Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Тэкст 1. Белорусская нацня образовалась в результате смешення (асснмнляцнн) славян с балтамн. Первым государственным образованнем средн восточнославянскнх племён было Полоцкое княжество. Оно возннкло в конце первого тысячелетня н.э., еіцё задолго до образовання Кневской Русн. Полоцкое княжество сохраняло незавнснмость на протяженпн ряда веков, н даже тогда, когда входнло в состав Кневской Русн, а позднее в состав Велнкого Княжества Лнтовского.
Велнкое Княжество Лнтовское образовалось на террнторнн Беларусм в 1240 году co столнцей в городе Новогрудке в результате мнрного слняння древнебелорусскнх н лнтовскнх княжеств. Государственным языком в Велнком Княжестве Лнтовском был старобелорусскнй язык вплоть до XVII в. Велпкое Княжество Лнтовское счнталось славянскнм не только по языку н культуре, но н по преобладанню славянского населення. Белорусскнй народ создал одно нз самых демократнческнх государственных образованнй в Европе. Он первый вместе с лнтовцамн н украннцамн в 1363 году под Снннмн Водамн нанёс пораженне татаро-монгольскпм ордам н на протяженнн столетнй успешно заіцшцал свою свободу н незавнснмость от завоевателей. (Е. Шйряев)
Тэкст 2. Деятельность Снмеона Полоцкого оказала большое влнянне на просвеіценне молодой Росснн. Он был первым професснональным тшсателем п первым в Росснн мнтеллнгентом. Будучн прнглашённым в 1664 году в Москву для воспнтання детей царя, Снмеон Полоцкпй заннмался одновременно пнсательской н просветнтельской деятельностью. Царь Фёдор Алексеевнч под воздействнем своего учнтеля открыл первую в Кремле тнпографню н отдал её в полное его распоряженне. Это позволнло С.Полоцкому нздать многне свон пронзведення. За 16 лет пребывання в Москве он оставнл 50 тысяч строк пнсательскнх н научных трудов.
Напнсанный н нзданный нм «Псалтырь» был в своё время высоко оценён М.В. Ломоносовым, счнтавшнм его вместе с «Грамматнкой» М. Смотрпцкого «вратамн учёностн». С.Полоцкпй предсказал рожденне Петра I, в будушем велнкого государственного деятеля. Спецнально для Петра I он подготовнл н нздал «Букварь», уделял много вннмання его воспнтанню. По его проекту в 1686 году было открыто первое высшее учебное заведенне -
Славяно-греко-латннская академпя. Он опереднл росснйскую действнтельность на целый век. (Е. Шйряев)
6.	Прачытайце тэксты, вызначце іх тэмы і асноўныя думкі. Да якош тыпу маўлення належыць кожны з іх? Якія сродкі і спосабы сувязі паміж сказамі выкарыстаны ў тэкстах?
Тэкст 1. Наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль.
I таму мне здаецца, што ў гэтыя і не толькі ў гэтыя дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёю пад белымі крыламі»...
Да пэўнай ступені бусел сімвал Беларусі. Ёсць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсенам, ёсць буслы і ў іншых заходніх краінах. Ёсць яны і на поўдні. Але на ўсход ад Беларусі, калі не лічыць сярэднюю Азію, яны ўжо амаль не водзяцца. Так што нават цікава, а хто там прыносіць у дом дзяцей.
Вось так і планіруюць, планіруюць буслы. Ветразі іхнія раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам, накрыў выцягнутыя ногі. А мне пад іхні палёт асабліва добра думаецца пра Беларусь, нашу з вамі радзіму...
Па-першае, чаму «Беларусь»? Ёсць некалькі варыянтаў паходжання гэтай назвы. Прывяду два з іх.
ГІершы: белыя адзенні даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры.
Другі. А ён аніяк не супярэчыць з першым. Калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Паў Уладзімір, Разань, Кіеў. Да Ноўгарада захопнікі не дайшлі толькі таму, што пачаліся дажджы.
