Беларуская мова
Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання
тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая
колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную
(эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай
рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з
1 верасня 2010 г.
Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік
тэрмінаў».
Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і
ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У новай рэдакцыі правілаў неабходна звярнуць увагу на наступныя змены:
1. Істотнае пашырэнне перадачы акання на пісьме, што адлюстравана ў такіх правілах, як:
• Правапіс літары о ў запазычаных словах: ліквідуюцца выключэнні ў яе напісанні на канцы запазычаных слоў, паколькі о ў простых па структуры словах пішацца толькі пад націскам (мбва, бфіс, бптам і інш.). Адсюль вынікае правапіс трыа (замест трыо), партфоліа {партфолго), Токіа (Токіо), Ватэрлоа (Ватэрлоо) і пад.
• Правапіс скарочаных частак слоў (абрэвіятур): пішуцца так, як у адпаведных поўных словах прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камісар), гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель) і інш. У «Правілах» (1959) пры напісанні падобных слоў захоўвалася так званае этымалагічнае о, што было абумоўлена зусім нелінгвістычнымі прычынамі: райком (раённы камітэт), нарком (народны камісар), селькор (сельскі карэспандэнт) і інпі.
• Правапіс складаных слоў: пашыраецца правапіс часткі ста-. У словах тыпу стагадовы, стаградусны, стагаловы і падобных галосная а з’яўляецца злучалыіай і яе напісанне павінна адпавядаць агульнаму правілу у складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная a у любым ненаціскным складзе: ілыіовалакно, Вадохрышча, куродым, часопіс, марозаўстойлівы і інш. Да таго ж частка стагэта форма роднага склону лічэбніка сто, а ў складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як і ў родным склоне лічэбніка: статысячны, статонны, стапрацэнтны і інш.
ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ! У новай рэдакцыі размяжоўваецца напісанне першых частак радыёі радые-/я-. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-. радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна. Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія.
Па аналогіі са словам радыёпісалася і частка аўдыё(аўдыёвізуальны, аўдыёкасета). Новыя «Правілы» фіксуюць яе напісанне як аўдыя-, бо спалучэнне галосных іо ў сярэдзіне слова абазначаецца
на пісьме літарамі іё (ые) пад націскам, не пад націскам ія (ыя): рацйон рацыён, стпацйонар стацыянар і інш. Гэта ж датычыць і складаных слоў з часткай медыя-: медыяпадзея, медыятэкст, медыяплан, медыярэсурсы і інш. Толькі невялікая група слоў пішацца з пачатковым медые-: медыеваль (малюнак друкаванага шрыфту), медыевіст, медыевістыка, медыевальныя шрыфты.
• Правапіс ненаціскных фіналей -эль, -эр у запазычаных словах (і вытворных ад іх): канцавыя -эль, -эр перадаюцца як -ар, -аль {альма-матар, гендарны, лідар, менеджар, прынтар, камп’ютар, тэндар, пэйджар, фарватар, шніцаль). Выключэнне складаюць уласныя імёны іншамоўнага паходжання, дзе -эль, -эр пішуцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.
2. Перадача якання на пісьме: літара я захоўваецца ў першым пераднаціскным складзе ў словах дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і вытворных ад іх дзявятка, дзясятка, пяцьдзясят, шасцідзясяты (але\ пяццюдзесяццю, шэсцьдзесят) і інш.
НАГАДАЕМ! У беларускай мове дзейнічае закон якання, паводле якога галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам пераходзяць у я: ядлбвец, нявёстка, Нясвіж, квяцісты, нявбліць', сяржант, каляндар (але: календары), дзяжўрны, янбт, яўрэй, яфрэйтар, мянтўз (даўнія запазычанні). Ва ўсіх астатніх пераді паслянаціскных складах пішацца літара е: песняры, зеленаваты.
Выключэннямі з правіла з’яўляюцца: іншамоўныя словы, папісанне якіх адпавядае традыцыі (калектыў, легальны, медаль, метрбвы, сенсацыя, Еўрбпа, Палесціна і інш.), сярод іх і словы з заднеязычнымі гукамі [г’], [к’], [х’]: гербйскі, кеніец, кефаль, кераміка, Гервяты, Херсбн. Толькі ў невялікай групе слоў літара я пасля г, к, х захоўваецца: гяўр (пагардлівая назва іншаземца ў мусульман), кярыз (падземная ёмістасць для збірання грунтовых вод і вывядзення іх на паверхню зямлі для арашэння і абваднення), Гянджа.
Літара я ў няпершым пераднаціскным складзе можа пісацца і тады, калі я ёсць у аднакаранёвых словах пад націскам: ахвяраванне ахвяра, лямантаваць лямант, калядаваць Каляды, пяцярня пяць, дзятпляня дзяцел, ядавіты яд, цягавітпы цяга. Акрамя гэтага, ёсць словы з каранёвым этымалагічным я, якое захоўваецца незалежна ад націску: сённяійні, ягамбсць, языкасты, яравы, віцязь, мёсяц, памяць, тысяйа, Вячаслаў, Прыпяць, Бёсядзь, Свіцязь. Неабходна запомніць і словы з суфіксамі -язь(ббязь, дрббязь), -ядзь(рбўнядзь), -яв(сёмявы), -яц(заяц і вытворныя заячы, заячына), -я(вёяць, баяць, мўляць, лаяць, кашляць, дзёяць, сёяць), -ян(аб-
мўляны, засёяны, абсмяяны), -ячы(нбсячы, вбзячы, лбвячы), назоўнікі лаянка, вёялка, вёянне, вёялыйчык, сёялка, дзёяч.
Часам каранёвая літара е ў ненаціскным становішчы можа чаргавацца з і: блеск блішчаць, кветпка квітнець, цветп цвісці, смех усміхацца.
