двух чалавек);
•	спосаб афармлення думкі: унутранае (без вымаўлення ўслых) і знешняе (у выглядзе выказвання);
•	наяўнасць зместавых і кампазіцыйных прыкметтэксту: апісанне, апавяданне, разважанне.
У тэкстах-апісаннях характарызуецца з’ява (асоба, прадмет, падзея) праз пералічэнне яе прыкмет, уласцівасцей, асаблівасцей. Адной з галоўных рыс апісання з’яўляецца статычнасць. Складаючы падобны тэкст, неабходна звяртаць увагу на тое, каб раскрыць найболып істотныя ўласцівасці з’явы. Элементы апісання варта размяшчаць у такой паслядоўнасці, якая паказвае на ступень значнасці прыкмет: у першую чаргу варта спыніцца на тым, што найбольш істотна ў пэўны момант і ў пэўных умовах.
У тэксце-апавяданні гаворка пра падзеі грамадскага жыцця, паводзіны людзей, з’явы рэчаіснасці будуецца ў той паслядоўнасці, у якой усё рэальна адбывалася. Пры стварэнні такога тэксту важна правільна вылучыць асноўныя, значныя факты і дэталі. Паслядоўнасць выкладу павінна падпарадкоўвацца храналагічнаму прынцыпу. Парушаць храналогію можна толькі ў выпадку, калі неабходна падкрэсліць залежнасць і сувязь падзей, аддаленых у часе.
Тэксты-разважанні накіраваны на выяўленне прычынна-выніковых сувязей паміж падзеямі, з’явамі рэчаіснасці. Яны ўтрымліваюць азначэнні, суджэнні, лагічныя высновы, меркаванні, накіравапыя на доказ пэўнага тэзіса. Паслядоўнасць выкладу матэрыялу вызначаецца структурай самога доказу, які можа быць дэдуктыўным (думка развіваецца ад агульных суджэнняў да прыватных высноў) і індуктыўным (разгортванне думкі ідзе ад асобных прыватных фактаў да абагульнення). Доказы і суджэнні павінны адпавядаць законам логікі.
1.3.	Беларуская мова ў прасторы і часе
Сучасная беларуская мова адна з развітых і багатых моў свету, якая прайшла працяглы і складаны працэс свайго развіцця, непарыўна звязаны з гістарычным лёсам беларускага народа.
У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Роднасныя ўтвараюць моўныя сем’і, групы і падгрупы. Існуюць і так званыя мікрамовы, віто ўзнікаюць фармальна на вельмі абмежаванай тэрыторыі і характарызуюцца рэлігійнай ці палітычнай адасобленасцю ад асноўнай мовы. Напрыклад, русінская мова невялікага славенскага этнасу некаторых раёнаў Ваяводзіны і Харватыі.
Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вялікіх у свеце моўных сем’яў індаеўрапейскую. Вучоныя налічваюць у ёй каля 16 моўных груп: германскую (нямецкая, англійская, шведская, дацкая і інш.); раманскую (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская, «мёртвая» лацінская і інш.), індыйскую (хіндзі, урду, бенгалі і інш., а таксама «мёртвая» мова санскрыт), іранскую (персідская, таджыкская, курдская і інш.), балтыйскую (літоўская, латышская, а таксама «мёртвыя» пруская і яцвяжская) і інш. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям’і.