Мы адбіліся. I менавіта таму мы «белая», «чыстая ад нашэсця татараў» Русь. А гэта да шмат чаго абавязвае. I вы заўсёды памятайце гэта. (У. Караткевічў
Тэкст 2. Калі ўзяць у рукі цыркуль і на геаграфічнай карце свету абвесці кругам Еўропу, то цэнтр яе будзе знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзесьці паміж гарадамі Мінск і Гродна. На больш падрабязных картах гэтае месца можна ўдакладніць і нават прачытаць назву таго населенага пункта, куды трапіла ножка цыркуля, Мір.
Мір невялічкі гарадскі пасёлак, мястэчка. Ён не мае шматпавярховых будынкаў гэтых вестуноў усёпаглынальнай урбанізацыі. Вуліцы такія кароткія, што не паспееш агледзецца, як ужо трапляеш у яго цэнтр. Асноўную панараму цэнтра складаюць высокія дрэвы ў скверыку ды малыя мураваныя дамкі навокал. А ўлетку за дрэвамі нават дахаў не відаць, толькі па краях плошчы прабіваюцца скрозь лісце купалы царквы і вежа касцёла.
У гэтым зацішным месцы не адразу зарыентуешся, дзе тут знакаміты замак. 3 цэнтра пасёлка яго можна не заўважыць, і толькі пасля поўдня,
пры сонечным надвор’і, удалечыні прынадліва зіхацяць яго чырвона-белыя сцены. Ён там стаіць прытоены, нібы зачараваны, не жадаючы так проста раскрываць свае таямніцы. (В. Калінін)
Тэкст 3. Купляючы што-небудзь, мы разлічваемся спецыяльнымі паперкамі альбо манетамі. Гэта і ёсць грошы. Да іх мы прызвычаіліся, без іх не можам абысціся. Ды мала хто ведае, адкуль узяліся грошы.
Першыя манеты з’явіліся ў Грэцыі і Рыме яшчэ да нашай эры. А да гэтага ў розных краінах людзі, гандлюючы, разлічваліся па-рознаму: жалезнымі прутамі, марскімі ракавінамі, зліткамі солі, шкурамі жывёл і нават адмыслова апрацаванымі каменьчыкамі. У нашых далёкіх продкаў-беларусаў грошай таксама не было. Проста абменьвалі адны рэчы на другія. Жывёлаў, футры, мёд, воск мянялі на ўпрыгожванні з Візантыі, зброю з Заходняй Еўропы. Пазней, калі пачалі гандляваць між сабою арабы і скандынавы, наша зямля апынулася якраз пасярэдзіне. Вось тады і з’явіліся на Беларусі першыя грошы ў выглядзе сярэбраных манет. Яны вырабляліся на арабскім Усходзе і называліся дырхемамі. Пад Полацкам школьнікі знайшлі сапраўдны скарб. Ды які! Ён важыў амаль 20 кілаграмаў. У ім было каля дзесяці тысяч арабскіх дырхемаў.
Срэбра, якое здабывалі на Усходзе, з цягам часу скончылася. Разам з ім перасталі завозіць і дырхемы. На змену прыйшлі новыя грошы дынары і пфенінгі. А з канца XIII ст. на Беларусі пачала ўзнікаць уласная грашовавагавая сістэма. У яе аснову была пакладзена дробная манета «пражскі грош», які вырабляўся з чыстага срэбра. Адпаведная колькасць грошаў называлася нагатай і капой. Пазней у Еўропе з’явілася новая манета талер, якая набыла надзвычай шырокае распаўсюджанне. Каб не застацца ўбаку ад агульнаеўрапейскага рынку, на Беларусі пачалі чаканіць свой уласны талер. Галоўны манетны двор знаходзіўся ў Вільні. (С. Тарасаў)
7.	Перакладзіце на беларускую мову наступныя сказы. Звярніце ўвагу на адрозненні ў будове рускіх і беларускіх канструкцый.
1.	Был лн «золотой век» в нсторнн белорусского государства?