3. Правапіс запазычаных слоў: як вядома, напісанне запазычанняў выклікае найбольшыя цяжкасці, паколькі яны па-рознаму адаптуюцца да арфаграфічнай нормы нашай мовы і не заўсёды ёй падпарадкоўваюцца. Новыя правілы нрытрымліваюцца тэндэнцыі да ўніфікацыі (аднастайнасці) правапісу слоў гэтай групы. Звернемся да прыкладаў.
• Правапіс літар е, э: у пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем {эра, эўрыка, этыка, егер, Ерэван, Еўфрат), таксама, як і пасля губных зычных і з, с, н (капэла, сурвэтка, экзэмпляр, сэрвіс, інтэрнэт, тунэль, маянэз, нервы, менеджмент, медальу Аднак вызначыць заканамернасці мяккага ці цвёрдага вымаўлення ў такіх выпадках даволі цяжка, тым больш што ў беларускай мове вымаўленне э ў словах іншамоўнага паходжання дакладна не рэгламентавана. У новай рэдакцыі напісанне э ў запазычаннях значна пашыраецца.
На канцы іншамоўных нязменных слоў, а таксама ўласных імёнаў і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, кашнэ, дэкальтэ, Морзэ, Табідзэ, Душанбэ. Але: салыпа-мартале, фгле, камюнгке, піке.
НАГАДАЕМ! У некаторых запазычаных словах ненаціскны спрадвечны [э] перадаецца праз ы: брызэнт, дрызіна, інжынер, канцылярыя, рысора, цырымонія. Тое ж назіраецца ў беларускіх прозвішчах, утвораных ад імёнаў іншамоўнага паходжання на -эй: Андрыеўскі (ад Андрэй), Кірыеўскі (Кірэй).
• Правапіс д, т і дз, ц: у запазычаных словах, а таксама ў вытворных ад іх цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура, акадэмік, акрэдытыў, актыўны, артыст, асістэнт, атэізм, аўтарытэтны, дыпламатыя, дырыжор, дысананс, дыскатэка, дысертпацыя, дэкада, дэкальтэ, дэкан, дэкарацыя, дэлегатп, дэрматыт, стэнаграма, стэнд, традыцыйны, тыпаж, тытул, тэарэма, факультэт, фанетыка, семантыка, кінетыка, лагатып і інш. У падобных запазычаннях назіраецца тэндэнцыя да цвёрдага вымаўлення д і т.
Перад суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец, -ейску словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [d] і [m] чаргуюцца з [дз’], [цф каманда камандзір, іпдзеец, індзейскі (але: Гндыя індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя гвардзеец, гвардзейскі, мантаж манцёр, манціроўка, манціровачны, білет білецёр, білецік, дэрмацін, каранцін, леваміцэцін, пласціна, сацін, серпанцін, амнісціраваць, арыенціроўка, бамбардзір, брыгадзір, інвесціраваць, штудзіраваць, кінаакцёр, парламенцёр і інш.
Асаблівай увагі заслугоўвае суфікс -ік-, які надае слову памяншальна-ласкальнае значэнне: мосцік, коцік, хвосцік і інш. Шмат запазычаных слоў утрымліваюць аманімічны суфікс -ік-/-ыкз іншымі значэннямі: флегматык, скептык, лагістык', матэматыка, эстэтыка і інш. Правапіс некаторых слоў трэба вызначаць па слоўніку: арцішок, арцель, бардзюр, мундзір, гасцініца, дзюна, дзюшэс, накцюрн, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, цюркскі, цюльпан.
Пашыраецца напісанне д і т перад суфіксамі -ыст-, -ынг-, -ызм-: авангардыст, мітынг, дагматызм, брэндынг, холдынг.
Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш.
• Правапіс спалучэнняў галосных: калі спалучэнні йо, йа вымаўляюцца як адзін склад, то на пісьме яны перадаюцца ётаванымі галоснымі (праз ё пад націскам і я не пад націскам): Гіём (замест Гійом), Ёфе (Йофе), Нью-Ёрк (Нью-Йорк), Хаям (Хайам), Савоя (Савойя), папая (папайа), секвоя (секвойя), саёты (сайоты). Параўн. з правапісам слоў: раён, маёр, Маёраў, маярат, ёг, ёгурт, ёта (літара), ёд.
НАГАДАЕМ! Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, то на пісьме яны абазначаюцца: у пачатку слоў пад націскам літарамі іо (іон, Іосіф), а не пад націскам іа (іанізацыя, Іанічнае мора, Іаркшыр, Іаан\, у сярэдзіне слоў паміж зычнымі замест іо пад націскам іё (ыё) (чэмпіён, аксіёма, Ліён, бастыён, рацыён'), не пад націскам ія (ыя) (прыярытэт, акцыянерны, ажыятаж, перыядычны, нацыянальны).
Спалучэнне іа перадаецца літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: геніяльны, дыяметр, піяр, дыяпазон, энтузіязм. Спалучэнне іе абазначаецца літарамі іе (ые): абітурыент, арыентацыя, кліен-
myра, аўдыенцыя, іерархія, іена, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: канвеер, феерверк, фае, Феербах.
Спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова праз я (лаяльны, Мая, яхта, ярд\, пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з праз ья, пасля астатніх зычных праз ’я: мільярд, кальян, альянс, мільярдэр, саф’ян.
• Правапіс спалучэнняў зычных: у запазычаных словах напісанне спалучэнняў зычных падпарадкоўваецца агульным правілам: стн сн (кантраст кантрасны (замест кантрастны), фарпост фарпосны (фарпостны), баласт баласны (баластны) і інш.);