2.	Клнм Смолятмч был одннм нз образованнейшнх людей своего временп.
3.	У белорусского народа есть всё же надежда увндеть расцвет нацнональной культуры.
4.	В двадцатые годы XX века язык нднш был одннм нз четырёх государственных языков Беларусн.
5.	В своём развнтнн Велнкое Княжество Лнтовское прошло трн основных этапа.
6.	Молва об уме н красоте полоцкой княжны разнеслась далеко по полоцкнм землям.
7.	Наша земля взрастнла многнх выдаюіцнхся деятелей лнтературы п нскусства, полнтнков н учёных, которые внеслн вклад в нсторню Польшн, в развнтне её культуры.
8.	Прачытайце тэксты. На якія асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы звяртаюць увагу аўтары?
Тэкст 1. Наша мова вечная, бо ўся яна, як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. I, як быццам дамогшыся свайго, б’е, як перапёлка ў жытах, мякка, а за тры вярсты чуваць. «Эль» як салодкае віно, «дзе» як шкляной палачкай па крышталю, мяккае «с» як соннае ціўканне сінічкі ў гняздзе. I побач «р», як гарошына ў свістку, і доўга, пявуча, адкрыта гучаць галосныя. А «г» прыдыхае так ласкава, як маці на лобік дзіцяці, каб перастаў сніць дрэнны сон.
Дык што ж лепей за цябе, мова мая, мова наша! За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе, неўміручая?! (У. Караткевіч) [Курс беларускай мовы I
Тэкст 2. Беларуская мова спалучае ў сабе дзіўную мяккасць, а зрэдку і цвёрдасць, замілаваную пяшчотнасць і шырокую магутнасць, плаўную спеўнасць і хуткую дынамічнасць, старажытнасць і маладосць... У гэтай мове гучыць сэрца і душа народа, добрага, сціплага і сумленнага. (Р. Гарэцкі)
9.	Прачытайце тэкст, захоўваючы правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў. Выпішыце 10 слоў, у якіх адрозніваецца вымаўленне і правапіс.
Вопыт замежных краін паказвае, што і ў камерцыйных, і ў некамерцыйных структурах выжываюць і квітнеюць тыя, хто ўмела скарыстоўвае маркетынгавы падыход. Апошні патрабуе ад усіх пастаяннага супастаўлення сваёй дзейнасці з патрабаваннямі рынку. Такі падыход дазваляе атрымліваць грашовы ці нейкі іншы прыбытак праз задавальненне патрэб спажыўцоў. Сапраўдны рынак пачынаецца з даследавання праблем пакупніка і заканчваецца іх вырашэннем з дапамогай таго ці іншага тавару (прадукцыі або паслуг), які вырабляецца, а потым прапаноўваецца на рынку самім вытворцам ці дылерам (пасрэднікам).
Сучаснае маркетынгавае кіраванне прадпрыемствам і ўстановамі склалася за мяжой у сярэдзіне 60-х гадоў. Яно прадугледжвае доўгатэрміновае (перспектыўнае) планаванне, якое абапіраецца на даследаванне рынку, тавару і пакупнікоў; выкарыстанне комплексных метадаў фарміравання попыту і стымулявання збыту; арыентацыю на тавары «рыначнай навізны», што задавальняюць патрабаванні старанна «вылічаных» патэнцыяльных пакупнікоў.
Рыначны механізм патрабуе пэўнай структуры маркетынгу і метадаў кіравання ім, а таксама аптымальнага ўмяшання дзяржавы. Сёння трэба ўсім вучыцца маркетынгу, менеджменту, заканадаўству, фінансаванню і г.д., каб кожны меў трывалыя веды і мог паспяхова весці свае справы, уносячы свой уклад у стварэнне нацыянальнага рынку. (/. Кулік)
10.	Прачытайце тэкст. Знайдзіце словы, у якіх выяўляецца адметнасць гукавога ладу беларускай мовы, параўнайце іх з адпаведнымі словамі рускай мовы.